Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Тэсты Крыніцазнаўства

.doc
Скачиваний:
16
Добавлен:
14.04.2015
Размер:
146.94 Кб
Скачать

крыніцазнаўства

1. Гістарычная крыніца - гэта матэрыяльны прадмет, які ... (укажыце правільны працяг названага азначэння):

1. утрымлівае інфармацыю аб мінулым і ўцягнуты ў працэс гістарычнага даследавання

2. знаходзіцца ў фондах музея, альбо архіва

3. сведчыць аб рэальным жыцці грамадства, аб гістарычным мінулым

4. знаходзіцца на паверхні зямлі альбо ў яе нетрах

2. Гістарычнае крыніцазнаўства - гэта спецыяльная гістарычная дысцыпліна, якая займаецца:

1. даследаваннем гістарычных працэсаў і з'яў

2. выучэннем пісьмовых крыніц

3. аналізам развіцця гістарычнай думкі

4. вывучэннем усёй сукупнасці гістарычных крыніц

3. Устанавіце правільную паслядоўнасць вывучэння гістарычнай крыніцы

1. устанаўленне аўтэнтычнасці гістарычнай крыніцы; устанаўленне часу, месца і аўтара крыніцы; пошук крыніц; сінтэз гістарычнай інфарамацыі крыніц; інтэпрэтацыя гістарычнай крыніцы; прачытанне тэкста крыніцы; устанаўленне верагоднасці гістарычнай крыніцы

2. пошук гістарычных крыніц; прачытанне тэкста крыніцы; устанаўленне часу, месца і аўтара крыніцы; інтэпрэтацыя гістарычнай крыніцы; устанаўленне аўтэнтычнасці гістарычнай крыніцы; устанаўленне верагоднасці гістарычнай крыніцы; сінтэз гістарычнай інфармацыі

3. пошук гістарычных крыніц; устанаўленне аўтэнтычнасці гістарычнай крыніцы; устанаўленне часу, месца і аўтара крыніцы; прачытанне тэкста крыніцы; устанаўленне верагоднасці гістарычнай крыніцы; інтэпрэтацыя гістарычнай крыніцы; сінтэз гістарычнай інфарамацыі

4. Гістарычны дапаможнік - гэта:

1. копія альбо муляж гістарычнай крыніцы

2. мадэль, на аснове якой можна скласці агульнае ўяўленне аб гістарычнай крыніцы

3. зборнік дакументаў, якія прызначаны для навучання крыніцазнаўчым прыёмам

4. прадмет, які непасрэдна адлюстроўвае гістарычную рэчаіснасць

5. Гістарычнае даследаванне – гэта:

1. праца прафесійнага гісторыка, у якой расказваецца аб гістарычных падзеях і працэсах

2. праца прафесійнага гісторыка, у якой утрымліваюцца фрагменты гістарычных крыніц

3. праца прафесійнага гісторыка, у якой мастацкімі прыёмамі апісваюцца падзеі мінулага

4. праца прафесійнага гісторыка, якая выканана на аснове крыніц з прымяненнем вядомых гістарычнай навуцы метадаў даследавання

6. Класіфікацыі гістарычных крыніц - гэта падзел крыніц на групы на падставе:

1. знешніх характарыстык крыніцы

2. часу стварэння крыніцы

3. унутраных прыкмет

4. рэгіёна паходжання крыніцы

7. Сістэматызацыя гістарычных крыніц - гэта падзел крыніц на групы на падставе:

1. знешніх характарыстык крыніцы

2. унутраных прыкмет

3. часу стварэння крыніцы

4. праблемы, якой датычыццы крыніца

8. У аснове тыпалагічнай класіфікацыі С.Шміта ляжыць:

1. спосаб фіксацыі (кадзіроўкі) інфармацыі

2. форма фіксавання інфармацыі

3. паходжанне крыніцы

4. знешняя, матэрыяльная, форма крыніцы

9. У аснове тыпалагічнай класіфікацыі І.Д.Кавальчанкі ляжыць:

1. знешняя, матэрыяльная, форма крыніцы

2. спосаб фіксацыі (кадзіроўкі) інфармацыі

3. форма фіксавання інфармацыі

4. паходжанне крыніцы

10. У 1970-я гг. Л.М.Пушкароў і А.П.Пранштэйн прапанавалі класіфікацыю, у адпаведнасці з якой усе крыніцы падзяляліся на:

1. рэчавыя, выяўленчыя, моўныя, канвенцыянальныя, паводзінскія, гукавыя

2. рэчавыя, мастацка-выяўленчыя, графічна-выяўленчыя, пісьмовыя, фонадакументы

3. рэшткі і паданні

4. пісьмовыя, рэчавыя, этнаграфічныя, вусныя (фальклорныя), лінгвістычныя, фонадакументы, фота-, кінадакументы

11. Мастацка-выяўленчыя крыніцы - гэта:

1. крыніцы, у якіх утрымліваецца інфармацыя ў выглядзе наглядных графічных вобразаў

2. творы выяўленчага мастацтва, мастацтва кіно і фатаграфіі

3. крыніцы выяўленча-натуральныя

4. фотаздымкі і дакументальнае кіно

12. Прадметам археаграфіі з'яўляецца

1. распрацоўка методыкі пошуку і збору, збор і публікацыя гістарычных крыніц

2. вызначэнне правілаў навуковага ўліку і апісання рукапісаў і рукапісных помнікаў

3. распрацоўка прынцыпаў стварэння пісьмовых крыніц

4. даследаванне графічных форм тэксту

13. Асноўны метад дыпламатыкі - фармулярны аналіз уяўляе сабой:

1. вывучэнне знешніх прыкмет акта

2. параўнанне розных актаў

3. пабудову схемы ўнутранай структуры актаў

4. вызначэнне месца акта ў эвалюцыі дадзенага віда актавых крыніц

14. Выкарыстанне сфрагістыкі ў крыніцазнаўстве …

1. дазваляе ўстанавіць час, месца і асобу, якая выставіла дакумент

2. дазваляе вызначыць, "па апошняй манеце", час, калі скарб быў схаваны

3. дае магчымасць высветліць час стварэння крыніцы па вадзяных знаках (філігранях)

4. дае магчымасць па выявам узнагарод устанавіць час стварэння выяўленчай крыніцы

15. Выкарыстанне фалерыстыкі ў крыніцазнаўстве …

1. дазваляе па выявах і апісаннях ўзнагарод і памятных знакаў устанавіць час і месца стварэння выяўленчых і пісьмовых крыніц, кіна- і фотадакументаў

2. дазваляе па пячатках даціраваць і лакалізаваць гістарычныя крыніцы

3. дазваляе па выявам сцягоў і іх апісанням устанавіць час і месца стварэння пісьмовых крыніц

4. дазваляе праінтэрпрэціраваць гістарычныя падзеі на аснове вывучэння роднасных сувязей паміж гістарычнымі асобамі

16. Крыніцазнаўчая эўрыстыка - гэта:

1. пошук новых тэхналагічных рашэнняў

2. вынаходніцтва новых формаў работы даследчыка

3. стварэнне новых інфармацыйных сістэм пошуку крыніц

4. выяўленне і адбор неабходных у даследчыцкай практыцы крыніц

17. Укажыце, якія існуюць віды бібліятэчных каталогаў:

1. катэгарыяльны, праблемны, гіперспасылачны, паняційны

2. інфармацыйна-пошукавы, фондавы, па вопісах, па справах

3. імянны, слоўнікавы, геаграфічны, метралагічны

4. алфавітны, прадметна-сістэматычны, электронны, персанальны

18. Навуковец звяртаецца да факсімільнага выдання з мэтай …

1. правільнага прачытання крыніцы

2. устанаўлення месца і часу стварэння крыніцы па філігранях

3. устанаўлення аўтарства з дапамогай колькасных метадаў

4. выяўленне месца і часу стварэння крыніцы па матэрыялу, на якім яна напісана

19. Які з архіваў утрымлівае найбольшую колькасць дакументаў, прысвечаных гісторыі партызанскага і падпольнага руху на тэрыторыі Беларусі

1. Нацыянальны гістарычны архіў Рэспублікі Беларусь

2. Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь

3. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г.Гродна

4. дзяржаўныя абласныя архівы рэспублікі

20. Укажыце, якім чынам сістэматызаваны крыніцы ў музеях:

1. па аддзелам, кнігам і лістам

2. па фондам, вопісам і справам

3. па шыфрам і нумарам дакументаў

4. па калекцыям, вопісам і асобным прадметам

21. Пратограф - гэта:

1. сапраўдны тэкст пісьмовай крыніцы

2. першапачатковы тэкст

3. канчаткова ўстаноўлены, найбольш дакладны тэкст крыніцы

4. бліжэйшы тэкст, да якога ўзыходзіць дадзены

22. Свядомае змяненне зместу тэкста крыніцы (летапісу) пад час перапісвання па пэўных прычынах называецца …

23. Ізвод - гэта:

1. група спісаў, якія ўзыходзяць да аднаго пратографа

2. генеалагічнае дрэва спісаў з указаннымі узаемасувязямі

3. група спісаў, якія аб'яднаны па фармальных прыкметах

4. склаўшаяся ў выніку назапашвання аднатыпных памылак перапісчыкаў група спісаў

24. Інтэрпаляцыя - гэта

1. інфармацыйны пошук лакун у тэксце, што дазваляе выявіць схаваную інфармацыю

2. пазнейшая ўстаўка, якая мяняе з палітычнымі, ідэалагічнымі альбо рэлігійнымі мэтамі сэнс першапачатковага тэксту

3. выпіска на палях рукапісу, якая тлумачыць незразумелае слова

4. працэдура матэматычнага аналізу тэкста, якая дазваляе ўлічваць аўтарскія асаблівасці стылю

25. Прыпіскі на палях, якія ўказваюць на тое, каму налажала крыніца, хто яе чытаў альбо перапісваў, тлумачаць незразумелыя словы - гэта …

26. Аднаўленне страчанага месца ў крыніцы, якая захавалася ў адным спісе, што не дазваляе праверыць дакладнасць аднаўлення тэкста, называецца - …

27. Прадметам гістарычнай геаграфіі з'яўляецца

1. выяўленне паходжання назваў населенных пунктаў, рэк, азёр і іншых геаграфічных аб'ектаў у мінулым

2. устанаўленне месца знаходжання геаграфічных аб'ектаў у мінулым

3. пошук месца, дзе адбылася гістарычная падзея

4. устанаўленне месца стварэння гістарычнай крыніцы

28. Як можна лакалізаваць крыніцу, выкарыстоўваючы дадзеныя метралогіі:

1. вызначыць этымалогію слоў, якія ўжываюцца ў крыніцы

2. устанавіць, якія адзінкі вымярэння ўжываліся ў крыніцы, а затым параўнаць з вобласцю распаўсюджання гэтых адзінак вымярэння

3. устанавіць па ўжываемым у крыніцы словам дыялект, на якім яна напісана, а затым параўнаць з вобласцю распаўсюджання гэтага дыялекта

4. вызначыць месца стварэння па філіграням

29. Як можна лакалізаваць крыніцу, выкарыстоўваючы дадзеныя лінгвістыкі:

1. устанавіць, якія адзінкі вымярэння ўжываліся ў крыніцы, а затым параўнаць з вобласцю распаўсюджання гэтых адзінак вымярэння

2. устанавіць па ўжываемым у крыніцы словам дыялект, на якім яна напісана, а затым параўнаць з вобласцю распаўсюджання гэтага дыялекта

3. вызначыць месца стварэння па почырку

4. вызначыць месца стварэння па філіграням

30. Што адносіцца да ўскоснай інфармацыі аб аўтары гістарычнай крыніцы?

1. стыль, прымяненне пэўных слоў і выражэнняў, форма пабудовы сказаў

2. імя, імя па бацьку,

3. прозвішча

4. мянушка

31. Мастацтва і тэорыя тлумачэння крыніцы, якая мае на мэце выявіць сэнс, зыходзячы з яе аб'ектыўных і суб'ектыўных асноў, называецца …

32. Упершыню элементы гістарычнай крытыкі (паходжанне крыніцы, яе сапраўднасць, устанаўленне часу і месца стварэння крыніцы) былі распрацаваны -

1. у XVII ст. "эрудзітамі", прадстаўнікамі бенедзекцінскага і езуіцкага ордэнаў

2. філосафамі і гісторыкамі эпохі Асветы Дж.Б.Віко, Ж.А.Кондарсе, Ф.Вальтэрам

3. нямецкім багасловам Ф.Э.Шлейермахерам у творы "Аб герменеўтыцы і крытыцы…"

4. нямецкім гісторыкам Л. фон Ранке

33. Вялікую ролю ў станаўленні крыніцазнаўства сыграла Школа хартый у Парыжы і іншых еўрапейскіх гарадах, якія займаліся -

1. крыніцазнаўчай адукацыяй архівістаў

2. распрацоўкай методыкі даследавання актавых крыніц

3. распрацоўкай дапаможных гістарычных дысцыплін

4. зборам і публікацыяй актавых крыніц

34. Аўтарам аднаго з першых выданняў вучэбнага дапаможніка па крыніцазнаўству, "Навукія, якія дазваляюць вывучаць крыніцы", на тэрыторыі Беларусі і Расіі з'яўляецца -

1. І.Лелявеь

2. В.Тацішчаў

3. М.Карамзін

4. А.Лапо-Данілеўскі

35. Адным з першых навуковую класіфікацыю крыніц, падзел іх на рэшткі і паданні, прапанаваў

1. Э.Бернгайм

2. Ш.Сеньёбос

3. Ш.Ланглуа

4. І.Лелявель

36. Разважаючы аб прыёмах даследавання гістарычнага матэрыяла ўпершыню было прапанавана праводзіць крытыку крыніц у два прыёмы, унутранаю і знешнюю крытыку, што выкарыстоўваюць даследчыкі і сёння. Такі падыход упершыню выкарыстаў(-лі):

1. Ш.Сеньёбос і Ш.Ланглуа

2. І.Лелявель

3. А.Шахматаў

4. Э.Бернгайм

37. Развіццё крыніцазнаўства, як і цалкам гістарычнай навукі, у ХІХ ст. было заснавана на ўяўленні аб тым, што гістарычныя факты просты і нязменны, недвухсэнсоўны і аб'ектыўны і, такім чынам, дастаткова з дапамогай навуковай крытыкі выявіць сапраўднасць крыніцы. Навуковай асновай такога палажэння з'яўлялася філасофскае цячэнне - …

38. Уяўленне аб гісторыі як усеахопнай навуцы, якая вывучае ў адзінстве ўсе эпохі гісторыі чалевецтва, якая выяўляе сувязі эканомікі, палітыкі, грамадскіх настрояў, а значыць прад'яўляе новыя патрабаванні да базы крыніц, прымушае выкарыстоўваць метады іншых навук, закладвалі прадстаўнікі

1. Школы анналаў

2. Школы хартый

3. Школы эрудзітаў

4. Школы савецкага крыніцазнаўства

39. Першы з дайшоўшых да нас сістэматычных зборнікаў права ўсходнеславянскіх зямель Х - ХІІ стст. насіў назву - …

40. Першыя запісы звычаёвага права Беларусі былі зроблены ў:

1. "Праўдзе Усяслава"

2. Рускай праўдзе

3. Дагаворы Полацка, Віцебска і Смаленска з Рыгай і Гоцкім берагам 1229 г.

4. Дагаворы Русі з Візантыяй 911 г.

41. Прывілей, які абмежаваў заканадаўчую ўладу вялікага князя літоўскага панамі-радай быў выдадзены князем …

42. Прывілей, які абмежаваў заканадаўчую ўладу вялікага князя літоўскага панамі-радай убачыў свет у … годзе.

43. Прывілей, які паклаў пачатак прававому афармленню запрыгоньвання сялян убачыў свет у … годзе.

44. Першы горад ВКЛ, які атрымаў прывілей на магдэбургскае права – гэта …

45. Першы горад Беларусі, які атрымаў прывілей на самакіраванне – гэта …

46. Віцебскае гарадское права было аформлена прывілеем … года.

47. Віцебск атрымаў прывілей на магдэбургскае права ў … годзе.

48. У Вялікім княстве Літоўскім заканадаўчыя акты выдаваліся гаспадаром пры згодзе сойма з … года.

49. У Вялікім княстве Літоўскім заканадаўчыя акты выдаваліся толькі соймам пры захаванні заканадаўчай ініцыятывы за вялікім князем і панамі раднымі з … года.

50. Першы кодэкс права ВКЛ , які распаўсюджваўся на ўсю дзяржаву вядомы пад назвай …

51. "Канстытуцыя" у Вялікім княстве Літоўскім гэта:

1. уладкаванне дзяржаўнага ладу

2. соймавая пастанова

3. асноўны закон дзяржавы

4. судовае рашэнне

52. Які прававы акт Вялікага княства Літоўскага называюць "феадальнай канстытуцыяй"?

1. прывілей Ягайлы 1387 г.

2. Гарадзельскі прывілей 1413 г.

3. прывілей Казіміра 1447 г.

4. прывілей Аляксандра 1492 г.

53. Першая спроба усталяваць адзінства прававых нормаў на ўсёй тэрыторыі ВКЛ, абмежаваць свавольства суддзяў, а таксама ўзмацніць прававую ахову феадальнай маёмасці і ўвесці жорсткія меры пакарання злачынцаў было зроблена ў :

1. Гарадзельскім прывілеі 1413 г.

2. прывілеі Казіміра 1447 г.

3. Судзебніку 1468 г.

4. Статуце ВКЛ 1529 г.

54. Прынцып індыдвідуальнай адказнасці за злачынства быў замацаваны ў гэтым заканадаўчым кодэксе:

1. Судзебнік 1468 г.

2. Статут 1529 г.

3. Статут 1566 г.

4. Статут 1588 г.

55. Згодна са Статутам ВКЛ 1529 г. абвінавачаны мог абараняцца ў судзе. Яго інтарэсы ў судзе мог прадстаўляць прафесійны юрыст-павераны, які займаўся адвакацкай практыкай, вядомы пад назвай …

56. Першы заканадаўчы кодэкс ВКЛ які выйшаў у друкаваным выглядзе:

1. Судзебнік 1468 г.

2. Статут 1529 г.

3. Статут 1566 г.

4. Статут 1588 г.

57. Заканадаўчы кодэкс ВКЛ, які прадугледжваў крымінальную адказнасць шляхціца за забойства простага чалавека:

1. Судзебнік 1468 г.

2. Статут 1529 г.

3. Статут 1566 г.

4. Статут 1588 г.

58. Заканадаўчы кодэкс, які аказаў вялікі ўплыў на працэс кадыфікацыі рускага права, у прыватнасці на Саборнае улажэнне 1649 г.:

1. Судзебнік 1468 г.

2. Статут 1529 г.

3. Статут 1566 г.

4. Статут 1588 г.

59. Навуковае выданне Статута 1588 г. было здзейснена ў:

1. 1855 г.

2. 1925 г.

3. 1969 г.

4. 1989 г.

60. "Уфалы" - гэта:

1. распараджэнні вялікага князя Літоўскага

2. судовыя рашэнні

3. соймавыя пастановы

4. статуты

61. Voluminа legum - гэта:

1. звод заканадаўчых актаў Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай

2. зборнік сярэдневяковых крыніц

3. гістарычная назва архіўных рукапісных кніг вялікакняжацкай канцылярыі

4. канстытуцыі Рэчы Паспалітай

62. Да Люблінскай уніі 1569 г. пастановы сойма звычайна называліся:

1. прывілеямі

2. канстытуцыямі

3. ухваламі

4. статутамі

63. Права выдання новых законаў у Расіі ў канцы XVIII - пачатку ХХ ст. належала:

1. цару і Сенату

2. Сенату і Кабінету міністраў

3. цару

4. цару і Кабінету міністраў

64. З 1906 г. права выдання законаў у Расійскай імперыі належала:

1. цару

2. Дзяржаўнай думе, Дзяржаўнаму савету і цару

3. Дзяржаўнай думе

4. Дзяржаўнаму савету і цару

65. Адна з самых распаўсюджаных формаў заканадаўства канца XVIII - пачатку ХХ ст., якая ўзнікала ў сувязі з важнейшымі падзеямі ў палітычным жыцці краіны – гэта …

65. Абнародаваннем законаў у Расійскай імперыі займаўся:

1. міністр унутраных спраў

2. Сінод

3. Сенат

4. канцылярыя імператара

66. Адзін з відаў публікацыі заканадаўчых дакументаў у Расійскай імперыі, які ўключаў толькі дзеючыя законапалажэнні.

1. Поўны збор законаў Расійскай імперыі

2. Звод законаў Расійскай імперыі

3. Збор ўзакананенняў і распараджэнняў урада, якія выдаваліся пры ўрадавым Сенаце

67. Заходняя вобласць у 1917 - 1918 гг. гэта:

1. адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка РСФСР на тэрыторыі Беларусі

2. заходняя частка РСФСР

3. адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Беларусі

4. беларуская дзяржава

68. Спецыфічнасць заканадаўчых актаў Беларускай Народнай Рэспублікі заключаецца ў тым, што:

1. яны датычылі ўсяго беларускага народа

2. дзейнасць іх нормаў абвяшчалася на тэрыторыі, якая не кантралявалася створанымі дзяржаўнымі органамі і для правядзення якіх у жыццё не існавала пэўнага механізма выканаўчай улады

3. дзейнасць іх нормаў абвяшчалася на ўсёй этнаграфічнай тэрыторыі Беларусі

4. яны фарміравалі механізм выканаўчай улады і ўстанаўлівалі кантроль на тэрыторыі БНР

69. На пачатку 1920-х гг. у якасці законаў БССР прымаліся заканадаўчыя акты РСФСР пасля зацвярджэння цэнтральнымі дзяржаўнымі органамі БССР. Разам з тым, улічваючы асаблівасці Беларусі, быў распрацаваны асобны:

1. грамадзянскі кодэкс

2. зямельны кодэкс

3. кодэкс законаў аб працы

4. крымінальны кодэкс

70. У БССР былі дзесяткі найменняў дакументаў заканадаўства: дэкрэт, маніфест, пастанова, рэзалюцыя і г.д. Адзіная назва для дакументаў заканадаўства - "закон" была ўведзена

1. Канстытуцыяй БССР 1919 г.

2. Канстытуцыяй СССР 1924 г.

3. Канстытуцыяй БССР 1927 г.

4. Канстытуцыяй СССР 1936 г.

71. Устаўныя граматы - гэта заканадаўчыя дакументы:

1. Абласнога выканаўчага камітэта Заходняй вобласці і фронту

2. Усерасійскага Цэнтральнага Выканаўчага камітэта

3. Рады БНР

4. БССР

72. Заканадаўчы акт цэнтральных дзяржаўных устаноў і з'ездаў Саветаў Савецкай Расіі ў першыя гады Савецкай улады пераважнае прызначэнне якога - барацьба за ўплыў на народныя масы гэта - …

73. Заканадаўчы акт, які фармулюе асноўныя прынцыпы грамадскага і дзяржаўнага ладу, характарызуе сацыяльна-эканамічную і палітычную аснову грамадства і дзяржавы гэта - …

74. Першая Канстытуцыя Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь, ухваленая І Усебеларускім з'ездам Саветаў (люты 1919 г.), мела ў сваёй аснове Канстытуцыю РСФСР, прынятаю 10 ліпеня 1918 г. Таму яна паўтарала Канстытуцыю Савецкай Расіі. Разам з тым асобныя пункты Канстытуцыі ССРБ замацавалі спецыфіку Беларусі. Назавіце гэтыя асаблівасці.

1. "Беларуская Рэспубліка ёсць свабоднае сацыялістычнае грамадства ўсіх працоўных Беларусі"

2. ССРБ - дзяржава "рабочага класа і бяднейшага сялянства"

3. ССРБ - дзяржава "дыктатуры пралетарыяту"

4. Канстытуцыя забяспечвала пэўныя перавагі ў выбарчым праве для рабочага класа

75. Канстытуцыя, якая разглядала толькі пытанні новай саюзнай дзяржавы і не датычылася аспектаў вызначэння асноў эканамічнага і палітычнага ладу, правоў і абавязкаў грамадзян - гэта Канстытуцыя:

1. РСФСР 1918 г.

2. ССРБ 1919 г.

3. СССР 1924 г.

4. БССР 1927 г.

76. Канстытуцыя, у якой быў дэталізаваны прынцып раўнапраўя нацый (раўнапрўя мясцовых - беларускай, яўрэйскай, рускай і польскай моў, статус беларускай мовы як мовы міжнацыянальных зносін, прызнанне забеспячэння навучання на роднай мове, выданне важнейшых заканадаўчых актаў на ўсіх мясцовых мовах):

1. ССРБ 1919 г.

2. СССР 1924 г.

3. БССР 1927 г.

4. БССР 1937 г.

77. Феномен савецкай сістэмы заканадаўства:

1. крыніцай права прызнаваўся нарматыўны акт

2. закон падпарадкаваны актам норматворчасці правячай партыі і бюракратычнага дзяржаўнага апарата

3. адасабленне заканадаўчай веткі ўлады ад судовай і выкананаўчай

4. апора на судовы прэцэдэнт і традыцыі

5. інтэрпрэтацыя закона як праграмы дзеянняў па рэалізацыі ідэалагічнай дактрыны

78. Да найбольш ранніх рускіх актаў адносяцца:

1. Устаў Яраслава

2. Устаў Святаслава

3. Устаў Ізяслава

4. Устаў Уладзіміра

79. Становішча праваслаўнай царквы ў Вялікім княстве Літоўскім вызначаў:

1. Устаў Уладзіміра

2. Світак Яраслава

3. Устаўная грамата Смаленскай епіскапіі

4. Устаў Яраслава

80. Частка ўмоўнага фармуляра сярэдневяковага акта, якая абазначала асобу, ад якой зыходзіў акт – гэта …

81. Частка ўмоўнага фармуляра сярэдневяковага акта, якая вызначала асобу альбо групу асоб, якім адрасаваны акт

Ответ 1.

82. Частка ўмоўнага фармуляра сярэдневяковага акта, якая ўтрымлівала ўмовы дагавору, асноўная частка акта – гэта …

83. Частка ўмоўнага фармуляра сярэдневяковага акта, якая прадугледжвала наказанне за парушэнне дагавору ў выглядзе рэлігійных альбо зямных мер пакарання – гэта …

84. Від масавых крыніц другой паловы ХІХ ст., дзе фіксаваліся канкрэтныя ўмовы выхаду сялян з прыгону і ўзаемныя абавязацельствы бакоў на перыяд часоваабавязанага стану:

1. выкупны акт

2. дагавор запродажы

3. дагавор асабістага найму

4. устаўная грамата

85. Каб зберагчы для нашчадкаў архіў Вялікага княства Літоўскага загадаў дзякам зрабіць копіі з кніг Літоўскай Метрыкі канцлер …

86. Найбольш шматлікая група кніг Літоўскай Метрыкі:

1. "Кнігі публічных спраў"

2. "Кнігі перапісаў"

3. "Кнігі судовых спраў"

4. "Кнігі запісаў"

87. Гэтыя кнігі Метрыкі змяшчаюць соймавыя і канфедэрацкія рашэнні, граматы і дыпломы на пасады, пасольствы ў іншыя дзяржавы:

1. "Кнігі судовых спраў"

2. "Кнігі запісаў"

3. "Кнігі публічных спраў"

4. "Кнігі перапісаў"

88. Рэестры спраў з пячаткамі, якія знаходзяцца ў адной з кніг Літоўскай Метрыкі называюцца …

89. Пры страце арыгінала дакумента і ў некаторых іншых выпадках Канцылярыя ВКЛ выдавала дакумент, якія называўся …

90. Сродкі, якія паступалі ў скарб Вялікага княства Літоўскага з мытні фіксаваліся ў спецыяльным дакуменце, які называўся …

91. Судовае рашэнне, якое фіксавалася ў кнігах Літоўскай Метрыкі, называлася …

92. "Інструкцыі", "наказы", "хадайніцтвы" і "прозьбы" - гэта комплекс дакументаў:

1. справаводства вялікага князя літоўскага

2. справаводства вальных соймаў

3. справаводства гарадскіх магістратаў

4. справаводства мясцовых соймікаў

93. Дакументацыя, якая ўключае палажэнні, статуты, правілы, нарматывы, абавязкі і вызначае парадак пэўнай дзейнасці , структуры, задачы, формы і метада выканання, узаемаадносіны прадпрыемстваў, устаноў, аргнаізацый гэта - …

1. арганізацыйная дакументацыя

2. распарадчая дакументацыя

3. інфармацыйна-даведачная дакументацыя

4. пратакольная дакументацыя

94. Дакументацыя, якая мае асноўнай функцыяй рэалізацыю дзейнасці па кіраванні, і уключае рашэнні, рэзалюцыі, загады, інструкцыі, цыркуляры, распараджэнні, даручэнні, прадпісанні і наказы гэта - …

1. арганізацыйная дакументацыя

2. распарадчая дакументацыя

3. інфармацыйна-даведачная дакументацыя

4. улікова-кантрольная дакументацыя

95. Дакументацыя, якая мае на мэце рэгістрацыю мерапрыемстваў у працэсе кіраўнічай і грамадскай дзейнасці, іх кантроль гэта - …

1. арганізацыйная дакументацыя

2. распарадчая дакументацыя

3. пратакольная дакументацыя

4. улікова-кантрольная дакументацыя

96. Дакументацыя, якая мае абагульняючыя звесткі, агляд і аналіз дзейнасці пэўных устаноў за пэўны час, інтэрпрэтацыю вынікаў, што дазваляе акрэсліць перспектывы развіцця гэта -

1. арганізацыйная дакументацыя

2. распарадчая дакументацыя

3. справаздачная дакументацыя

4. пратакольная дакументацыя

97. Вопісы ўладанняў феадалаў у XVI - XVIII ст., якія складаліся ў Вялікім княстве Літоўскім спецыяльна ўпаўнаважанымі на гэта службовымі асобамі на месцах шляхам агляду маёмасці і апытання насельніцтва гэта - …

98. Адно з важнейшых мерапрыемстваў унутранай палітыкі абсалютызму, якое праводзілася ў Расійскай імперыі з 1765 г. да сярэдзіны ХІХ ст., сутнасць якога складалася з работы па здымцы, вымярэнні, картаграфаванні, апісанні фізіка-геаграфічных і сацыяльна-эканамічных аб'ектаў тэрыторыі Расійскай імперыі - …

99. Крыніца апошняй чвэрці XVIII ст., якая дае ўсебаковую характарыстыку фізічна-геаграфічнага і сацыяльна-эканамічнага становішча той або іншай тэрыторыі, якая фарміравалася пад час збору і сістэматызацыі разнастайных звестак аб крыніцах плацежаздольнасці насельніцтва, а таксама аб даходах дзяржавы ў цэлым гэта - …