Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
UMK_DUK_DV.doc
Скачиваний:
27
Добавлен:
14.11.2019
Размер:
11.18 Mб
Скачать

Пытанні да заліку

  1. Археалагічнае вывучэнне Полацка ў 1920-х – 2000-х гг.

  2. Археалагічнае вывучэнне архітэктурнай спадчыны старажытнага Полацка.

  3. Даследаванне курганоў у Полацкай акрузе і праблема станаўлення сярэднявечнага Полацка.

  4. Тэрытарыяльнае развіццё Полацка IX – XVIIІ стст.

  5. Полацкія скарбы залатых і срэбраных рэчаў.

  6. Археалагічнае вывучэнне Сафійскага сабора.

  7. Княжацкі храм на Верхнім замку.

  8. Гісторыя даследавання і асаблівасці размяшчэння Храма-паха­вальні на стрэлцы Ніжняга замка і Царквы-на-рове.

  9. Княжацкі церам ХІІ – XV стст.: гісторыя даследавання і архітэк­турныя асаблівасці помніка.

  10. Гісторыя археалагічнага вывучэння Храма-пахавальні полацкіх епіскапаў ХІІ ст.

  11. Гісторыя вывучэння і архітэктурныя асаблівасці Полацкай Спаса-Праабражэнскай царквы.

  12. Археалагічныя раскопкі Вялікага сабора Бельчыцкага (княжацкага) манастыра.

  13. Даследаванне Пятніцкай і Барысаглебскай цэркваў.

  14. Храм-трыконх.

  15. Дзейнасць дойліда Іаана.

  16. Асаблівасці полацкай школы дойлідства.

  17. Матэрыяльная культура насельніцтва Полацка ІХ – ХІІІ стст.

  18. Матэрыяльная культура насельніцтва Полацка XIV – XVIII стст.

  19. Знакамітыя творы дэкаратыўнага мастацтва майстроў старажыт­нага Полацка.

  20. Археалагічныя адкрыцці апошніх гадоў з раскопак у Полацку.

Кантрольныя пытанні да тэм курса гістарычныя помнікі полацка

1. Назавіце аўтара і назву першага манаграфічнага выдання, прысве-чанага археалагічнаму вывучэнню Полацка.

2. Назавіце аўтара і назву манаграфічнага выдання, прысвечанага вы­вучэнню тапаграфічнай структуры Полацка ў IX – XVII стст.

3. Назавіце археолага, які ўпершыню правёў археалагічныя дасле­даванні на тэрыторыі першапачатковага гарадзішча старажытнага Полацка.

4. Хто з археолагаў узначальваў археалагічныя атрады па вывучэнню старажытнага Полацка ў 1950-я, 1960-я гг.?

5. Якая тапаграфічная адзінка Полацка была адкрыта ў 1986 г. на тэ­рыторыі Ніжняга замка? У чым значнасць гэтага адкрыцця?

6. Хто з археолагаў вывучаў помнікі полацкай школы дойлідства?

7. На якой частцы горада пасяліліся крывічы напрыканцы VIII – IX стст.?

8. Каля якіх вёсак выяўлены курганныя пахаванні крывічоў у непас­рэднай полацкай акрузе?

9. Назавіце даты і падзеі летапісных згадак пра Полацк у ІХ ст.

10. Пералічыце комплекс рыс для вызначэння сярэднявечнага горада ўсходніх славян.

11. Якім, на думку беларускіх гісторыкаў, быў пачатковы статус Полацка?

Распаўсюджванне культурных напласта­ ванняў полацка IX – XVIII стст., іх датаванне па дэндрахраналогіі і рэчавым матэрыялам

1. Дзе размяшчалася першапачатковае полацкае гарадзішча? Якая яго плошча?

2. Дзе размяшчалася старажытнае полацкае паселішча? Якая яго плошча?

3. Якая колькасць кубічных метраў зямлі спатрэбілася для будаўніцтва Ніжняга замка? Калі адбылося будаўніцтва Ніжняга замка?

4. Якая была плошча Вялікага пасада ў ХІ ст.? Пазначце тэрыторыю, якую займаў пасад ў ХІ ст.

5. У які час Верхні замак з’яўляўся адміністрацыйным цэнтрам горада?

6. У якой частцы горада зафіксаваны самы магутны культурны пласт? Чым гэта абумоўлена?

7. Якая колькасць будаўнічых гарызонтаў была адкрыта на тэрыто­рыі Верхняга замка? Як яны ўтварыліся?

8. Дзе размяшчаўся двор полацкага ваяводы? Якія пабудовы ўва­ходзілі ў яго склад у XVI ст.?

9. Як выглядала абарончая сцяна Вялікага пасада ў ХІ ст.?

10. Колькі ювелірных майстэрняў Х – XVII стст. было знойдзена ў Полацку?

11. Якая была плошча Вялікага пасада ў ХІІІ ст.? Якая была плошча Полацка ў ХІІ ст.?

12. Назавіце храналагічныя межы і змест этапаў тапаграфічнага развіцця горада ў IX – XVII стст.

13. Які скарб быў адкрыты ў 1972 г. каля вёскі Каз’янкі?

14. Які скарб быў знойдзены на тэрыторыі Верхняга замка ў 1910 г.?

15. Які скарб быў адкрыты ў 1984 г. на тэрыторыі стадыёна “Спартак”?

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]