Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Dapamozhnik_pa_kursu_Bielaruskaia_mova._Prafies...doc
Скачиваний:
67
Добавлен:
19.11.2019
Размер:
697.34 Кб
Скачать

Чысціня маўлення

Чысціня маўлення — гэта непрымальнасць адзінак мовы, якія супярэчаць нормам правільнасці. Чысціня (чыстата) маўлення забяспечваецца адсутнасцю ў ім нелітаратурных сродкаў:

● дыялектызмаў або мясцовых слоў (голка, спарыш, бярэць, гавора);

● прастамоўных слоў і выразаў (скапыціцца, балбатаць, апруцянець, угу, тудою);

● таўталогіі або слоў-паразітаў (ну, гэта самае, карацей, так сказаць);

● жаргоннай лексікі (прыкід, крута, здаць хвасты);

● канцылярызмаў і ўстойлівых выразаў (вялікае значэнне, мець на ўвазе,прыняць рашэнне);

● індывідуальна-аўтарскіх запазычанняў ці наватвораў (чао, о-кей, капут, задзіночанне);

● русізмаў (дзярэўня, цірэ, вучыцель) і інш.

Навуковы і афіцыйна-справавы стылі не дапускаюць ужывання нелітаратурных сродкаў, акрамя тых выпадкаў, калі такія лексічныя адзінкі становяцца прадметам моўнага даследавання. Але моўныя штампы або канцылярызмы складаюць значную частку мовы дакументаў, напрыклад: індывідуальны графік, у асобе, на падставе. Часткова ёсць устойлівыя звароты і ў навуковым стылі: разам з тым, у тым ліку, у сувязі з тым. У кніжных стылях назіраюцца паўторы тэрміналагічных паняццяў, таму што большасць тэрмінаў не маюць сінонімаў.

Публіцыстычныя тэксты могуць уключаць асобныя элементы дыялектнай лексікі, напрыклад, рэпартаж з сельскай мясцовасці. Мова журналіста павінна быць непаўторнай, яркай і кожны раз прыцягваць увагу людзей.

Мастацкі і гутарковы стылі ў цяперашні час наадварот характарызуюцца актыўным выкарыстаннем жаргоннай лексікі, дыялектных адзінак. У жывым маўленні патрэбна пазбаўляцца ад моўных штампаў, жарганізмаў, грубых і непрыстойных слоў. Чыстае маўленне сведчыць пра чысціню душы чалавека і чысціню яго думак.

Багацце і выразнасць маўлення

Багацце (разнастайнасць) маўлення — камунікатыўная якасць маўлення, якая выражае максімальнае насычэнне тэксту разнастайнымі моўнымі сродкамі без іх нематываванага паўтарэння. Выкарыстанне актыўнага слоўнікавага запасу ў вусным і пісьмовым маўленні сведчыць пра высокі інтэлектуальны ўзровень асобы, яе дастатковы моўны патэнцыял і багацце думак.

Багаццем маўлення, безумоўна, валодае мастацкі стыль мовы, якому ўласціва і лексічнае, і сінтаксічнае, і інтанацыйнае багацце. Тут умела спалучаюцца рознабаковыя вобразныя сродкі мовы, непрымальнымі з’яўляюцца паўторы. Па разнастайнасці і насычанасці да мастацкага набліжаюцца публіцыстычны і гутарковы стылі. Навуковы вядомы як аднастайны лексічна, сінтаксічна і інтанацыйна, хоць у параўнанні з афіцыйна-справавым ён і імкнецца да разнастайнасці.

Стыль дакументаў, справаводства, заканадаўчых і юрыдычных тэкстаў — устойлівы, лаканічны, з абмежаваным наборам лексічных сродкаў. Выкарыстанне моўных штампаў вядзе да поўнай стандартызацыі дакументаў, да ўжывання трафарэтных выразаў і аднатыпных сінтаксічных канструкцый.

Выразнасць маўлення — камунікатыўная якасць, якая выклікае цікавасць, увагу, інтарэс, прыцягвае чытача ці слухача сваімі ўласцівасцямі, вербальнымі і невербальнымі элементамі. У выразным кантэксце ўдала размеркаваны структурныя часткі, прадуманы сінтаксічныя канструкцыі, падабрана інтанацыйнае афармленне.

Выразнасць павінна праяўляцца не толькі ў мастацкім ці публіцыстычным стылях, але і ў іншых стылях, паколькі гэтая камунікатыўная якасць сінанімічная такім паняццям, як даступнасць, яснасць, зразумеласць, успрымальнасць. Выразнасць забяспечваецца выбарам моўных сродкаў, інтанацыйнай арганізаванасцю вуснага ці пісьмовага матэрыялу.

Навуковы і афіцыйна-справавы стылі не патрабуюць эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкі, таму выразнасць іх маўлення ствараецца за кошт дакладнага слова- і тэрмінаўжывання, правільнай будовы сказаў, адпаведнай структуры тэксту. У гутарковым, мастацкім і публіцыстычным значную выразнасць надаюць вобразныя сродкі мовы (эпітэты, параўнанні, метафары), а таксама дапаможныя элементы (міміка, жэсты, інтанацыя).

Ступень выразнасці маўлення залежыць ад індывідуальнасці асобы, яго моўнага патэнцыялу, інтэлектуальнага багацця, зацікаўленасці самой тэмай.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]