Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Культура эпохи Адраджэння.doc
Скачиваний:
8
Добавлен:
18.11.2019
Размер:
182.78 Кб
Скачать

Беларускае Адраджэнне

14-16 стст. на Беларусі, якая ўваходзіла ў гэты час у склад Вялікага Княства Літоўскага, характарызуецца панаваннем феадальных вытворчых адносін. Асноўным сродкам вытворчасці заставалася зямля, галоўным заняткам насельніцтва – сельская гаспадарка. Пануючым класам былі феадалы. Пераважную частку народных мас складала залежнае ад іх сялянства. Развіваліся гарады як рамесніцка-гандлёвыя цэнтры, роля іх у эканамічным і культурным жыцці паступова расла.

У канцы 15-16 стс. Адбыліся значныя змены ў эканоміцы Беларусі. Паглыбіўся падзел працы паміж горадам і вёскай. У сувязі з ростам гарадоў павялічыўся попыт на сельскагаспадарчыя прадукты. Для феадалаў стала магчымым атрымліваць значны прыбытак ад рэалізацыі сельскагаспадарчай прадукцыі. Ім ужо не хапала натуральнага аброку, і яны прыступілі да стварэння буйных фальваркаў. У Беларусі зацвердзілася фальваркава-паншчынная сістэма гаспадаркі. Гараджане, хоць і працягвалі займацца земляробствам, але асноўнымі іх заняткамі ў гэты перыяд становіцца рамяство і гандаль. Паглыбляецца спецыялізацыя рамеснікаў. Колькасць прафесій і спецыяльнасцей да пачатку 17 ст. дайшла да 200. вырабы беларускіх рамеснікаў славіліся прыгажосцю і якасцю. Насельніцтва гарадоў складалася з багатай вярхушкі – купецтва і часткі майстроў, з сярэдній праслойкі і беднаты, у склад якой уваходзілі чаляднікі, вучні, гандляры.

У 14-16 стст. у працэсе фарміравання беларускай народнасці складваліся і асаблівасці беларускай культуры. Найбольш поўнае выражэнне яна знаходзіла ў розных жанрах фальклору, летапіснай творчасці.

Развіццё мастацтва Беларусі эпохі феадалізму мела свае гістарычныя асаблівасці. Калі ў Заходняй Еўропе 15-18 стст. этнічная і нацыянальна-культурная агульнасць у асноўным супадала з дзяржаўна-палітычным адзінствам, то створаныя ва ўсходнееўрапейскім рэгіёне буёныя феадальныя дзяржавы – ВКЛ, Рэч Паспалітая, Расійская імперыя і Аўстра-Венгрыя – аб’ядноўвалі па некалькі народаў, у якіх яшчэ не закончыліся працэсы нацыянальнай кансалідацыі.

Беларускае мастацтва 14-16 стст. развівалася ва ўмовах узмацнення ВКЛ. Тут фарміравалася рэгіянальна своеасаблівая рэнесансная культура, якая ўплывала на развіццё беларускай нацыянальнай мовы, літаратуры, мастацтва. Беларуская мова стала афіцыйнай дзяржаўнай мовай ВКЛ. На ёй пачалося кнігадрукавання, заснавальнікам якога быў асветнік і гуманіст Францыск Скарына. Важны крытэрый наяўнасці рэнесанснай плыні ў беларускай культуры 16 ст. – узнікненне свецкай паэзіі: першыя вопыты сілабічнага вершаскладання ў Ф. Скарыны і А. Рымшы, новалацінская паэзія Яна Вісліцкага і аўтара выдатнай паэмы “Песня пра зубра” Міколы Гусоўскага, пачаткі тэорыі паэзіі ў “Грамматіке словенскай” Л. Зізанія і інш.

Аднак панаванне феадальнай грамадска-палітычнай сістэмы і недастатковая распрацаванасць свецкай культуры стрымлівалі пераход ад сярэдневякоўя да Новага часу, у выніку чаго тыповыя рысы рэнесанснай ідэалогіі і культуры тут аказаліся недастаткова выяўленымі, а яе носьбіты (Ф. Скарына. С. будны, В. Цяпінскі) арыентаваліся не столькі на адраджэнне антычнасці, колькі на гуманістычныя традыцыі хрысціянства, разглядаючы Біблію як энцыклапедыю мастацкай культуры, тэарэтычнай філасофіі і практычнай мудрасці.

Важнай культурна-гістарычнай з’явай эпохі позняга Рэнесанса на Беларусі, у Літве і Польшчы (другая палова 16 ст.) быў рэфармацыйны рух, прадстаўнікі якога (С. Будны і інш.) распрацоўвалі філасофскую і сацыяльна-палітычную праблематыку ў рамках палемічнай літаратуры, накіраванай на абвяржэнне асноўных дагматаў каталіцкай і праваслаўнай разнавіднасцей ‘хрысціянства як пануючых форм рэлігіі.

Для культуры Беларусі 14-16 стст. характэрна арганічнае спалучэнне і творчая перапрацоўка візантыйскіх, старажытнарускіх, заходнееўрапейскіх і традыцыйна-народных (фальклорных) вытокаў, а таксама цесная сувязь з украінскім, літоўскім і польскім мастацтвам у рамках адзінага палітычнага і культурнага рэгіёна.