Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вучэбны дапаможнік. Суч.бел.паэзія (Русілка).doc
Скачиваний:
62
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
497.15 Кб
Скачать

Яўгенія янішчыц

Творчасць Я.Янішчыц вызначаецца гранічнай шчырасцю, натуральнасцю паэтычнага голасу, незвычайнай адкрытасцю, напружанасцю і ўнутранай канфліктнасцю пачуцця, высокай мастацкай культурай паэтычнага мыслення, якое грунтуецца на традыцыйнай фальклорнай і класічнай беларускай літаратурнай аснове. Асноўны пафас яе творчасці – сцвярджэнне асноў народнай маралі і пратэст супраць бяздушнасці, чэрствасці, несправядлівасці як у прыватным жыцці чалавека, так і ў грамадстве ў цэлым.

Паэзія Я.Янішчыц дае рэдкі прыклад амаль поўнага супадзення стылю жыцця рэальнага чалавека і вобраза лірычнай гераіні. Паэтка і сама падкрэслівала гэта ў лістах да сяброўкі, якія цытуе Д.Бугаёў у прадмове да кнігі выбраных твораў Я.Янішчыц: “...кожная рана, кожны боль, кожны шчаслівы подых толькі рыхтуюць мяне ў сапраўдную паэзію і не для красамоўства”.1

Маючы талент, абсалютна лірычны (г.зн., змацыянальны) па сваёй прыродзе, паэтка кожную падзею грамадскага і асабістага жыцця прапускала праз сваё сэрца, жывучы ў душэўнай трывозе і неспакоі. Таму і верша яе пранізліва-пачуццёвыя, выпакутаваныя ўласным вопытам, узрушаныя і кранальныя.

Арганічнасць, глыбіня лёсам дадзенага таленту, патрабавальнасць да сваёй творчасці, нястомная работа над вершам дазволілі Я.Янішчыц стаць, па словах Д.Бугаёва, “самай яркай беларускай паэтэсай”.

Яўгенія Іосіфаўна Янішчыц нарадзілася 20 лістапада 1948 года ў вёсцы Рудка Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. Родная вёска, палескі край і яго прырода, вобразы бацькоў і аднавяскоўцаў назаўсёды сталі галоўнай крыніцай натхнення паэтэсы. Яе дэбют у рэспубліканскім друку адбыўся ў 1964, і вершы шаснаццацігадовай дзяўчынкі былі не толькі станоўча ацэнены крытыкай, але і сталі сапраўднай з’явай у літаратуры. Я.Янішчыц скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага унівесітэта, працавала загадчыцай бібліятэкі, рэдактарам у “Сельской газете” і часопісе “Маладосць”.

З першай кнігі “Снежныя грамніцы” (1970) паэтка была ў цэнтры ўвагі крытыкаў, якія ў цэлым высока ацэньвалі выхад яе новых зборнікаў: “Дзень вечаровы” (1974), “Ясельда” (1978), “На беразе пляча” (1980), “Пара любові і жалю” (1983, Дзяржаўная прэмія імя Я.Купалы), “Каліна зімы (1987), “У шуме жытняга святла” (1988).

Аднак жыццёвы лёс паэткі склаўся трагічна. Сямейная неўладкаванасць, людская зайздрасць і нядобразычлівасць, трывогі часу прыносілі ёй шмат пакут. “Высакосны лёс” Я.Янішчыц абмежаваўся дзвюма блізкімі датамі двух высакосных гадоў: 20 лістапада 1948 г. – 25 лістапада 1988 г., калі яе жыццё трагічна абарвалася.

Элегічны настрой, які вызначае паэзію Я.Янішчыц, заўсёды спалучаецца з роздумам, удумлівым асэнсаваннем жыцця, узыходжаннем ад канкрэтнай вобразна-пачуццёвай дэталі да абагульнення, абстрагавана-сімвалічнага яе сэнсу. Прычым ход гэтага мастацкага ўзбуйнення заўсёды нечаканы, пазначаны індывідуальным пошукам. Так, слова “сляза”, якое выразна суадносіцца з асноўным настроем паэзіі Я.Янішчыц апошніх гадоў, мае моцную і зразумелую кожнаму эмацыянальную афарбоўку. Аднак пастаўленае паэткай пытанне “Як называюцца слёзы?” дапамагае нам не толькі зразумець яе творчасць, але і ўбычыць агульную карціну свету з яго бедамі, трывогамі і надзеяй, адчуць асабістае як агульначалавечае. Пытанне паўтараецца, становячыся лейтматывам твора, і падключае чытача да актыўнага пошуку адказу.

Попел і чорныя цені майна.

Вые у комінах скруха.