- •Тэма 1. Уводзіны ў дысцыпліну Лекцыя 1. Уводзіны ў дысцыпліну
- •Прадмет гісторыі Беларусі
- •Перыядызацыя курса гісторыі Беларусі
- •Метадалогія гісторыі Беларусі
- •Крыніцы па гісторыі Беларусі. Асноўныя задачы “Гісторыя Беларусі”
- •Кантрольныя пытанні да тэмы №1
- •Палеаліт (100-9 тыс. Г. Да н.Э.)
- •Мезаліт (9-5 тыс. Г. Да н.Э.)
- •Неаліт (5-3 тыс. Г. Да н.Э.)
- •Бронзавы век (2 – пачатак 1 тыс. Да н.Э.)
- •Жалезны век (7-6 ст. Да н.Э. – 6-7 ст. Н.Э.)
- •Паходжанне беларусаў
- •Кантрольныя пытанні да тэмы №2
- •Тэма 3. Станаўленне раннекласавага грамадства на тэрыторыі сучаснай беларусі Лекцыя 3. Станаўленне раннекласавага грамадства на тэрыторыі сучаснай Беларусі
- •Кантрольныя пытанні да тэмы №3
- •Лекцыя 4. Фарміраванне раннефеадальных дзяржаўных утварэнняў усходніх славян на тэрыторыі сучаснай Беларусі
- •Кантрольныя пытанні да тэмы №4
- •Тэма 5. ВялікАе княства літоўскАе, рускае, жамойцкае (другая палова XIII – першАя палоВа xvі ст.) Лекцыя 5. Вялікае Княства Літоўскае, Рускае, Жамойцкае (другая палова XIII – першая палова xvі ст.)
- •Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя перадумовы фарміравання вкл. Палітычнае становішча ВкЛ да сярэдзіны XVI ст.
- •Асноўныя накірункі развіцця ВкЛ у 70-я гг. XIV – XV ст.
- •Палітычнае становішча Беларусі ў першай палове XVI ст.
- •Эвалюцыя ад адзінаўладдзя да саслоўна-прадстаўнічай манархіі
- •Кантрольныя пытанні да тэмы №5
- •Рэлігія славян. Распаўсюджанне хрысціянства на Беларусі
- •Культура Беларусі X – XIII стст.
- •Культура Беларусі XIV – XVI стст.
- •Кантрольныя пытанні да тэмы №6
- •Утварэнне Рэчы Паспалітай
- •Кантрольныя пытанні да тэмы №7
- •Станаўленне фальваркава-паншчынай гаспадаркі.
- •Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў канцы XVIII – 50-х гг. XIX ст.
- •Прамысловы пераварот і станаўленне фабрычна-заводскай прамысловасці на Беларусі ў першай палове XIX ст.
- •Эканамічнае развіццё Беларусі ў другой палове XIX стагоддзя. Сельская гаспадарка ў 60–90-я гг. XIX ст
- •Сусветны аграрны крызіс 80-90-х гг. XIX ст.
- •Эканамічнае становішча Беларусі ў 1900-1913 гг.
- •Сельская гаспадарка Беларусі на пачатак XX ст. Сталыпінская аграрная рэформа на Беларусі
- •Кантрольныя пытанні да тэмы №8
- •Тэма 9. Адметнасці расійскага шляху палітычнай мадэрнізацыі ў паўночна-заходнім краі Лекцыя 9. Адметнасці расійскага шляху палітычнай мадэрнізацыі ў Паўночна-Заходнім краі
- •Першыя дзесяцігоддзі уваходжання беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі
- •Урадавая палiтыка ў першай палове XIX ст. Спробы вырашэння “польскага пытання”
- •Адмена прыгоннага права. Буржуазныя рэформы 1860-1870-х гг.
- •Паўстанне 1863 г.
- •Вызваленчая барацьба ў 60–90-я гг. XIX ст.
- •Эвалюцыя рабочага руху і прапаганда марксізму. Рэвалюцыйна-дэмакратычны рух
- •Рэвалюцыйныя падзеі 1905–1907 гг. На Беларусі. Палітыка царызму на Беларусі ў паслярэвалюцыйны перыяд
- •Беларусь у перыяд Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года
- •Кантрольныя пытанні да тэмы №9
- •Тэма 10. Беларускія землі ў геапалітычным становішчы усходняй еўропы ў новы час Лекцыя 10. Беларускія землі ў геапалітычным становішчы Усходняй Еўропы ў Новы час
- •Войны сярэдзіны XVII – пачатка XVIII стст.
- •Беларусь і вайна 1812 года
- •Паўстанне 1830-1831 гг.
- •Беларусь у гады першай сусветнай вайны
- •Кантрольныя пытанні да тэмы№10
- •Тэма 11. Станаўленне беларускай нацыі: заканамернасці і асаблівасці Лекцыя 11. Станаўленне беларускай нацыі: заканамернасці і асаблівасці
- •Фарміраванне беларускай нацыі
- •Кантрольныя пытанні да тэмы№11
- •Тэма 12. Канфесійныя адносіны на тэрыторыі сучаснай беларусі ў XVI – XVIII стст. Лекцыя 12. Канфесійныя адносіны на тэрыторыі сучаснай Беларусі ў XVI – XVIII стст.
- •Кантрольныя пытанні да тэмы№12
- •Культура Беларусі ў першай палове XIX cт.
- •Культура Беларусі другой паловы XIX стагоддзя.
- •Кантрольныя пытанні да тэмы№13
- •Літаратура
- •Гiсторыя Беларусi
- •220007, Г. Мiнск, вул. Маскоўская, 17.
Эканамічнае развіццё Беларусі ў другой палове XIX стагоддзя. Сельская гаспадарка ў 60–90-я гг. XIX ст
Памешчыцкая гаспадарка. У 60-70-я гг. у памешчыцкай гаспадарке ўсталявалася пераходная сістэма гаспадарання – адработачная сістэма, якая спалучала рысы феадальнай і капіталістычнай сістэм. Яе сутнасць – сяляне з прычыны эканамічнай неабходнасці арандавалі зямлю ў памешчыкаў, за што працавалі на зямлі памешчыка са сваім інвентаром і рабочай жывёлай. Пры капіталістычнай сістэме гаспадарання памешчыцкая зямля апрацоўвалася ўжо інвентаром і цяглай жывёлай уладальніка. Дэфіцыт сродкаў у часткі памешчыкаў не дазволіў ім адразу перайсці да капіталістычнага спосабу вытворчасці. Капіталістычная сістэма гаспадарання пераважала на захадзе Беларусі, а на ўсходзе – змешаная адработачна-капіталістычная.
Землеўладанне на Беларусі. Памешчыкам у другой палове 70-х гг. належала 8,7 млн. (50,5%) дзесяцін зямлі, казне – 1,6 млн. (9,9%), цэрквам і манастырам – 122,9 тыс. (0,7%) дзесяцін. Пераважала буйное землеўладанне (звыш 500 дзесяцін на ўладальніка).
Працэс пераходу да бессаслоўнага землеўладання адбываўся замаруджана. Прычынамі гэтага былі эканамічная ўстойлівасць буйных памешчыцкіх гаспадарак, арганізаваных на капіталістычны лад; абмежаванні, уведзеныя ўрадам пасля 1863 г., якія забаранялі каталікам набываць зямлю, сялянам-каталікам купляць больш за 60 дзесяцін на аднаго чалавека, і забараняла мець зямлю яўрэям; мэтанакіраванае насаджэнне землеўладання рускіх памешчыкаў.
Сельскагаспадарчая вытворчасць у памешчыцкай гаспадарке. Павелічэнне вытворчасці ішло экстэнсіўным шляхам, у выніку пашырэння пасяўных плошчаў. Вядучай галіной, як і раней, заставалася вытворчасць збожжа. Беларусь у 60–70-я гг. становіцца важным рэгіёнам экспарту збожжа (жыта, авёс, ячмень)за мяжу. Адначасова на Беларусь увозілася пшаніца.
Пачалі распаўсюджвацца мнагапольныя севазвароты, выкарыстоўвацца сельскагаспадарчыя машыны (у Мінскай губерні ў 20% абследаваных маёнткаў). Капіталізм у памешчыцкай гаспадарцы рабіў першыя крокі.
Сялянская гаспадарка. Сярэдні надзел былых памешчыцкіх сялян вагаўся ад 3,9 да 5,1 дзесяцін на рэвізскую душу, а былых дзяржаўных ад 5,5 да 6 дзесяцін, а пражытачны мінімум забяспечваў надзел больш 8 дзесяцін зямлі на душу. Па дэмаграфічных прычынах надзелы хутка скарачаліся – да 1900 г. на душу прыходзілася ад 2,1 да 3,2 дзесяціны.
Галоўная галіна сялянскай гаспадаркі – земляробства. Раслі пасевы і ўраджайнасць збожжавых культур. Але хутчэй пашыраліся плошчы і раслі зборы кармавых і тэхнічных раслін. У гаспадарках заможных сялян выкарыстоўваліся палепшаныя прылады працы, штучныя ўгнаенні, сартавое насенне. За 60-90-х гг. пагалоўе буйной рагатай жывёлы ў сялян павялічылася на 50%, галоўным чынам у гаспадарках заможных сялян.
У другой палове XIX ст. на Беларусі сялянства давала каля 25% таварнага збожжа, 75% таварнага льну, значную частку бульбы, прадуктаў мясной і малочнай жывёлагадоўлі. Тым не меньш, сялянская гаспадарка заставалася адсталай, аб гэтым сведчыць ручная праца, трохпольная сістэма, састарэлыя прылады працы – драўляная саха і барана.
Стрымліваючымі фактарамi развіцця сялянскай гаспадаркі былi: існаванне буйнога памешчыцкага землеўладання; шматлікія павіннасці; захаванне абшчыны; захаванне сервітутаў – уласнасці памешчыкаў, якой сяляне карысталіся на пэўных умовах; захаванне церазпалосіцы (на Беларусі пашырана больш, чым у Расіі).
Маёмаснае і класавае расслаенне сялянства паскорылася пасля рэформы 60-х гг., калі зямля стала аб’ектам свабоднай куплі-продажу. Яе сяляне набывалі праз Сялянскі банк, заснаваны ў 1882 г. Мэтамі дзейнасці банка былі выдача доўгатэрміновых пазык сялянам з мэтай куплі зямлі; дапамога памешчыкам у выгадным продажы зямлі сялянам па завышаных цэнах; банкаўская ацэнка прадаваемай зямлі. Да 1890 г. сялянскія таварыствы ў пяці беларускіх губернях набылі праз Сялянскі банк каля мільёна дзесяцін зямлі.