Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Seminary (Автосохраненный).doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
21.11.2019
Размер:
214.02 Кб
Скачать

Літаратура

  1. Гурская А. Жыццё ў слове: Штрыхі да творчасці Міхася Стральцова // Бел. мова і літ. у школе. 1989. № 12. С. 43 – 52.

  2. Станюта А. Настальгічныя конікі на зялёнай траве: у кн.: Плошча Свабоды: літ.-крыт. артыкулы. Мінск, 1991.

  3. Карамазаў В. “І прадчуванне і лёс…”// Полымя. 1987. № 2. С. 176 – 181.

  4. Брыль Я. З добрай усмешкай // Трохі пра вечнае. Мінск, 1978. С. 57 – 60.

  5. Иващенко В. Круги надежды и добра: лит.-крит. статьи. Минск, 1983.

Тэма 3. Жыццё і творчасць Васіля Быкава

    1. Ідэйны змест “ваенных і партызанскіх” аповесцей В. Быкава. Паказ “акопнай праўды” вайны. Праблема маральнага выбару. Асаблівасці стылю прозы В. Быкава. (Развагі на аснове раней прачытаных твораў В. Быкава 60–70-х гг. – “Трэцяя ракета”, “Альпійская балада”, “Сотнікаў”, “Абеліск”, “Дажыць да світання” і інш.).

    2. Новае мысленне ў творах В. Быкава 80–90-х гг. Ад крытыкі асноўных недахопаў – да адмаўлення таталітарнай сістэмы. Новыя тэмы, праблемы ў аповесцях “Сцюжа”, “Аблава”, “У тумане”, у апавяданнях “Перад канцом”, “На чорных лядах”, “Бедныя людзі”, “Жоўты пясочак”.

    3. Праблематыка, мастацкія асаблівасці твораў В. Быкава канца 90-х гг. ХХ ст. і пачатку ХХІ ст. Творы: “Пакахай мяне, салдацік”, “Труба”, “Сцяна”, “Ваўчыная яма”, “Вочная стаўка”, “Доўжык”, “Глухі час начы”, “Дваццаць марак”, “Чырвоныя пятліцы”, “Балота”, “Кароткая песня” і інш.

    4. “Новы” Быкаў. Які ён? Ваша меркаванне.

Тэма 4. Сучасная беларуская паэзія

      1. Эстэтычна-стылёвыя кірункі і тэндэнцыі развіцця беларускай паэзіі канца ХХ – пачатку ХХІ стагоддзя. Светапогляднае абнаў­ленне паэтычнага мастацтва.

      2. Станаўленне творчасці паэтаў новага пакалення. Тэматычнае і жанравае ўзбагачэнне паэзіі (Л. Рублеўская, А. Бадак, М. Скобла, Э. Акулін, В. Куртаніч, А. Петрушкевіч, І. Пракаповіч і інш.).

      3. Пейзажная лірыка, вострае экалагічнае гучанне вершаў пра прыроду, тэма Чарнобылю ў сучаснай паэзіі (М. Мятліцкі, Р. Ба­радулін, С. Законнікаў і інш.).

      4. Урбаністычная тэма ў сучаснай лірыцы (Г. Булыка, А. Глобус, Л. Рублеўская і інш.).

      5. Лірыка кахання (Я. Янішчыц, Р. Баравікова, Г. Бураўкін, Л. Дрань­ко-Майсюк, А. Пісьмянкоў і інш.).

      6. Авангардныя пошукі творчай моладзі (Зм. Вішнёў, І. Сідарук, А. Хадановіч, І. Бабкоў, С. Мінскевіч, Ю. Гуменюк і інш.).

Літаратура

      1. Бельскі А. І. Паэзія // Гісторыя беларускай літаратуры: у 4 т. Т. 4, кн. 2. Мінск, 2004.

      2. Бельскі А. І. Беларуская літаратура ХХ стагоддзя: Гісторыя і сучаснасць. Мінск, 2005.

Тэма 5. Сучасная беларуская проза

  1. Актывізацыя мастацкіх пошукаў, пашырэнне выяўленчых магчы­масцей беларускай прозы канца ХХ – пачатку ХХІ стагоддзя.

  2. Беларуская вёска і горад у адлюстраванні сучаснай беларускай прозы. Два тыпы свядомасці і мастацкай вобразнасці (А. Жук, В. Казько, А. Федарэнка, А. Асташонак, А. Глобус, Г. Багданава і інш.).

  3. Дэдэктыўна-прыгодніцкі і фантастычны жанр у сучаснай беларускай прозе (В. Гігевіч, Л. Дайнека, Я. Сіпакоў, А. Феда­рэнка, А. Мінкін, Ю. Станкевіч, А. Глобус і інш.).

  4. Чарнобыльская тэма ў творах беларускіх празаікаў (І. Пташнікаў, І. Шамякін, В. Карамазаў, Л. Левановіч).

  5. Маральна-філасофскае і гуманістычнае асэнсаванне жыцця ў беларускай прозе (І. Шамякін, В. Казько, А. Федарэнка, А. Наварыч і інш.).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]