Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Агароднiкава С.В. Бел. мова.Практ.i тэсты.doc
Скачиваний:
40
Добавлен:
14.11.2019
Размер:
685.57 Кб
Скачать

Правапіс зычных

Практыкаванне 1. Змяніце словы так, каб д, т перайшлі ў дз, ц і запішыце іх.

Напрыклад: брыгада — брыгадзір.

Горад, гвардыя, каманда, канверт, нарада, завод, плот, два, малады, жыта, вада, ліст, багаты, пайду, лета, мяту, грамада, дні, метад, газета, касманаўт.

Практыкаванне 2. Запішыце словы па-беларуску, растлумачце правапіс д і т, дз \ ц.

Теоретический, материалист, акробатика, терапевт, резиденция, подвиг, кандидат, интеллигент, тяжелый, одеколон, Тюмень, Дидро, Тадеуш, Витебск, Демьян, Техас, Индия, дирижер, аплодисменты, дверь, индеец, техник, Стендаль, Темза, Гарибальди, лидер, тишина, дежурный, Бородино, Владивосток, четверг, Двина, твердый, зачерстветь, Тверь, дебютировать, ориентир, баллотировка, Диана, монтер, декада, в Литве, медведь, эстетика, энергетик.

Практыкаванне 3. Падбярыце да наступных слоў аднакаранёвыя з падоўжанымі зычнымі і запішыце іх.

Зацішак, змяркацца, збажына, багаты, крыло, корань, асяродак, адзець, вучыць, нябёсы, навокал, світаць, чытаць, судзіць, плаваць, палазы, высока, каласы, падарожнік, вільгаць.

Практыкаванне 4. Запішыце словы па-беларуску.

Аппарат, колонна, ванна, баллада, пятьюдесятью, касса, конгресс, Мекка, Мадонна, Алла, Одесса, Инна, Софья, Залужье, Залесье, Заречье, Оттава, Филипп, суммарный, эффективный, кор-розия, коэффициент, побережье, ассортимент, дифференциация, Полесье, коллекция.

Практыкаванне 5.Спішыце, устаўляючы, дзе трэба, змякчальны ь.

1. Сосны — вялікія і мен...шыя — адчайна чапляюцца за абрыў. (Я.Брыль). 2.Не забудз...цеся, даражэн...кая, аб маёй прос…бе. (М.Лынькоў). 3. Дзядз...ка растлумачыў, як знайс...ці гас...цініцу. (В.Вольскі). 4. I наўс…цяж краінаю, радас...ц... услаўляючы, пес…ні салаўіныя льюцца не с...ціхаючы. (П.Глебка).

Практыкаваняе 6. Спішыце, устаўляючы, дзе трэба, ь або '.

Ад...ютант, кампан...ён, Дзям...ян, здароў...е, бар...ер, павіл…ён, інтэрв...ю, В...етнам, Савел...еў, салаў...і, з...явіцца, між...ярусны, двукроп..е, медал...ён, шын...ён, Мал...ер, саб...ю, нап...юся, глян...це, кал...е, кап...ё, кустоў...е, п...еса, прамен...чык, ледз...ве, дз...веры, с...хіліцца, Кас…ян, ранц...е, мнагаслоў...е, з...яднанне, канферанс...е, цікавас...цю, кагос...ці, п...едэстал, паштал...ён, суб...ектыўны, суб...інспектар, уз...езд, Юл...ян.

Практыкаванне 7. Перакладзіце словы на беларускую мову

Здоровье, батальон, премьера, сеньор, взморье, карьера, копье, льется, итальянец, лукоморье, объем, объединение, съехать, семиборье, серьезный, веселье, ночью, колосья, побережье, радостью, подъезд.

Практыкаванне 8.Пастаўце, дзе трэба, прыстаўны в.

...Уласны, ...окліч, ...ультыматум, ...Уладзімір, ...опус, ...охра, ...одступ, ...опратка, умова, ...уда, ...опера, ...оптыка, Ля...онаў, ...Орша, ...унія, Лары...онаў, ...Осіпаў, ...Уцёсаў, ...ураган, ...одпуск, ...узор, ...одгалас, ...окладка, ...установа, ...урна, на...ука, ...унук, ...удава, ...раджай, ...ольха.

Практыкаванне 9. Перакладзіце словазлучэнні на беларускую мову і запішыце іх.

Радостное известие, капустный лист, застланная кровать, заместитель директора, устный экзамен, картина Рембрандта, счастливый случай, восход солнца, поздняя осень, контрастные цвета, выездное заседанне, больное сердце, проездной билет, матросы Кронштадта, шестнадцать лет, милосердный человек, областной центр.

Практыкаванне 10. Спішыце, устаўляючы прапушчаныя літары з, с.

Ра...сыпаць, ...будаваць, у...хваляваць, ...фабрыкаваць, ...руйнаваць, ...гуртаваць, ра...біць, ...сыпаць, у...важыць, ...хапіць, ...нікнуць, бе...дакорны, бе...абаронны, ра...ход, ...дабыча, ро...сып, ...чысціць, цера...палосіца, у...кінуць, ра...6іць, ...найсці, бя...спрэчна, ра...казаць, ...блытаць, у...ход, у...трымацца, ...’есці, ...’ехаць.

Практыкаванне 11.Пры дапамозе прыстаўкі без- або магчымых яе варыянтаў (бес-, бяс-, бяз–) і суфіксаў утварыце новыя словы і запішыце іх.

Напрыклад: вада — бязводны, страх — бясстрашны.

Зямля, канец, дапамога, памылка, кантроль, сон, воля, характар, снег, цана, сістэма, дарога, дно, зброя, сэрца, страх, падстава, сэнс, абарона.

Практыкаванне 12. Утварыце словы з дапамогай адной з прыставак аб-, ад-, пад-, над- і запішыце іх.

Класці, плесці, будаваць, ступаць, вязаць, казаць, пісаць, тачыць, чапляць, пілаваць, капаць, сыпаць, водны, рэзаць, даць, бегчы, пекчы, цень.