Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вучэбны дапаможнік. Суч.бел.паэзія (Русілка).doc
Скачиваний:
61
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
497.15 Кб
Скачать

Бабіна дарога ад печы да парога

Прымаўка

Патопчацца на досвітку ў двары,

свяцілу ўстаць з-за лесу дапаможа...

«Ты, сонейка, дзень добры сатвары,» –

уздыхне яна дый сядзе на парожак.

І будзе доўга, ціхая, глядзець

у неба з яснатою галубінай,

і да сябе падцягне ночвы з глінай,

і стане над падатлівай карпець.

Нязвыкла пуста ў полі і ў гаях,

бяроза без лісця дрыжыць над склепам,

мінаюць дні, а цётачка ўсё лепіць:

«Хутчэй ляпіся, птушачка мая...»

Ужо напіўся ўволю луг дажджу,

акраўкі хмар з ляшчын уздымае вецер...

  • Што робіш, баба? – пасмяюцца дзеці.

  • Ды на парожку, мілыя, сяджу...

Збанкі і чыгункі тырчаць на плоце,

прыблудны цуцык трэцца каля ног,

ды знаў бы хто, - жыццё прайшло

ў палёце

хоць і было ў ім – печка ды парог.

У гэтым вершы зачароўвае ўласцівае для паэзіі Р. Баравіковай адчуванне прасветленасці і суладдзя са светам. Яго гераіні (не лірычнай, аб'ектывізаванай) уласцівы стваральны пачатак, імкненне да творчасці і прыгажосці, яна мае патрэбу глядзець у неба «з яснстою галубінай», просячы ў сонца добрага дня і натхнення. Магчыма, і мае права на жыццё адна з тэорый узнікнення мастацтва, паводле якой першы мастацкі твор быў зроблены жанчынай, якая захацела ўпрыгожыць сваё жыллё. Ва ўсякім разе, скарбы беларускага народнага дэкаратыўнага мастацтва створаны пераважна жаночымі рукамі. Аднак сэнс верша глыбейшы, ён ўслаўляе чалавечую дабрыню. Варта прасачыць за тым, якімі звароткамі карыстаецца гераіня, прамаўляючы аднолькава ветла да нежывой прыроды., рэчы, дзяцей: «сонейка», «птушачка», «мілыя». Фальклорны антрапамарфізм, уласцівы вершу, узмоцнены ўжываннем складанай метафары: птушкай уяўляецца ўжо не цацка, а сама жанчына, якая жыве «ў палёце». А прымаўка, вынесеная ў пачатак і канцоўку верша, кантрастна ўзмацняе гэты высокі сэнс вобраза.

З гадамі ў паэзіі Р. Баравіковай узмацняецца філасофскі роздум, удумлівыя інтанацыі, звязаныя з асэнсаваннем агульначалавечых праблем:

Здзіўляемся загадцы Баальбека

і некалі загадкай станем самі,

час замяце крылатымі вяхамі

імгненне,

што завецца нашым векам.

Парушацца глыбокіх нетраў дахі,

тысячагоддзяў расхінецца полаг,

адкрые нас дасужы археолаг,

адкрыўшы нашых збудаванняў гмахі.

І будзе зачароўваць рамяство

майстроў, чые пагубяцца імёны,

і вершы нашы будуць, як пісьмёны

што тояць дум высокіх хараство.

Стврэння прага будучыню кліча,

мой найхарошшы, сэрцам не грашы,

хачу заўсёды бачыць за аблічам

мне любым – хараство твае душы

Як сведчыць апошняя страфа гэтага інтэлектуальна насычанага, удумнага па інтанацыі верша, і ў філасофскай лірыцы Р. Баравіковай выяўляецца адметны паэтычны характар лірычнай гераіні: праз зварот да «найхарошшага» і прагу душэўнага хараства. Тое ж можна сказаць і пра вершы «Старэюць людзі, дрэвы і кусты...», «Жыву, і дзякуй, не ў прасторы голай».

Сузіральна-павучальны пачатак, уласцівы жаночай лірыцы, годна выявіўся ў «Вершы да дзяцей», напоўненым сімвалічнымі вобразамі трывожнага часу і біблейскімі алюзіямі. Ён гучыць як малітва і заканчваецца запаветам будучым пакаленням: «шануй бацькоў, не ўкрадзь і не забі!».