Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Белорусский язык(профессиональная лексика).doc
Скачиваний:
108
Добавлен:
11.05.2015
Размер:
693.25 Кб
Скачать

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

Установа адукацыі

«БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ

ІНФАРМАТЫКІ І РАДЫЁЭЛЕКТРОНІКІ»

Факультэт бесперапыннага і дыстанцыйнага навучання

Кафедра беларускай і рускай моў

Электронны вучэбна-метадычны комплекс па дысцыпліне

Беларуская мова (прафесійная лексіка)

Для студэнтаў спецыяльнасцей

І-26 02 03 Маркетынг

І-40 01 01 Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій

І-31 03 04 Інфарматыка

І-40 01 02 Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі (у эканоміцы)

І-40 03 01 Штучны інтэлект

І-53 01 02 Аўтаматызаваныя сістэмы апрацоўкі інфармацыі

Мінск

2010

Агульныя звесткі

Звесткі аб ЭВМК

Ламака С.В. Беларуская мова (прафесійная лексіка). Электронны падручнік для студэнтаў дыстанцыйнай формы навучання. Мн., БДУІР, 2009.

Падручнік змяшчае тэарэтычныя пытанні курса “Беларуская мова (прафесійная лексіка)”, практычныя заданні, а таксама тэсты да кожнага з раздзелаў. Разгледжаны асноўныя этапы фарміравання і развіцця беларускай мовы, сутнасць і асаблівасці навуковага і афіцыйна-справавога стыляў, асобая ўвага звернута на лексіку навуковага стылю (прафесійная лексіка спецыяльнасцей БДУІР), прыводзіцца сістэма жанраў навуковай літаратуры, а таксама разглядаюцца некаторыя праблемы беларуска-рускай інтэрферэнцыі адносна нормаў беларускага правапісу.

Падручнік прызначаны для студэнтаў дыстанцыйнай формы навучання па ўсіх спецыяльнасцях БДУІР.

Падручнік складзены з выкарыстаннем тэхнікі гіпертэкставых спасылак. Правільнасць выканання практычных заданняў студэнт можа праверыць самастойна пры дапамозе гіпертэкставых спасылак (Самакантроль) у канцы задання.

Засваенне тэарэтычнага матэрыялу студэнт можа праверыць таксама самастойна, карыстаючыся тэстамі, якія размешчаны ў канцы кожнага раздзела і маюць гіпертэкставыя спасылкі, якія сцвярджаюць або адмаўляюць правільнасць адказу. Пры няправільным адказе студэнту даецца падказка, да якога матэрыялу трэба звярнуцца яшчэ раз. Патрэбны матэрыял.можна выклікаць праз гіпертэкставую спасылку, якая размешчана ў кожным пытанні, калі на яго даецца няправільны адказ.

Адобрана і зацверджана на пасяджэнні кафедры беларускай і рускай моў

Пратакол № 12 ад “ 28 ” чэрвеня 2010 г.

Загадчык кафедры А.К. Казыра

Метадычныя рэкамендацыі пры вывучэнні дысцыпліны

У адпаведнасці з вучэбным планам студэнты дыстанцыйнай формы навучання вывучаюць курс “Беларуская мова (прафесійная лексіка)”.

Вучэбным планам па дадзеным курсе прадугледжана авалоданне тэарэтычнымі пытаннямі і выкананенне кантрольнай работы. Вывучэнне курса заканчваецца здачай заліку. Да заліку дапускаюцца студэнты толькі пры ўмове выканання і абароны кантрольнай работы.

Рэкамендуецца вывучаць курс у адпаведнасці з рабочай праграмай. Спачатку неабходна пазнаёміцца са зместам курса, затым з прапанаванай літаратурай, пасля засвоіць тэарэтычныя пытанні па прыведзеных раздзелах, выканаць практычныя заданні для самакантролю, праверыць засваенне матэрыялу праз тэсты і толькі пасля гэтага прыступіць да выканання заданняў кантрольнай работы.

ЗАЦВЯРДЖАЮ

Дэкан факультэта бесперапыннага і дыстанцыйнага навучання

______________ В. М. Бандарык

«____» ____________ 2010 г.

Рэгістрацыйны № УД-11-23-___/

Беларуская мова (прафесійная лексіка)