- •Раздзел і. Мова ў жыцці грамадства Роля мовы ў жыцці чалавека і грамадства
- •Функцыі мовы
- •Пытанні і заданні
- •Формы беларускай нацыянальнай мовы
- •Пытанні і заданні
- •Мова ў гісторыі народа
- •Пытанні і заданні
- •Раздзел іі. Стылістыка. Культура маўлення Функцыянальныя стылі сучаснай беларускай мовы
- •Пытанні і заданні
- •Маўленчы службовы этыкет. Культура маналагічнага і дыялагічнага маўлення
- •Пытанні і заданні
- •Камунікатыўныя якасці маўлення. Праяўленне камунікатыўных якасцей у розных стылях мовы
- •Правільнасць маўлення
- •Дакладнасць маўлення
- •Лагічнасць маўлення
- •Дарэчнасць маўлення
- •Чысціня маўлення
- •Багацце і выразнасць маўлення
- •Маўленчыя памылкі
- •Пытанні і заданні
- •Раздзел iіі. Самастойныя і службовыя часціны мовы ў навуковым стылі
- •Пытанні і заданні
- •Асаблівасці ўжывання прыметнікаў у навуковых тэкстах
- •Пытанні і заданні
- •Адметнасці і роля дзеяслова ў мове навукі і тэхнікі
- •Пытанні і заданні
- •Ужыванне дзеепрыметніка ў навуковым стылі
- •Пытанні і заданні
- •Службовыя часціны мовы ў навуковым стылі (прыназоўнік, злучнік, часціца)
- •Пытанні і заданні
- •Раздзел IV. Тэхнічная тэрміналогія Гістарычныя вытокі фарміравання беларускай тэрміналогіі
- •Гісторыя развіцця беларускай навуковай тэрміналогіі
- •Сучасны стан беларускай тэрміналогіі
- •Пытанні і заданні
- •Тэрмін і тэрміналогія
- •Пытанні і заданні
- •Марфалагічны спосаб утварэння тэрмінаў
- •Пытанні і заданні
- •Семантычны спосаб утварэння тэрмінаў
- •Пытанні і заданні
- •Словазлучэнне як спосаб утварэння тэрмінаў
- •Пытанні і заданні
- •Тэндэнцыя да інтэрнацыяналізацыі ў сучаснай тэхнічнай тэрміналогіі
- •Тэрміналогія беларускай мовы паводле паходжання
- •Пытанні і заданні
- •Літаратура
Формы беларускай нацыянальнай мовы
Як і іншыя нацыянальныя мовы, беларускай мова існуе ў дзвюх формах: дыялектнай і літаратурнай.
Разнастайныя мясцовыя гаворкі, што бытуюць на тэрыторыі Беларусі, на аснове свайго падабенства аб’ядноўваюцца ў тэрытарыяльныя дыялекты, якія ў сукупнасці ўтвараюць дыялектную мову. На дыялекталагічных картах можна ўбачыць два проціпастаўленыя адзін аднаму дыялекты: поўночна-ўсходні і паўднёва-заходні. Гэтыя дыялекты раздзяляюцца паласой пераходных, або сярэднебеларускіх гаворак. Сярэднебеларускія гаворкі спалучаюць некаторыя рысы паўночна-ўсходняга і паўднёва-заходняга дыялектаў, а таксама маюць і свае спецыфічныя асаблівасці.
Паўднёва-заходні дыялект |
Паўночна-ўсходні дыялект |
Вада, галава, барада
Сястра, зямля або сестра, земля Буў, вурасло Рабіна, бяроза, цяпер Сухі, малады Кажа, ідзе, нясе Жацьму, рабіцьму, карміцьму |
Въда, гълъва, бъръда (выда, гылыва, бырыда) Сістра, зімля Быў, вырасла Рябіна, бярёза, цяперь Сухей, маладэй Кажаць, ідзець, нясець Буду жаць, буду рабіць, буду карміць |
У наш час новыя дыялекты не толькі не ўтвараюцца, але паступова сціраюцца адрозненні паміж імі. У прыватнасці, страчваюцца мясцовыя асаблівасці, разбураюцца дыялектныя межы, звужаецца іх роля ў працэсе зносін. Тым не менш дыялекты яшчэ жывуць. Яны — апора і аснова нацыянальнай мовы. Гэта — моўныя сродкі, выпрацаваныя і адшліфаваныя на працягу стагоддзяў нашымі папярэднікамі. Дыялектнае маўленне натуральнае ў гутарцы з землякамі і недапушчальнае ў афіцыйных зносінах. Асабліва адмоўна характарызуе маўленчую культуру чалавека ўжыванне дыялектных формаў, дыялектнага акцэнту пры карыстанні літаратурнай мовай. Каб пазбегнуць дыялектных звычак маўлення, пазбавіцца ад мешаніны літаратурнага і дыялектнага, патрэбна добра ўсведамляць розніцу паміж літаратурнымі і дыялекнымі моўнымі сродкамі, валодаць літаратурнымі нормамі.
Літаратурная мова — унармаваная, агульнапрынятая і абавязковая мова для ўсіх членаў грамадства. У параўнанні з іншымі славянскімі мовамі літаратурная мова беларускага народа мае многа адметнага ў сваім развіцці. Па-першае, нацыянальны (больш чым двухвяковы) уціск замарудзіў фарміраванне нацыянальнай мовы беларусаў, у тым ліку і яе вышэйшай формы — літаратурнай мовы. Таму беларуская літаратурная мова адна з самых маладых сярод славянскіх моў. Яе фарміраванне прыходзіцца на ХІХ — пачатак ХХ ст. Па-другое, у адрозненне ад большасці ранніх літаратурных моў, што складваліся на аснове папярэдніх кніжных традыцый і паступова збліжаліся з народнымі гаворкамі, засвойваючы з іх толькі асобныя неабходныя моўныя рысы, новая беларуская літаратурная мова цалкам “вырастала” з народных гаворак. Яна не магла аперціся на традыцыі старабеларускай пісьменнасці, бо яны на працягу двухвекавой забароны да гэтага часу былі ўжо забытыя.
Генетычна сучасная літаратурная мова грунтуецца на гаворках цэнтральнай часткі Беларусі, але ў працэсе развіцця яна сінтэзавала найбольш характэрныя для большасці беларускіх гаворак рысы і таму не супадае цалкам з якім-небудзь тэрытарыяльным дыялектам, г. зн. мае наддыялектны характар.
На працягу некалькіх пакаленняў літаратурная мова апрацоўвалася майстрамі беларускай літаратуры. Сёння беларуская літаратурная мова — гэта вышэйшая, унармаваная, стылістычна разгалінаваная форма нацыянальнай мовы, якая выступае ў вуснай і пісьмовай разнавіднасцях.
Наяўнасць нормы — істотная асаблівасць літаратурнай мовы, якая адрознівае яе ад дыялектай. Пад нормай разумеюцца выпрацаваныя грамадствам і пісьмова замацаваныя ў нарматыўных слоўніках, даведніках, граматыках (ці, інакш, — кадыфікаваныя) узоры, правілы, якім падпарадкоўваюцца вымаўленне і напісанне слоў, выбар слоў, ужыванне граматычных формаў, пабудова словазлучэнняў і сказаў. Кадыфікаваная, узаконеная норма з’яўляецца абавязковай для ўсіх носьбітаў літаратурнай мовы.
Спецыфіка літаратурнай мовы выяўляецца і ў тым, што яна існуе ў дзвюх разнавіднасцях — вуснай і пісьмовай (дыялектная мова — толькі ў вуснай). Гэта дзве раўнапраўныя формы рэалізацыі літаратурнай мовы, кожная з якіх мае сваю сферу выкарыстання. Вуснагутарковая разнавіднасць ужываецца ў вусных зносінах паміж людзьмі. У ёй пераважаюць простыя канструкцыі, няпоўныя і незакончаныя сказы. Важнае значэнне ў вуснай мове мае інтанацыя, міміка, жэстыкуляцыя. Пісьмова-кніжная мова, як правіла, характарызуецца шырокім ужываннем развітых, ускладненых канструкцый. Носьбіты літаратурнай мовы звычайна валодаюць абедзвюма яе формамі і карыстаюцца імі ў залежнасці ад патрэб моўных зносін.
Наступная значная адметнасць літаратурнай мовы — здольнасць выконваць у сферы зносін камунікацыі самыя розныя функцыі: абслугоўваць неафіцыйныя зносіны паміж людзьмі, а таксама ў сферы навукі, афіцыйна-справавой, у сродках масавай інфармацыі. Дыялектная мова выконвае адну функцыю: забяспечвае зносіны пэўнага, тэрытарыяльна абмежаванага кола людзей, звычайна старэйшага ўзросту, на бытавам узроўні.
Такім чынам, літаратурная і дыялектная мовы як разнавіднасці мовы нацыі ўзаемазвязаны і ўзаемадзейнічаюць. Але паміж імі ёсць істотныя адрозненні.
● літаратурнай мовай карыстаюцца на ўсёй тэрыторыі Беларусі, яна (мова) адзіная і абавязковая для ўсіх, хто піша і гаворыць па-беларуску. Дыялектная мова выкарыстоўваецца людзьмі пэўнай тэрыторыі — адной вёскі ці некалькіх блізкіх вёсак, невялікіх пасёлкаў, мястэчак;
● літаратурная мова абслугоўвае разнастайныя патрэбы грамадскага і культурнага жыцця людзей і з’яўляецца мовай мастацкай літаратуры, навукі, справаводства, публіцыстыкі. Дыялектная мова — гэта бытавая мова, на ёй, як правіла, размаўляюць у сям’і і аднавяскоўцы;
● літаратурная мова строга ўнармаваная і мае дзве формы — вусную і пісьмовую. У дыялектнай мове няма строга выпрацаваных нормаў, яна мае толькі вусную форму, гэта гутарковая, беспісьмовая мова.