Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тэма 5. Крыніцазнаўчая крытыка..doc
Скачиваний:
5
Добавлен:
11.11.2018
Размер:
83.46 Кб
Скачать

Тэма 5. Крыніцазнаўчая крытыка

1.Прырода гістарычнай крыніцы. Мэта і асноўныя этапы крыніцазнаўчай крытыкі.

2.Знешняя крытыка пісьмовых крыніц. Агульная характарыстыка.

3.Вывучэнне тэкста гістарычнай крыніцы.

4.Вызначэнне часу стварэння крыніцы.

5.Лакалізацыя гістарычных крыніц.

6.Атрыбуцыя гістарычных крыніц.

7.Мэты і задачы ўнутранай крытыкі крыніц.

  1. Прырода гістарычнай крыніцы. Мэта і асноўныя этапы крыніцазнаўчай крытыкі.

Гістарычная крыніца, з аднаго боку, уяўляе сабой фак гістарычнага мінулага, з другога – утрымлівае інфармацыю аб тым альбо іншым факце. Гістарычная крыніца матэрыяльна (г.зн. даступна для непасрэднага ўспрыняцця), але, у адрозненне ад іншых матэрыяльных аб'ектаў, узнікшых пад уздзеяннем прыродных сіл, з'яўляецца нейкім вырабам з пэўнай мэтанакіравана створанай структурай. Яна валодае ўласцівасцямі, якія выяўляюць адзінства мэтапакладання, больш ці менш поўна завяршае думку свайго творцы.

Крыніца, зыходзячы са сваёй прыроды, нясе ў сабе дваістую інфармацыю. Яна з'яўляецца апасродкаваным адлюстраваннем пэўнага аб'екта праз свядомасць суб'екта і адначасова характарызуе суб'ект, адлюстроўвае мэты і метады ўспрыняцця аб'ектыўнай рэальнасці. Так, мемуары ўтрымліваюць пэўную інфармацыю як аб рэчаіснасці, так і аб іх стваральніку. У сваю чаргу, наяўнасць у гістарычнай крыніцы інфармацыі аб аўтары дазваляе выявіць ступень адэкватнасці адлюстраванай у ёй гістарычнай рэчаіснасці.

У працэсе наступнай апрацоўкі крыніц адбываецца далейшая суб'ктывізацыя інфармацыі, якая ўтрымліваецца ў іх. Да суб'ектыўнага фіксавання першапачатковай інфармацыі прыбаўляецца суб'ектыўнасць яе выцягвання і і пеапрацоўкі. Прыкладам гэтага могуць служыць рэдакцыі і спісы розных (перш за ўсё летапісных) помнікаў.

Адзначаныя вышэй абставіны прадвызначылі скептычныя адносіны шэрагу даследчыкаў да магчымасці аб'ектыўнага пазнання мінулага (Скептычная школа). Пошук выхаду з гэтай сітуацыі бачыўся ў падзеле ўсіх крыніц на аб'ектыўныя («рэшткі» фактаў)і суб'ектыўныя («паданні» аб іх). У рэчаіснасці ж гістарычная крыніца выступае і як вынік адлюстравання суб'ектам рэчаіснасці, і як прадукт дзейнасці суб'екта, выступаючы, такім чынам, адначасова і «рэшткам», і «паданнем».

Дзяленне на «рэшткі» і «паданні» знайшло сваё адлюстраванне ў выдзяленні двух важных этапаў крытыкі – знешняй і ўнутранай.

Асноўным зместам знешняй крытыкі з'яўляецца вывучэнне гістарычнай крыніцы як носьбіта інфармацыі аб мінулым (месца, умоў узнікнення, аўтара), а мэтай – устанаўленне гістарычнай крыніцы як факта, г.зн. устанаўленне сапраўднасці. Сапраўднай лічаць тую крыніцу, якая створана ў тым месцы, у той час і тым аўтарам, якія ўказаны ў ёй.

Сутнасць знешняй крытыкі – у вывучэнні паказанняў крыніцы аб гістарычным факце. З дапамогай такіх катэгорый, як паўната і дакладнасць, вызначаецца ступень дакладнасці той інфармацыі, якая змяшчаецца ў крыніцы. Важнае значэнне мае высвятленне паважнасці (рэпрэзентатыўнасці) крыніцы адносна самой гістарычнай рэчаіснасці і ў параўнанні з некалі існаваўшым іх зводам.

Арганічнае перапляценне ў крыніцах інфармацыі аб гістарычнай рэчаіснасці і яе стваральніках накладае пэўны адбітак на чарговасць у вывучэнні крыніц. Прынята разглядаць іх знешнюю і ўнутраную крытыку як паслядоўнасць крыніцазнаўчых працэдур.

У падручніку РДГУ 1998 г. даецца структура крыніцазнаўчага даследавання:

1)гістарычныя ўмовы ўзнікнення крыніцы;

2)праблемы аўтарства крыніцы;

3)абставіны стварэння крыніцы;

4)аўтарскі тэкст, твор і яго функцыянаванне ў сацыякультурнай агульнасці;

5)функцыянаванне твора ў культуры;

6)інтэрпрэтацыя крыніцы;

7)аналіз зместу;

8)крыніцазнаўчы сінтэз.

Разумеючы ўмоўнасць тэрмінаў «знешняя» і «унутраная крытыка», іх узаемаперапляценне, аўтары дадзенага дапаможніка ўсё ж лічаць, што падобны падыход адлюстроўвае прыроду гістарычнай крыніцы і, як паказала практыка, у найбольшай ступені зручны ў практыцы першапачатковага знаёмства студэнтаў з асноўнымі мэтамі і задачамі крыніцазнаўчай крытыкі.