Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
FSA_pragrama_ekzamenu.docx
Скачиваний:
102
Добавлен:
04.02.2016
Размер:
28.36 Кб
Скачать

Лексікалогія. Фразеалогія. Лексікаграфія

Лексікалогія як раздзел мовазнаўства. Лексічны склад мовы.

Слова як асноўная цэласная адзінка мовы. Функцыі слова. Лексічнае і граматычнае значэнні слова. Слова і паняцце. Слова і словаформа.

Лексічнае значэнне слова. Тыпы лексічных значэнняў слова. Мнагазначнасць слова. Прамое (асноўнае) і пераноснае (вытворнае) значэнні слова. Тыпы пераносу значэнняў слова: метафара, метанімія, сінекдаха.

Амонімы. Лексічныя амонімы. Амаформы, амафоны, амографы. Шляхі ўзнікнення амонімаў. Выкарыстанне амонімаў у мове. Адрозненне аманіміі ад мнагазначнасці.

Сінонімы. Сінанімічны рад, дамінанта. Разрады сінонімаў: семантычныя (ідэаграфічныя), стылістычныя, семантыка-стылістычныя. Кантэкстуальныя сінонімы. Шляхі ўзнікнення сінонімаў. Функцыі сінонімаў.

Антонімы, іх тыпы. Стылістычнае выкарыстанне антонімаў. Антытэза. Аксюмаран.

Паронімы.

Лексіка сучаснай беларускай мовы паводле яе паходжання. Спрадвечна беларуская лексіка, яе гістарычныя пласты: агульнаславянскі, усходнеславянскі, уласнабеларускі.

Запазычаныя словы ў беларускай мове. Прычыны і шляхі пранікнення запазычаных слоў. Лексічныя запазычанні са славянскіх і неславянскіх моў. Прыметы запазычаных слоў. Фанетычнае і марфалагічнае асваенне запазычаных слоў у беларускай мове. Экзатызмы і варварызмы. Інтэрнацыяналізмы.

Стылістычныя разрады лексікі беларускай мовы. Нейтральная (міжстылявая) лексіка. Стылістычна афарбаваная лексіка: кніжная (навуковая, афіцыйна-справавая, публіцыстычная, мастацка-паэтычная), гутарковая (размоўная).

Актыўная і пасіўная лексіка. Устарэлыя словы: гістарызмы і архаізмы, ужыванне іх у мове. Неалагізмы і аказіяналізмы.

Лексіка сучаснай беларускай мовы паводле сферы яе ўжывання. Агульнаўжывальная (нейтральная) лексіка. Лексіка абмежаванага ўжытку: дыялектная, спецыяльная (прафесійная і тэрміналагічная), жаргонная.

Спецыяльная лексіка. Тэрміны, іх спецыфічныя асаблівасці. Паняцце тэрміналогіі і тэрмінасістэмы. Прафесіяналізмы. Агульныя і адрозныя рысы тэрмінаў і прафесіяналізмаў. Наменклатурныя назвы (номены), іх адрозненне ад тэрмінаў. Класіфікацыя тэрмінаў. Тэрміны-сінонімы, іх тыпы. Тэрміны-антонімы, іх тыпы. Аманімічныя ўнутрымоўныя і міжнавуковыя тэрміны. Структурная характарыстыка тэрмінаў. Лексіка-граматычная характарыстыка тэрмінаў. Уласныя назоўнікі ў структуры тэрмінаў. Тэрміны паводле паходжання. Асаблівасці словаўтварэння беларускай тэрміналогіі. Пераход тэрміналагічных і прафесійных адзінак у фразеалагізмы.

3 гісторыі беларускай навуковай тэрміналогіі. Перыяды развіцця беларускай навуковай тэрміналогіі. Асноўныя прынцыпы выпрацоўкі беларускай навуковай тэрміналогіі ў 20-30-я гг. XX ст. Беларуская навуковая тэрміналогія на сучасным этапе.

Фразеалогія як раздзел мовазнаўства. Разуменне фразеалогіі ў вузкім і шырокім сэнсе. Класіфікацыя фразеалагізмаў. Суадноснасць фразеалагізма з іншымі адзінкамі мовы (словам, свабодным словазлучэннем, сказам). Асноўныя асаблівасці фразеалагічных адзінак. Класіфікацыі фразеалагізмаў. Крыніцы ўзнікнення беларускай фразеалогіі. Асаблівасці перакладу фразеалагізмаў з адной мовы на другую.

Прыказкі, устойлівыя параўнанні. Крылатыя выразы, афарызмы. Стылістычнае выкарыстанне фразеалагізмаў, прыказак, крылатых выразаў. Перыфразы.

Лексікаграфія як раздзел мовазнаўства. Слоўнікі. Тыпы слоўнікаў. Будова слоўнікавага артыкула розных тыпаў слоўнікаў. Тэрміналагічныя слоўнікі і даведнікі, іх прызначэнне і функцыі. Сістэма падачы тэрмінаў у тлумачальных і перакладных слоўніках, у слоўніках іншамоўных слоў.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]