Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
БЕЛАРУСКАЯ МОВА ЭУМКД ПРАКТЫКА.docx
Скачиваний:
28
Добавлен:
11.05.2015
Размер:
868.24 Кб
Скачать

Метадычныя матэрыялы да практычных заняткаў

1. Выразна прачытайце прапанаваныя творы. Назавіце аўтара і жанр вершаваных радкоў. Вызначыце адрозненні беларускай і рускай моў. Паразважайце пра карысць выкарыстання паралельных тэкстаў на розных мовах.

1) Заява

Другі, бывае, дабрадзей,

Пашану страціўшы ў людзей,

На тым часамі спаганяе,

Што прозвішча мяняе.

Не помню месяца і дня,

Нядаўна нек адна свіння

Свайму там старшыні ці «заву»

Так накрамзоліла заяву:

«Ад грамадзянкі вёскі Свінюхі,

Хляўцоўскае акругі,

Што перанесла здзекі пугі,

Як панаваў пастух Трахім,

Ад аблавухае свінні Каравай

Заява

Я, прылажыўшы ніжэй капыты,

Заяўляю аб тым,

Што з усёю сваёю раднёю

Не хачу болей звацца Свіннёю.

Бо «свіння» і за лаянку часта ўжываецца,

А мне гэта не падабаецца.

Вось і прашу даць імя мне новае,

Падмацаваўшы яго пастановаю,

Каб не кожны хам

Калоў вочы нам:

I каб спагнаць заўсёды мела права я,

Калі асмеліцца абразіць хто».

I распісалася пярэднім правым капытом:

«Свіння Каравая».

А старшыня той розум меў:

— Завіся,— кажа,— ты хоць — леў,

Аднак жа, як свінню ні кліч,

Яе заўсёды выдасць лыч!

Иной, бывает, дуралей,

Утратив уважение людей,

Себя тем обеляет – фамилию меняет.

Не помню месяца и дня,

Но как-то раз одна Свинья

В свою контору иль правленье

Такое накропала заявленье:

«От гражданки деревни Свинюхи

Хлевцовской округи,

Испытавшей немалые муки

При хозяйничаньи пастуха Андрхи

От Свиньи, заслуживающей почтения

Заявление

Я, хотя и пишу с трудом,

Заявляю о том,

Что со всею своею роднею

Не хочу больше зваться Свиньею.

Так как «свинья» как ругательство употребляется,

А мне такое употребление не нравится.

Прошу сменить имя и покончить все разом,

Закрепив его официальным приказом

Чтоб не мог любой хам

Колоть глаза нам

И чтоб могла я привлечь к ответу

Любого за выходку эту».

А внизу от копыта закорючка сердитая:

«Свинья Немытая».

Но умные люди разобрались:

- Хоть львом, - ответили ей, - назовись,

Какое бы имя свинья не носила –

Ее выдаст рыло!

2. Уявіце сітуацыю: да Вас у госці прыехалі прадстаўнікі розных славянскіх народаў. Ці зразумееце Вы адзін аднаго? Аргументуйце свой адказ.

3. Пазнаёмцеся з наступнымі выказваннямі пра мову. Назавіце функцыі мовы.

“Мова – не толькі сродак зносін. Яна – душа народа, аснова яе культуры. Пакуль жыве мова, жыве народ. Выбіраць мову зносін – права асобнага чалавека. Але такога права пазбаўлены народ, бо страта нацыянальнай мовы вядзе да знікнення яго як самабытнай этнакультурнай супольнасці. Кожная мова – гэта неацэнны скарб, які разам з тым належыць не толькі аднаму народу, а ўсяму чалавецтву, духоўна ўзбагачаючы яго”. (Беларуская мова: энцыклапедыя)

“...Мова – адна з асноўных, характэрных прымет нацыі. Гэта як бы сама тканіна нацыянальнасці, другая, унутраная радзіма, улонне душы, у якой нараджаюцца наша свядомасць і наша асоба.”(Паводле Б. Казанскага)

“Кожная мова ўбірае ў сябе нешта ад канкрэтнай своеасаблівасці сваёй нацыі і ў сваю чаргу дзейнічае на яе ў тым жа накірунку... Паколькі развіццё ў чалавеку яго чалавечай прыроды залежыць ад развіцця мовы, гэтай апошняй непасрэдна і вызначаецца паняцце нацыі як людскога згуртавання, якое ідзе ва ўтварэнні мовы сваім непаўторным шляхам”.(Вільгельм фон Гумбальт)

“Мова ёсць самая жывая, самая багатая і трывалая сувязь, якая злучае пакаленні, што аджылі, жывуць зараз і будуць жыць, у адну велічную гістарычную, жывую цэласць. Яна не толькі выражае сабою жыццёвасць народа, але ёсць іменна само гэта жыццё” (К. Ушынскі; пер. М. Лужаніна)

4. Як вы разумееце выраз старажытных грэкаў: “Загавары, каб я цябе ўбачыў”?

5. Параўнайце ўрыўкі з наступных тэкстаў. Вызначце адметнасці мовы кожнага тэкставага фрагмента. Успомніце, з якіх твораў узятыя гэтыя тэксты. Знайдзіце словы, якія і зараз выкарыстоўваюцца ў сучаснай беларускай літаратурнай мове.

I. Ярославна рано плачет в Путивлѣ на забралѣ, аркучи: «О, вѣтрѣ, вѣтрило! Чему, господине, насильно вѣеши? Чему мычеши хиновьскыя стрѣлкы на своею нетрудною крылцю на моея лады вои? Мало ли ти бяшет горѣ под облакы вѣяти, лелѣючи корабли на синѣ морѣ? Чему, господине, мое веселие по ковылию развѣя?» Ярославна рано плачет Путивлю городу на заборолѣ, аркучи: «О Днепре Славутицю! Ты пробил еси каменныя горы сквозѣ землю Половецкую; ты лелѣял еси на себѣ Святославли насады до плъку Кобякова; възлелѣй, господине, мою ладу къ мнѣ, абых не слала к нему слез на море рано». Ярославна рано плачет в Путивлѣ на забралѣ, аркучи: «Свѣтлое и тресвѣтлое слънце! Всѣм тепло и красно еси! Чему, господине, простре горячюю свою лучю на ладѣ вои, в полѣ безводнѣ жаждею им лучи съпряже, тугою им тули затче?»

Прысну море полунощи; идут сморци мьглами. Игореви князю бог путь кажет из земли Половецкой на землю Рускую к отню злату столу.

Погасоша вечеру зари. Игорь спит. Игорь спит. Игорь мыслию поля мѣрит от великаго Дону до малаго Донца.

Комонь в полуночи Овлур свисну за рѣкою; велит князю разумѣти. Князю Игорю не быть! Кликну; стукну земля, въшумѣ трава, вежи ся половецкии подвизашася.

А Игорь князь поскочи горнастаем к тростию и бѣлым гоголем на воду. Въвръже ся на бръз комонь и скочи с него бусым влъком, и потече к лугу Донца, и полетѣ соколом под мьглами, избивая гуси и лебеди завтроку, и обѣду, и ужинѣ.

Коли Игорь соколом полетѣ, тогда Влур влъком потече, труся собою студеную росу: претръгоста бо своя бръзая комоня.

Донец рече: «Княже Игорю! Не мало ти величия, а Кончаку нелюбия, а Руской земли веселиа!»

Игорь рече: «О Донче! Не мало ти величия, лелѣявшу князя на влънах, стлавшу ему зелѣну траву на своих сребреных брезѣх, одѣвавшу его теплыми мьглами под сѣнию зелѣну древу; стрежаше его гоголем на водѣ, чайцами на струях, чрьнядьми на ветрѣх! Не тако ли, рече, рѣка Стугна: худу струю имѣя, пожръши чужи ручьи и стругы, рострепа к усту, уношу князю Ростиславу затвори Днѣпрь темнѣ березѣ. Плачется мати Ростиславля по уноши князи Ростиславѣ. Уныша цвѣты жалобою, и древо с тугою к земли прѣклонилося».

А не сорокы встрокоташа: на слѣду Игоревѣ ѣздит Гзак с Кончаком. Тогда врани не граахуть, галици помлъкоша, сорокы не троскоташа, по лозию ползаша только; дятлове тектом путь к рѣцѣ кажут, соловии веселыми пѣсньми свѣт повѣдают.

Млъвит Гзак Кончакови: «Аже сокол к гнѣзду летит, соколича рострѣляевѣ своими злачеными стрѣлами».

Рече Кончак ко Гзѣ: «Аже сокол к гнѣзду летит а вѣ соколца опутаевѣ красною дѣвицею».

И рече Гзак к Кончакови: «Аще его опутаевѣ красною дѣвицею, ни нама будет сокольца, ни нама красны дѣвице, топочнут наю птици бити в полѣ Половецком».

Рек Боян и ходы на Святъславля пѣснатворца стараго времени Ярославля, Ольгова коганя хоти: «Тяжко ти головы кромѣ плечю, зло ти тѣлу кромѣ головы», Руской земли без Игоря. Солнце свѣтится на небесѣ, Игорь князь в Руской земли. Дѣвици поют на Дунаи, вьются голоси чрез море до Киева. Игорь ѣдет по Боричеву к святѣй богородици Пирогощей. Страны ради, гради весели.

Пѣвше пѣснь старым князем, а потом молодым пѣти. Слава Игорю Святъславличю, буйтуру Всеволоду, Владимиру Игоревичу! Здрави князи и дружина, побарая за христьяны на поганыя плъки! Князем слава а дружинѣ. Аминь.

Яраслаўна зрання плача ў Пуціўлі на сцяне, наракаючы: «О вецер, вятрыска! Чаму ты насільна так вееш? Чаму імчыш ханскія стрэлы на лёганькім крыллі сваім ды на вояў мужа майго? Ці ж веяць мала табе ўгары пад аблокі, лялеючы ў моры сінім караблі? Чаму ты вясёласць маю па кавылі развеяў?»

Яраслаўна зрання плача ў Пуціўлі горадзе на сцяне, наракаючы: «О Днепру Славуцічу! Горы каменныя ты перасек скрозь зямлі Палавецкае; чоўны лялеяў ты на сабе Святаслаўлевы к войску Кабякаву. Прылялей жа й мужа майго да мяне, каб рана я слёз не ссылала на мора к яму!»

Яраслаўна зрання плача ў Пуціўлі на сцяне, наракаючы: «О светлае сонца, прасветлае! Усім ты нясеш і цяпло і красу. Нашто ж нанясло ты свой промень гарачы на вояў тых мужа майго? Па полі бязводным ім смагаю лукі звяло, а ўтулы тугой ім заткала!»

Прыснула мора з поўначы, смерчы імгламі ідуць. Князю Ігару бог знача дарогу з зямлі Палавецкай на Рускую зямлю, дзе бацькаў пасад яго жджэ.

Патухла вячэрняя зорка. Ігар спіць, Ігар вока не зводзіць. Ігар думкаю мерае поле ад Дона вялікага к малому Данцу.

Апоўначы свіснуў Аўлур за ракою каню, разумеці загадвае князю. А князя Ігара няма! Клікнуў – дрыгнула зямля, зашумела трава, палавецкія вежы ўспужаліся.

А князь Ігар к трыснягу гарнастаем панёсся і гогалем белым памчаўся к вадзе. На быстрага рынуў каня, саскочыў з яго босым воўкам, к логу Данца пакаціўся й паляцеў сокалам пад імгламі, забіваючы гусі і лебедзі к снеданню, полудню й вячэры.

Як Ігар паляцеў сокалам, тады воўкам Аўлур пакаціўся, абіваючы росы сабою сцюдзёныя: падарвалі бо коней сваіх быстраногіх.

I кажа рака Данец: «Княжа Ігару! Не мала вялічча табе, Канчаку дакукі, а радасці Рускай зямлі!»

А князь Ігар кажа: «О Доньча! Не мала вялічча табе, што лялеяў ты князя на хвалях і зялёную траву яму падсцілаў на сваіх берагах срэбраных, адзяваючы цёплымі ймгламі яго пад ценем зялёнага дзерава, і сцярог на вадзе яго гогалем, чайкамі на ручаях, чарнедзямі на ветрах. Не такая, кажа, рака Стугна. Маючы вузкі працёк, праглынуўшы чужыя ручаі й распасцёршы хвалі к утоку, князю Расціславу маладому берагам цёмным Дняпро зачыніла. Плачацца маці Расціслаўля па сваім маладым князю Расціслаўлю. Кветкі жальбою занылі, а дрэва з тугою к зямлі накланілася».

Не сарокі так застракаталі: гэта едзе Ігаравым следам Гза з Канчаком. I тады груганы не закрумкалі, галкі замоўклі, сарокі не стракаталі, па лозах паўзлі толькі. А дзятлы тукатам к рэчцы шлях паказваюць, салавейкі вясёлымі песнямі раніцу згадваюць.

I гаворыць Гза Канчаку: «Калі сокал ляціць да гнязда, мы застрэлім саколіча стрэламі сваймі залатымі!»

А Канчак Гзе адказвае: «Калі сокал ляціць да гнязда, мы сакольца апутаем краснаю дзевай!»

А Гза кажа Канчаку: «Калі мы яго дзеваю краснай апутаем, мець не будзема мы ні саколіча, ані краснае дзевы, ды пачнуць нас тады біці птахі ў полі Палавецкім!»

I сказаў Баян аб днях Святаслаўлевых, Баян-песнятворац далёкага часу, Яраслаўлева, Алегава: «Княжа! Хоць і цяжка табе, галаве, без плячэй, але трудна табе, целу, без галавы!»

Так і Рускай зямлі без Ігара. Сонца свеціцца на небе, Ігар князь – на Рускай зямлі. Пяюць дзевы на Дунаі, галасы плывуць праз мора і да Кіева. Ігар едзе па Барычаву да святое багародзіцы Пірагошчай. Рады староны, весялы гарады.

Спяяўшы песню старым князям, а пасля маладым пяяці: «Слава Ігару Святаслаўлічу, буй туру Усеваладу, Уладзіміру Ігаравічу! Здароўя князям і дружыне, выступаючым за хрысціян на войска паганых! Слава князям і дружыне!» Амінь. (Хрэстам.)

II. Кыим убо языком, братие, достоит ли похвалити светозаръную память преоблаженныя невесты Христовы Еуфрасини? Бяшет бо помощница обидимым, скорбящим утешение, нагим одение, больным посещение, и спроста рещи, всем всяка бысть Еуфросиниа убо сердце свое напаяще Божиа премудрости. Еуфросиниа – небопарный орёл, попарившая от запада до въстока, яко луче солнечьнаа, просветившия землю Полотьскую. Тем же, братие, хвалится Селунь о святом Димитрии, а Вышегород мученикома Борисом и Глебом; аз же хвалюся: блажен сей ты, граде Полоцкий, такому летарасль возрасивый – преподобную Ефросинию. Блажение лидие, живущеи во граде том. Блажении родители твои, блажена утроба, от неи же изыде преподобнаа госпожа Еуфрасиниа.

Якою моваю, братове, належыць уславіць светлую памяць найшчаснейшай нявесты Хрыстовай Еўфрасінні!. Была яна дапамогай пакрыўджаным, суцяшэннем засмучаным, распранутым – адзеннем, хворым – наведанне ці, проста кажучы, – для ўсіх была ўсім. Еўфрасіння – нязвядальны квет райскага саду. Еўфрасіння – арол, што, лунаючы ў небе, праляцеў ад захаду і да ўсходу, як прамень сонечны, прасвятліў зямлю Полацкую. Вось, братове, Селунь хваліцца святым Дзімітрыем, Вышгорад – пакутнікам Барысам і Глебам; я же хвалюся: шчаснае ты, месца Полацкае, што ўзрасціла такі парастак – Еўфрасінню! Шчасны люд, што жыве ў месцы тым! Шчасны бацькі яе; шчаснае ўлонне, з якога выйшла найпадобнейшая панна Еўфрасіння.

6. Растлумачце сэнс выказвання Ф. Скарыны, змешчанага ў прадмове да кнігі “Юдзіф”:

«…понеже от прирождения звери, ходящие в пустыни, знають ямы своя; птици, летающие по возъдуху, ведають гнёзда своя; рибы, плывающие по морю и в реках, чують виры своя; пчёлы и тым подобная боронять ульев своих, – тако ж и люди, игде зродилися и ускормлены суть по бозе, к тому месту великую ласку имають».

7. Што Вы ведаеце пра пачатак кнігадрукавання ва ўсходніх славян?

8. Чым адметны і знакаміты Статут Вялікага Княства Літоўскага?

9. Прачытайце прадмову да Статута ВКЛ, напісаную Львом Сапегам. Параўнайце моўныя сродкі старабеларускай і сучаснай беларускай мовы.

Всимъ вобецъ станомъ Великого князства Литовъского Левъ Сапега, подъканъцлерый Великого князства Литовъского, староста слонимъский, маръковъский и мядельский, повольные и зычливые службы свои оферую.

Обачывали то усихъ вековъ люди мудрые, же в кождой речы посполитой чоловеку почъстивому ничого не маеть быти дорожшого надъ вольность, а неволею такъ се маеть гыдити, же не только скарбами, але и смертью ее одъ себе отганяти есть повиненъ. А прото люди почъстивые не только маетности, але и горлъ своихъ противъ кождому неприятелю выносити не жалують, абы подъ ихъ окрутное опанованье не приходили, а з волности своее будучи злуплени, водлугъ воли и мысли ихъ яко невольники не мусели жити. Але вже мало бы и на томъ было, ижъбы чоловекъ з неволи от посторонного неприятеля былъ воленъ, кгды бы домового неприятеля надъ собою терьпети муселъ. Тогды тотъ монъштукъ або удило на погамованъе кождого зуфальцу есть вынайдено, абы, се боячы права, от кожъдого кгвалъту и збытку погамовалъ, а надъ слабшимъ и худъшимъ не паствилъсе и утискати его не могъ, бо для того права суть постановлены, абы можному и потужному не все было вольно чынити. Яко Цыцеро поведилъ, ижъ естесмо невольниками правъ для того, абысьмы вольности уживати могли. А естли жъ чоловеку почъстивому ничого нетъ мильшого надъ тое, кгды, во отчызне своей безп[е]чне мешкаючы, не боитсе, абы его хто на доброй славе его змазати албо на теле и на здоров[ъ]ю его образити албо теж на власно[й] маетности его укрывдити могъ, тогды то ничому инъшому, одно праву причитати мает, за которым од кождого в покою седить, а жадного усилства, обелжен[ь]я и укривжен[ь]я на собе не поносить, бо тот цель и скутокъ усих правъ естъ и мает быти на свете, абы кождый добрую славу свою, здоровъе и маетност[ь] в целости мелъ, а на том всем жадного ущирбку не терпел. И то ест наша волност[ь], которою се мы межи иншыми народы хрестиянскими хвалимъ, же пана, ижбы водле воли своее, а не водле правъ наших пановал, над собою не маем, а яко славы учстивое, такъ живота и маетности волно уживаем. Бо хто бы колвекъ с тых трох речей в чом насъ укривдити и подлугъ уподобан[ь]я своего, а не водле прав нашых надъ нами паствитисе мел, тот бы вжо не паном нашим, але сказителем прав и волностей наших был, а мы бысмо неволниками его быти мусели. И слушне за правду маемъ, за што пану богу дяковати, же под панованьемъ королей ихъ м[и]л[о]сти и великихъ князей, пановъ наших, тую владзу и вольность у рукахъ своихъ маемъ, а права сами собе творачы, яко найбольшей можем, волности своее во всем постерегаем, бо не толко сусед а сполный нашъ обывател[ь] в отчизне, але и сам г[о]с[по]д[а]ръ, пан нашъ, жадное звирхности над нами заживати не может, одно толко, колко ему право допущает. Прото, маючи таковый скарбъ в руках наших, который жадною сумою преплачон быти не может, пристоит кождому почстивому ч[о]л[о]в[е]ку, абы о нем ведал, а будучи добре ведомый, абы яко самъ себе и попудливости свои гамовалъ и водлугъ права писаного справовалсе, а никого не кривдилъ, такъ, если бы одъ кого былъ укривжонъ, абы ведал, где обороны и лекаръства в кривъде своей искати маеть, бо яко одинъ сенаторъ рымский другого штрофовалъ, же права отъчизны своее не умелъ, такъ кожъдый обыватель годенъ естъ наганенья, который вольностью се фалить и правъ своихъ умети и розумети не хочеть, которым правомъ усю вольность свою обварованую маеть. А если которому народу встыдъ правъ своихъ не умети, поготовю намъ, которые не обчым яким языком, але своимъ власнымъ права списаные маем и кождого часу, чого намъ потреба ку отпору всякое кривды, ведати можемъ. А ижъ тая трудность передъ тым непомалу до того заважала, же не кождый статутъ могъ мети для трудного и долъгого переписованья, тогды и в том, той потребе кождого обывателя фолькгуючы и пожитку речы посполитое служечы, важыломъсе того тую працу на себе подъняти, а кошту и накладу своего не жалуючы, абыхъ то в друкъ подалъ а дорогу лацнейшую и снаднейшую кождому ку ведомости права показалъ, к[г]ды жъ то вжо в рукахъ своихъ кождый, коли похочеть, мети можеть. Прошу, рачъте жъ, в[аши] м[илости], тую працу от мене вдячне приняти, а, маючы вольности свои, правомъ добре объварованые, того постерегати, абысте до судовъ и до трибуналовъ не только людей добрыхъ а тыхъ правъ нашихъ добре умеетныхъ обирали, але боящыхъсе пана бога и цнотливыхъ, которые бы не для пожытку своего а ку шкоде ближнего, для лакомъства своего и для подаръковъ права выкручали, але, простымъ трыбомъ идучы, светое правды и справедливости постерегали, а тую вольность, которою се тешимо, в целости намъ заховали. С тымъ се ласце и милости вашм[о]стей братеръской поручаю.

Усім саслоўям Вялікага княства Літоўскага Леў Сапега, падканцлер Вялікага княства Літоўскага, староста слонімскі, маркаўскі і мядзельскі пакорныя і добразычлівыя паслугі свае прапаную.

Бачылі тое ўсіх стагоддзяў людзі мудрыя, што ў кожнай рэчы паспалітай прыстойнаму чалавеку няма нічога даражэйшага за свабоду. А няволя так павінна быць агідная, што не толькі скарбамі, але і смерцю яе ад сябе адганяць абавязаны. А таму прыстойныя людзі не толькі маёмасці, але і жыццяў сваіх супраць кожнага непрыяцеля выносіць не шкадуюць, каб пад іх жорсткую ўладу не патрапіць. А будучы пазбаўленымі свабоды сваёй, згодна з воляй і думкамі іх, як нявольнікі не хацелі жыць. Аднак ужо мала б і на тым было, каб чалавек ад няволі ад пабочнага непрыяцеля быў свабодны, калі б дамашняга непрыяцеля над сабой павінен быў цярпець. Тады той муштук, або цуглі, на стрымліванне кожнага нахабніка быў прыдуманы, каб, баючыся права, ад ўсякага гвалту і самавольства стрымліваўся, а з больш слабага і горшага не здзекаваўся і прыгнятаць яго не мог, бо для таго правы ўстаноўлены, каб багатаму і моцнаму не ўсё можна было рабіць. Як Цыцэрон казаў, што з'яўляемся нявольнікамі правоў для таго, каб карыстацца свабодай маглі. А калі ж прыстойнаму чалавеку нічога няма мілейшага за тое, калі ў айчыне сваёй, бяспечна жывучы, не баяцца, каб яго хто добрую славу яго зняславіць або целу і здароўю нанесці пашкоджанне, або таксама на ўласнай маёмасці яго пакрыўдзіць мог, тады нічому іншаму, толькі праву павінен быць удзячны, пры якім ад кожнага ў спакоі жыве і ніякага гвалту, паклёпу і крыўды для сябе не трывае таму, што тая мэта і вынік усіх правоў ёсць і павінны быць на свеце, каб кожны добрую славу сваю, здароўе і маёмасць у цэласці меў, а на тым усім ніякага ўрону не трываў. I тое ёсць наша свабода, якой усе мы між іншымі народамі хрысціянскімі хвалімся, каб пана, каб згодна з воляй сваёй, а не згодна з правамі нашымі кіраваў, над сабой не маем, а як славай добрапрыстойнай, так жыццём і маёмасцю свабодна карыстаемся. Таму, што хто-небудзь з трох тых рэчаў у чым нас пакрыўдзіў і па свайму капрызу, а не згодна з правамі нашымі, з нас здзекавацца асмеліўся, той ужо не панам нашым, але парушальнікам правоў і вольнасцей нашых быў, а мы стаць нявольнікамі яго былі б павінны. I правільна за праўду маем, за што Госпаду Богу ўдзячны, што пад уладай каралёў іх міласці і вялікіх князёў, паноў нашых тую ўладу і вольнасць у руках сваіх маем, а правы самі сабе ствараем, як найбольш можам вольнасць сваю ва ўсім ахоўваем. Бо не толькі сусед і любы наш абывацель у айчыне, але і сам гаспадар пан наш ніякага вяршэнства над намі выкарыстоўваць не можа, аднак столькі, колькі яму права дапускае. Таму маем такі скарб у руках нашых, які ніякай сумай пераплачаны быць не можа. Патрэбна кожнаму прыстойнаму чалавеку, каб пра яго ведаў, а будучы добра дасведчаным, каб як сам сябе і сваю запальчывасць стрымліваў і згодна з правам пісаным дзейнічаў і нікога не крыўдзіў, так быццам бы кім-небудзь быў пакрыўджаны, каб ведаў, дзе абарону і лекі ў крыўдзе сваёй павінен шукаць. Бо як адзін сенатар рымскі іншага штрафаваў, што правоў айчыны сваёй не ведаў, так кожны жыхар заслугоўвае ганьбавання, каторы свабодай выхваляецца, а правоў умець і разумець не хоча, каторым правам усю свабоду сваю абароненую мае. А калі якому народу сорамна права свайго не ведаць, асабліва нам, якія не чужой якой мовай, але сваёй уласнай правы запісаныя маем і ў любы час, што нам неабходна да адбіцця ўсякай крыўды, можам ведаць. А паколькі тая цяжкасць да таго нямала таму перашкаджала, што статут не кожны мог мець з-за цяжкага і доўгага перапісвання, тады і ў тым патрэбы кожнага абывацеля палягчаючы і крысці рэчы паспалітай служачы, рашыўся на тое, тую працу на сябе ўзяць, а кошту і выдаткаў сваіх не шкадуючы, тое ў друк перадаў і дарогу зручную і лёгкую кожнаму да вывучэння права паказаў, калі ж ужо ў руках сваіх кожны, калі захоча мець можа.

Шчыра прашу, васпане, тую працу ад мяне ўдзячна прыняць, а маючы свабоды свае, правам добра абароненыя, тое ахоўваць, каб вы ў суды і ў трыбуналы выбіралі не толькі людзей добрых, якія гэтыя правы нашы добра ведаюць, але богабаязных і дабрадзейных, якія б не для карысці сваёй і на шкоду бліжняга з-за сквапнасці сваёй і для падарункаў правы скажалі, але, простым парадкам ідучы, святой праўды і справядлівасці прытрымліваліся, а тую свабоду, якой карыстаемся, у цэласці нам захавалі. 3 тым прыязнасці і ласкавасці вашых міласцей братэрскай даручаю.

10. Прачытайце ўрывак са Статута Вялікага Княства Літоўскага. Перакажыце яго змест.

Раздел первый. О персоне нашой господарской.

Артыкул 18.

Не маеть нихто ни за кого терпети, только кождый сам за себе

Теж уставуем, иж нихто ни за чий кольвек учинок не маеть каран и сказован быти, только тот, который в чом сам винен зостанеть, гды ж того право божое и справедливость хрестияньская учить.

Яко ж так хочем мети, абы ни отец за сына, ани сын за отца, кром ображенья маестату нашого и речи посполитое здрады, яко вышей около того ест описано, ани жона за мужа, ани муж за жону, так теж брат за брата, отец и матка за дочку, дочка за матку або отца, сестра за сестру, и жадный прирожоный и слуга за пана, пан за слугу, и нихто иный ни за чый выступ и вчинок не был каран, только кождый сам за свой выступ маеть терпети и каран быти.

11. Прачытайце тэкст. Адкажыце на пытанне.

Адно з пытанняў арфаграфііі як раздзела мовазнаўства – гэта гісторыя беларускай арфаграфіі.

Браніслаў Тарашкевіч, аўтар першай беларускай граматыкі новай(сучаснай) літаратурнай мовы, пісаў: «Пакінуўшы даўно парваныя і заняпаўшыя традыцыі старасвецкае беларушчыны, мова новага пісьменства адразу пачала буйна ўзрастаць з народнага карэння».

Чаму новая беларуская мова, якая пачала складвацца ў другой палове ХІХ ст., не працягвала традыцый старажытнабеларускай мовы, той мовы, якой карысталіся ў пісьмовых зносінах у Вялікім Княстве Літоўскім?

12. Прачытайце верш К. Крапівы «Шчыраму латыністу» (з падзагалоўкам «На заметку ў газэце «Звезда»). Адзначце напісанні, якія не супадаюць з сучаснымі.

Для даведкі: верш напісаны 11 кастрычніка 1922 г. і апублікаваны ў газеце «Савецкая Беларусь» (газета тады друкавалася на беларускай мове, а «Звязда» – на рускай).

Што вы, людзі! Што вы! Што вы!

Ня было таго ніколі,

Каб у нашай роднай школе

Беларускай нейкай мовы

Шэсьць гадзін было на тыдні, --

Яна-ж дзецям аж абрыдне.

Ды няма з яе карысьці –

Забіваць адно галовы;

Лепш ужыць латынскай мовы

Ды францускай, як калісьці,

Гледзячы з паднебнай вышы, --

Так з «Зьвязды» «Рабочы» піша.

Кажуць нават, што нядаўна

Ён унёс проэкт, каб далей

Ў нашых школах выкладалі

Пакітайску (вось забаўна!),

Беларус-жа роднай мовы,

Каб ня мог ужыць і слова.

Трэба й мне адукавацца,

Бо й “Савецкай Беларусі”

Давядзецца скора, мусіць,

Пакітайску друкавацца...

Латыніст, заядлы, шчыры!

Пралупі ты зрэнкі шырай

Ды на дол спусьціся з неба,

Наш таварыш безгаловы,

Дык убачыш, што нам мова

Беларуская тут трэба,

Як вада, як кавал хлеба,

Як расліне кожнай глеба.

13. Вызначыце характэрныя рысы беларускага правапісу, які існаваў да рэформы 1933 года.

Няма тае хаткі, каб ня было звадкі.

Адвага не зьнявага.

Ад цяплосьці не баляць косьці.

На сваім сьметніку і певень сьмелы.

Цярпеньнем і працай горы пераносяць.

За баляваньнем ходзіць галадаваньне.

14. Адзначце несупадзенні моўных нормаў у “Граматыцы...” Б.Тарашкевіча з нормамі сучаснай беларускай літаратурнай мовы.

1) Шмат рэк пачынаецца ад сьнягоў, каторыя растайваюць у горах.

2) Яны цякуць у ніз гаманлівымі ручаямі й вадаспадамі.

3) Сеў гаспадар з сабакам у човен, ад’ехаў ад берагу і стаў прывязваць камень сабацы да шыі. Пасьля ўстаў і піхнуў нагой сабаку ў ваду, ды з размаху й сам туды-ж уваліўся.

4) Аднаго бацькі, аднае маткі ня роўныя бываюць дзіцяткі.

5) Мая зоранька ясная, маё сонейка пракраснае!

6) Зельле заглушыла ўсё поле.

7) Чужаземныя словы, нядаўна ўвайшоўшыя ў беларускую мову, асабліва-ж навуковыя тэрміны, пераважна перадаюцца, па магчымасьці, так, як у тэй мове, скуль яны ўзятыя.

15. Колькі графічных сістэм вядома ў гісторыі беларускай мовы?

16. Пачытайце наступны ўрывак. Назавіце аўтара. Як перадаюцца спецыфічныя для беларускай мовы гукі?

Bratcy miłyje, dzieci Ziamli-matki majej! Wam afiarujuczy pracy swaju, muszu z wami pahawaryc trochi ab naszaj doli-niadoli, ab naszaj backawaj zpradwiecznaj mowie, katoruju my sami, da j nie adny my, a usie ludzi ciomnyje, «muzyckaj» zawuc, a zawietca jana «biełaruskaj». Ja sam kalis dumau, szto mowa nasza — «muzyckaja» mowa i tolki taho! Ale, pazdarou Boze dobrch ludcou jak nauczyli mianie czytacpisac, z toj pary ja szmat hdzie byu, szmat czaho widzieu i czytau: i prakanausia, szto mowa naszaja josc takajaz ludzkaja i panskaja jak i francuzkaja, albo niamieckaja, albo i inszaja j jakaja.

17. Пачытайце выказванне У. Караткевіча пра асаблівасці беларускай мовы. Назавіце іх. Пракаментуйце знакі прыпынку.

Наша мова вечная, бо ўся яна як наш характар. Здаецца, кволая ад пяшчотнай мяккасці, яна раптам кідае наверх схаваную ад усіх жалезную мужнасць і сілу. І, як быццам дамогшыся свайго, б’е, як перапёлку ў жытах, – мякка, а за тры вярсты чуваць. “Эль” – як салодкае віно, “дзе” – як шкляной палачкай па крышталю, мяккае “с” – як соннае ціўканне сінічкі ў гняздзе. І побач “р” – як гарошына ў свістку, і доўга, пявуча, адкрыта гучаць галосныя. А “г” прыдыхае так ласкава, як маці на лобік дзіцяці, каб перастаў сніць дрэнны сон.

18. Прачытайце тэкст. Абгрунтуйце, чаму дж і дз не павінны ўключацца ў алфавіт. Падлічыце, колькі літар у беларускім алфавіце.

У падручніках і дапаможніках падаюцца неаднатыпныя, часам супярэчлівыя сцвярджэнні пра беларускі алфавіт. У «Буквары» А.К.Клышкі (1995, с. 103) колькасць літар не называецца, але першакласнікі пры жаданні самі могуць зрабіць падлік: апрача 32 літар, тут пасля д у дужках прыводзяцца дж і дз. Тое самае знаходзім і ў падручніку для 2 класа «Беларуская мова» В.А.Бекіша і інш. (1995, с. 24). Пяцікласнікі з падручніка «Беларуская мова» В.П. Краснея і Я.М.Лаўрэля (1995, с. 141) даведваюцца, што «ў беларускім алфавіце 32 літары, а гукі [дж], [дз] абазначаюцца на пісьме дзвюма літарамі (д, ж і д, з)». Прыкладна тое самае паўтараецца і ў дапаможніку для вучняў старэйшых класаў «Беларуская мова» М.Ц.Кавалёвай (1995, с. 66-67). Аналагічныя звесткі даюцца і ў падручніку для педвучылішчаў «Беларуская мова. Ч. 1» (1982, с. 41-42). У дапаможніках жа для студэнтах-філолагаў вышэйшых навучальных устаноў сцвярджаецца, што сучасны беларускі алфавіт складаецца з 34 літар, потым даецца іх пералік: а, б, в, г, д, дж, дз і г.д. (гл., напрыклад: Бурак Л.І. Сучасная беларуская мова. – Мінск, 1974. С. 89; Камароўскі Я.М., Сямешка Л.І. Сучасная беларуская мова. – Мінск, 1985. С. 113-114; Рагаўцоў В.І., Юрэвіч А.Л. Уводзіны ў мовазнаўства. – Мінск, 1987. С. 147-148; Сцяцко П.У. Пачатковы курс мовазнаўства. – Гродна, 1993. С. 53; Сучасная беларуская мова: Лексікалогія. Фаналогія. Арфаграфія. – Мінск, 1976. С. 168). Праўда, у апошняй з пералічаных кніг, у 2 і 3-м дапрацаваных выданнях (1984, с. 160-161; 1993, с. 177-178), сказана, што ў нашым алфавіце 32 літары, а дж і дз утвораны са спалучэння літар і называюцца дыграфамі. Няпэўнасць адносна колькасці літар у алфавіце адчуваецца і пры чытанні энцыклапедыі «Беларуская мова» (1994, с. 29). Тут спачатку гаворыцца, што алфавіт складаецца з 32 літар, а затым дадаецца, што «некаторыя даследчыкі асобнымі літарамі лічаць дыграфы дж, дз». Тут слова «даследчыкі» ўжыта, відаць, не зусім дакладна (замест «аўтары падручнікаў»), бо спецыяльнымі даследаваннямі пра названыя дыграфы ніхто ў беларускім мовазнаўстве не займаўся, ды ў гэтым і няма патрэбы, бо існуе адпаведная агульнапрынятая сусветная практыка.

Паводле прынятай агульнасусветнай практыкі, кожная літара алфавіта як асобны графічны знак для перадачы на пісьме пэўнага асноўнага, тыповага гука (фанемы) мае свой, толькі яму ўласцівы малюнак (абрыс), непадобны ні да адной іншай літары. Так, фанема [д] абазначаецца літарай д, фанема [ж] – літарай ж, фанема [з] – літарай з. Ідэальным мог бы лічыцца алфавіт, калі б у ім для кожнай фанемы была свая літара. Але такіх алфавітаў няма. Яны б былі занадта шматлітарныя. У нашай графіцы, як і ў некаторых іншых, многія літары маюць два асноўныя гукавыя значэнні (напрыклад, літары б, в у словах быць – біць, воз – вёз). Няма ў беларускай графіцы асобных знакаў-літар для фанем [дж] і [дз]. Яны абазначаюцца на пісьме спалучэннем дзвюх літар (д, ж і д, з), кожная з якіх ужо заняла ў алфавіце сваю нішу. Такія спалучэнні дзвюх літар называюцца дыграфамі. І, зразумела, яны не павінны ўключацца ў алфавіт – ні ў дужках пасля д, ні без дужак.

Аналагічнае можна бачыць і ў шмат якіх іншамоўных алфавітах. Напрыклад, і ва ўкраінскай мове гукі [дж] і [дз] перадаюцца на пісьме дыграфамі: бджола, дзвін. Тое самае і ў польскай мове, дзе алфавіт складаецца з 33 літар, а па-за алфавітам ёсць яшчэ аж 7 дыграфаў, у тым ліку dz, dz для абазначэння афрыкатаў [дз], [дж]. Дыграфы ці паліграфы характэрныя і для англійскай, французскай, нямецкай моў. У нямецкай мове фанема [ш] абазначаецца спалучэннем трох літар – sch, а для перадачы на пісьме фанемы [ч] выкарыстоўваецца спалучэнне з чатырох літар – tsch. І, канешне, такія спалучэнні (паліграфы) у алфавіт не ўключаюцца. «Вынікам непаразумення» называе вядомы даследчык тэорыі пісьма Л.Р.Зіндэр выпадкі, калі ў алфавіт уключаюць спалучэнні дзвюх і больш літар, і ў якасці прыкладаў прыводзіць кабардзіна-чэркескі алфавіт, у якім ёсць чатырохлітарнае спалучэнне кжьу, а таксама беларускі «са спалучэннямі дз і дж для абазначэння афрыкатаў».

Характэрна, што ў 20-ыя гады мінулага стагоддзя не было праблемы адносна таго, уключаць ці не ўключаць у алфавіт дыграфы дз, дж. Б.Тарашкевіч у «Беларускай граматыцы для школ. Выданне 5-е» (Вільня, 1929. С. 47) пісаў: «У беларускай азбуцы 32 літары. Для гукаў дз, дж няма асобных літараў, а таму для кожнага ўжываецца па дзве літары. Але трэба ведаць, што вымаўляюцца дз і дж як адзін гук». Я.Лёсік у «Граматыцы беларускае мовы: Фонэтыка» (Мінск, 1926. С. 43, 38) піша: «Для абазначэння гукаў дз і дж пішацца дзве літары, але чытаюцца яны не паасобку, а разам, злітна: дзед, дзень». У азбуцы, паводле Я.Лёсіка, 33 літары, сярод іх дзве (аднолькавага малюнку) літары г: адна абазначае фрыкатыўны гук [г], а другая – выбухны гук [г] (І.Я.Лепешаў «Сучасная беларуская літаратурная мова: Спрэчныя пытанні» – Мн., 2002, с. 146 – 147).

19. Вызначце колькасць гукаў і літар у словах. Размясціце па трох калонках прапанаваныя словы:

гукаў больш, чым літар

гукаў менш, чым літар

колькасць гукаў і літар супадае

Кніга, яе, дзеці, дзед, краіна, дом, паехаць, тваю, рака, аб’інець, салаўіны, людзі, дажджы, здароўе, праходчык, Радзіма, фельчар, дзяжурны, ракетчык, усур’ёз, паджынаць, подзвіг, сашчапіць, аб’езд, расшпіліць, сонны, зжыцца, дзверы, апранаешся, любоўю, самаадданы, схільны, маладзенькі, дошка, разводдзе.

20. Вызначце розныя спосабы абазначэння мяккасці зычных гукаў. У якіх з прыведзеных слоў мяккасць зычных гукаў не абазначаецца на пісьме?

Смех, люблю, снег, канькі, пісьмо, пальцы, раз’езд, конь, алень, раз’едзены, бацька, пакатасць, паляпшэнне, паспешліва, пачарсцвець, сальны, салявы, самалюб, сем’янін, сямюстамі, сеньярыта, скіпець, скальпель, сліва, слізь, страсць, суаднесціся, схільны, сцверджанне, сыценькі, сядзельца, тыльда, уменне, чацвёра, яблынька.

21. Дапішыце наступныя сказы.

1. Валоданне і папераменнае карыстанне дзвюма мовамі -- … . 2. На тэрыторыі Беларусі двухмоўе ўзнікла … . 3. У раёнах сумежнага пражывання беларусаў з іншымі народамі ўзнікла … . 4. Білінгвізм даследуецца ў такіх аспектах, як … . 5. Інтэрферэнцыя прыводзіць да … . 6. Разыходжанні ў граматычным афармленні рускіх і беларускіх лексем – гэта … . 7. Сінтаксічная інтэрферэнцыя выклікаецца … . 8. Пранікненне фанетычных рысаў з адной мовы ў другую – гэта … . 9. Лексічная інтэрферэнцыя звязана з … . 10. Прычынай існавання словаўтваральнай інтэрферэнцыі з’яўляецца … . 11. Акцэнтная інтэрферэнцыя звязана з … . 12. Прамежкавая форма змешанага маўлення – гэта… 13. Трасянка ўзнікае ў выніку … . 14. Моўная сітуацыя ў будучым на тэрыторыі Беларусі залежыць ад … .

22. Уважліва пачытайце. Адзначце асаблівасці маўлення Мікіты Зміцеравіча. Як называецца такое маўленне? З якога твора ўзяты ўрывак?

Тут дзядзька Лёкса па пасудзе

Ударыў зноў: - Прашу наліць!

Мікіта Зміцеравіч будзе

У гонар маці гаварыць!

Мікіта вычакаў хвіліну,

Пакуль заціх-улёгся шум,

Устаў паважна, нос закінуў,

Як перад люстрам харашун.

- Што ж, еслі просіць прадсядацель,

Ці, ізвіняюсь, тамада,

Каб я сказаў што к гэтай даце,

То я далжон адвеціць: да!

Дык вот у нашай юбіляркі

Есь многа качастваў такіх,

Што быў бы грэх не выпіць чаркі,

Не ўшанаваць пачотам іх.

А першым качаствам законна

Шчытаю я без лішніх слоў,

Што, хоць і ў возрасце прыклонным,

Ана не знаець дактароў.

Другое качаства па праву

Адмецім такжа мы спаўна,

Што патрудзілася на славу

За жызь працоўную ана.

А трэцім качаствам гардзіцца

Найболей нада, што ўдава

Зрасціла нас, как гаварыцца,

І ў жызь пуцёўку нам дала.

У ту вужасную разруху,

Благадара і вапракі,

Ана не пала сілай духу:

Пускала нас - как пціц,з рукі!..

Тут выйшла пауза малая,

І д'ябал Вінька не стрываў:

- А што бабуся залатая

І ўнукаў любіць - не сказаў!

Мікіта згроб сурвэтку ў пальцы,

Махнуў рукою, як ластом:

- А вы мяне не папраўляйце! -

Раўнуў на Віньку цераз стол.

- Я лучча знаю, што бабуся!

І ўсё я знаю, што к чаму!

А еслі ў чом і абшыбуся -

Мяне паправіць есь каму!

Наліўся чырванню, засопся

І сеў, забыўшыся на тост.

- Іш, папраўляць мяне знайшоўся!

Схадзі папраў цяляці хвост!..

Застолле зразу анямела,

Уткнула ў скацерку насы,

А потым ціха і нясмела

Сям-там узніклі галасы:

- Яно, падумаўшы, канешна,

Перабіваць другіх не варт...

- Хацеў - пацешна, выйшла - грэшна...

- Дык ён жа, мабыць, гэта ў жарт?..

Сцяпан глядзеў на край кілішка,

Было ад сораму - хоць плач:

«Ну, і Мікішка! Ну й Мікішка!

Хоць маму ўважыў бы, таўкач!..»

Няёмкасць зняў пляменнік Зосін -

Нібыта ў бочку, грымнуў бас:

- Мікіта Зміцеравіч, просім

Не сердаваць і кончыць сказ!

Тады й Тамаш ускінуў вочы,

Адчуў сябе гаспадаром:

- Ты трэцім качаствам закончыў,

Кажы далей, ды і кульнём!

- А просім, просім! - раптам госці

Сыпнулі хорам, дружна ў лад.

Мікіта й сам уцяміў штосьці

І адарваў ад крэсла зад.

Устаў, узяў у пальцы чарку,

Хвіліну важна памаўчаў

І ў тым жа тоне, так жа ярка

Сказ прапановай увянчаў:

- І так, за здравіе мамашы

І за дальнейшы, значыць, рост

Праізвадзіцельнасці нашай

Я прыдлагаю выпіць тост!..

23. Уважліва пачытайце словы, сфармулюйце правіла, паводле якога яны пішуцца, і назавіце адпаведную асаблівасць беларускай мовы.

1.1.Дом – дамы, горад – гарады, цэгла – цагляны, сэрца – сардэчны, цэны – цана, жэмчуг – жамчужына, арэнда – арандатар.

1.2 кроў – крыві, дровы – дрывотня, бровы – брыво, глотка – глытаць, гром – грымоты.

24. Прачытайце словы і пракаментуйце заканамернасць напісання галосных у першай частцы складаных слоў.

дабрадзей, галаваломка, вадасховішча, раўнапраўе, высокаідэйны, паліклініка, політэхнічны, стогадовы, рознакаляровы

25. Устаўце прапушчаныя літары.

п...ўгода, выс...каідэйны, св...еасаблівы, ст...годдзе, шт...раніцы, шт...лета, шыр...катвары, р...знагалосы, д...ўгавечны, мн...гаструнны, руж...вашчокі, ст...тысячны, х...ладаўстойлівы, п...ўнаўладна, ш...равокі, м...танакіраваны, м...тазгодна, кр...дытаздольнасць, м...вазнаўства, сл...ватворчасць, н...ўтбук, ф...таапарат, ф...таграфаваць

26. Прачытайце ўважліва, назавіце асаблівасць беларускай мовы

мёд – мядок, лёд – лядовы, землі – зямля, дзевяць – дзявяты, сем – сямнаццаць, цецерукоў – цецярук

27. Пачытайце з захаваннем правільнага вымаўлення, назавіце асаблівасць беларускай мовы

павага, пагарда, дарога, трывога, дапамога, багаты, магутны, згодны, загадны, густ, гумар, гузік, гаспадар, галава, мазгі, гутарка, ганак, вага, смага, нягеглы

28. Устаўце прапушчаныя літары

здаро...е, жыла – жы..., дапамага..., асно...ны, сонца ...зімку, дзяржаўны ...ніверсітэт, джо..ль, а...тамат, з’ява ...нікальная, радаснае “...ра”, кры...да, дыназа...р, выпукла-...вагнуты, на ...краіне (за ўкраінцаў), со...с, рады...с, ля ...нівермага, шлагба...м, Брэсцкая ...нія, а...каць, ток-шо..., но...-ха... , адсвяткавалі меды…м.

29. Пачытайце ўважліва і назавіце зацвярдзедыя зычныя ў беларускай мове.

Шчупак шчупачыху шчыпле за шчочку.

Цудоўны цацацны палац стварылі з цукру і цукатаў.

Хаджу ў джынсах пад дажджом і слухаю джаз.

Тры краты, тры браты трушчаць моркву ў тры раты.

30. Перакладзіце на беларускую мову.

шоссе, роскошь, шиповник, шершавый, подлец, вкусный, сказочный, север, слушатель, площадь, щётка, щека, поцелуй, дворец, жёлтый, жетон, журавль, жираф, обижаю, джем, джип, дрожжи

31. Прывядзіце прыклады слоў з падоўжанымі зычнымі, пераклаўшы прапанаваныя лексемы.

путешествие, зерновые, здороваться за руку, ночью, обличье, возвышенность, тишиной, питаться, встречаться, возвращаться, заграница

32. Пачытайце ўважліва, параўнайце з рускай мовай і назавіце асаблівасць беларускай.

вучань, навука, вус, вузел, чарнавусы, восень, вобземлю, водгук, увогуле, вокны – акно, вобласць – абласны, наваколле, ніводны

імгненна, імхі, амшары, ільготная чарга – па льготнай чарзе, аржаны хлеб – луста ржанога хлеба

напішыце правільна: на...огул

патлумачце напісанне: ордэн, урна, унікальны, універсітэт, Орша; удвух, унук, учора, улада, урач

33. Абазначце вымаўленне прыназоўніка ў наступных словазлучэннях.

Узор: жыў з жонкай – [ж], размаўляў з чалавекам – [ш].

Зрабілі з бярозы, выйшлі з двара, сплялі з саломы, ліў з вядра, звесткі з гісторыі, пашылі з шоўку, з жыцця героя, пайсці з песняй, апавяданне з часопіса, артыкул з Канстытуцыі.

34. Абазначце над літарай г, які гук вымаўляецца ў наступных словах.

Узор: швагер - [г’], гразь – [γ]

Гісторыя, гуз, грыб, дыялог, прапаганда, ганак, гармата, стог, гузік, скарга, гвалтоўны, грэчка, агрэст, готыка, рэзгіны, агрэсія, гонта.

35. Які гук вымаўляецца на месцы літары і ў наступных словах і спалучэннях слоў?

Узор: у маі – [ji], мароз і вецер [ы].

Краіна, брат і сястра, у гаі, іхні, дождж ішоў, цацкі і цукеркі, па іголку, заіскрыўся, педінстытут, аб’інець, іскра, контрігра, у Іры, мозаіка, з Італіі, сёння і заўтра, снег ідзе, вазьму і застануся.

36. Абазначце, як вымаўляюцца свісцячыя зычныя.

Узор: снег – [c’], скінуць – [c]

Схема, свісток, спектр, аб дарвінізме, смех, сфера, скептык, сцюжа, атмасфера, шчасце, схіл, сфінкс, подзвіг, з’ява, здзейсніць, у прызме, згі- нуць, згіб, злёт, пяскі, скіфы, у адозве, аб нацыяналізме.

37. Спішыце словы, падкрэсліце зычныя і галосныя, напісанне якіях не супадае з вымаўленнем.

Узор: грыб, не быў.

Адценне, перабежчык, філасофскі, змерзціся, нясвіжскі, на вокладцы, перакладчык, носьбіт, барацьбіт, грамадскі, нашчадкі, схіліцца, здзіўляешся, адпрацаваць, нялёгкі, без песень, сшытак, казка, не надта, непагадзь.

38. Устаўце, дзе трэба, прапушчаныя літары.

Мен..дж..р, энц..клапедыя, Н..свіж, аб..ліск, б..нзін, дз..вяты, мес..ц, бал..рына, по..с, сп..ктакль, л..генда, кал..ктыў, Свіц..зь, дз..сятка, дз..жур- ны, Г..рманія, с..ржант, восемдз..сят, м..тровы, ц..гнік, дэз..фекцыя, вас..мнаццаць, ф..награма, семдз..сят, за..нець, Антары.. , шэс..дз..сят.

39. Устаўце, дзе трэба, прапушчаныя літары.

Кам..ют..р, ф..льклор, ф..рт..піяна, з..мправізаваць, кал..ндар, «П..сняры», д..рыжор, раз..сціся, ц..рымонія, адна..менны, дэз..нфармацыя, с..мнаццаць, спец..нструмент, канф..ранс..е, інтэрпр..тацыя, н..жыцц.. -здольны, с..местр, п..са, сальфеджы.., р..петыцыя, пасляслоў..е, прэм..ера, абан..мент, вас..мнаццаць, мец..нат, інт..л..генцыя, в..ртуоз, семдз..сят.

40. Устаўце, дзе трэба, прапушчаныя літары.

Бл..ха, бр..зент, хр..стаматыйны, каш..лёк, д..сант, ч..мадан, Токі.., д..мантаж, лод..р, др..зіна, ж..мчужына, д..легат, гл..ток, р..спубліканскі, Ватэрло.., ш..сцісот, р..сора, вод..р, зж..ваць, ч..рада, ж..тон, ш..снаццаць, тр..вога, ц..гельня, пр..зідэнт, хр..шчэнне, зач..сцвець, семдз..сят.

41. Запішыце словы разам, асобна, праз дэфіс.

(Вела) крос, (Нава) грудак, (мікра) раён, (контр) адмірал, беларуска (моўны), бела (ружовы), вечна(зялёны), (авія) пошта, (стэрэа) труба, (паў) гектара, (прайдзі) свет, (хата) чытальня, (бомба) сховішча, (паў) акна, (фота) карэспандэнт, (авія) дэсант, (норд) вест, (баба) яга, (штаб) кватэра, (жар) птушка, (высока) мастацкі, вада (лазны), агульна (славянскі), жанчына(урач), буда(кашалёўскі), ярка (зялёны), Заходне (Сібірская) нізіна, часткова (асветлены) будынак, (паў ) горада, прэм’ер (міністр).

42. Запішыце словы разам, асобна, праз дэфіс.

Аўдыё (візуальны), (экспрэс) выставы, (даведачна) бібліяграфічны, канкурэнта (здольнасць), (супер) вокладка, (шмат) кроп’е, (па-за) праграмаю, (высока) адукаваны, (50) годдзе, (добра) вядомы, (вакальна) сімфанічны, (значна) палепшаны, (філасофска) гістарычны, (мастацка) публіцыстычны, (агульна) (усходне) славянскі, чаму (сьці), паўночна (усходні), (паў) краіны, (агульна) адукацыйны, (спец) інструмент, (тэле) пастаноўка, 17 (гадовы), як (небудзь), (заходне) еўрапейскі, (паў) Мінска, (паў) метра.

43. Перакладзіце на беларускую мову. Пастаўце націск і параўнайце яго месца ў беларускай і рускай мовах.

везла, везти, верба, вчера, выходить, дрова, крапива, лопух, Мозырь, Несвиж, момент, молодость, рубль, усы, по-людски, готовить на зиму, глядеть на руку, выучить за год

44. Перакладзіце словы на беларускую мову. Спішыце і адзначце ў дужках род назоўнікаў.

I. Дробь, пар (водяной), степь, собака, медаль, тень, шинель, перепись, боль, дичок, жребий, бровь, летопись, гармоника, запись, баранка, колонна, снежок, яблоко, пыль, полынь, шампунь, гарь, говор, кофе, зыбь, салат.

II. Обувь, жизнь, обьявление, муравей, селедка, зубренок, детеныш, доказательство, засов, затон, затылок, заявление, зрачок, зрение, излишек, лужайка, голубенок.

III. Тыква, гадание, глаз, глумление, гребля, давление, дарование, дело, диван, диковна, достояние, дюжина, егоза, жилет, забота, завтрак, занавес, заря, зодчество, зола, источник, кирпич, клевер, комната, крыльцо, лицо, крынка, лошадь.

45. Спішыце, дапасуючы прыметнікі, дзеепрыметнікі, парадкавыя лічэбнікі да назоўнікаў назоўнага склону адзіночнага ліку.

Тралейбусн... дэпо, заказн... бандэроль, маршрутн... таксі, добр... сабака, востр... боль, прыгож... метро, нов... піяніна, апублікаван... камюніке, шэр... шынель, залат... медаль, вядом... фальш, друг... раяль, шырок... стэп, пабелен... столь, высок... насып, чаргов... запіс.

46. Перакладзіце словы на беларускую мову. Спішыце і ў дужках адзначце іх лік.

Крупа, чернила, телега, ветви, колосья, грудь, дверь, конопля, дверка, опилки, леса, козни, костяника, корыто (для стирки), земляника, двойня, брусника, клюква, кавычки, качели, дрожь, лесенка, макароны, кружева, зелье.

47. Перакладзіце на беларускую мову. З трыма дзеясловамі складзіце сказы.

ухаживать за девушкой, ухаживать за бабушкой, относиться к нему, возвращаться к родителям, привыкнуть к погоде, готовиться к экзаменам, стремиться к победе, состоять из серебра, смеяться над неудачами, удивляться новостям, радоваться солнцу

48. Перакладзіце словазлучэнні на беларускую мову і запішыце іх.

Радостное известие, капустный лист, застланная кровать, заместитель директора, устный экзамен, картина Рембрандта, счастливый случай, восход солнца, поздняя осень, контрастные цвета, выездное заседанне, больное сердце, проездной билет, матросы Кронштадта, шестнадцать лет, милосердный человек, областной центр.

49. Перакладзіце словы і словазлучэнні на беларускую мову.

Работать с Лепеевым Васей; встреча с коллегой Шурой; подойти к дочке; быть благодарным судьбе; поблагодари брата; пойти по ягоды; две третьих; коснуться этого вопроса; удивляться удаче; болеть ангиной; в семи километрах от города; слышал своими ушами; а ведь, пожалуй, кое в чём он был прав; случившееся; что-то комбинировать; жениться на хорошей девушке; дедушке – около семидесяти; здоровье; хореография; аккордеонист; меньше; пресмыкающееся; раскинувшиеся поля; вне конкуренции; ёж, собственность, обложка; расщепить; инженер; лодырь; попадья; почерк; обомшелый; белена; третья перепись; юфть запылилась; какая-то надпись; железнодорожная насыпь; началась лесостепь.

50. Перакладзіце словы і словазлучэнні на беларускую мову.

Комментарии к переводу на французский язык; написано красными чернилами; к местному самоучке; казался тихоней; простите меня; извиниться перед преподавателем; жениться на Марии; забыть про уроки; вымытая посуда; чужой карман; смотреть за собой; заведующая детским садом; мне не на кого пенять – сам виноват; протопленная печь; наливалась поспевающая в поле рожь; разрумяниваться от волнения; по одноимённому роману; три новых дома; необразованный; жизнерадост- ный; добросовестный; въехать; сугроб; развивающиеся страны; невыноси- мая боль; поехать за дровами; начало в семь часов вечера; церемониал.

51. Перакладзіце словы і словазлучэнні на беларускую мову.

Пропустил индивидуальное занятие; большое спасибо за дружескую поддержку; отдаться науке; не давать покоя Петру-лежебоке; убедительная просьба; студенческие строительные отряды; не удалось из-за тебя; дивиться погоде; трудовая мозоль; настоящее чудо; читать по ночам; потянуло гарью; гроздь винограда; не с кем посоветоваться в последнее время; собравшиеся люди; земля, дождями разжиженная; почитаемый коллега; из зависти к другу; посадить на меже; немилосердно; шестнадца- тый; антифашистский; здоровье; гребля; сегодня – двадцатое января; четыре новых завода; в полутора километрах от железнодорожной стан- ции; три целых и четыре десятых сантиметра; две пятых населения; невидимый луч; угрожающее положение; развенчанный авторитет; выжа- тый лимон; тростник.

52. Надайце назоўнікам форму роднага склону адзіночнага ліку.

Вуліцы горад..., сімвал дабрабыт..., піск камар..., колер касцюм...., няма хлеб..., каша з аўс..., сукенка з атлас..., на старонках атлас..., глыток бальзам...., пліты з бетон..., дэфіцыт кальцы..., апошнія дні жніўн..., штаны з вельвет..., павевы ветр..., стрэлкі гадзіннік..., вузел гальштук..., каля лесапарк..., сукенка з ільн..., пазбавіцца кашл...., прыгажосць краявід..., на краі луг..., ісці да факультэт..., ідэі гуманізм.... і капіталізм...., на рагу праспект..., голас сябр..., крэсла з дуб... , да самага ганак..., пакет кефір..., слоік джэм..., бочка мёд..., бутэлька лікёр..., міска суп....

Кіламетр..., кісларод..., клапан..., клас..., комплекс..., камплект..., кандэнсат..., кантакт..., кантэйнер..., конус..., контур..., корпус..., кантраст..., картэж..., космас..., лазер..., прамень...,магніт..., мазут..., метад..., мінерал..., мікрафон...,міліграм..., мільён..., момант..., манітор..., матор..., мантаж..., мармур..., напор..., узор..., азон..., пажар..., паток..., рамонт..., рэнтген..., рэфлекс..., сігнал..., ток..., удар..., уран..., улік..., факел..., шум... .

53. Пастаўце назоўнікі ў творны склон.

Беларусь, прыгажосць, Нарач, Свіцязь, сінь, безліч, далеч, Прыпяць, Пціч, электрычнасць, ноч, шыр, Свіслач, радасць, сувязь, глыб, творчасць, ветлівасць, гасціннасць, воблачнасць, роспач, ростань, медзь, мыш, ціш, памяць.

54. Раскрыйце дужкі.

Пацягнула (вільгаць), з вялікай (радасць), звісалі над (столь), пабег за (мыш), слухаць з (цікавасць), ганарыцца таленавітай (моладзь), захапляцца неабдымнай (шыр), бегчы (рысь), прыкрыць сваёй (далонь), заліты (кроў), кіраваць (верф), схавацца за вялікай (печ), запэцканы (гразь), акружаны (загарадзь), пад (засень) ліп, над усёй (сенажаць), захапляцца цудоўнай (трэль) салаўя, паглынуты (цемень).

55. Перакладзіце на беларускую мову, стараючыся пазбягаць неўласцівых для беларускай мовы сродкаў:

Неподдающаяся проблема, рассматриваемое явление, концентрированный раствор, возрастающая функция, полученные результаты, пишущее устройство, запоминающее устройство, восстанавливающее средство, полученная величина, моделирующий бальзам, следующая технология, файлы, составляющие следующий уровень управляющей схемы, выбранный вариант решения, изображаемая часть, исправимая ошибка, распространяющаяся ошибка, движущийся предмет, распространяющийся вирус.

Автоматизированные системы и сети, интегрированные системы программирования, электродвижущая сила, звукоусиливающая трубка, информационные ресурсы, несанкционированный доступ, разрушительная сила, коммуникационная инфраструктура, движущиеся на внешних оболочках электроны, образующие валентную зону подуровни, вращающиеся вокруг ядра заряженные частицы, электропитающие и электроснабжающие устройства, незатухающие колебания физической системы.

56. Перакладзіце жарт на беларускую мову. Расстаўце знакі прыпынку.

Профессор Эйнштейн с огромным удовольствием смотрел фильмы Чаплина и очень симпатизировал комическому образу кинозвезды. Однажды написал Чаплину Восхищаюсь Вашим искусством. Фильм Золотая лихорадка понятен всему миру а Вы сами отличный человек… Эйнштейн.

На что Чаплин ответил учёному Я Вами еще больше восхищаюсь. Вашей теории относительности никто в мире не понимает тем не менее Вы отличный человек. Чаплин.

57. Перакладзіце на беларускую мову. Складзіце з шасцю выразамі сказы.

Разработав новую программу, совершенствуя информационные технологии, запоминая местонахождение, установив приборы измерения, обрабатывая полученную информацию, поступая в банк данных, учитывая составленные расчеты, суммируя вышесказанное, не обратив внимание, находя решение, изучив метод, включая полученные результаты, обобщая выводы, проследив процесс, рассматривая явление, проанализировав ситуацию, разметив в пространстве, не ограничивая времени обсуждения, скопировав файл, изменив структуру кода, исходя из условия, подставив цифры в уравнение, спроектировав изображение.

58. Вусна перакладзіце на беларускую мову, выкарыстоўваючы дзеепрыметнікі.

1. Сеткавая плата, якая служыць для злучэння сеткавага кабеля з камп’ютарам, кіруе патокам даных, якія перадаюцца іншаму камп’ютару. 2. Практычна ўсе сучасныя мадэмы маюць падобныя функцыянальныя схемы, якія ўключаюць асноўны і сігнальны працэсары. 3. Існуюць аналітычныя вагі, якімі карыстаюцца для вымярэння вельмі малых мас. 4. Пры расцяжэнні цвёрдых цел пераважаюць сілы прыцяжэння, якія і перашкаджаюць прыцяжэнню. 5. Галоўны вынік дзеяння сілы – змяненне хуткасці цела, якая сама па сабе ніколі не змяняецца. 6. Дыэлектрыкі – рэчывы, якія валодаюць вельмі малой электраправоднасцю.

59. Знайдзіце памылкі пры перакладзе тэрмінаў з рускай мовы на беларускую.

1.Праграма – план прадстаячай дзейнасці, работ, мерапрыемстваў. 2. Кулон – зарад, які праходзіць праз папярочны разрэз правадыра пры току сілай 1 А. 3. Кампілятар – камп’ютарная праграма, якая пераўтварае крынічны код, напісаны на мове праграмавання, у іншую камп’ютарную мову. 4. Графік – лінія, якае дае навочнае ўяўленне пра характар залежнасці. 5. Частата – фізічная велічыня, характарыстыка перыядычнага працэсу, роўная ліку поўных цыклаў, дасканалых за адзінку часу. 6. Вылічэнне – матэматычнае пераўтварэнне, якое дазваляе пераўтвараць уваходны струмень інфармацыі ў выходны, з выдатнай ад першага структурай.

60. Спішыце, замяняючы лічбы словамі і ставячы назоўнік у патрэбнай форме. Пастаўце ў лічэбніках націск.

2 (тыдзень), 3 (чалавек), 4 (парася), 3 (конь), 123 (вучань), 324 (кілаграм), 2 (цяля), 14 (ягня), 12 (курыца), 121 (тоны), ад-легласць - 424 (кіламетр), 2/5 (літр), 4 (груз), 3,3 (кілаграм), 17 (верасень), 5 (снежань), 3 (новая кніжка), 4 (гарачы дзень), 2 (поўнае вядро), абедзве (родная сястра).

62. Перакладзіце спалучэнні на беларускую мову. Запішыце.

В двухстах километрах от деревни, три полных дня, две высо-кие башни, сегодня двадцатое ноября, в восьми шагах от реки, пятеро ребят, три ребенка, полутора тоннами, два с половиной дня, три смежных угла.

63. У якім парадку трэба размясціць прыведзеныя сказы, каб атрымаўся тэкст? Вызначыце тып гэтага тэксту.

1) 1. Хацелася пабыць аднаму. 2. Як бываў некалі ў маленстве. 3. І не ў горадзе, а дзе-небудзь на прыродзе, у лесе. 4. Тады, калі яго хто крыўдзіў, ён уцякаў з дому ў лес. 5. І там, прыхіліўшыся плечуком да камля дрэва, даваў волю і сваім думкам, і слязам. 6. Толькі сеўшы ў машыну і ўбачыўшы запытальны позірк шафёра – Васі, які гады два як вярнуўся са службы ў арміі, дзе таксама вазіў нейкага начальніка, – Андрэй падумаў: “І праўда – куды ехаць?”

2) 1. Магутны лясны волат быў так удала ўпісаны ў навакольны пейзаж! 2. Ён шумна ўздыхнуў і выбраўся на мелкае месца. 3. Праз некаторы час лось цяжка ўзняўся. 4. Ён здаваўся жывым увасабленнем самой прыроды ва ўсёй яе красе і сіле. 5. Вада сцякае серабрыстымі струменьчыкамі з губастай пысы, з шырокай шыі, з мокрых бліскучых бакоў, асветленых сонцам.

3) 1. Хоп! – раптам прысела берасцяначка. 2. Адрына. 3. З маленства знаёмая, любая весялунка, з якой так прыемна было перасвіствацца, вітаючы вясну. 4. На самым зрэзе. 5. А тут жа блізка, і не баіцца мяне. 6. Шэры, каравы храбет старога, нізкага даху з дранкі. 7. І праспявала нават – пакуль паляцець, знікнуць, застацца толькі голасам сваім, сваёй нястомнай, гарэзлівай весялосцю. 8. Часцей за ўсё не бачачы яе ці заўважаючы здалёк у голліі з першым лістам.

64. Прачытайце тэкст. Вызначыце яго стыль. Сваю думку абгрунтуйце.

Знамянальнай падзеяй для Беларусі ў 2007 годзе стаў візіт у нашу краіну прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі футбола (ФІФА) Йозэфа Блатэра. Сустрэча з ім адбылася ў Доме футбола, дзе прысутнічалі журналісты і юныя футбалісты з каманды «Суворавец» (клас з футбольнай спецыялізацыяй на базе мінскага сувораўскага вучылішча быў створаны ў 2006 годзе).

Паводле слоў спадара Блатэра, будучыня беларускага футбола аптымістычная, бо ў нашай краіне зрабілі вельмі важны крок для развіцця гульні – увялі ліміт на легіянераў:

– У гэтым напрамку ФІФА рухаецца два гады. Непакоіць, што ў складзе некаторых багатых еўрапейскіх каманд Англіі, Італіі, Германіі і г. д. наогул няма сваіх ігракоў (у лепшым выпадку 1-2). У вас жа ёсць абмежаванне колькасці іншаземцаў, таму вы выбралі правільны курс. У ідэале за сваю каманду павінны выступаць не легіянеры, а то атрымліваецца, што балельшчыкі нават не перажываюць за сваю каманду, бо ў ёй адны толькі іншаземцы.

Наконт увядзення відэапрагляду для вырашэння спрэчных момантаў падчас матча, як у хакеі, галоўны рулявы футбола паведаміў, што ставіцца да гэтага адмоўна. На яго думку, магчыма выкарыстаць прагляд эпізоду з лініі варотаў, каб высветліць, ці быў гол, але, калі суддзя стане глядзець гэта «кіно» і прыме нейкае рашэнне, балельшчыкі пацярпелай каманды ўсё роўна не пагодзяцца з ім і пакінуць стадыён. Дарэчы, вырашэнне такой праблемы сучаснага футбола, як дрэнныя паводзіны хуліганаў-фанатаў, прэзідэнт ФІФА бачыць толькі ў стварэнні па прыкладу Англіі сістэмы відэаназірання не толькі ўнутры стадыёна, але і на падыходах да арэны, каб выключыць выпадкі надзвычайных сітуацый.

Йозэф Блатэр заўважыў, што футбол – школа жыцця, якая заснавана на сумленнай барацьбе, дысцыпліне, павазе да сваіх таварышаў, трэнера, суддзі, сапернікаў, гледачоў. Сёння ў футбол гуляюць 260 мільёнаў чалавек.

Прэзідэнт ФІФА таксама адзначыў, што насілле не частка футбола, яно жыве ў грамадстве. У Бібліі было два браты, а не адзінаццаць чалавек, і футбола не існавала, але брат забіў брата. 207 федэрацый могуць дапамагчы чалавецтву пазбавіцца ад насілля і карупцыі, што даказаў мінулы чэмпіянат свету ў Германіі: месяц на планеце ўладарыў спакой (за выключэннем Ірака).

Напрыканцы свайго выступлення Йозэф Блатэр выказаў меркаванне адносна будучыні футбола, які не павінен губляць свае карані: заўжды застанецца дзве каманды па 11 чалавек, двое варотаў і адзін мячык. Акрамя таго, футбол возьме на сябе сацыяльную адказнасць, якую ён мае перад грамадствам («Звязда»).

65. Вызначыце стыль прапанаванага тэксту. Назавіце агульныя стылявыя рысы і моўныя асаблівасці гэтага стылю.

Па заказе Ефрасінні полацкім майстрам Лазарам Богшам у 1161 г. быў зроблены напрастольны крыж для царквы святога Спаса. Крыж шасціканцовы. Ягоная форма сімвалізуе створаны Богам за шэсць дзён сусвет. Аснова крыжа – кіпарыснае дрэва, з якога выраблялі асабліва важныя культавыя рэчы. Рэліквія мае вышыню 51 см; а таўшчыню – 2,5 см. Крыж быў аздоблены каштоўнымі камянямі, упрыгожаны выявамі евангелістаў, заснавальнікаў праваслаўя, святых Ефрасінні і яе бацькоў. Паводле задумы Ефрасінні, святыня павінна была вечна «жыватварыць» душы палачанаў і ўсіх насельнікаў роднае зямлі. Крыж спалучаў хрысціянскія каштоўнасці з патрыятычнымі ідэаламі. Ён адначасова быў сімвалам і святасці старажытнай Беларусі, і яе дзяржаўнасці.

Крыж Ефрасінні – яшчэ і каштоўны помнік нашага пісьменства. Кароткі дробны надпіс паведамляе імя майстра: «Господи, помози рабоу своемоу Лазорю, нареченному Богъши, съделавъшему крьстъ сии цръквни святаго Спаса о Офросиньи». На пазалочаных пластках выбіты вялікі тэкст з цікавымі гістарычнымі звесткамі. У першай частцы тэксту паведамляецца кошт дарагіх металаў і камянёў, што пайшлі на аздабленне крыжа. 40 грыўняў – мабыць, атрыманая майстрам плата. Гэта вялікія па тым часе грошы: прыкладна столькі плацілі за паўтары сотні лісіных шкур. Богша, у хрышчэнні Лазар, быў заможны і асабіста свабодны чалавек. Другая частка тэксту змяшчае тыповы для таго часу тэкст праклёну, які забараняе любому чалавеку выносіць крыж з належнага яму месца.

У канцы 12 ст. рэліквію вывезлі з Полацка смаленскія князі. Захапіўшы ў 1514 годзе старажытны беларускі горад Смаленск, вялікі князь Васіль забраў крыж у Маскву. У час полацкай вайны святыню вярнулі на ранейшае месца. Палачане захоўвалі крыж у Сафійскім саборы. У савецкі час Вацлаў Ластоўскі перавёз крыж у Мінск. У 1929 годзе ён трапіў у Магілёў, адкуль знік у 1941 годзе. Пошукамі крыжа ў розны час займаліся навукоўцы Адам Мальдзіс і Георг Штыхаў, журналіст Алесь Лукашук, дзеячы беларускай эміграцыі. Найбольш верагодна, што наша нацыянальная святыня знаходзіцца ў адным з музейных сховішчаў Расіі. У 1997 годзе беларускі мастак-ювелір Мікола Кузьміч завяршыў пяцігадовую працу над стварэннем вобразу Крыжа святой Ефрасінні (У. Арлоў, А.С.Майкровіч).

66. Да якога стылю належыць наступны твор? Аргументуйце свой адказ.

Чорнай навалаю коціцца зверху

Гвалт небывалы,

Раз’ятраны вэрхал.

У кіраўнічых суровых прамовах

Бэсціцца зноў беларуская мова:

Быццам бы наскія словы не здатны

Выказаць талент і розум выдатны.

Новай уладзе не пашанцавала –

Хоць да спадобы ёй бульба і сала,

І самазвалы,

І фермы,

І нівы,

Непераборлівы люд наш цярплівы,

Бор карабельны

І мёд верасовы, –

Косткаю ў горле –

Народная мова.

Колькі цкавалі яе і глумілі,

А не складае падбітае крылле,

А ўсё жыве і ніяк не канае –

Песня азёрная,

Казка лясная.

Перажыла наша родная мова

І Бенкендорфа, і Мураўёва,

Панскія здзекі,

Чэкісцкія чысткі,

Рогат імперскі,

Вырак фашысцкі…

Тых,

Што з трасянкаю ў галаве,

Перажыве!.. (Г. Бураўкін. Зб. “Паміж зоркай і свечкай“)

67. Вызначыце стыль прыведзенага ўрыўка. Абгрунтуйце сваё меркаванне. Назавіце дакумент, з якога ўзяты тэкст.

Артыкул 37. Грамадзяне Рэспублікі Беларусь маюць права ўдзельнічаць у вырашэнні дзяржаўных спраў як непасрэдна, так і праз свабодна выбраных прадстаўнікоў.

Непасрэдны ўдзел грамадзян ў кіраўніцтве справамі грамадства і дзяржавы забяспечваецца правядзеннем рэферэндумаў, абмеркаваннем праектаў законаў і пытанняў рэспубліканскага і мясцовага значэння, іншымі вызначанымі законам спосабамі.

Артыкул 107. Урад Рэспублікі Беларусь:

кіруе сістэмай падпарадкаваных яму органаў дзяржаўнага кіраўніцтва і іншых органаў выканаўчай улады;

распрацоўвае асноўныя накірункі ўнутранай і знешняй палітыкі і прымае меры па іх рэалізацыі;

распрацоўвае і прадстаўляе Прэзідэнту для ўнясення ў Парламент праект рэспубліканскага бюджэту і справаздачу аб яго выкананні;

забяспечвае правядзенне адзінай эканамічнай, фінансавай, крэдытнай і грашовай палітыкі, дзяржаўнай палітыкі ў сферы навукі, культуры, адукацыі, аховы здароўя, экалогіі, сацыяльнага забеспячэння і аплаты працы;

прымае меры па забеспячэнні правоў і свабод грамадзян, абароне інтарэсаў дзяржавы, нацыянальнай бяспекі і абараназдольнасці, ахове ўласнасці і грамадскага парадку, барацьбе са злачыннасцю.

68. Прачытайце тэкст. Вызначце яго тып. Акрэсліце асноўную тэму і падтэмы прапанаванага ўрыўка.

Ці думалі вы пра беларусаў не як пра сваіх бацькоў, братоў і сёстраў, сяброў або аднавяскоўцаў, а як увогуле пра людзей з асобным характарам? Ці задумваліся, які ён, беларус? Што гэта за народ? Давайце паразважаем разам.

Адказаць на гэта пытанне цяжка. Як і паўсюль, ёсць сярод беларусаў розныя людзі. Аднак усё ж можна назваць некаторыя досыць тыповыя рысы, уласцівыя народнаму беларускаму характару.

Рысы аблічча беларуса мяккія, склад здаецца крыху далікатным, хоць для беларуса характэрна працавітасць, вынослівасць, цягавітасць. Там, дзе другі можа апусціць рукі, беларус будзе цягнуць. Іначай, у старыя часы, чалавек проста не выжыў бы сярод гэтых дрымучых лясоў і неабсяжных балот. I гарт той застаўся ў яго характары на вякі.

Манера паводзін вызначаецца павольнасцю, стрыманасцю. Праўда, стрыманасць беларуса да пары. Пяройдзеш мяжу – і беларус пакажа, як паказаў у мінулай вайне, на што ён варты, калі вораг падніме руку на яго жыццё.

Уласціва нашым людзям знаходлівасць. Беларус – вялікі аматар пажартаваць, ён не можа абысціся без гумару. Беларусы адрозніваюцца шчодрасцю, заўсёднай гатоўнасцю прыйсці на дапамогу ў бядзе. Яны звычайна мяккія, даверлівыя, пазбаўлены помслівасці. Галоўнае ў нашым характары – гасціннасць да добрых людзей. Па агульным назіранні, беларусам уласціва павага да іншых народаў і памяркоўнасць да таго, хто думае іначай. (Паводле У.Караткевіча)

69. Перакладзіце тэкст на беларускую мову. Вызначыце яго стыль. Назавіце марфалагічныя, сінтаксічныя рысы.

Обзор возможностей Excel

Excel — это программа, которая относится к категории электронных таблиц и является частью пакета Microsoft Office. Кроме этого, существует еще несколько подобных программ, но, безусловно, Excel — наиболее популярная.

Одним из основных достоинств Excel является ее универсальность. Конечно же, в Excel наиболее развиты средства для выполнения различных операций над числами. Но ее можно применять и для решения множества других, не относящихся к числовым, задач. Приведем несколько возможных

применений Excel.

■ Решение числовых задач, требующих больших вычислений. Создание отчетов, анализ результатов исследований, а также применение всевозможных методов финансового анализа.

■ Создание диаграмм. Excel содержит средства для создания различных типов диаграмм, а также предоставляет широкие возможности по их настройке.

■ Организация списков. Excel позволяет эффективно создавать и использовать структурированные таблицы

■ Доступ к данным других типов. Возможность импортирования данных из множества различных источников.

■ Создание рисунков и схем.

■ Автоматизация сложных задач. Используя макросы Excel, можно выполнять однотипные задачи одним щелчком мыши.

Все действия, которые вы выполняете в Excel, хранятся в файле рабочей книги, который открывается в отдельном окне. Вы можете открыть сколько угодно рабочих книг. По умолчанию файлы рабочих книг имеют расширение XLS.

Каждая рабочая книга состоит из одного или более рабочих листов, каждый из которых, в свою очередь, состоит из отдельных ячеек. В ячейке может храниться число, формула или текст. Чтобы перейти из одного рабочего листа в другой, нужно щелкнуть на соответствующем ярлычке листа, который находится в нижней части рабочей книги. Кроме того, рабочие книги могут содержать листы диаграмм, на каждом из которых может находиться по одной диаграмме. Перейти на лист диаграммы можно, щелкнув на его ярлычке. Когда вы впервые открываете Excel, вас может несколько напугать обилие разнообразных элементов в окне программы. Но вы скоро увидите, что очень просто понять и запомнить назначение элементов окна Excel и освоить принципы их работы.

70. Перакладзіце наступныя словы і словазлучэнні на беларускую мову. У чым спецыфіка ўжывання пабочных канструкцый у навуковым стылі?

Например, другими словами, если можно так сказать, по существу, одним словом, бесспорно, во-первых, как известно, таким образом, с одной стороны, представьте себе, несомненно, очевидно, возможно, на самом деле, признаться, между прочим, по-моему, на наш взгляд.

71. Напішыце анатацыю на падручнік па спецыяльнасці і на Вашу ўлюбёную кнігу.

72. Прачытайце тэкст. Вызначыце яго стыль. Назавіце моўныя сродкі, уласцівыя для данага стылю.

Ужыванне асобных канструкцый: На Беларусі ці ў Беларусі?

27 кастрычніка 2000 г. у Гродзенскім універсітэце праводзілася рэспубліканская навукова-метадычная канферэнцыя «Актуальныя праблемы выкладання мовы і літаратуры ў сярэдняй і вышэйшай школе». У перапынку паміж пасяджэннямі да аўтара гэтых радкоў падышлі тры былыя нашы выпускніцы, настаўніцы Гродзенскай вобласці. Была нядоўгая размова на розныя надзённыя тэмы. Закраналіся і метадычныя ды навуковыя пытанні.

Адна з настаўніц, трымаючы ў руках штотыднёвік «Літаратура і мастацтва» (2000. 14 крас.), сказала: «Не так даўно я чытала ў «Родным слове», што трэба ўжываць на Беларусі, а не ў Беларусі. Раз часопіс рэкамендуе пісаць на ў згаданай канструкцыі, мы павінны данесці гэта да вучняў, укараняць у школьную практыку. А вось у гэтым «ЛіМе» я падкрэсліла адно спалучэнне на Беларусі і аж чатыры — у Беларусі. Што гэта — памылкі? Дык як нам, выкладчыкам беларускай мовы, быць у такім разе?»

Гаворка ідзе пра артыкул П.Сцяцко «На Беларусі ці ў Беларусі?», змешчаны ў «Родным слове» [75, с. 92-94]. Тут аўтар, карыстаючыся прывычным банальным прыёмам супастаўлення таго,як падаюць пэўнае слова, выраз ці канструкцыю ў ТСБМ і РБС-53, а часам і ў яшчэ даўнейшых даведніках, робіць выснову, што «словаспалучэнне на Беларусі — натуральная, заканамерная адмысловая сінтаксічная канструкцыя ў беларускай мове» і што яе «шырока выкарыстоўвае сучасны нацыянальны друк». Як пацвярджэнне прыводзяцца тры прыклады з перыёдыкі на спалучэнне на Беларусі (аўтары — Т.Грыб, Э.Зайкоўскі, С.Законнікаў). Дадаецца, што «выкарыстоўвалі гэтую канструкцыю і класікі беларускай літаратуры, да прыкладу, чытаем у Янкі Купалы: Да сягоння жыве памяць / Аб злым гэтым дусе / На ўсёй чыста Украіне / І на Беларусі.

Тут адразу напрошваецца некалькі контраргументаў. Па-першае, у Купалавай страфе нельга ўжыць у Беларусі, бо гэта парушыла б рытмамеладычны лад і паралелізм пабудовы апошніх двух радкоў. Дарэчы, паэт шырока скарыстоўваў абедзве канструкцыі. Вось прыклады (скарочаныя) з кнігі «Жыве Беларусь» (1993): «у гэтым краі, у Беларусі»; «кожнае лета праводзіць у Беларусі»; «Мураўёў гаспадарыў у Беларусі»; «адбываў вайсковую павіннасць у Беларусі»; «праз два гады на Беларусі»; «будзе на Беларусі не такое свята»; «дык жа ўцям: на Беларусі жывуць беларусы».

Па-другое, «сучасны нацыянальны друк» (і ранейшы) выкарыстоўвае і на Беларусі, і ў Беларусі. Апошняе спалучэнне, хутчэй за ўсё, больш частотнае. Так, у сталай калонцы «Кола дзён» газеты «ЛіМ» (2000. 15 мая) тройчы ўжыта ў Беларусі: «Цяпер мяркуйце самі, каму ў Беларусі жыць добра»; «На сённяшні дзень у Беларусі...»; «І ўсё ж у Беларусі...». Некалькі прыкладаў на гэта ж спалучэнне з твораў аўтарытэтных аўтараў: «У Беларусі прафесійным літаратарам ёсць Васіль Быкаў. Быў прафесіяналам і Уладзімір Караткевіч» (Р.Барадулін); «У Беларусі таксама ёсць, вядома ж, і таленавітыя, і добра падрыхтаваныя прадстаўнікі гэтай катэгорыі літаратараў...» (Я.Брыль); «Іван... і на фронце ў Беларусі ўспамінае свае «далёкія сенажаці, роднае поле...» (Дз.Бугаёў); «Толькі ў Беларусі за час яжоўска-берыеўскіх рэпрэсій 30-х гадоў знішчана каля двух мільёнаў чалавек» (В.Быкаў); «У адроджанай эканамічна Беларусі, — пісаў Г.Гарэцкі, — закрасуюць мастацтва, навука, закрасуе беларуская мова» (А.Вярцінскі); «Па-дурному зразуметы ў нас , у Беларусі, «інтэрнацыяналізм» дагэтуль не дае цвяроза паглядзець на рэальны стан рэчаў у сферы міжнародных адносін»(Н.Гілевіч); «Я раздумваў над тым, якім павінен быць рускі буквар у Беларусі. Не той усесаюзны рускі буквар, якім карысталіся ў Беларусі і ў якім, зразумела, нічога не было пра Беларусь» (А.Клышка); «У Беларусі ёсць два паэты: Якуб Колас і Янка Купала — вельмі цікавыя хлопцы...» — пісаў Аляксей Максімавіч Горкі» (К.Крапіва); «Мала ў Беларусі разумных гісторыкаў, якія любяць і ведаюць родную гісторыю» (П.Панчанка); «У Беларусі пачала ажыццяўляцца палітыка, якая атрымала назву «беларусізацыя» (В.Рагойша); «У Беларусі — натуральна — амаль беспраблемна сапхнулі нацыянальную культуру на абочыну грамадскае анахранічнасці» (С.Яновіч).Можна працягваць і працягваць аналагічныя прыклады з твораў гэтых самых і шмат якіх іншых аўтараў. Міжволі задумваешся: няўжо ж, апрача аднаго чалавека, уся рота крочыць не ў нагу? Ці, як казаў адзін персанаж з п’есы М.Матукоўскага «Апошняя інстанцыя»: «Памыліліся ўсе пяцьсот? Толькі адзін разумнік, прарок знайшоўся! Ён ва ўсім разабраўся, усё лепш за ўсіх зразумеў!..» Ды, зрэшты, і П.Сцяцко хоць і павучае нас ужываць толькі «заканамерную адмысловую сінтаксічную канструкцыю» на Беларусі, а сам (відаць, схібіўшы) піша: «[Мова] набыла ў Беларусі статус дзяржаўнасці»; «На жаль, акадэмічныя слоўнікі, нават перавыдадзеныя ў незалежнай Беларусі, слаба ўлічваюць моўныя рэаліі» (Полымя.2000. № 3. С. 290).

Па-трэцяе, праблема функцыянавання шматлікіх прыназоўнікава-склонавых канструкцый з прасторавым значэннем дэталёва і на вялікім фактычным матэрыяле даследавана прафесарам М.С.Яўневічам у ягонай манаграфіі «Сінтаксічная сінаніміка ў сучаснай беларускай літаратурнай мове» (1977). Ёсць у гэтай кнізе і апісанне спалучэнняў у Беларусі і на Беларусі. Яны слушна квалі-фікуюцца як сінанімічныя, узаемазамяняльныя: «Сэнсавыя адрозненні паміж імі настолькі нязначныя, што пры выбары канструкцыі з у ці на яны амаль не ўлічваюцца. Аднак пры выкарыстанні гэтых спалучэнняў варта мець на ўвазе, што прыназоўнікава-склонавая форма на Беларусі паводле значэння блізкая да спалучэння на тэрыторыі Беларусі, а ў Беларусі — да спалучэння ў Беларускай рэспубліцы» [109, с. 234].

У вуснай народнай творчасці таксама можна напаткаць выпадкі раўнапраўнага, варыянтнага ўжывання гэтых канструкцый (напрыклад, у двухтомным зводзе прыказак і прымавак): «На Белай Русі (у Беларусі) пчолы як гусі, рэзгінамі мёд носяць».Калі прыназоўнікава-склонавая форма разрываецца залежным ад назоўніка азначэннем, то выкарыстоўваецца толькі канструкцыя ў... Беларусі, замяніць якую іншай (з прыназоўнікам на) нельга: «І словам я сцверджу ўсё, што люблю ў народзе сваім і ў сваёй Беларусі» (П.Панчанка); «Важнейшыя дакументы паміж сабой падзялілі, каб вывозіць прасцей было, — і думалі дзе-колечы ў Заходняй Беларусі затрымацца» («Маладосць»); «Мясцовае [крымскае] радыё, газеты ва ўсе званы званілі, якое добрае жыццё ў братняй Беларусі, пенсіі і заробкі выдаюцца своечасова» («Народная воля»). Са сказанага відаць, што, каб адказаць на пытанне, як ужываць: на Беларусі ці ў Беларусі, зусім недастаткова пагартаць паўтузіна слоўнікаў ды зрабіць пасля гэтага паспешлівую, скараспелую, але адназначную і катэгарычную выснову. П.Сцяцко піша, што «прыназоўнік на мае куды больш шырокае выкарыстанне ў беларускай мове параўнальна з рускай, дзе яму нярэдка адпавядае прыназоўнік в», і што «ў шэрагу выпадкаў словазлучэнні з прыназоўнікам у механічна пераносяцца з рускай мовы (канструкцыі з прыназоўнікам в)». Але дастаткова знайсці ў ТСБМ апісанне прыназоўнікаў у і на, як становіцца відавочным, што прыназоўнік у больш функцыянальна нагружаны, чым на, выражае аж 14 розных семантычных адносін (на — 11) і што яго лексікаграфічная распрацоўка займае ў слоўніку большую плошчу, чым апісанне на.

Можна, між іншым, зазначыць, што калі ж гаворка ідзе пра азвы тэрыторый тыпу «Гродзеншчына», то часцей ужываюць прыназоўнік на: на Віцебшчыне, Міншчыне, Магілёўшчыне, Случчыне. Толькі гэты прыназоўнік выкарыстоўваецца пры назвах гарыстых тэрыторый або мясцовасцей па назве ракі: на Каўказе, на Урале, будаваць на Дняпры, Волзе, Кубані, Дунаі. А што да таго, як у нашай мове склаліся паралельныя спалучэнні ў Беларусі і на Беларусі, дык тут не так усё проста, як здаецца, і гаварыць пра «механічнае перанясенне з рускай мовы» канст рукцыі ў Беларусі наўрад ці ёсць падставы.

У дачыненні да ўсіх дзяржаў свету для выражэння прасторавых адносін ужываецца пры назве краіны прыназоўнік у: у Індыі, у Польшчы, у Францыі, у Грузіі, у Літве і г.д. Выключэнне складаюць толькі Украіна і Беларусь: на Украіне, на Беларусі. Самі ўкраінцы ў дасавецкі час не гаварылі, што яны жывуць на Украіне. Ужывалі толькі: в Украпні. І Тарас Шаўчэнка ў 1847 г. пісаў: «Мені однаково, чи буду я жить в Украпні, чи ні». Або: «Сю ніч будуть в Украпні родиться близнята. Один буде, як той Гонта, катів катувати!»

Спалучэнне на Украіне, хутчэй за ўсё, узнікла ў Расіі. Пасля таго як Украіна стала часткай Расійскай імперыі, слова Украіна пачалі (з шавіністычных пазіцый) атаясамліваць з окраиной (ускраінай). Па аналогіі з на окраине стала ўжывацца на Укрбине (Украйне) — з пераносам месца націску з трэцяга на другі склад. Напрыклад, у паэме Пушкіна «Полтава» 9 разоў выкарыстана Украйна ў розных склонавых формах: Украйна глухо волновалась; И перенес войну в Украйну; Но независимой державой Украйне быть уже пора і г.д. Параўн. і ў аповесці Гогаля «Тарас Бульба»: Начались разыгрываться схватки и битвы на Украйне за унию. Хоць першае ўпамінанне назвы Украіна фіксуецца летапісцамі ў 1189 г., задоўга да ўпамінку пра Маскоўскае княства (там тады яшчэ ваўкі вылі), але на гэта не зважалі. Нават на пачатку ХХ ст. адзін з губернатараў у рапарце міністру ўнутраных спраў Расіі прапаноўваў слова Украіна «тлумачыць як «окраину» Расійскай дзяржавы з даўніх часоў» [40, с. 181]. А ў савецкі перыяд, як піша прафесар Я.Радзевіч-Вінніцкі, «ужыванне прыназоўніка «в» са словам «Украіна» кваліфікавалася як буржуазна-нацыяналістычнае» [72, с. 32].

Можна меркаваць, што прыназоўнікава-склонавая форма на Беларусі сфармавалася пад уплывам на Украіне. Прыгадаем, дарэчы, словы Сталіна: «Белоруссия — не просто окраина нашей державы. Она — форпост социализма на западе страны» [70, с. 84]. Характэрна, што ў сённяшняй Украіне рашуча адмовіліся ад навязанай ім канструкцыі на Украіне. Два прыклады. У кнізе «Мова і нація» дзесяткі разоў сустракаем в Украпні і ніводнага — на Украйні: Уже другий раз у нашому столітті в Украпні йде мова про украпнізацію [40, с. 195]. А вось урыўкі з парламенцкай газеты «Голос Украпні» (1996. 9 крас.): Однойменне оповідання друкувалося в Украпні; Фільм, правда, заборонений для прокату в Білорусі; Я дуже радий, що в Украпні становище не таке безнадійне.

З гэтага, аднак, не вынікае, што і мы не павінны ўжываць на Беларусі. Далейшы лёс паралельных спалучэнняў можа вырашыць толькі маўленчая практыка. (Лепешаў І. Я. Сучасная беларуская літаратурная мова: спрэчныя пытанні. – Гродна, 2002. – С. 187 – 191)

73. Выпiшыце словы, размяркоўваючы iх па дзвюх групах: а) агульнанавуковая лексіка; б) тэрмiналагiчная лексiка. Якiм прынцыпам вы карысталiся?

Даследаванне, ангідрыт, праблема, метад Гауса, гiпотэза, прэдыкат, факусіравацца, эксперымент, праграмнае забеспячэнне, характарызаваць, пункт кiпення, абсалютны нуль, умова iнтэгравальнасцi, выява, узаемасувязь, дыёд, радыёактыўнасць, аналіз, эксперымент Абэ-Портэра, тэрмаэмісія, струменны прынтар, дослед, сінтэз, мадэм, фармуляваць, сервер, iнфрачырвонае выпраменьванне, працэс, відарыс, сферычнае адлюстраванне, прынцып, Web-старонка, энергiя, функцыянаваць, элемент, метад, цiск, мадэль, шчыльнасць, вызначаць, пункт замярзання, планаваць, тып, модуль, дэскрыптыўнае праграмаванне, малекула, параметры, працэс, iзатоп, гiпотэза Планка.

74. Знайдзіце прафесіяналізмы, жарганізмы і падбярыце да іх літаратурныя адпаведнікі.

1. Цэлых пяць гадзін тусіў у інэце. 2. Гэта прога не можа быць карыснай для мяне. 3. Штосьці я не магу дазваніцца, таму трэба праверыць палкі. 4. Відаць, у мяне ляснуўся венік. 5. Сайт не дае магчымасці зліваць інфармацыю. 6. Калі ласка, дайце тэлефон: у мяне галодная трубка. 7. Кабура вельмі якасная i не перашкаджае на рабочым месцы. 8. Цяжка сказаць, ты ламер або чайнік. 9. Бачыце, набыў жалеза i радуецца гэтаму.

75. Прачытайце тэксты. Знайдзіце словы, што адпавядаюць студэнцкаму слэнгу. Як Вы лічыце, ці ўласцівы слэнг для беларускай мовы?

—Хай, пипл! Хаер не мыт, фэйса не брита. Сегодня отходняк?

—Жизнь плющит: горшки звенят. Так колбасился до двух ночи, а затем как нормальный чел отправился подушку давить. Как вспомню, крышу сносит.

—А меня в депрессию вогнал этот безмазовый сэйшн. Там один цивилъник беспонтово скачет, ни одного волосатого! Темнота! Достал отстойный музон, лабать не умеют, чилдрэны. Где игра, драйв, накал? Я вообще в последнее время на Цеппелинах зависаю. Ну ещё у Хендрикса навёрнутые запилы.

— Слышь, есть маза вписаться на новый сэйшн. Я тикеты достал.

— Весь колокол на измене: реалайзовать или не реалайзоватъ, вот в чём заморочка. Ты меня подсадил на полный приход.

— Дай чик-фаер, у меня смок есть, покумарим.

— Оставь натады, пошли лучше в твою вписку хавкой закинемся.

— Ко мне сейчас без мазы, у меня мазер на флэту. Опять концептуал о лагере двигать будет. Эти разборки с пэрэнтами меня уже загрузили.

— Напряг!

— А бразер у меня клёвый. Он мне рекорду с бундэсовской печаткой и пищук на бездник подарил. Эта фишка всех пробила.

— Будь челом, дай люкс. Я фирмовые шузы и байтовый трузер с лэйблом на зипере хочу комершн.

— Ну у тебя совесть в ауте, ты мне ещё тэн грин-лям должен.

— Пипл, я к тебе всей душой примыкаю, а тебя замыкает на такой фигне. Ладно, пора на базу, я те завтра рингану.

Літаратурны варыянт:

— Привет! Немытый, небритый. Ну как, отошёл после вчерашнего?

—Жизнь угнетает: голова раскалывается. Так безудержно танцевал до двух ночи, а потом как нормальный человек отправился спать. Как вспомню, разум отступает.

—А на меня скуку навёл этот хлипкий музыкальный концерт. Там одни цивилизованные люди, ни одного хиппи. Надоела плохая музыка. Играют как дети, никаких чувств. Я вообще в последнее время «Led Zeppelin» слушаю или соло на гитаре Джима Хендрикса.

—Слушай, есть удачная возможность попасть на новый концерт. Я билеты достал.

—Не могу решить: идти или не идти, вот в чём вопрос. Но ты меня заинтересовал.

—Дай зажигалку, у меня сигареты есть, покурим.

—Оставь на потом, пошли лучше к тебе домой чего-нибудь перекусим.

—Ко мне сейчас идти бесперспективно, у меня мама дома. Опять об учёбе расспрашивать будет. О, как мне надоели эти выяснения отношений с родителями!

—Неприятная ситуация!

—А вот с братом мне повезло. Он мне западную пластинку и пейджер на день рождения подарил. Всем понравилось.

—Будь человеком, отдолжи денег. Я хочу купить ботинки и белые джинсы с фирменным знаком на молнии.

—У тебя нет совести, ты мне ещё 10 долларов должен.

—Я же к тебе всей душой, а ты денег пожалел. Ладно, пора возвращаться, я тебе завтра позвоню. (В.Е.Егорычев)

76. Вызначце, якім спосабам утвораны наступныя тэрміны. Да якіх тэрміналогій яны адносяцца?

1. Аблігацыя, авердрафт, агенцтва, адтэрміноўка, амартызацыя, акцыянер, арбітраж, арэндатар, аўкцыянер, акцыянерны банк, банкрут, банк-эмітэт, беспрацоўе, брокерская асацыяцыя, выручка, гіперінфляцыя, крэдытны дагавор, дыверсіфікацыя, дэзінфляцыя, заёмшчык, закон попыту, залогатрымальнік, збалансаванасць, бартэрная здзелка, інвестар, інфраструктура, канал збыту, канкурэнтаздольнасць, канкурэнцыя, кан’юктура рынка, экспартная квота, контрагент, краіна-дэбітор, крос-курс, крывая Лафера, ліквідатар, ліквіднасць, ліцэнзаванне, макрамаркетынг, пагадненне, падатак з абароту, падаткаплацельшчык, пасрэднік, пастаўшчык, прадпрымальніцтва, праформа-рахунак, працэнт за крэдыт, прыватызацыя, раздзяржаўленне, разлік рэнтабельнасці капіталаўкладанняў, рэвальвацыя, рэінвестыцыя, рэпрыватызацыя, спекуляцыя, стабільнасць, структура рынку, агульная сума выдаткаў, тавараабмен, акцыянернае таварыства, укладанні, укладчык, уласнасць, справаздачнасць, фермер, форс-мажор, намінальная цана, цэнаўтварэнне, эканаметрыка, экс-дывідэнд, эфект аб’ёму вытворчасці, эфектыўнасць, абясцэньванне грошай, брокерскі, фінансавы, баніфікацыя, вэксалетрымальнік, крэдытны, маркетынгавы, ЕВС (Еўрапейскае валютна-фінансавае пагадненне).

2. Адбіць, адскок, алімпійскі, альпінізм, арбітраж, атлетызм, аўтагол, баксіраваць, барцоўскі, бегавы, блакіроўка, варатар, велагонка, віцэ-чэмпіён, вольны стыль, вуглавы, выдаленне, выкананне, вынослівасць, вытрымка, выхад на перадачу, вышыня, вышэйшая ліга, галявы момант, гімнастычны, двайны фінт, дзюдаіст, допінг-кантроль, забег, запасны гулец, заплыў, збліжэнне, імітацыя ўдару, колькасная перавага, майстар спорту, майстэрства, марафонец, матч-рэванш, міні-футбол, нагрузка, нападзенне, націск, нічыя, падача, пад’ём з пераваротам, падцягванне, паскарэнне, паўабарона, паўфінал, перагрузка, пераможца, першынство, плаванне, прабежка, праследаванне, прызёр, разраднік, расцяжка, самаадчуванне, самакантроль, самастрахоўка, сілавы, слізганне, снайперскі, спортабсталяванне.

3. ААН, абвінаваўца, абвінавачаны, вобыск, абвінавачванне, адкліканне суддзяў, апраўданне, асуджаны, вобласць, дабро, даведка, дагавор падраду на капітальнае будаўніцтва, дазнанне, дактыласкапія, даўнасць, дэвальвацыя, дэпартацыя, заключэнне, закон, заканатворчасць, законнасць, замах, занятасць, запаведнік, затрыманне, захоп транспартных сродкаў, захоўванне, ЗАЦС, збор законаў, збор, званне, зделка, землеўладальнік, землеўпарадкаванне, землі агульнага карыстання, злачыннасць, злоўжыванне, знак, зняволены, ідэнтыфікацыя, ілжэсведчанне, імунітэт дзяржаўны, інвестыцыя, інкрымінаванне, інстытут права, інтэрпол, інтэрпрэтацыя.

77. Перакладзіце на беларускую мову назвы спецыяльнасцей, напрамкаў і кваліфікацый, якія атрымліваюць студэнты БДУІРа. Параўнайце вынікі з рускай мовай і назавіце асаблівасці беларускай. Падкрэсліце запазычаныя тэрміны.

Электронный маркетинг, инженер по радиоинформатике, радиотехника (по направлениям), программируемые радиоэлектронные средства, инженер по радиоэлектронике, техника цифровой радиосвязи, специалист по управлению, моделирование и компьютерное проектирование радиоэлектронных средств, проектирование и производство радиоэлектронных средств, инженер по электронным системам, программное обеспечение информационных технологий, электронные и информационно-управляющие (кіравальныя) системы физических установок, электронные вычислительные средства, искусственный интеллект, нанотехнологии и наноматериалы в электронике, инфокоммуникационные технологии, инженер по инфокоммуникациям, системы инфокоммуникаций специального назначения, цифровое теле- и радиовещание, системы распределения мультимедийной информации, лазерные информационно-измерительные системы, инженер почтовой связи, автоматизированные системы обработки информации, инженер по информационным технологиям и управлению, специалист по защите информации, инженер по телекоммуникациям, промышленная электроника, электронные системы безопасности, информационные системы и технологии (в проектировании и производстве), информационные системы и технологии (в экономике), информационные системы и технологии (в обеспечении промышленной безопасности), сопровождение программного обеспечения, экономика электронного бизнеса.

78. Перакладзіце апісальны рускі выраз адным беларускім словам. Як называюцца такія словы?

1. На всем пространстве. Во всех направлениях. 2. Мягкое кресло. 3. Церковный престольный праздник; вообще праздник с ярмарками и игрищами. 4. Звонить по телефону. 5. Способный на тяжёлую работу, выносливый в труде. 6. Стекло, вставленное в оконную раму. 7. Двор около дома. 8. Перловый суп. 9. Что-либо нетронутое, первозданное. 10. В прошлом году. 11. Закрывающаяся крышкой кадка, предназначенная для хранения пищевых продуктов и вещей. 12. азвание земель Западной Беларуси, находившихся до 1939 года под властью Польши. 13. Книжный магазин. 14. Замужняя женщина. 15. Большое высотное здание.

Словы для даведкі: фатэль, неруш, кнігарня, гмах, тэлефанаваць, летась, кубел, цягавіты, усцяж, фэст, падворак, шыба, панцак, крэсы, кабета.

79. Размяркуйце словы ў калонкі табліцы. Патлумачце, якімі крытэрыямі вы карысталіся.

Спрадвечнабеларуская лексіка

Запазычаныя словы

індаеўрапейскія, агульнаславянскія словы

уласнабеларускія

Хлеб, зямля, бацька, пост, берасцянка, чалавек, араты, пляменнік, зямля, скронь, волат, воўк, завіруха, вада, вока, жалейка, сейбіт, андарак, абапал, сястра, маці, сям’я, абрус, адказ, асілак, брат, бусел, бяроза, вечар, восень, гальштук, дзевяноста, дрэва, снежань, здань, знічка, золак, рунь, іронія, канфіцюр, красавік, лямант, манархія, мароз, ноч, інтэрнэт, поле, ісці, салодкі, сенажаць, славуты, слодыч, хранометр, цёплы, цяжар, менеджар, неруш, піць.

80. Размяркуйце словы па групах, карыстаючыся наступнай табліцай.

Агульнаўжывальныя

Абмежаванага ўжытку

спецыяльная лексіка

дыялектная лексіка

жаргонная лексіка

аргатычная лексіка

тэрміны

наменклатура

прафесіяналізмы

Кніга, размаўляць, феня, таўчонікі, мабуць, вуглярод, фанема, майна, віра, дыёд 2А 4110, халтура, бан, здаваць хвасты, манітор, лімон, вышка, вясёлка, дажджуха, фанетыка, інтэграл, інтэрферэнцыя, камп’ютар, лазер “Фатон-2”, продкі, блат, дзеравяшкі, джынсы, картопля, ажур, камень, жалеза, лапкі, ялінкі, летуценіць, спрыяць, мадэрнізацыя.

81. Запоўніце табліцу.

Неалагізмы

Гістарызмы

Архаізмы

Мушкецёр, абшчына, апрычніна, асьміна, бамбавоз, баярын, веча, бурлак, гетман, грош, грыўня, губерня, гувернант, дзясяцкі, жупан, кальчуга, каморнік, кемпінг, конка, круіз, латы, парабак, пэйнтбол, рэкрут, саўндтрэк, жупан, губерня, перст, бортнік, войт, лемантар, жаўнер, нэп, гута, паншчына, дзіда, жандар, харчразвёрстка, , тостар, трафік, феадал, эластан, ядваб, імідж, харунжы, урбанізацыя, дзядзькаванне, дызайн, дысплей, лучына, менеджар, акванаўт, маніторынг, стаханавец, земства, хакер.

82. Падбярыце да архаізмаў сучасныя адпаведнікі.

Атрамант, бортнік, аэраплан, пацеры, дыярыўш, каўза, іспыты, скрыжалі, каліта, зельнік, вакацыі, асадка, валіза.

83. Параўнайце сінонімы. Назавіце архаізмы.

Абвестка – аб’ява

Арытмэтыка – арыфметыка

Асвета – прасвета

Барта – сякера

Відок – сведка

Гак – крук

Здагадка – здогадка

Зыск – прыбытак

Плячо – раме

84. Чаму выраз сягодняшні дзень - гістарычная таўталогія?

85. Якія сучасныя назвы адпавядаюць былым Коўна, Койданава, Прапойск, Вільня?

86. Музычны гурт носіць назву “Крамбамбуля”. Гэта слова мае гістарычныя карані ў беларускай мове. Як Вы думаеце, што яно магло абазначаць?

87. Чаму вяснушкі інакш называюцца ластавінне?

88. Зыходзячы з матывацыі слоў, паспрабуйце адказаць, якія ўстановы на Беларусі ў 18 стагоддзі маглі насіць наступныя назвы:

Лавігуз, Астатні грош, Выгода, Радасць, Пагулянка, Уцеха, Раскоша, Пекла.

89. Перакладзіце на беларускую мову наступныя тэрміны, што абазначаюць асобу паводле прафесіі, сферы дзейнасці, утваральнага дзеяння.

Владелец, укрыватель, пользователь, наниматель, получатель, основатель, распространитель, заверитель, посетитель, похититель, расхититель, попуститель, нарушитель, содержатель.

Словы для даведак: Наведвальнік, выкрадальнік, раскрадальнік, патуральнік, наймальнік, атрымальнік, заснавальнік, парушальнік, распаўсюджвальнік, завяральнік, утрымальнік, уладальнік, укрывальнік.

90. Падбярыце беларускія адпаведнікі да прыведзеных тэрмінаў

Представитель, заявитель, предъявитель, руководитель, строитель, наблюдатель завещатель, сопроводитель, уведомитель, совместитель, хранитель, доверитель.

91. Утварыце назоўнікі-тэрміны з назвай асобы ад наступных дзеясловаў.

Назіраць, завяшчаць, суправаджаць, паведамляць, сумяшчаць, ахоўваць, давяраць, наймаць, заяўляць, прадстаўляць, прад’яўляць, кіраваць, заступацца, уладаць.

92. Перакладзіце назоўнікі, утварыце ад іх дзеясловы з суфіксамі –ва-, -ава-, -ява-, -ыва-, -іва-, -ірава-, -ырава-.

Ремонт, резюме, блок, тест, идентификация, формулировка, трансляция, фильтр, копия, проект, код, конструкция, сканер, стимул, шифр, информация, форма, исследование, сумма, модуль, подсчет, прогноз, проект, контакт, получение, предупреждение, план, адрес, активизация, демонстрация, фотография, команда.

93. Адзначце рысы афіцыйна-справавога маўлення. Назавіце твор і аўтара.

Кручкоў: Ну, дык добра! Следства кончана, цяпер будзе суд, а наўперад: па указу всеміласцівейшай гасударыні Елісаветы Петровны 49-га апреля 1893-га года і всеміласцівейшай Екацярыны Вялікай от 23-го сенцябра 1903-га года, а равномерно в смысле Статута літоўскаго раздзела 8-га, параграфа 193-га, коім назначается в пользу суда от цяжушчыхся грывны. Обжалованный Протосавіцкі імеет зараз жа ўплаціць пошлін 20, прогонных 16 і на канцэлярыю 10 рублёў. Жалуюшчыйся Ліпскі ў палавіне того; сведкі, каторыя бачылі драку, а не баранілі, – па 9-ці рублёў, а вся прочая шляхта, што не бачыла дракі, за тое, што не бачыла, – па 3 рублі. Плаціце!

94. Знайдзіце “недарэчнасці” з пункту гледжання стылёвай арыентацыі ў прыведзеных сказах? Абгрунтуйце свой адказ.

1) Рэспубліка ахоўвае гонар, здароўе, правы і законныя інтарэсы сваіх грамадзян, як на сваёй квітнеючай усімі краскамі вясёлкі тэрыторыі, так і за яе межамі.

2) Дарагі і мілы нашаму сэрцу закон мае вышэйшую юрыдычную сілу ў параўнанні з іншымі нарматыўнымі актамі, што выдаюцца ўсімі дзяржаўнымі органамі.

3) Адпаведна агульным правілам мілыя, дарагія і любыя жанчыны маюць права на адачынак і карыстацца ім на тых жа ўмовах, што і мужчыны.

4) Ускладанне ненавіснай, нялюбай крымінальнай адказнасці і вызваленне ад яе павінна ажыццяўляцца толькі судом.

5) Правы падсуднага на абарону ў наш жорсткі, бесчалавечны час забяспечваюцца сістэмай працэсуальных гарантый.

6) Кампенсацыйныя выплаты адрозніваюцца ад заработнай платы у сувязі з тым, што іх памер не залежыць ад нецікавай штодзённай непасільнай працы і яе вынікаў.

7) Родавым аб’ектам асабліва небяспечных дзяржаўных злачынстваў з’яўляюцца дарагія нам і мілыя сэрцу асновы дзяржаўнага ці грамадскага ладу ці знешняя бяспека Рэспублікі Беларусь.

8) Шпіянажам лічыцца таксама перадача ці збіранне па заданню залежнай ненавіснай і прадажнай разведкі пэўных звестак для выкарыстання іх на шкоду інтарэсам Рэспублікі Беларусь.

9) Крадзеж лічыцца завершаным, калі маёмасць знаходзіцца ў нахабнага і жорсткага вінаватага і ён мае магчымасць карыстацца гэтай маёмасцю.

10) Да злачынстваў супраць дарагога і бясцэннага жыцця, адзін раз Богам дадзенага, адносяцца ўсе віды наўмыснага забойства, забойства па неасцярожнасці і давядзенне да самагубства.

95. Знайдзіце лагічныя памылкі. Адрэдагуйце сказы.

1. Павялічыць сваю памяць вялікай тэхнічнай складанасці не ўяўляе. 2. Адразу хачу сказаць, што ў гэтым здарэнні маёй віны зусім няма. Я знаходзіўся ў кабінеце 304, калі пачуўся шум у калідоры. Потым высветлілася, што там хтосьці пырснуў газам з балончыка. Я паглядзеў сваю сумку i зразумеў, што то быў менавіта мой балончык. 3. Патрабуецца спецыяліст для аддзела, які мае вышэйшую адукацыю. 4. Сапраўдны дакумент толькі той, які падпісаны кіраўніком прадпрыемства. 5. На Вашу скаргу паведамляем, што наша арганізацыя займалася падключэннем указанага дома да энерганосьбітаў. Пастаянныя адключэнні святла звязаны з недастатковай магутнасцю электракабеляў i ix зношанасцю, у выніку чаго на працягу 1 кіламетра зроблена 15 муфтаў. Такім чынам, мы робім усё магчымае. 6. Нават у рашэнні агульнага сходу 19.06.2003 было адзначана, што план за 1 паўгоддзе не выкананы, таму сёння я прапаную яшчэ раз абмеркаваць павелічэнне аб'ёмаў вытворчасці ў IV квартале 2003 года. 7. Йагурт — харчовы прадукт, выраблены з вяршкоў з фруктовымі дабаўкамі. 8. Нестабільнасць курсу беларускага рубля прыводзіць да зніжэння жыццёвага ўзроўню насельніцтва. 9. Паколькі студэнцкая навуковая канферэнцыя знаходзіцца пад пагрозай зрыву, прапаную: 1) прызначыць адказных за падрыхтоўку залы; 2) накіраваць запыт у рэктарат аб магчымасці выдзялення памяшканняў для пасяджэнняў секцый; 3) навесці парадак у інтэрнаце. 10. У тэкстах афіцыйна-справавога стылю недапушчальным з'яўляецца выкарыстанне метафар.

96. Перакладзіце наступныя прыметнікі на беларускую мову. Уявіце сябе дырэктарам кампаніі. Напішыце характарыстыку на вашага супрацоўніка.

Тактичный, сердечный, отзывчивый, умный, способный, старательный, ленивый, гениальный, талантливый, находчивый, бескорыстный, серьезный, смелый, прилежный, работоспособный, честный, скромный, любознательный, ннтеллигентный, гуманный, грубый, злой, злопамятный, мстительный, ограниченный, корыстолюбивый, заносчивый, себялюбивый, малодушный, неряшливый, жадный, аккуратный, легкомысленный, завистливый, вежливый, волевой, практичный, уверенный, творческий.

Словы для даведкі: Тактоўны, сардэчны, спагадны, разумны, здольны, старанны, гультаяваты, геніяльны, таленавіты, знаходлівы, бескарыслівы, сур'ёзны, адважны, старанны, працаздольны, сумленны, сціплы, дапытлівы, інтелігентны, гуманны, грубіянскі, злы, злапомны, мсцівы, абмежаваны, карысталюбны, ганарысты, сябелюбны, маладушны, неахайны, прагны, акуратны, легкадумны, зайздросны, ветлівы, валявы, практычны, упэўнены, творчы.

97. З якіх афіцыйных папер маглі б быць узяты наступныя выразы?

Давяраю атрымаць, справаздача прыкладаецца, даводзім да вашага ведама, задаволіць просьбу, з мэтай паляпшэння, ускласці абавязкі, выявіць умовы, пасля заканчэння школы, патрэбна правесці пасяджэнне, дамовіліся.

98. Пастаўце ў форму давальнага склону наступныя імёны. У якім дакуменце выкарыстоўваецца такая форма?

Аня, Алена, Ваня, Грыша, Жэня, Змітрок Бядуля, Алена Масла, Барыс Батура, Міхась Машара, Алесь Масла, Зося, Іна Варвашэня, Іван Варвашэня, Ірына Шкраба, Рыгор Шкраба, Кузьма, Мікіта, Міша, Ніна, Пеця, Воля, Пятро Глебка, Рыгор Мурашка, Саўка, Сцяпан, Іван, Юрка.

99. Як Вы разумееце тэрмін “моўны этыкет”?

100. Якія формулы вітання Вы ведаеце?

101. Якія словы альбо выразы могуць прагучаць у адказ на запытанне “Як жыццё?”

102. У якой сітуацыі могуць быць ужытыя наступныя пажаданні:

Вялікі расці! Хлеб-соль! Дабранач! Смачна есці! Бог у помач!

103. Якія формулы-звароткі да асобы Вы ведаеце? Як Вы да іх ставіцеся?

104. Перакладзіце на беларускую мову:

Как дела? Сколько лет, сколько зим! Мое почтение!

105. Назавіце найбольш пашыраныя формулы развітання сярод моладзі.

106. Выкажыце пажаданне таму, хто працуе.

107. У якіх маўленчых сітуацыях ужываліся наступныя беларускія формулы этыкету?

Расці каласістае, караністае і ўмалотнае!

Бялом табе!

Спорня ў дзяжу!

З коласа – асьміна, з зярнятка – аладка!

У печ комам, з печы волам!

Паходна вам!

У зямлю зярнамі, у гумно – тарпамі!

108. Укажыце на памылку, дапушчаную ў моўным этыкеце:

Шаноўныя спадары і спадарыні! Дазвольце павіншаваць Вас з нашым прафесійным святам – Днём праграміста.

109. Дапоўніце словазлучэнні да сказаў:

Шаноўнае спадарства! Мы рады...

Прашу высокі суд улічыць...

Даруйце, калі ласка, але...

Будзьце ласкавы! Ці не маглі б...

Вялікі дзякуй Вам за...

110. У якой маўленчай сітуацыі дзейнічае забарона ўжывання асабовых займеннікаў ён, яна, яны?

111. З вуснаў дакладчыка прагучала: “Аб гэтым я скажу ніжэй”. Ці лагічная такая фраза?

112. Ці можа маўчанне (адсутнасць гукаў-знакаў) быць камунікацыйна значным? Ці значна маўчанне па-за межамі камунікацыі?

113. У практыцы афіцыйна-справавога маўлення займеннік я выцясняецца формай мною ў канструкцыі з дзеясловам залежнага стану (замест я прааналізаваў – мной прааналізавана) або ўвогуле апускаецца ( я прашу – прашу). У якіх жанрах службовай дакументацыі займеннік я прысутнічае правамерна?

114. Пры складанні рэкламнага тэксту кіруюцца прынцыпам: слова павінна мець не больш чым 7 складоў. З якіх пазіцый зроблены такія высновы?

115. В. Вітка заўважыў: “Аб’яднанне калгасных кірмашоў г. Мінска” – напісана жалезнымі літарамі на чыгуннай шыльдзе новага будынка Камароўскага рынку, каб на векі вечныя засведчыць нашу непісьменнасць”? У чым заключаецца непісьменнасць прыведзенага В. Віткам выразу?

116. Выпраўце недакладнасці.

1. Студэнты на практычных занятках разгледзелі эпітэты і роль іх у сказе. 2. Разам злучылася ўсё: і фізічная боль, і крыўда, і жаль. 3. Воля птушцы даражэй залатой клеткі. 4. Неспакойнае мора грозна кідала хвалі на ўзвышаючыяся побач скалы. 5. Трохі пачакаўшы, выццё, яшчэ больш жудаснае, паўтарылася зноў. 6. Як у сябе нічога не мае, так на сабе найбольш чапляе. 7. Досыць ясна і коратка вывеў свой рэзюмэ старшыня.

1. Ціха ў гэтым святым месцы, толькі чуецца звон званоў. 2. Пазнаёміўшыся з умовамі конкурса, настрой сапсаваўся. 3. Да нас прыйшоў самы старэйшы дзед. 4. На засяданні кафедры гаварылі аб арганізаванні і правядзенні Міжнароднай канферэнцыі. 5. У гэтым годзе ягады буйней звычайных. 6. З самага дзяцінства гне яна сваю маладую постаць на панскім надзеле. 7. Снег тоўстым пластом кладзецца на халодныя яблыні, да зямлі прыгнуўшы маладзенькія галіны.

1.Пасля перамогі Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі забіты раней селянін выступае як нешта большае. 2.ПДУ правяла матэматычную універсіяду абітурыентам. 3.Пабываўшы ў кабінеце дэкана факультэта, студэнтамі былі зроблены адпаведныя вывады. 4.Людзі доўга дзівіліся цуду, зробленаму рукамі майстра. 5.Любы ў адказе за народнае багацце. 6.Па тэрыторыі Беларусь больш Балгарыі. 7.Каля дарогі расла хвоя, якая была разгалістай.

117. Перапішыце, пастаўце знакі прыпынку, выпраўце, калі неабходна, памылкі.

Слава пра розум і прыгажосць полацкай князёўны разышлася далёка па полацкім землям.

У стрэсавай сітуацыі лепш за ўсё супакоіцца і паспрабаваць пажартаваць над сваімі праблемамі.

Я за здаровы лад жыцця таму пяць разоў у тыдзень хаджу ў басейн.

Сёння ў гіпермаркеце шмат пакупнікоў і мы запаркаваліся метрах у сарака ад уваходу.

Чатыры года я забываўся патэлефанаваць маёй настаўніцы павіншаваць са святам і падзякаваць яе.