Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Пашлi мяне па беларуску.doc
Скачиваний:
22
Добавлен:
27.09.2019
Размер:
62.46 Кб
Скачать

Unit one: hard - калі цела стала словам

Зразумела, чаму рускія прыпісваюць вынаходніцтва мату татарам: банальная крыўда за некалькі стагодзьдзяў іга. Незразумела, чаму ўвесь астатні сьвет называе гэты мат рускім. Дзеяслоў *jeb-ti - вельмі старажытны, яшчэ праславянскі, і трэба паспрачацца, якая з нацыяў надала яму магутнае значэньне. Падазраю, што з мацернай лексыкай адбылося тое самае, што і з гарэлкай: п'юць яе паўсюль, але нацыянальным брэндам яна стала толькі ў Расеі.

У адных краінах рускі мат - нэўтральная замена сваёй, надзвычай моцнай лаянкі (так на Каўказе). У іншых ён існуе як вульгарная альтэрнатыва сваёй лаянцы (так у Прыбалтыцы і ў нас). Стаўленьне да яго ў розных краінах таксама рознае. У Літве рускі мат - тэма.

У той жа час знаёмы варшаўскі прафэсар называе рускі мат у Польшчы "пачварным эспэранта, якое спарадзілі астрогі Імпэрыі". Прывычную постсавецкаму вуху лексыку можна пачуць хіба што ад тамтэйшых гопнікаў. "Пажондны" паляк выдатна ведае, хто такая б*, але ў лаянцы аддае перавагу курве.

Атрымліваецца, што выражацца чыста па-польску толькі з аднаго боку непрыстойна. Зь іншага гэта выглядае як bone tone і праява патрыятызму ва ўмовах, калі захапленьне творамі Генрыка Сянкевіча і размахваньне бела-чырвоным штандарыкам патроху стаецца кічам. Тое, што надзвычайная пашыранасьць рускіх мацюкоў мае імпэрскую прыроду, падобна да праўды. Іншая справа, што нам ня варта адмяжоўвацца ад савецкай спадчыны так рашуча, як гэта робяць палякі.

Unit two: grammar

Шчыра кажучы, я люблю слухаць, калі нехта лаецца матам. Але часта вакол матам размаўляюць - і ніякай эстэтыкі! Як на мой густ, ужываць паняткі х*й і п*да дапушчальна толькі ў іх пераносным значэньні. На першы можна пайсьці, другой - накрыцца, але называць так пэніс і вагіну - гэта нарывацца на пытаньні кшталту "Ці надоўга да нас у горад?".

Для абмеркаваньня жыцьцёва істотных аб'ектаў чалавечага цела апошнім часам актыўна ўжываецца выведзеная сучбеллітаратарамі пара чэлес і похва. Існуюць яшчэ струк і зеўра - менш ужывальныя, але, як па мне, ня менш сымпатычныя.

Гэтаксама ад яб*ць у ягоным першым значэньні патыхае дзіцячым садком ці сама мала школьнай "прадлёнкай". Што праўда, з сынонімамі тут больш складана. Самы распаўсюджаны ўсходнеславянскі аналяг трахаць, шчыра кажучы, абрыд. Душа патрабуе разнастайнасьці. Аднак скуль узяць уласна беларускі адпаведнік? У бліжэйшых суседзяў пазычаць няёмка. Украінцы творча пераасэнсавалі дзеяслоў граты - пакіньма гэтую фічу ім. Палякі маюць pieprzyc і яшчэ pierdolic - слова, якое ў беларускай мове разьвіла значэньне "перціся, ісьці куды-небудзь".

А што да дзеяслова мець, які ад нішчымніцы ўжывае беларуская моладзь, то я катэгарычна супраць спробаў надаць яму другое, аналягічнае расейскаму значэньне. Бо для нашай мовы канструкцыі зь мець гучаць цалкам натуральна: параўнайце цнатлівае беларускае "Ён мае котку" з брутальным расейскім "Он имеет кошку". Да таго ж, што станецца зь ні ў чым не вінаватымі слоўкамі "майно" і "маёнтак"? Пытаньне пра альтэрнатыўны беларускі назоў працэсу любошчаў пакуль што адкрытае. Зрэшты, як толькі нехта адмочыць што-небудзь насамрэч вартае, мы вельмі хутка пра гэта даведаемся. Мода на лаянку распаўсюджваецца з хуткасьцю боязі захварэць на атыповую пнэўманію.