Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Seminary (Автосохраненный).doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
21.11.2019
Размер:
214.02 Кб
Скачать

Замест уступу

Сон.  Сон.  Сон.  Ноччу, бязлюднай і цёмнай,  Іду па зямлі.  Вышэзны і лёгкі,  Пакалыхваюся ад тугі.  Галава прыгнута пад небам.  Я плачу.  Зоркі – слёзы мае.  Спяць гарады і вёскі,  Я над імі іду.  Высокі, пахілы і лёгкі,  Пакалыхваюся ад тугі.  Шукаю шэрую вёску,  Вёску сваю.  Баюся:  Вышэзны і лёгкі,  Не прысяду там на парог,  Як самалёт рэактыўны не сядзе  На травяністым аэрадроме...  Я плачу.  Зоркі – слёзы мае .(182)

Перадапошні раздзел аповесці складаецца з маналога ў напаўверсіфікаванай форме, у той час, як апошні пачынаецца ўжо знаёмым прыёмам тройчы паўторанага слова: “Ноч, ноч, ноч” (221).

Нельга абмінуць увагай апошні прыклад прозы М. Стральцова, за якім адбыўся беспаваротны яго пераход ад прозы да паэзіі. “Смаленне вепрука” (1973) – складаны і захапляльны твор, для апісання апавядальнай стратэгіі якога крытыкі не раз ужывалі такія эпітэты, як “хітры” і “падманлівы”. Нягледзячы на відавочнасць сюжэту, унутранае апавяданне мае мала агульнага з нарыхтоўкай мяса, як, напрыклад, у вершы Максіма Танка “Смаленне кабана” (1961). Сябар Стральцова, рускамоўная паэтэса і крытык Любоў Турбіна ахарактарызавала гэтае апавяданне, як “прарыў у постмадэрнізм”[10].

Апавядальнік пачынае з прызнання, што яму заўсёды хацелася апісаць смаленне вепрука; потым ён падрабязна апісвае тую частку горада, адкуль ён прыехаў у вёску, пераходзячы да апісання яе ў адзін пэўны час і дзень: “тою парою, калі ў вёсках свяжуюць вепрукоў”. Гэты сказ становіцца рэфрэнам апавядання. Як звычайна ў Стральцова, лірычнае апісанне вясковага жыцця разнастаіцца тонкімі і адчувальнымі слыхавымі і зрокавымі падрабязнасцямі. Гэтая паэтычнасць бачыцца рэзкім кантрастам з заяваю апавядальніка аб тым, што папярэдняе апісанне – толькі неабходны фон для паказу смалення вепрука, якое належыла “загнаць у падтэкст” (курсіў Стральцова; 174). Чытач, знаходзячыся яшчэ пад уражаннем прыгажосці ўступнай часткі, сутыкаецца са страшэнным апісаннем болю гаспадароў, які перадаецца вепруку, болю, што суправаджае забойства жывёлы, падобнае на рытуальнае ахвярапрынашэнне. Затым дзеянне апавядання пераносіцца ў горад, дзе вобраз маленькай птушкі раскрывае герою безабароннасць чалавека ў бязбожным свеце, дзе любоў, нават да маці, аказваецца неадэкватнай і непатрэбнай: даецца апісанне сну апавядальніка, у якім ягоная маці акружана ўсімі рытуальнымі інструментамі для смалення вепрука. Твор заканчваецца фактам атрымання раніцою сумнай тэлеграмы з вёскі.

Гэтаму складанаму апавяданню, у якім апісваюцца нараджэнне і працэс пісання прозы, уласціва так характэрная для Стральцова шматпланавасць. Яно адрозніваецца ад больш ранніх апавяданняў тым, што тут у складанай і часта забаўнай гульні пераплятаюцца, узаемадзейнічаюць дзве галоўныя тэмы, напоўненыя страсцю, маральным і душэўным болем. “Смаленне вепрука” ў нейкай ступені раскрывае аўтарскую незадаволенасць магчымасцямі празаічных жанраў. Варта яшчэ раз падкрэсліць, што ўся проза Стральцова, уключна з крытычнымі артыкуламі, вылучаецца стылістычнай вытанчанасцю і лірычнай паэтычнасцю. Як ні парадаксальна, у яго паэзіі, жанры, да якога Стральцоў звярнуўся пазней, сустракаецца шмат наўмысных празаізмаў, але лірычны герой у вершах Стральцова-паэта застаецца ранейшым: тонка адчувальным і маральна патрабавальным.

Першы зборнік паэзіі Міхася Стральцова “Ядлоўцавы куст” не выклікаў у крытыкі вялікага энтузіязму. Алесь Адамовіч, напрыклад, выказаў меркаванне, што проза ўвогуле важней за паэзію і пры гэтым, у прыватнасці, мелася на ўвазе творчасць Стральцова1. На думку Барыса Бур’яна, няшмат вершаў першага зборніка Стральцова вартыя высокай адзнакі, наадварот, дастаткова у ім тэкстаў няясных і павярхоўных[2]. Тым не менш, нікога не здзівіла, што выдатны празаік перайшоў да паэзіі, асабліва пасля відавочнага “крызісу” (вызначэнне Стральцова, працытаванае А Адамовічам).

Адзін з ранніх вершаў Стральцова – “Месяц люты” – вылучаецца асаблівай меладычнасцю, раскрывае паэтычны талент пісьменніка. Ён заканчваецца словамі: 

Мяцеліца пасцелецца  Ад рання да цямна.  Апоўначы насмеліцца  Адліга –  Месяц крыгай  Да самага відна.  А зорка – во свавольніца! –  Пад раніцу расколецца  Аб шыбіну акна.  – Скажыце! Навіна!  Кажыце не кажыце,  Ідзе вясна!* 

Многія вершы са зборніка “Ядлоўцавы куст” адлюстроўваюць асобныя моманты і мімалётныя ўражанні, часта пакідаючы дакладны сэнс твора няясным, што зусім не характэрна для прозы Стральцова. Прыкладам некаторай павярхоўнасці, незавершанасці ранніх вершаў з’яўляецца “Эпіграф”, дзе сустракаецца празаічная, эліптычная форма, як і ў многіх іншых ранніх вершах Стральцова. Хоць ягоная проза вылучаецца паэтычнасцю, апошні радок гэтага верша празаічны “падтаквае” тэме дабрыні і маральнасці, увасобленых у дзядулі Міхалку з аповесці “Адзін лапаць, адзін чунь”:

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]