Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Пашлi мяне па беларуску.doc
Скачиваний:
22
Добавлен:
27.09.2019
Размер:
62.46 Кб
Скачать

Беларускае брыдкаслоўе in use - тэндэнцыі:

Пэсымістычная: ад большасьці словаў, пра якія вялося вышэй, пакуль патыхае нафталінам. Усе гэтыя дзеркачы і самадайкі выцягнутыя з бабульчыных куфраў і здольныя абразіць хіба што карэктарак літаратурных часопісаў. Поўхі, якую звычайная беларуская дзеўка адвесіць звычайнаму беларускаму хлопцу за лярву, мы дачакаемся ня ў хуткім часе.

Аптымістычная: падобна да таго, што моладзь перастала ставіцца да беларускай мовы як да сьвятой каровы, кананізаванай пяцітомным "Тлумачальным слоўнікам", і актыўна пачала цягнуць у яе ўсё, што кепска ляжыць у іншых мовах. Гэта тычыцца і лаянкі. Выраз "Фак тваю маць, курва!" зусім не бязглузды і вельмі нават беларускі. Эклектыка зноў у модзе...