Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Культура эпохи Адраджэння.doc
Скачиваний:
6
Добавлен:
18.11.2019
Размер:
182.78 Кб
Скачать

Скульптура

Пластычнае мастацтва Беларусі 14-16 стст. мела непарыўную сувязь з мастацкімі традыцыямі Старажытнай Русі, працягвала і развівала іх. Пры археалагічных раскопках знойдзена вялікая колькасць літых абразкоў і крыжоў, якія былі шырока распаўсюджаны ў асабістым ужытку. Іх насілі на грудзях замест ранейшых абярэгаў, на іх кляліся ў вернасці і г.д. Цесна звязаныя з рамяством, а таму і з народнай творчасцю, яны вызначаліся параўнальнай самастойнасцю, пэўнай незалежнасцю ад царкоўных канонаў, таму ў іх яскрава праявіліся народныя густы і ўяўленні.

Для 14 ст. характэрны чатырохканцовы раўнабаковы крыж з медальёнамі на канцах, у якіх змяшчаліся выявы розных святых. Найбольш папулярнымі былі святыя, якія ў царкоўнай літаратуры і народных павер’ях лічыліся абаронцамі ад д’ябальскай сілы, хвароб, дарожнай і ваеннай небяспекі.

Да нашагу часу дайшлі таксама і нешматлікія творы дробнай пластыкі з каменю, косці, дрэва.

Да 15 ст. адносіцца рэдкі ўзор разьбы па каменю – абразок Жыровіцкай маці боскай з яшмы, знойдзены ўпершыню, як аб гэтым сведчыць легенда, у 1470 г. у жыровіцкім лесе, на ігрушы. Гэта легенда з’явілася падставай для пабудовы Жыровіцкага манастыра, дзе абразок знаходзіцца і зараз. На жаль, ён вельмі дрэнна захаваўся, таму аб яго мастацкіх якасцях меркаваць даволі цяжка. На абразку выява маці боскай з дзіцём на правай руцэ.фігуры пададзены ў невялікім рэльефе.

У канцы 14-15 стст. у беларускай скульптуры ўзмацняецца ўплыў заходнееўрапейскага мастацтва, што было выклікана складанай унутранай і знешняй палітыкай ВКЛ, шматлікімі войнамі, пранікненнем каталіцызму, якое стала асабліва адчувацца пасля закл.чэння Крэўскай уніі (1385). На беларускіх землях пачынае пашырацца каталіцкае землеўладанне, будуюцца касцёлы і манастыры. У касцёлах з’яўляецца паліхромная драўляная і каменная скульптура. Асобныя скульптуры, выкананыя пад уплывам раманскага стылю, захаваліся і за межамі Беларусі.

Беларуская скульптура 15-пачатку 16 ст. адчувае ўплыў гатычнага мастацтва. У храмах з’яўляюцца створкавыя алтары-рэтаблі – складаныя скульптурна-жывапісныя комплексы, якія становяцца іх галоўнай сэнсавай і дэкаратыўнай дамінантай. Скульптура змяшчаецца ў цэнтральнай частцы алтара – корабе, рухомыя створкі распісваюцца або на іх мацуюцца рэльефы. Гатычных алтароў на тэрыторыі Беларусі не захавалася. Да нашага часу дайшлі толькі асобныя скульптуры, якія калісьці ўваходзілі ў склад створкавых алтароў.

У 16 ст. беларускую культуру фарміруе эканамічнае, сацыяльна-палітычнае і ідэйнае жыццё грамадства, у якім праяўляюцца некаторыя характэрныя рысы Адраджэння. Яны знаходзяць адлюстраванне ў архітэктуры, жывапісе, гравюры і таксама ў скульптуры. Гэта можна заўважыць у выбары тыпажу, у імкненні выявіць формы чалавечай фігуры, пільнай увазе да бытавых абставін. Вобразам надаюцца рысы індывідуальнасці, спакойнай упэўненасці ва ўласнай годнасці, у выявах дапускаецца больш свабоды. Пластыка становіцца больш аб’ёмнай, рэльеф прасторавым, фон ператвараецца ў архітэктурны пейзаж.

Пад уплывам рэнесансу значныя змены адбываюцца ў афармленні храмаў. На змену створкавым рэтаблям прыходзяць прысценныя ярусныя алтары, дзе змяшчаюцца парныя скульптуры.

Традыцыі Адраджэння аказваюць значны ўплыў і на развіццё надмагільнай скульптуры, якая даволі шырока бытавала ў Беларусі ў 16 ст. Сярод тагачаснай арыстакратыі шырокае распаўсюджанне набывае памінальны культ. Пахаванню надаецца вялікая ўрачыстасць і пампезнасць. Труна звычайна ставілася ў храме на ўпрыгожаны пастамент, у галавах труны размяшчаўся пахавальны партрэт, які потым манціраваўся ў касцёле.

Культ і культуру надмагільнай пластыкі прынеслі італьянскія майстры, дзейнасць якіх садзейнічала далейшаму развіццю гэтага віда мастацтва. Надмагіллі выконваліся з мармуру, пясчаніку або вапняку і змяшчаліся ў храмах часта каля алтара. Надмагіллі іншы раз выконваліся яшчэ пры жыцці чалавека, які прапаноўваў майстрам сваю кампазіцыйную задуму помніка. На тэрыторыі Беларусі амаль не захаваліся надмагільныя помнікі 16 ст. прычына таму – частыя войны, пажары, знішчэнні. У сувязі з перабудовай храма некаторыя помнікі неаднаразова перарабляліся, пераносіліся з месца на месца, губляючы свій першапачатковы выгляд.

Ідэі Адраджэння знаходзяць увасабленне і ў медальерным мастацтве, развіццю якога спрыяла дзейнасць віленскага манетнага двара. У 14-17 стст. двор з’яўляўся асноўным цэнтрам вытворчасаці металічных грошай ВКЛ. Акрамя вырабу грошай, тут у 16 ст. была наладжана медальерная справа. Для работы ў гэтакй галіне запрашаліся вядомыя мастакі. Выявы канкрэтных асоб на медалях сведчылі аб перамозе новай гуманістычнай ідэалогіі, якая сцвярджала значнасць асобы чалавека, яе духоўную і фізічную прыгажосць. Яна абумовіла развіццё рэалістычных тэндэнцый, увасобленых у медальерным мастацтве і асабліва ў надмагільных помніках. Само іх з’яўленне ў тыя часы, калі панавала рэлігійная ідэалогія, было прагрэсіўнай з’явай і знаменавала ўзнікненне свецкага напрамку ў мастацтве.

Мініяцюра

Па-ранейшаму звязаная з рукапіснай кнігай мініяцюра 14-16 стст. пралівае святло на асаблівасці тагачаснага беларускага жывапісу. Разам з тым яна папярэднічала кніжнай графіцы, стварала спрыяльную глебу для эвалюцыі ілюстрацыі і дэкаратыўна-арнаментальнага аздаблення старадрукаў, што з’явіліся ў пачатку 16 ст.

Рукапісы 14-16 стст. часцей за ўсё ствараліся ў манастырах, дзе меліся і бібліятэкі. Мініяцюрай аздабляліся Евангеллі, летапісы.

Гравюра

У 14-16 стст. фарміруюцца асноўныя віды, жанры і тэхнікі беларускай графікі. Разам з кнігадрукаваннем нараджалася кніжная ілюстрацыя ў тэхніцы ксілаграфіі, якой папярэднічала шматгадовае развіццё мініяцюры. Ствараліся першыя працыя станковай графікі, у прыватнасці партрэт. З мініяцюрай і гравюрай былі цесна звязаны малюнак, а таксам акварэль, якой у той час нярэдка расфарбоўваліся мініяцюры і ксілаграфічныя ілюстрацыі.

Новым відам графічнага мастацтва з’явіўся кніжны дрэварыт, які ўзнік у пачатку 16 ст. Магчымасць размножыць відарыс з дапамогай друкарскага клішэ азначала прынцыповую заваёву выяўленчай творчасці. Раннія дрэварыты зафіксаваны ў выданнях беларускага першадрукара і асветніка-гуманіста Францска Скарыны: дата 6 жніўня 1517 г., калі выйшла яго першая друкаваная кніга “Псалтыр”, з’яўляецца не толькі пачаткам кнігадрукавання, але і днём з’яўлення новага віду беларускага мастацтва – кніжнай ксілаграфіі. Упершыню ва ўсходнеславянскім друкарстве Скарына звярнуўся да наборнага арнаменту, які адкрываў шляхі да новай друкарскай эстэтыкі.

Акрамя гравюр кнігі Скарыны маюць усе віды мастацкіх аздоб: тытульныя лісты, застаўкі, канцоўкі, ініцыялы.

Далейшае развіццё кніжнай гравюры звязана з выдавецкай дзейнасцю беларускіх друкарань. Пасля Скарыны ў развіцці беларускага друкарства наступіў перапынак, які працягваўся каля 30 гадоў. З другой паловы 16 ст. друкарні пачынаюць з’яўляцца ў розных рагадах і мястэчках Беларусі. Тэматыка тагачасных выданняў была самая разнастайная. Апрача тэалагічнай літаратуры выдаваліся падручнікі, палемічныя творы, календары, заканадаўчыя акты, кнігі па медыцыне і ваеннаму мастацтву, апісанні падарожжаў, творы антычных аўтараў і інш.

Многія тагачасныя выданні аформлены з вялікім густам. У практыку друкароў увайшлі тытульны ліст, застаўкі, канцоўкі, ініцыялы, наборныя ўпрыгожанні. Мастакі кніг, друкары нярэдка звярталіся да вопыту Скарыны. Паслядоўна працягвалі яго традыцыі відныя дзеячы беларускай культуры Сымон Будны (1530-1593) і Васіль Цяпінскі (каля 1540-1604).