Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тэхналогіі прадзюсерскай дзейнасці ФЗН(Стэльмах...docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
20.11.2019
Размер:
81.74 Кб
Скачать

Тэма 3. Прававое поле прадзюсерскай дзейнасці ў сферы тэатральнага мастацтва

Прадзюсерства тэатральнай сферы як від прадпрымальніцкай дзейнасці. Спектакль як канчатковы прадукт камерцыйнай дзейнасці прадзюсера. Разавасць прадукта камерцыйнай дзейнасці прадзюсера.

Прававыя асновы камерцыйнай дзейнасці прадзюсера: юрыдычныя і прававыя акты, нарматыўныя дакументы. Рэгуляванне камерцыйнай і прадпрымальніцкай дзейнасці прадзюсера. Заканадаўчая база Рэспублікі Беларусь у сферы культуры і мастацтва: “Закон аб культуры”, “Закон аб аўтарскіх і сумежных правах”. Арганізацыйна-прававыя аспекты дзейнасці прадзюсера па арганізацыі тэатральных гастроляў і дыстрыбуцыі кінапрадукцыі.

Камерцыйныя прадпрыемствы ў сферы відовішчнага мастацтва. Прыватныя тэатры, прадзюсерскія цэнтры, тэатральныя агенцтвы, гільдыі акцёраў як арганізацыйныя формы камерцыйнай дзейнасці прадзюсера.

Тэма 4. Распрацоўка маркетынгавай стратэгіі прадзюсерскага тэатральнага праекта

Маркетынгавая дзейнасць прадзюсера для вызначэння найбольш эфектыўных шляхоў продажу творчых прадуктаў. Маркетынгавыя тэхналогій ў тэатральнай сферы. Маркетынг-план прадзюсера. Правіла 4Р: Product, Price, Place, Promotion. Маркетынг паслуг і маркетынг ідэй. Стратэгіі сегментацыі спажыўцоў сучаснага арт-рынку.

Брэнд у тэатральным маркетынгу. Імідж тэатра як фактар зацікаўленасці і датычнасці гледачовай аўдыторыі. Паняцце двухузроўневага брэндынгу. Спектаклі як прадукты-брэнды першага ўзроўня. Тэатр, акцёры, імя рэжысёра як брэнд другога ўзроўня. Персанальны брэндзінг акцёраў і рэжысёраў у сусветнай практыцы. Асноўныя кампаненты персанальнага брэндзінга. Атракцыённасць брэндаў. Класіфікацыя артыстычных брэндаў. Характарыстыка асноўных відаў брэндаў амерыканскай сістэмы.

Тэма 5. Бізнэс-план як аснова прадзюсерскай дзейнасці

Бізнес-план як базавы дакумент для рэгулявання прадзюсерскай дзейнасці. Знешнія і ўнутраныя мэты стварэння бізнэс-плана. Асноўныя аб’екты бізнэспланавання.

Характарыстыка раздзелаў бізнес-плана прадзюсерскага праекта прадстаўляемага спонсару. Паняцце спонсарскага пакета і спонсарскага ліста.

Тэма 6. Тэхналогія рэалізацыі прадзюсерскага тэатральнага праекта

Паняцце праекта. Тыпалогія і узроўні культурных праектаў і акцый. Прадзюсер – мастацкі кіраўнік тэатральнага праекта. Спектакль як фармат прадзюсерскай дзейнасці. Паняцце “прадзюсерскага спектакля”. Паняцце “прадзюсерскага тэатра”. Камерцыйная і мастацкая прывабнасць прадзюсерскіх спектакляў.

Алгарытм распрацоўкі і рэалізацыі прадзюсерскага тэатральнага праекта ад ідэі да сцэнічнага ўвасаблення. Падрыхтоўчы этап праекта: вызначэнне аўдыторыі спектакля, урэгуляванне аутарскіх правоў на праект, вызначэнне схемы фінансавання. Узаемадзеянне прадзюсера з рэжысёрам спектакля, акцёрамі, мастаком, тэхнічным персаналам.

Рэпетыцыйны перыяд: выяўленчае і музычнае вырашэнне спектакля, пошукі сцэнічнай пляцоўкі, падрыхтоўка прэм’еры. Кіраванне рызыкамі пры падрыхтоўцы і рэалізацыі прадзюсерскага праекта.

Тэма 7. Фінансавае забеспячэнне прадзюсерскіх тэатральных праектаў

Сучасная сфера арганізацыйна-эканамічнага супрацоўніцтва прадзюсера: спонсарства, мецэнатства, патранаж. Тыпалогія спонсараў. Матывацыя спонсарскай падтрымкі прадзюсерскага праекта. Спонсарынг і інвесціраванне.

Частковае фінансаванне прадзюсерскіх праектаў дзяржаўнымі ўстановамі і бюджэтнымі арганізацыямі.

Фандрайзінг як крыніца фінансавання прадзюсерскай дзейнасці. Пазіцыянаванне творчага прадукта з мэтай фандрайзінга.

Product placement як спосаб фінансавання тэатральнага праекта.

Сусветныя віды фінансавай падтрымкі праекта: незалежныя вытворчыя кампаніі, фінансаванне спецыялістамі, банкаўскія ссуды, замежны перадпродаж і інш.