Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Агароднiкава С.В. Бел. мова.Практ.i тэсты.doc
Скачиваний:
40
Добавлен:
14.11.2019
Размер:
685.57 Кб
Скачать

Парадкавыя лічэбнікі

Практыкаванне 1. Праскланяйце настудныя лічэбнікі.

Першы, другі, дзесяты, тысяча дзевяцьсот восемдзесят пяты.

Практыкаванне 2. Запішыце словамі наступныя лікі

1.1-га сакавіка, 3-я лінія, 4-я брыгада, 17-я кватэра, 27-я школа, 30-га красавіка, 42-і год, 20-е стагоддзе;

II. 8-мы, 19-ты, 79-га, 414-му, 888-м, у 1979-м;

III. 31-тысячны, 9-соты, 11-мільённы, 237-тысячны, 12-мільённы, 3-мільярдны.

Практыкаванне 3. Утварыце ад колькасных лічэбнікаў парадкавыя. Запішыце.

1, 11, 40/100, 200, 1001, 21 тысяча, 147 тысяч, 86 мільёнаў, 28 мільярдаў.

Практыкаванне 4. Перакладзіце словазлучэнні на беларускую мову. Запішыце.

Две жизни, три студента, три столовые, три окна, четыре года, четыре озера, полторы копейки, четверо прохожих, двести двад-цать три километра, тридцать два человека, три пятых студенче-ства, две целых и три десятых килограмма, две третьих минуты.

Практыкаванне 5. Праскланяйце і запішыце наступныя лічэбнікі.

Два, дзве, тры, чатыры, пяць, восем, семнаццаць, трыццаць, пяцьдзесят, восемдзесят, дзвесце, дзевяцьсот, шэсцьсот, семдзесят чатыры, тысяча, мільён, мільярд, адна трэцяя, пяць сёмых.

Зборныя лічэбнікі

Практыкаванне 1. Праскланяйце і запішыце наступныя лічэбнікі.

Двое, трое, пяцёра, шасцёра, сямёра, абодва, абедзве.

Практыкаванне 2. Спішыце сказы, раскрываючы дужкі і ўжываючы патрэбную форму лічэбнікаў. У якіх выпадках магчымыя варыянты?

1. Разам усе (тры, трое) мы ўвайшлі ў школу. (Шам.) 2. Дзяўчаты — іх было (тры, трое) — сядзелі ў цесным гуртку за столікам. (К.С.) 3. (Чатыры, чацвёра) машына паволі ехалі вясковай вуліцай. (К.С.) 4. Адзін з (траіх, трох) мой добры зна-ёмы. (К.С.) 5. Усе (чацвёра, чатыры) хлопцаў скончылі васьмі-годку сёлетняй вясной. (Хадк.) 6. (Трюе, тры) з турыстаў пачалі аб нечым шаптацца. (ПК.) 7. (Чатыры, чацвёра) коней стаялі як укопаныя. (Лыньк.) 8. (Дзве, двое) дзявочыя постаці мільгалі на фоне лугавой зеляніны. (Хадк.) 9. На двары, каля паветкі, стаялі (два, двое) саней, а пад паветкай — (чатыры, чацвёра) коней; (двое, абодва, два) з іх, відаць, грузавыя, а (два, абодва, двое) верхавыя. (А.К.)

Прыметнік

Практыкаванне 1. Утварыце ад наступных прыметнікаў усімі магчымымі спосабамі ступені параўнання і запішыце па ўказанай ніжэй схеме. Вусна растлумачце, як утвараецца кожная форма і прычыны адсутнасці тых ці іншых формаў ступеняў параўнання ў пэўных прыметніках.

Прыметнік

Вышэйшая ступень

Найвышэйшая ступень

простая

складаная

простая

складаная

Стары, плячысты, жвавы, пяшчотны, туманны, велічэзны, дзіўны, жывы, моцны, тоненькі, сіняваты, скрытны, каляровы, круглаверхі, своеасаблівы, жыццярадасны, звонкі, паўнаводны, грандыёзны, змястоўны, урачысты, хітры, дарагі, бронзавы, прыгожы.

ІІрактыкаванне 2. Перакладзіце сказы на беларускую мову.

Гепард быстрее льва. Зимний день короче летнего. Железо легче золота. Сосна выше можжевельника. Дыня слаще арбуза. Кислород легче воздуха. Лиса хитрее всех животных. Масло тяжелее воды. Мех теплее шерсти. Шелк тоньше бархата. Океан больше и глубже моря.

Практыкаванне 3. Вызначце розніцу ў значэнні наступных прыметнікаў.

Блізкі — бліжэйшы; хворы — хваравіты; малады — маладжа-вы; прыветны — прывітальны; задуменны — задумлівы; навуковы — навучальны; рыжы — рыжаваты; дробны — дробязны; асадны — асадачны.

Практыкаванне 4. Спішыце прыклады, замест кропак пастаўце патрэбныя літары ў суфіксах прыметнікаў.

Ваен...ы чалавек, баваўня…ая тканіна, куры...ы пух, страшэ...ы выбух, шкля...ы дом, вогне...ы небасхіл, палымя...ая прамова, сакалі...ы палёт, фірме...ы выраб, кішэ...ы ліхтарык, ільня...ое палатно, крухмаль...ы парашок, алавя...ыя салдацікі, гліня...ы посуд, парэформе...ы перыяд, аржа...ы хлеб, ветра...ы дзень, саламя...ы капялюш, імян....ы гадзіннік, асе...яе надвор'е, карці...ая галерэя, тума...ая раніца, пясча...ая бура, задуме...ы выгляд, пчалі...ы рой.

Практыкаваяне 5. Ад наступных назоўнікаў пры дапамозе суфікса -ск- утварыце прыметнікі.

Нясвіж, паляшук, грамада, турак, Каўказ, Прага, Любань, сту-дзень, студэнт, кравец, Баранавічы, Брэст, казах, латыш, таварыш, Рыга, Цюрых, выкладчык, універсітэт, спажывец, банкрут, выдавец, калмык, завод, Нью-Йорк, Арэса, Слуцк, Хатынь, мастак, Добруш, чэх, Ліда.

Практыкаванне 6. Утварыце ад назоўнікаў, што ў дужках, прыналежныя прыметнікі.

(Матуля) рукі, (Кастусь) кашуля, (зязюля) слёзы, (брат) галышук, (сястра) сукенка, (лісіца) хвост, (бацька) словы, (Надзея) партфель, (салдат) шынель, (сабака) брэх, (мядзведзь) лежбішча, (Мікола) сцізорык, (бабуля) казкі, (цесць) падарунак, (птушка) гоман, (сын) падзяка, (Васіль) лодка, (вавёрка) дупло, (ляснік) пасада, (Алесь) парада.

Практыкаванне 7. З Дадзеных спалучэнняў слоў утварыце складаныя прыметнікі і запішыце іх у адпаведнасці з правіламі.

Увесь народ, Заходняя Сібір, свой час, агульная адукацыя, сельская гаспадарка, разлік і тэхналогія, навука і эксперымент, кароткая шэрсць, транспарт і эксплуатацыя, вечны і зялёны, беспрацэнтны і выйгрышны, Чорнае мора, закон і праект, любіць волю, Старыя Дарогі, высокі гатунак, белы і чырвоны, доўгі тэрмін, прамысловасць і тавар.

Практыкаваіше 8. Раскрыйце дужкі і запішыце наступныя прыклады.

(Не, ня) працяглы час; (не,ня) зручныя мовы; (не, ня) глыбокі канал; (не,ня) цёплы, а халодны; чай зусім (не,ня) салодкі; (не,ня) складаная праца; (не,ня) уміручая слава; выключна (не,ня) цікавае выступленне; (не,ня) знаёмая мясціна; вельмі (не,ня) прадуманае рашэнне; (не,ня) удалы чалавек; (не,ня) звычайныя вочы; ніяк (не, ня) падобны.