Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
DO_ak_ecohist1.doc
Скачиваний:
17
Добавлен:
13.11.2019
Размер:
1.36 Mб
Скачать

Кантрольныя пытанні да тэмы №8

  1. Што з’явілася прычынай правядзення аграрнай рэформы 1557 года?

  2. Якімі шляхамі адбывалася аднаўленне гаспадаркі Беларусі ў пачатку XVIII стагоддзя?

  3. У чым была асаблівасць разгортвання мануфактурнай вытворчасці на Беларусі?

  4. На якіх прынцыпах будавалася эканамічная палітыка царскага ўрада на далучаных тэрыторыях?

  5. Што такое прамысловы пераварот на Беларусі?

  6. Якія існавалі крыніцы фарміравання беларускай буржуазіі і пралетарыяту?

  7. Якія працэсы наглядаліся ў азвіцці прамысловасці Беларусі?

Тэма 9. Адметнасці расійскага шляху палітычнай мадэрнізацыі ў паўночна-заходнім краі Лекцыя 9. Адметнасці расійскага шляху палітычнай мадэрнізацыі ў Паўночна-Заходнім краі

Асноўныя паняцці:

«Сакрэтны камітэт па сялянскай справе»; Галоўны камітэт па ўпарадкаванню сельскага насельніцтва; Маніфест аб адмене прыгоннага права; земская рэформа; маёмасны цэнз; гарадская рэформа; судовая рэформа; міравы суд; земскія начальнікі; рэформа адукацыі; рэвалюцыйна-дэмакратычны рух; “Лісты з-пад шыбеніцы”; “ратацыі” чыноўніцтва; “разбор” шляхты; народніцтва; “Гоман”; “Мінскі лісток”; рабочае заканадаўства; польская партыя "Пралетарыят"; сацыял-дэмакратычныя гурткі; сацыялiсты-рэвалюцыянеры; стачкі; “эканамізм”; Бунд; бальшавікі; меньшавікі; камітэты РСДРП; ППС на Літве; сацыялісты-рэвалюцыянеры; БСГ; “паліцэйскі сацыялізм”; сіянізм; Дзяржаўная Дума; Усерасійская кастрычніцкая стачка; дэмакратычныя свабоды; “курлоўскі расстрэл”; Маніфест аб свабодах; прафсаюзы; выбарчыя правы; кадэты; акцябрысты; лакаўт; чэрвеньскі дзяржаўны пераваротам; земская рэформа

Першыя дзесяцігоддзі уваходжання беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі

Урад Кацярыны II, пад час праўлення якой адбыліся падзелы Рэчы Паспалітай, і Беларусь была далучана да Расійскай імперыі, праводзіў на новых тэрыторыях цэнтралісцкую аб’яднальную палітыку, яе канчатковай мэтай было зліццё новых тэрыторый з рускімі рэгіёнамі.

На Беларусі з 1777 г. былі распаўсюджаны агульнарасійскія адміністратыўныя органы кіравання і расійская сістэма адміністратыўнага падзелу. Канчаткова яна аформілася пасля губернскіх рэформ 1796 і 1801 гг. – былі ўтвораны Літоўскае (пасля Віленскае) генерал-губернатарства (Віленская, Мінская і Гродзенская губерні) і Беларускае генерал-губернатарства (Віцебская, Магілёўская і Смаленская губерні). Губерніі былі падзелены на паветы. Кіруючыя пасады займалі прысланыя з расійскіх губерній чыноўнікі. Але другарадныя пасады ў губернска-павятовай адміністрацыі маглі займаць прадстаўнікі мясцовага дваранства. Відавочнасць пераёмнасці ўлады стварыла захаванне дзейнасці тых палажэнняў Статута 1588 г., якія не супярэчылі расійскаму заканадаўству.

Беларуская шляхта атрымала ад расійскіх улад роўныя правы з расійскім дваранствам і абяцанне захаваць зямельную маёмасць. Галоўнае патрабаванне – прынесці прысягу на вернасць. Шляхта страціла права на канфедэрацыі, на прыватнае войска, на ўдзел у Сеймавых паседжаннях – але атрымала права выбіраць членаў губернскіх і павятовых судоў, а так сама атрымліваць займы ў цэнтральных банках Расіі і права займацца вінакурэннем. Пасля трэцяга падзелу пераважная большасць шляхты прысягнула Кацырыне II. Толькі найбольш радыкальная шляхта пакінула новыя межы імперыі, галоўным чынам гэта былі ўдзельнікі паўстання пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі. Так, да 1800 г. канфіскавана было толькі 26 маёнткаў (каля 38.000 сялян) па ўсёй Беларусі.

Адначасова з “прыручэннем” мясцовай шляхты ўрад займаўся распаўсюджаннем русскага землеўладання на далучаных землях. Фонд падараванняў – дзяржаўныя маёнткі і канфіскаваныя шляхецкія. Да пачатку XIX ст. было раздадзена 208.550 душ (1/4 частка дзяржаўных сялян Беларусі). Але вялікія памеры падараванняў (па 5-15 тысяч) не садзейнічалі з’яўленню на Беларусі вялікай колькасці рускіх дваран. Новых землеўладальнікаў можна было проста пералічыць: Р. Пацёмкін, П. Румянцаў-Задунайскі, С. Зорыч, А. Сувораў, М. Рапнін і інш. Падараванні перапыніў Аляксандр I с прычыны рэзкага росту незадаволеннасці сялян, бо іх становішча рэзка пагаршалася. Павел I нават выдаў маніфест у красавіку 1797 г. аб абмежаванні паншчыны трымя днямі ў нядзелю, але памешчыкі ігнаравалі ўказ, а ўрад не настойваў на яго выкананні.

Беларускія сяляне з’яўляліся галоўным падатковым саслоўем. Адразу пасля далучэння ім была зроблена значная палёгка, але праз некалькі год падушны падатак быў уведзены ў поўным аб’ёме. Дзяржаўныя падаткі збіраліся на Беларусі серабром (да 1811 г.), у той час як рускія сяляне плацілі асігнацыямі, курс якіх да сярэбраных грошаў быў у некалькі разоў меншы. Да того, у дачыненні сялян уводзілася рэкруцкая павіннасць, невядомая ў Рэчы Паспалітай.

Што тычыцца гарадоў, то трэба адзначыць скасаванне магдэбурскага права. Частка гарадоў і мястэчак атрымалі правы згодна даравальнай граматы гарадам Расійскай імперыі 1785 г. Жыхары іншых мястэчак пераводзіліся ў разрад сялян і маглі быць падараваныя прыватным уладальнікам. Адначасова ўрад адмяніў уладу феадалаў над гарадамі і паступова выкупаў населеныя пункты з прыватных рук. На гараджан, як і на сялян, пашыралася рэкруцкая павіннасць.

Для яўрэйскага насельніцтва вызначалася “мяжа аседласці”, у якую ўваходзілі беларускія і частка ўкраінскіх губерняў. Ім дазвалялася жыць толькі ў гарадах гэтых губерній, займацца толькі рамёствамі і гандлем, забаранялася займацца земляробствам. Яўрэі атрымалі права запісвацца ў мяшчанскае ці купецкае саслоўі пры ўмове спагнання з іх двайных дзяржаўных падаткаў. Гэты закон на доўгі час абумовіў спецыфіку развіцця гарадоў Беларусі, яе прамысловасці, а так сама і грамадска-палітычныя адметнасці беларускага рэгіёну, асабліва ў канцы XIX – пачатку XX стст.

Далучэнне да Расіі спачатку значна паўплывала на паскарэнне эканамічнага развіцця Беларусі. Былі акрэслены напрамкі гаспадарчай спецыялізацыі рэгіёну як часткі гаспадарчага комплексу імперыі. Попыт на сельскагаспадарчую прадукцыю паспрыяў павялічэнню пасяўных плошчаў, асабліва пад тэхнічныя культуры. Пашыраліся гандлёвыя сувязі і развівалася мануфактурная прамысловасць.

У выніку далучэння беларускіх зямель да Расійскай імперыі тут пашырылася і замацавалася прыгонніцтва, паскорылася эканамічнае развіццё, а палітычнае і культурнае жыццё пераарыентавалася ў усходнім накірунку.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]