- •Бібліятэказнаўства. Раздзел 2. Гісторыя
- •Складальнік
- •Тлумачальная запіска
- •Змест дысцыпліны Уводзіны
- •Раздзел і. Бібліятэкі Старажытнага Усходу (ііі – і тыс. Да н. Э.) Тэма 1. Перадумовы зараджэння бібліятэк
- •Тэма 2. Узнікненне і развіццё бібліятэк у Шумеры, Акадзе, Дзяржаве Хетаў, Асіра-Вавілоніі, Егіпце
- •Раздзел іі. Бібліятэкі ў эпоху Антычнасці і элінізма
- •Тэма 3. Бібліятэкі ў Старажытнай Грэцыі
- •Тэма 4. Бібліятэкі ў Старажытным Рыме
- •Раздзел ііі. Бібліятэкі ў эпоху Сярэднявечча (V – xiiі стст.) Тэма 5. Бібліятэчная справа на Усходзе (Кітай, Японія, Арабскі халіфат)
- •Тэма 6. Бібліятэчная справа ў Візантыі, Заходняй Еўропе, Старажытнай Русі. Узнікненне бібліятэк на тэрыторыі Беларусі
- •Раздзел IV. Бібліятэкі ў эпоху Адраджэння (хііі – першая палова XVII ст.) Тэма 7. Бібліятэчная справа і еўрапейскі Рэнесанс (Італія, Далмацыя, Венгра-Харватыя, Германія, Францыя, Англія)
- •Тэма 8. Бібліятэкі ў Расіі
- •Тэма 9. Бібліятэкі ў Беларусі
- •Тэма 11. Бібліятэчная справа ў Расіі
- •Тэма 12. Бібліятэчная справа ў Беларусі
- •Раздзел vі. Бібліятэчная справа ў XIX – пачатку XX ст. Тэма 13. Навуковыя і нацыянальныя бібліятэкі
- •Тэма 14. Агульнадаступныя бібліятэкі
- •Тэма 15. Бібліятэчная справа ў Беларусі
- •Раздзел vіі. Бібліятэчная справа ў XX – пачатку ххі ст. Тэма 16. Асноўныя кірункі развіцця бібліятэчнай справы
- •Тэма 17. Міжнароднае бібліятэчна-бібліяграфічнае супрацоўніцтва
- •Тэма 18. Сучасны стан развіцця бібліятэчнай справы ў Беларусі (пасля 1991 г.)
- •Інфармацыйная частка Літаратура
- •2. Рабочая праграма вучэбнага курса
- •Для студэнтаў фідк
- •Заняткі па засваенню тэарэтычнага матэрыялу Семінары
- •Пытанні:
- •Абавязковая літаратура:
- •Дадатковая літаратура:
- •Семінар 2. Бібліятэкі Сярэднявечча
- •Пытанні:
- •Абавязковая літаратура:
- •Дадатковая літаратура:
- •Семінар 3. Бібліятэкі эпохі Адраджэння
- •Пытанні:
- •Абавязковая літаратура:
- •Дадатковая літаратура:
- •Дадатковая літаратура да самастойнай работы па тэме “Бібліятэкі Беларусі ў перыяд вкл”
- •Семінар 4. Бібліятэчная справа эпохі Асветніцтва
- •Пытанні:
- •Абавязковая літаратура:
- •Дадатковая літаратура:
- •Семінар 5. Бібліятэчная справа ў хіх – хх ст.
- •Пытанні:
- •Абавязковая літаратура:
- •Дадатковая літаратура:
- •Дадатковая літаратура да самастойнай работы па тэме “Бібліятэкі Беларусі”
- •Семінар 6. Сучасны стан і перспектывы развіцця бібліятэк
- •Пытанні:
- •Асноўная літаратура:
- •Літаратура да пытання № 4:
- •Дадатковая літаратура:
- •Дадатковая літаратура да самастойнай работы па тэме “Міжнароднае бібліятэчнае супрацоўніцтва”
- •Тэсты па курсу “Бібліятэказнаўства. Гісторыя” варыянт 1
- •Варыянт 2
- •Варыянт 3
- •Варыянт 4
- •Варыянт 5
- •Варыянт 6
- •3. Рабочая праграма вучэбнага курса “Бібліятэказнаўства. Гісторыя” для студэнтаў фзн (4 і 5 гады навучання)
- •4. Метадычныя рэкамендацыі да семінарскіх заняткаў
- •ДакладЫ, курсавыЯ і дыпломныя работЫ Прыкладная тэматыка*
- •Метадычныя рэкамендацыі па напісанні дакладаў
- •Метадычныя рэкамендацыі па напісанні курсавых і дыпломных работ
- •Літаратура:
- •Пытанні для падрыхтоўкі да экзамену
- •7. Рэкамендуемыя формы кантролю за засваеннем курса
- •Курса “Бібліятэказнаўства. Гісторыя”
- •Карта ацэнкі работы студэнта
Метадычныя рэкамендацыі па напісанні курсавых і дыпломных работ
Адной з форм вывучэння курса “Бібліятэказнаўства. Гісторыя” з’яўляецца напісанне курсавой і дыпломнай работ. Іх падрыхтоўка патрабуе ад студэнта самастойнага паглыбленага і творчага вывучэння тэмы, якое дапаможа студэнту не толькі пашырыць свае веды па гісторыі бібліятэчнай справы, але і атрымаць неабходны вопыт працы з фактаграфічным і тэарэтычным матэрыялам, што, безумоўна, будзе цесным чынам звязана з яго прафесійнай дзейнасцю. Выбар тэмы залежыць ад жадання студэнта. Ён можа выкарыстаць тэматыку курсавых і дыпломных работ, распрацаваную і зацверджаную кафедрай, або прапанаваць сваю тэму, якая тычыцца праблем эвалюцыі бібліятэчнай справы. Абраўшы тэму, студэнт павінен напісаць заяву на імя загадчыка кафедры з просьбай зацвердзіць тэму курсавой або дыпломнай работы і вызначыць навуковага ктраўніка. З ім узгадняецца план работы і абмяркоўваюцца асноўныя пытанні тэмы. План работы залежыць ад кола даследуемых праблем.
Спецыяльная літаратура падбіраецца самастойна. Можна выкарыстоўваць даведачна-бібліяграфічныя выданні, навуковыя агляды, якія знаходзяцца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.
Пры падрыхтоўцы курсавой і дыпломнай работы неабходна ўважліва вывучыць тэарэтычныя пытанні даследуемай тэмы.
Выкарыстоўваючы ў рабоце матэрыял іншых аўтараў, студэнт павінен падаваць яго ў выглядзе цытат, спасылаючыся на адпаведныя крыніцы.
Аб’ём курсавой работы павінен складаць прыкладна 20 старонак, дыпломнай – 50 старонак машынапіснага тэксту або тэксту, выкананага на камп’ютэры. Курсавую работу рэкамендуецца пераплесці або выкарыстаць хуткасшывацель, а дыпломную работу пераплесці або выкарыстаць стандартныя папкі. На тытульным аркушы і курсавой, і дыпломнай работ у абавязковым парадку ўказваецца навучальная ўстанова, факультэт, кафедра, тэма работы, выканаўца, навуковы кіраўнік. Кожны раздзел павінен мець загаловак (могуць быць і падзагалоўкаі). Старонкі неабходна пранумараваць (тытульны аркуш не нумаруецца). Структура работы ўключае: уводзіны, асноўны тэкст і заключэнне (або вывады), спіс выкарыстаных крыніц. Ва ўводзінах абгрунтоўваецца актуальнасць тэмы, вылучаецца аб’ет і прадмет даследавання, вызначаюцца асноўная мэта і задачы, метады, метадалогія даследавання, акрэсліваецца крыніцазнаўчая база, паказваецца навізна выкананай працы. У заключэнні неабходна адлюстраваць у адпаведнасці з пастаўленымі задачамі вывады, да якіх прыйшоў студэнт, даследуючы праблему.
Спіс выкарыстаных крыніц афармляецца ў адпаведнасці з апошнімі па часе дзеяння стандартамі па бібліяграфічным апісанні. Падаецца ў алфавіце аўтараў і назваў. Крыніцы на замежных мовах прыводзяцца апошнімі.
Дыпломная работа завяраецца і падпісваецца – дапускаецца да абароны – загадчыкам кафедры.
Літаратура:
Курсовая и дипломная работы, магистарская диссертация. Правила подготовки, оформления и защиты : уч.-метод. пособие. – М. : Изд. центр БГУ, 2009. – 68 с.
Пытанні для падрыхтоўкі да экзамену
Узнікненне бібліятэк як сацыяльнага інстытута. Заражээнне бібліятэк у краінах старажытных цывілізацый (Шумер, Асіра-Вавілонія, дзяржава Хетаў).
Бібліятэка Ашурбаніпала (668 – каля 626 гг. да н.э.).
Асноўныя тыпы бібліятэк старажытнага Егіпта.
Бібліятэкі антычнай Грэцыі і Рыма і развіццё функцыі абслугоўвання.
Александрыйская і Пергамская бібліятэкі: гісторыя і сучаснасць.
Бібліятэкі дзяржаў Усходу ў эпоху Сярэднявечча. Роля Кітая ў развіцці бібліятэчнай справы ў Паўднёвай Азіі.
Асноўныя тыпы бібліятэк Арабскага халіфата.
Асаблівасці развіцця бібліятэчнай справы ў эпоху Сярэднявечча (Візантыя, Італія, Англія).
Узнікненне бібліятэк на тэрыторыі Кіеўскай Русі.
Першыя бібліятэкі на тэрыторыі Беларусі ў перыяд Полацкага княства. Асветніцкая дзейнасць Ефрасінні Полацкай і Кірылы Тураўскага.
Бібліятэчная думка ў эпоху Сярэднявечча.
Значэнне распаўсюджання ідэй гуманізма для развіцця бібліятэчнай справы ў эпоху Адраджэння (Італія, Далмацыя, Венгра-Харватыя, Францыя, Англія).
Развіццё бібліятэчнай справы ў Германіі ў эпоху Адраджэння і Рэфармацыі. Уплыў І.Гутэнберга, М.Лютэра.
Роля прыватных бібліятэк у эпоху Адраджэння.
Прадстаўнікі бібліятэчнай думкі эпохі Адраджэння.
Манастырскія і царкоўныя бібліятэкі Беларусі ў перыяд Вялікага княства Літоўскага (Бібліятэка Полацкага Сафійскага сабора, Слуцкага Троіцкага манастыра, Супрасльскага і Жыровіцкага манастыроў).
Бібліятэкі духоўных вучэбных устаноў (праваслаўных, каталіцкіх, уніяцкіх) Беларусі ў перыяд Вялікага княства Літоўскага.
Навуковыя бібліятэкі Беларусі ў перыяд Вялікага княства Літоўскага (Віленскай акадэміі, Гродзенскай медычнай акадэміі).
Прыватныя бібліятэкі Беларусі ў перыяд Вялікага княства Літоўскага.
Бібліятэкі манастыроў і царскіх прыказаў Расіі ў XIV – XVIII стст.
Сацыяльныя пераўтварэнні ў Расіі ў першай чвэрці XVIII ст., іх уплыў на развіццё навуковых і спецыяльных бібліятэк.
Развіццё бібліятэчнай думкі ў Расіі ў XVIII ст.
Новы бібліятэчны светапогляд эпохі Асветніцтва. І.В.Гётэ і змены ўзаемаадносін бібліятэкі, грамадства і дзяржавы.
Узнікненне нацыянальных бібліятэк як новага інстытута дзяржаўнасці ў краінах Еўропы (другая пал. XVII – пач. ХІХ ст.).
Навуковыя бібліятэкі Германіі ХІХ – пач. ХХ ст.
Навуковыя бібліятэкі Расіі ХІХ – пач. ХХ ст.
Бібліятэка Брытанскага музея. Дзейнасць А.Паніццы.
Бібліятэчная справа ў Францыі ў канцы XVIII – пач.ХІХ ст. і стварэнне Нацыянальнай бібліятэкі.
Гісторыя стварэння Імператарскай публічнай бібліятэкі ў Санкт-Пецярбургу.
Бібліятэка Кангрэса ЗША ў Вашынгтоне. Дзейнасць Т.Джэферсана, Г.Патнэма.
Асаблівасці стварэння нацыянальных бібліятэк у краінах Лацінскай Амерыкі.
Нацыянальныя бібліятэкі ў Аўстра-Венгрыі (Венгрыя, Чэхія, Польшча, Сербія, Славакія).
Англа-амерыканская канцэпцыя публічнай бібліятэкі (другая пал. ХІХ ст.) Уклад М.Дзьюі і Ч.Кетэра.
Развіццё канцэпцыі агульнадаступнай “народнай бібліятэкі” ў Германіі.
Публічныя бібліятэкі ў Расійскай імперыі ХІХ – пач. ХХ ст. (Расія, Беларусь).
Народныя бібліятэкі ў Расійскай імперыі ў канцы ХІХ – пач. ХХ ст. (Расія, Беларусь). Дзейнасць Ф.Ф.Паўленкава, Л.Б.Хаўкінай, Я.Хлябцэвіча.
Роля прыватных бібліятэк Беларусі ў ХІХ – пач. ХХ ст.
Спецыфіка развіцця бібліятэчнай справы ў СССР і БССР і ўплыў дэмакратычных змен пасля 1989 г.
Роля цэнтральных рэгіянальных бібліятэк у захаванні культурнай і духоўнай спадчыны (другая палова ХХ ст. – ХХІ стст.).
Нацыянальная бібліятэка Беларусі і яе роля ў развіцці бібліятэчнай справы краіны. Дзейнасць І.Б.Сіманоўскага.
Уплыў інфарматызацыі на развіццё нацыянальных бібліятэк.
Публічныя бібліятэкі: нацыянальныя мадэлі сучаснасці.
Сучасны стан бібліятэчнай справы ў Беларусі.
Сучасныя манаграфіі і перыядычныя выданні па сусветнай гісторыі бібліятэк і бібліятэчнай справе (Беларусь, Расія).
Дзейнасць прафесійных аб’яднанняў ў галіне бібліятэчнай справы. Амерыканская бібліятэчная асацыяцыя, Брытанская бібліятэчная асацыяцыя, Беларуская бібліятэчная асацыяцыя.
Гісторыя стварэння міжнародных арганізацый і іх роля ў развіцці супрацоўніцтва ў галіне бібліятэчнай справы (ІФЛА, ЮНЕСКА, ФІД, ІСО).