Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Установа адукацыі.docx
Скачиваний:
8
Добавлен:
24.11.2019
Размер:
10.63 Mб
Скачать

Характарыстыка тыпа лесу -- сасняккіслічны.

Тып лесу – лесаводчая класіфікацыйная катэгорыя, якая характарызуецца агульным тыпам лесараслінных ўмоў, падобным складам дрэвастою, іншай расліннасцю і фаунай.

Для разглядаемага дрэвастою тып лесу –сасняк кіслічны – па заданні.

П.С. Паграбняк усю разнастайнасць тыпаў лесу размясціў у эдафічнай сетцы, аснову якой складаюць трафагенны рад і гіграгены рад (мал 1.).

Для кожнага тыпу лесу і тыпу лесараслінных умоў характэрны асабісты састаў расліннага покрыва. Менавіта па саставе расліннага покрыва, часцей за ўсё, робяць выснову аб лесараслінных умовах (мал. 1).

Мал. 1. Эдафічная сетка П.С. Паграбняка

Згодна з дадзенымі падручніка И. Д. Юркевіча « Выделение типов леса при лесоустроительных работах» для сасняка кіслічнага пераважны эдафатоп С2.

Найважнейшыя асацыяцыі− саснякі: ялова-кіслічны, бярозава-кіслічны, асінава-кіслічны, дубнева-кіслічны, грабнева-кіслічны, ліпнякова-кіслічны,ляшчынева-кіслічны, чарнічна-кіслічны, зеленамошна-кіслічны, сніткава-кіслічны.

Пераважны банітэт сасны– Iа (I) – што згодна з нашымі разлікамі.

Прыблізны склад дрэвастою: 6-10С да 4ЕДБ(б)ЛпОс,часта II ярус з ЕГ.

Месца знаходжання, рэльеф разглядаемага тыпу лесу – плато, ніжнія часткі схілаў і пакатыя падножжы.

Глебы – дзярнова -падзолістыя, лёгка суглінкавыя,а таксама пяшчаныя і супясчаныя,падсцілаемые суглінкам, свежыя.

Натуральнае аднаўленне пад полагам – елка, сасна, рэдка дуб, клён, граб.

Падлесак прадстаўлены – арэшына,рабінай, крушынай ломкай, брызглінай барадавістым, бружмеллю лясной.

Жывое наглебавае покрыва ўтвараюць–кісліца,чарніцы,майнік двухлістовы, гілакоміум і другія зялёныя імхі, грушанка круглалістотная,мядунка вузкалістотная, крынічнік дубройны, ажыка валасістая, зоркаўка ланцетабачная, рэдка снітка.

Характарыстыка дрэвавых відаў

Сасна ўзрастае на бедных, лёгкіх па механічным складзе (пяскі і супяскі) глебах, тым самым займае па эдафічнай сетцы Паграбняка трафатоп А (бары).

Пераважныя тыпы глеб: дзярнова–падзолістыя, пяшчаныя, супясчаныя, свежыя.

Рэльеф роўны або хвалісты месцамі з лёгкім узвышшам.

Сасна звычайная (Pinus sylvestris), від, які шырока распаўсюджаны ў еўрапейскай і азіяцкай частках мацерыка. Дрэва да 40 м у вышыню і 1,5 м у дыяметры. Крона высока паднятая, у маладосці конусападобная, з узростам шырокаяйкападобная. Ігліца ў залежнасці ад умоў росту мае ад 4 да 15 см у даўжыню, жорсткая, пласкавыпуклая. Плоскі бок ігліцы шызы, выпуклы – зялёны. Пупышкі чыр`вона-карычневыя, 6–12 мм у даўжыню, часта заліты смалой. Парасткі голыя жоўта-карычневыя або шэра-жоўтыя. Апыляецца ветрам. Узрост палавой спеласці 6–10 гадоў на свабодзе, 15–40 гадоў у насаджэнні.

Апыленне адбываецца ў канцы вясны перад распусканнем маладой ігліцы. Да восені макрастробілы пераўтвараюцца ў зялёную шышачку-азіміну. Пасля перазімоўкі азіміна вясной пачынае расці. Амаль праз год пасля апылення ў самязавязі азіміны адбываецца апладненне яйкаклетак, і да восені паспявае насенне (г. зн. праз 18 месяцаў пасля апылення). Шышкі яйкападобна-конусападобныя 2,5–7 см у даўжыню, шэра-карычневыя, звіслыя ўніз на сагнутай ножцы. Насенне 3–4 мм у даўжыню, яйкападобнае, рознага колеру, крыло у 3–4 разы даўжэйшае за насенне, ахоплівае насенне з двух бакоў, нагадваючы шчыпчыкі. Сасна ў маладым узросце хутка расце, уступаючы ў гэтым толькі лістоўніцы. З узростам рост яе замаруджваецца. Святлалюбная. Непатрабавальная да глебы і кліматычных умоў. Вытрымлівае засухі і не пакутае ад замаразкаў. Дрэнна ставіцца да забруджвання паветра. Адна з галоўных лесаўтваральных парод. Драўніна шырока выкарыстоўваецца ў будаўніцтве, мэблевай вытворчасці, здабыўнай прамысловасці. Адходы лесанарыхтовак і лесапілення з'яўляюцца сыравінай хімічнай прамысловасці. У выніку падсочкі атрымліваюць жывіцу. Пупышкі і ігліца выкарыстоўваюцца ў медыцыне.

Дуб чарэшчаты, або летні (Q. robur). Радзіма – Еўропа. Дрэва да 30–40 м у вышыню і больш за 1 м у дыяметры. Парасткі голыя, якія заканчваюцца разеткай з пупышак, з найбольш буйной у цэнтры. Пупышкі яйкападобныя, прытупленыя. Лісце 7–16 см у даўжыню, перысталопасцевыя, з 4–7 парамі тупых суцэльнакрайніх лопасцей, пры аснове з кароткім чаранком, часта з двума вушкамі. Разам з бакавымі жылкамі, што ідуць да канца лапасцей, ёсць прамежкавыя, якія даходзяць да выразак. Жалуды часта вісяць па два на чаранку, паспяваюць восенню ў год цвіцення. Размнажаецца жалудамі, каранёвымі і пнёвымі парасткамі. Жыве 400–500 (1500) гадоў. Параўнальна цеплалюбны. Патрабавальны да ўрадлівасці глебы. Найбольшай прадукцыйнасці дасягае на глыбокіх, свежых сугліністых і супясчаных глебах. Добра расце па поймах рэк. Засухаўстойлівы.Вытрымлівае часовае затапленне і засаленне глебы. Слаба ўстойлівы да газападобных выкідаў у атмасферу. Выдзелены дзве разнавіднасці: якая распускаецца рана, і разнавіднасць, лісце якой распускаюцца позна (на два тыдні пазней)

Мал. 48. Таполя дрыготкая

Бяроза павіслая (B. pendula) займае шырокі арэал у Еўропе, уключаючы Каўказ і Заходнюю Сібір. Дрэва да 25–30 м у вышыню і 60–80 (150) см у дыяметры, з гладкім, белым, у аснове чорным, глыбокатрашчынаватым ствалом. Крона яйкападобная, з доўгімі звіслымі галінамі, якія пакрыты барадаўкамі. Лісце трохвугольна-рамбічнае. Хуткарослая, святлалюбная, непатрабавальная да клімату і ўрадлівасці глебы, лесаўтваральная і глебапаляпшальная парода. Мае дэкаратыўныя формы

Ельнік кіслічны (Piceetum oxalidosum) прымеркаваны да багацейшых і вільготных, але добра дрэнажаваных глеб раўнінных схілаў і ўзгоркаў. Глебы моцна ападзоленныя. Дрэвастой яловы, з прымешкай піхты, хвоі, ліпы, бярозы і асіны. Падрост сярэдні, досыць добра выяўлены: елка, піхта, ліпа. Падлесак рэдкі, месцамі средняя гушчыня: брызгліна, рабіна, крушына, бружмель, ляшчына, каліна, дуб. Травяністы полаг сярэдняй гушчыні, з перавагай кісліцы, майніку, з нязначным удзелам чарніцы.