Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тэхналогіі прадзюсерскай дзейнасці ФЗН(Стэльмах...docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
20.11.2019
Размер:
81.74 Кб
Скачать

Тэма 8. Дзейнасць прадзюсера па арганізацыі гастроляў тэатральнага спектакля

Асаблівасці прадзюсерскай дзейнасці па арганізацыі гастроляў. Арганізацыйна-прававое забеспячэнне канцэртна-гастрольнай дзейнасці ў Беларусі.

Пракат прадзюсерскага спектакля як аспект прадпрымальніцкай дзейнасці. Паняцце гастрольнага менеджменту. Мэты і характар гастроляў. Распрацоўка графіка гастрольнай дзейнасці, парадку правядзення спектакляў. Побытавы, тэхнічны і гастрольны райдэр.

Схема разліку фінансавых выдаткаў па арганізацыі гастроляў. Распрацоўка рэкламнай кампаніі па аб’яве спектакляў тэатра ў залежнасці ад велічыні і спецыфікі пляцоўкі

Ангажэмент. Дзейнасць арт-менеджэра па арганізацыі ангажэменту.

Тэма 9. Тэхналогіі рэкламы і рr у прасоўванні прадзюсерскага тэатральнага праекта

Тэхналогіі рэкламы і РR як сродак маркетынгавых камунікацый для падтрымкі жыццядзейнасці творчага прадзюсерскага прадукта. Крэатыўныя тэхналогіі ў распрацоўцы рэкламы прадукта: product placement, вірусны маркетынг (viral marketing), прыём “сарафаннга радыё” (word-of-mouth), партызанскі маркетынг (guerrilla marketing), SMS-камунікацыя, мабільны маркетынг і інш.

Віды і асноўныя сродкі распаўсюджвання рэкламнай інфармацыі.

Рэклама ў прэсе. Асноўныя фарматы: графічны рэкламны блок, рэкламная аб’ява, укладышы і прыкладанні. Спецыфіка данясення рэкламнага звароту да спажыўца. Правілы эфектыўнай рэкламы ў друкаваных выданнях.

Тэлевізійная і радыёрэклама. Рэкламны ролік як від “прамой рэкламы”. Эфектыўнасць і недахопы рэкламы на радыё і тэлебачанні. Спецыфіка ўспрымання аўдыё- і відэаінфармацыі.

Рэклама ў інтэрнэце: рэкламныя пляцоўкі і тэматычныя парталы. Банерная і кантэкстная рэклама, пасоўванне сайта ў пошукавых машынах. Размяшчэнне відэаролікаў, рэклама ў online гульнях.

Вонкавая рэклама: білборды, сіці-фармат, піларсы, устаноўкі прызмавіжн.

Этапы правядзення рэкламнай кампаніі. Крыніцы фінансавання рэкламнай кампаніі. Ацэнка эфектыўнасці рэкламы прадзюсерскай прадукцыі. Зваротная сувязь у рэкламнай кампаніі.

Выкарыстоўванне традыцыйных сродкаў РR – інтэрв’ю, прэс-канферэнцый, брыфінгаў, прэзентацый для пазіцыянавання прадзюсерскага прадукта. Прыёмы міфалагізацыі ў практыцы РR.

Тэматыка і метадычныя ўказанні да семінараў і практычных заняткаў. Тэма 2. Прадзюсер як арганізатар і кіраўнік тэатральнага праекта Семінар 1. Антрэпрыза як форма прадпрымальніцкай дзейнасці

  1. Паняцце тэатральнай антрэпрызы і яе (гістарычна склаўшыеся) кампаненты.

  2. Дынаміка змянення рэпертуарнай прапановы тэатральных антрэпрыз на Беларусі канца XVIII пачатку XX стст.

  3. Характарыстыка залы гледачоў тэатральных антрэпрыз канца XVIII пачатку XX стст.: ключавыя мэтавыя групы.

  4. Адметныя рысы сучаснай беларускай тэатральнай антрэпрызы.

Літаратура:

  1. Гісторыя беларускага тэатра: у 3 т. / рэдкал.: У.І. Няфёд (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Навука і тэхніка, 1983–1987. –  Т. 1.: Беларускі тэатр ад вытокаў да Кастрычніка 1917 г. / М. Каладзінскі [і інш.]. – 1983. – 496 с.

  1. Мазура, В.Я. Сучасная беларуская антрэпрыза як альтэрнатыва традыцыйнай тэатральнай мадэлi: стан, праблемы i шляхi развiцця / В.Я. Мазура // Аперат. інф-цыя па прабл. к-ры i маст-ва / Нац. бібл. Беларусі.  2001.  Вып. 2.  С. 419.

  2. Мазура, В.Я. Новыя тэатральныя праекты і формы дзейнасці ў сучасным беларускім сцэнічным мастацтве / В.Я. Мазура // Аперат. інф-цыя па прабл. к-ры i маст-ва / Нац. бібл. Беларусі.  1998.  Вып. 4.  С. 413.

  3. Пашкин, Ю.А. Русский драматический театр в Белоруссии XIX века / Ю.А. Пашкин. – Минск: Наука и техника, 1980. – 216 с.

  4. Стельмах, А.М. Переосмысление опыта театральной антрепризы Беларуси ХIХ века на современном этапе / А.М. Стельмах // ІІ-я Няфёдаўскія чытанні: матэрыялы Міжнар. навук.-творч. канф., прысвеч. памяці У.І. Няфёда, Мінск, 24–25 сак. 2005 г. / Беларус. дзярж. акадэмія мастацтваў; рэдкал. Р.Б. Смольскі [і інш.]. Мінск, 2005. – С. 59–63.

  5. Стэльмах, Г. Арганізацыйна-творчыя механізмы функцыянавання беларускай тэатральнай антрэпрызы / Г. Стэльмах // Роднае слова. – 2011. – № 1. – С. 105–109.