Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Культура эпохи Адраджэння.doc
Скачиваний:
8
Добавлен:
18.11.2019
Размер:
182.78 Кб
Скачать

Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва

14-16 стст. – перыяд інтэнсіўнага развіцця дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, у аснове якога ляжалі традыцыі, закладзеныя яшчэ ў эпоху Кіеўскай Русі. У кераміцы, ювелірным мастацтве, шкларобстве наглядалася блізкасць аналагічным вырабам старажытнага часу.

Цэнтрам рамесніцкай вытворчасці становяцца гарады. Акрамя таго, шмат рамеснікаў працавалі пры манастырах, замках, маёнтках. Магнаты, зацікаўленыя ў развіцці рамесніцкай вытворчасці, часам давалі майстрам пэўныя льготы. У 15 ст. на Беларусі ўзніклі першыя аб’яднанні рамеснікаў – цэхі са сваімі ўставамі і прывілеямі.

Значную частку гарадскіх рамеснікаў у 14-16 стст. складалі майстры па апрацоўцы металу. Густам вызначаліся работы майстроў-ювеліраў. Літыя залатыя ці срэбраныя падвескі, пярсцёнкі, бранзалеты, завушніцы аздабляліся чаканкай, гравіраваннем, зярненнем, чарненнем, эмалямі, каштоўнымі камянямі. Для храмаў ствараліся высокамастацкія абклады для кніг і абразкоў, крыжы, дарахавальніцы, свечнікі, рытуальны посуд. На жаль, большасць з гэтых твораў не захавалася. Пра большасць ювелірных вырабаў 15-16 стст. можна меркаваць толькі па апісаннях і малюнках.

Майстэрствам апрацоўкі славіліся не толькі ювеліры. У Нясвіжы была развіта ліцейная справа. У ліцейнай майстэрні вырабляліся бронзавыя гарматы для замка. Высокага ўзроўню дасягнула звоналіцейная справа. Званы мелі не толькі культавае прызначэнне. Часта іх адлівалі ў памяць аб важных падзеях і датах.

Новы напрамак атрымлівае ў 14-16 стст. кавальскае рамяство. Да ліку высокамастацкіх твораў эпохі позняга сярэдневякоўя адносяцца многія керамічныя вырабы, і ў першую чаргу кафля, якая служыла канструкцыйным м дэкаратыўным элементам сценак печаў і камінаў, прымянялася для абліцоўкі сцен у манументальных пабудовах.

Значнае пашырэнне набывае шкларобства ў 16 ст. Паводле гістарычных звестак, у 16 ст. на Беларусі шкляны посуд вырабляўся не менш чым у 13 месцах.

Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Беларусі 14-16 стст. зрабіла значны крок наперад. Хуткі колькасцны рост рамеснікаў, пашырэнне спецыялізацыі рамяства ўзнялі гэты від мастацтва на новую вышыню. Традыцыі мастацкага рамяства, закладзеныя ў часы Старажытнай Русі, узбагаціліся новымі культурнымі дасягненнямі.