Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Kultura.docx
Скачиваний:
145
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
366.4 Кб
Скачать

35. Развiццё лiтаратуры на Беларусi: ад рамантызму праз сентыменталiзм да рэалiзму. Асаблiвасцi беларускай лiтаратуры нашанiваўскага перыяду.

Новая бел. літаратура ў XIX – пачатку XX ст. фарміравалася пад уплывам Вялікай франц. рэвалюцыі, рускага і польскага рэвалюцыйна-вызваленчага руху. Літаратура Бел. XIX ст. заставалася шматмоўнай. Станаўленне новай бел. літаратуры ішло ад рамантызму праз сентыменталізм да рэалізму. Абвяшчаючы прынцып народнасці і нацыянальнай самабытнасці мастацкай творчасці, рамантызм 20-50-х гг. стымуляваў літаратурны працэс, садзейнічаў арыентацыі пісьменнікаў на жывую бел. мову і фальклёр. Ад гэтага часу збераглося няшмат твораў, якія маюць канкрэтнага аўтара, бо літаратура заставалася пераважна ананімнай, распаўсюджвалася вусна і ў рукапісах.Найбольш значныя творы ананімнай літаратуры – “Энеіда навыварат” і “Тарас на Парнасе”, напісаныя людзьмі высокай культуры, добра знаёмымі са здабыткамі рускай і укр. літаратур. У паэмах пад маскай антычных персанажаў выступаюць звычайныя бел. сяляне і шляхта, выкрываюцца розныя заганы прыгонніцкага ладу, ухваляецца дэмакратычны накірунак рускай літаратуры на чале з А.С.Пушкіным.

Значны ўплыў на бел. літаратуру аказала творчасць А.Міцкевіча і Ул.Сыракомлі. “Балады і рамансы” А. Міцкевіча, другая частка яго паэмы “Дзяды” зацвердзілі ідэйна-эстэтычную аснову польскага рамантызму і парадзілі ў польскай літаратуры так званую бел. школу, з якой выйшлі бел-польскія паэты Я.Чачот, Я.Баршчэўскі, А.Рыпінскі. Як творчыя індывідуальнасці яны часткова сфарміраваліся пад запозненым уплывам дарамантычных традыцый. Услед за класіцыстамі яны лічылі, што шлях да паляпшэння свету ляжыць праз разумовае удасканаленне чалавека, уздзеянне на яго натуру прыгожага, разглядалі сваю творчасць, як адзін са сродкаў пашырэння ведаў. Ад сентыменталізму ішлі цікавасць да ўнутранага свету герояў, гіпербалізацыя іх пачуццяў, ідэалізацыя прыгоннай вёскі. Аднак пачынаючы з 40-х гг. у творчасці гэтых пісьменнікаў пераважае ўплыў рамантызму, асабліва паэзіі А,Міцкевіча, што абумовіла павышанаю ўвагу да народнага побыту, вуснай народнай творчасці. Яны апрацоўвалі народныя казкі і легенды адпаведна з эстэтычнымі прынцыпамі рамантызму, стваралі на іх аснове арыгінальныя мастацкія творы (паэмы “Рабункі мужыкоў”, “Шляхціц Завальня” Я.Баршчэўскага, вершы Я.Чачота і А.Рыпінскага).

На 50я гг. прыпадае росквіт паэтычнай і перакладчыцкай дзейнасці В. Дуніна-Марцінкевіча (вершаваныя аповесці “Вечарніца”, “Купала”, “Гапон” і інш.). Абапіраючыся на фальклёр В. Дунін-Марцінкевіч як рамантык паэтызаваў духоўную прыгажосць і высакароднасць сялян, іх разумовыя здольнасці, гістарычнае мінулае свайго краю. Адначасова адчуваецца імкненне да праўдзівага рэалістычнага адлюстравання рэчаіснасці, пранікнення ў псіхалогію селяніна, раскрыцця індывідуальных асаблівасцяў яго характару, якія склаліся пад ўплывам сацыяльнага асяроддзя (“Гапон”). У парэформеннай жа творчасці (пасля 1861) В. Дуніна-Марцінкевіча выразна ўзмацняееца крытычны пафас, які прыводзіць драматурга да стварэння найлепшага яго твора – п’есы “Пінская шляхта”, у якой высмейваюцца бюракратызм царскага чыноўніцтва і правінцыяльныя норавы бел. шляхты.

Рэвалюцыйна-дэмакратычны, сялянска-дэмакратычны пафас стаў у парэформенны час асноўным пафасам літаратуры, вырашальным фактарам выспявання метаду крытычнага рэалізму. Як творчы метад новай бел. літаратуры крытычны рэалізм зацвердзіў сябе ў творчасці Ф.Багушэвіча, Я.Лучыны, А.Гурыновіча і інш. Не эстэтыка рамантызму, асобная тэндэнцыя класіцызму, сентыменталізму, якія прадвызначалі ў асноўным формы і стылі бел. літаратуры дарэформеннага часу, а спробы шырокага канкрэтна-рэалістычнага паказу жыцця ў тыповых абставінах – вось што выйшла цяпер на першы план.

Вяршыняй развіцця бел. літ-ры другой паловы XIX ст. стала творчасць Ф.Багушэвіча. Тэма сац. няроўнасці , зняважанай чал. годнасці працаўніка, маральнай перавагі чалавека працы перад паразітычным жыццём пана, бяспраўе мужыка – вось што раскрыў у сваёй творчасці Ф.Багушэвіч (“Панская ласка”, “У астрозе”, “Кепска будзе”). Ён стаў абуджальнікам нацыянальнай самасвядомасці народа Бел. Але самае асноўнае ў творчасці Ф.Багушэвіча – мастацкае выяўленне росту сацыяльна-палітычнай свядомасці сялянства, пошукаў справядлівасці, выйсця з сацыяльнай нядолі і бяспраўя. Вобраз мужыка-праўдашукальніка – цэнтральны ў Ф.Багушэвіча.

Рэвалюцыя 1905-1907 гг. паскорыла развіццё бел. літ-ры. Яна зняла абарону з бел. друкаванага слова. Пачалі выходзіць газеты (“Наша доля”, “Наша ніва”), часопісы, альманахі, літаратурныя зборнікі, узнікаюць выдавецкія таварыствы.Застаючыся як і ў . XIX ст. літ-рай розных ідэйна-класавых накірункаў бел. літ-ра ўздымала на новы ўзровень тэму знішчэння нац. і сац. ціску, сцвярджэння чалавечай годнасці мужыка-беларуса (вершы Цёткі, Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча). Літаратура пачатку XX ст. выяўляла настрой і народнай інтэлігенцыі. У 1913 г. выйшлі зборнікі Я.Купалы “Шляхам жыцця” і М.Багдановіча “Вянок”. У іх сцвердзілі сябе высокія традыцыі грамадзянскасці, патрыятычнай патэтыкі; ад іх узялі вытокі і інш. віды літ-ры – пейзажная, філасофская, любоўная. Упершыню ў мастацкую літ-ру прыходзіць вобраз рабочага, рэвалюцыянера, салдата (у творчасці Цёткі, Я.Коласа, Ц.Гартнага, З.Бядулі). Да гэтага часу адносяцца і першыя спробы бел. рамана (Ц.Гартны). Задачу стварэння тэатральнага рэпертуару вырашыў Я.Купала, які напісаў камедзію “Купалінка”, драму “Раскіданае гняздо”, вадэвіль “Прымакі”. Выдатных поспехаў дасягнула бел. паэма – рамантычная (“Курган”, “Яна і я” “Бандароўна” Я.Купалы і інш.) і асабліва рэалістычная “Новая зямля” Я.Коласа, якая азнаменавала станаўленне рэалістычнага эпаса.

Наша нива - еженедельная белорусская общественно-политическая и литературная иллюстрированная газета. Издавалась в Вильнюсе в 1906—15. Редактор и издатель — А. Власов, с 1914 — И. Луцевич (Я. Купала). «Н. н.» — массовая легальная газета общедемократического направления, предназначенная главным образом для крестьян и провинциальной интеллигенции. Выступала против социального и национального гнёта, отстаивала право белорусского народа на самостоятельное национально-историческое развитие. Однако в решении основных вопросов общественно-политической жизни «Н. н.» занимала просветительские, либерально-реформистские позиции. Как единственная легальная газета на белорусском языке была центром литературной жизни Белоруссии. На её страницах печатались Я. Купала, Я. Колас, М. Богданович, З. Бядуля, Т. Гартный, Ш. Ядвигин и др. белорусские писатели.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]