- •Тэма 1. Уводзіны ў дысцыпліну Лекцыя 1. Уводзіны ў дысцыпліну
- •Прадмет гісторыі Беларусі
- •Перыядызацыя курса гісторыі Беларусі
- •Метадалогія гісторыі Беларусі
- •Крыніцы па гісторыі Беларусі. Асноўныя задачы “Гісторыя Беларусі”
- •Кантрольныя пытанні да тэмы №1
- •Палеаліт (100-9 тыс. Г. Да н.Э.)
- •Мезаліт (9-5 тыс. Г. Да н.Э.)
- •Неаліт (5-3 тыс. Г. Да н.Э.)
- •Бронзавы век (2 – пачатак 1 тыс. Да н.Э.)
- •Жалезны век (7-6 ст. Да н.Э. – 6-7 ст. Н.Э.)
- •Паходжанне беларусаў
- •Кантрольныя пытанні да тэмы №2
- •Тэма 3. Станаўленне раннекласавага грамадства на тэрыторыі сучаснай беларусі Лекцыя 3. Станаўленне раннекласавага грамадства на тэрыторыі сучаснай Беларусі
- •Кантрольныя пытанні да тэмы №3
- •Лекцыя 4. Фарміраванне раннефеадальных дзяржаўных утварэнняў усходніх славян на тэрыторыі сучаснай Беларусі
- •Кантрольныя пытанні да тэмы №4
- •Тэма 5. ВялікАе княства літоўскАе, рускае, жамойцкае (другая палова XIII – першАя палоВа xvі ст.) Лекцыя 5. Вялікае Княства Літоўскае, Рускае, Жамойцкае (другая палова XIII – першая палова xvі ст.)
- •Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя перадумовы фарміравання вкл. Палітычнае становішча ВкЛ да сярэдзіны XVI ст.
- •Асноўныя накірункі развіцця ВкЛ у 70-я гг. XIV – XV ст.
- •Палітычнае становішча Беларусі ў першай палове XVI ст.
- •Эвалюцыя ад адзінаўладдзя да саслоўна-прадстаўнічай манархіі
- •Кантрольныя пытанні да тэмы №5
- •Рэлігія славян. Распаўсюджанне хрысціянства на Беларусі
- •Культура Беларусі X – XIII стст.
- •Культура Беларусі XIV – XVI стст.
- •Кантрольныя пытанні да тэмы №6
- •Утварэнне Рэчы Паспалітай
- •Кантрольныя пытанні да тэмы №7
- •Станаўленне фальваркава-паншчынай гаспадаркі.
- •Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў канцы XVIII – 50-х гг. XIX ст.
- •Прамысловы пераварот і станаўленне фабрычна-заводскай прамысловасці на Беларусі ў першай палове XIX ст.
- •Эканамічнае развіццё Беларусі ў другой палове XIX стагоддзя. Сельская гаспадарка ў 60–90-я гг. XIX ст
- •Сусветны аграрны крызіс 80-90-х гг. XIX ст.
- •Эканамічнае становішча Беларусі ў 1900-1913 гг.
- •Сельская гаспадарка Беларусі на пачатак XX ст. Сталыпінская аграрная рэформа на Беларусі
- •Кантрольныя пытанні да тэмы №8
- •Тэма 9. Адметнасці расійскага шляху палітычнай мадэрнізацыі ў паўночна-заходнім краі Лекцыя 9. Адметнасці расійскага шляху палітычнай мадэрнізацыі ў Паўночна-Заходнім краі
- •Першыя дзесяцігоддзі уваходжання беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі
- •Урадавая палiтыка ў першай палове XIX ст. Спробы вырашэння “польскага пытання”
- •Адмена прыгоннага права. Буржуазныя рэформы 1860-1870-х гг.
- •Паўстанне 1863 г.
- •Вызваленчая барацьба ў 60–90-я гг. XIX ст.
- •Эвалюцыя рабочага руху і прапаганда марксізму. Рэвалюцыйна-дэмакратычны рух
- •Рэвалюцыйныя падзеі 1905–1907 гг. На Беларусі. Палітыка царызму на Беларусі ў паслярэвалюцыйны перыяд
- •Беларусь у перыяд Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года
- •Кантрольныя пытанні да тэмы №9
- •Тэма 10. Беларускія землі ў геапалітычным становішчы усходняй еўропы ў новы час Лекцыя 10. Беларускія землі ў геапалітычным становішчы Усходняй Еўропы ў Новы час
- •Войны сярэдзіны XVII – пачатка XVIII стст.
- •Беларусь і вайна 1812 года
- •Паўстанне 1830-1831 гг.
- •Беларусь у гады першай сусветнай вайны
- •Кантрольныя пытанні да тэмы№10
- •Тэма 11. Станаўленне беларускай нацыі: заканамернасці і асаблівасці Лекцыя 11. Станаўленне беларускай нацыі: заканамернасці і асаблівасці
- •Фарміраванне беларускай нацыі
- •Кантрольныя пытанні да тэмы№11
- •Тэма 12. Канфесійныя адносіны на тэрыторыі сучаснай беларусі ў XVI – XVIII стст. Лекцыя 12. Канфесійныя адносіны на тэрыторыі сучаснай Беларусі ў XVI – XVIII стст.
- •Кантрольныя пытанні да тэмы№12
- •Культура Беларусі ў першай палове XIX cт.
- •Культура Беларусі другой паловы XIX стагоддзя.
- •Кантрольныя пытанні да тэмы№13
- •Літаратура
- •Гiсторыя Беларусi
- •220007, Г. Мiнск, вул. Маскоўская, 17.
Кантрольныя пытанні да тэмы №1
Што такое гісторыя? Што з’яўляецца аб’ектам даследвання ў гістарычнай навуцы?
З імёнамі якіх навукоўцаў звязана станаўленне гістарычнай навукі на Беларусі?
Пералічыце функцыі гістарычнай навукі і растлумачце іх сутнасць.
Што такое перыядызацыя гісторыі? Якія падыходы да перыядызацыі існуюць у гістарычнай навуцы?
Дайце тлумачэнне адрозненням, якія існуюць паміж фармацыйнай і цывілізацыйнай канцэпцыямі перыядызацыі гісторыі.
Якія існуюць перыядызацыі гісторыі Беларусі?
У чым заключаецца сутнасць метадалогіі гісторыі?
Што такое метад даследвання? Якімі метадамі карыстаецца гістарычная навука?
На падставе якіх крыніц вывучаецца гісторыя Беларусі?
Якія публікацыі дакументаў па гісторыі Беларусі вы ведаеце?
Пералічыце найбольш актуальныя задачы вывучэння гісторыі Беларусі, прапануйце свае варыянты.
Раздзел 1. цывілізацыйная спадчына сраражытнага свету, сярэдніх вякоў і беларускія землі
ТЭМА 2. старажытнае і раннесярэднявечнае насельніцтва на тэрыторыі сучаснай беларусі. станаўленне ўсходнеславянскай цывілізацыі
Лекцыя 2. Старажытнае і раннесярэднявечнае насельніцтва на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Станаўленне ўсходнеславянскай цывілізацыі
Асноўныя паняцці:
археалагічная гістарычная перыядызацыя; першабытная эпоха; агульнагістарычная перыядызацыя; палеаліт; неандэртальцы; праабшчына; прысвайваючая гаспадарка; краманьёнцы; стаянка; Бердыж; скрэблы; праколкі; рубілы; “адшчэпа”; лоўчая абшчына; родавая абшчына; мацярынскі род; экзагамія; эндагамія; татэмізм; анімізм; фетышызм; магія; айкумена; мікраліты; археалагічныя культуры; ляпны посуд; ткацтва; матычнае земляробства; “неалітычная рэвалюцыя”; энеаліт; струменчатая рэтуш; ляднае земляробства; індаеўрапейцы; бацькоўская родавая абшчына; аўтахтоннае насельніцтва; балты; сырадутны метад плаўкі; гарадзішчы; селішчы; “вялікае перасяленне народаў”; славяне; ворнае земляробства; суседская сельская абшчына; дрыгавічы; радзімічы; крывічы; канцэпцыі паходжання беларусаў
Гісторыя любой краіны пачынаецца са з’яўлення на яе тэрыторыі людзей. Першыя людзі на тэрыторыю сучаснай Беларусі прыйшлі ў перыяд, калі на Еўропу то наступаў, то адыходзіў назад велізарны ледавік. Перыяд ледавіковага абледзянення называецца плейстацэн. Гэты перыяд супадае па часе з перыядам гістарычнай перыядызацыі – палеалітам. Археалагічная гістарычная перыядызацыя першабытнай эпохі падзяляецца на некалькі вялікіх перыядаў – у адпаведнасці з матэрыялам, з якога вырабляліся прылады працы. Так, выдзяляюць каменны, бронзавы (бронзава-каменны) і жалезны век. Перыяды маюць аднолькавыя назвы ў дачыненні да любой еўрапейскай краіны, адрозніваюцца толькі іх храналагічныя рамкі. Першабытная эпоха наогул мае характарыстыкі, агульныя для ўсіх перыядаў, гэта:
нізкі ўзровень развіцця вытворчых адносін і павольнае іх удасканаленне;
нізкія тэмпы развіцця грамадства;
калектыўны характар прысваення прыродных рэсурсаў і вынікаў вытворчасці;
сацыяльная роўнасць людзей, ураўняльнае размеркаванне матэрыяльных даброт;
адсутнасць прыватнай уласнасці, эксплуатацыі, класаў і дзяржавы.
Археалагічная перыядызацыя першабытнай эпохі на Беларусі:
КАМЕННЫ ВЕК – 100-3 тысячы год да нашай эры:
Палеаліт – 100-9 тысяч год да нашай эры:
Ранні – (на Беларусі не было);
Сярэдні – 100-35 тысяч год да нашай эры;
Верхні ці позні – 35-9 тысяч год да нашай эры;
Мезаліт – 9-5 тысяч год да нашай эры;
Неаліт – 5-3 тысячы год да нашай эры;
БРОНЗАВЫ ВЕК – 2-пачатак 1 тысячагоддзя да нашай эры;
ЖАЛЕЗНЫ ВЕК – пачатак 1 тысячагоддзя да нашай эры- VI стагоддзе нашай эры.
Гэта перыядызацыя заснавана на прынцыпе вылучэння асноўнага матэрыялу ці сыравіны, з якой вырабляліся галоўныя прылады працы.
Акрамя таго, існуе агульнагістарычная перыядызацыя, якая заснавана на прынцыпе змены форм чалавечага грамадства. Яе перыяды супадаюць з перыядамі археалагічнай перыядызацыі.
Агульнагістарычная перыядызацыя |
Археалагічная перыядызацыя |
Станаўленне першабытнага чалавечага грамадства. Існаванне першабытнага чалавечага статка. З’яўленне першай формы кааперацыі людзей – лоўчай абшчыны |
Каменны век, ранні і сярэдні палеаліт |
Мацярынская раннеродавая абшчына |
Каменны век, верхні ці позні палеаліт |
Пачатак распаду першабытнаабшчыннага ладу, пераход да сацыяльнай няроўнасці. Станаўленне патрыярхальнай (бацькоўскай) родавай абшчыны |
Бронзавы век |
На змену патрыярхальнай ці бацькоўскай абшчыне прыходзіць сельская (суседская) родавая абшчына |
Жалезны век |