Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
FSA_pragrama_ekzamenu.docx
Скачиваний:
102
Добавлен:
04.02.2016
Размер:
28.36 Кб
Скачать

Сінтаксіс і пунктуацыя

Сінтаксіс, яго прадмет і задачы. Асноўныя сінтаксічныя адзінкі: словазлучэнне, сказ, тэкст. Сінтаксічная сувязь (злучэнне, падпарадкаванне).

Словазлучэнне як сінтаксічная адзінка. Асноўныя прыметы словазлучэння.

Свабодныя і несвабодныя, простыя і складаныя словазлучэнні. Тыпы словазлучэнняў паводле лексіка-марфалагічнага выражэння галоўнага слова. Сэнсавыя адносіны паміж кампанентамі словазлучэння. Віды падпарадкавальнай сінтаксічнай сувязі слоў у словазлучэнні. Асаблівасці будовы словазлучэнняў у беларускай мове (у параўнанні з рускай).

Сказ як сінтаксічная адзінка. Асноўныя прыметы сказа. Тыпы сказаў.

Двухсастаўныя сказы. Галоўныя і даданыя члены сказа.

Аднасастаўныя сказы. Тыпы аднасастаўных сказаў.

Сінтаксічна непадзельныя сказы.

Няпоўныя сказы. Разнавіднасці няпоўных сказаў. Адрозненне няпоўных сказаў ад аднасастаўных.

Агульная характарыстыка простага ўскладненага сказа. Віды ўскладненых сказаў.

Сказы з аднароднымі членамі. Абагульняльныя словы пры аднародных членах сказа. Аднародныя і неаднародныя азначэнні. Знакі прыпынку пры аднародных членах сказа.

Сказы з адасобленымі членамі. Паняцце пра адасабленне. Умовы адасаблення даданых членаў сказа. Знакі прыпынку пры адасобленых членах сказа.

Сказы з параўнальнымі зваротамі. Структура і функцыі параўнальных зваротаў. Знакі прыпынку пры параўнальных зваротах.

Сказы з пабочнымі і ўстаўнымі канструкцыямі. Адрозненне пабочных і ўстаўных канструкцый. Знакі прыпынку пры пабочных і ўстаўных словах, словазлучэннях і сказах.

Сказы са звароткам. Значэнне, спосабы выражэння і ўжыванне зваротка. Знакі прыпынку пры зваротку.

Складаны сказ як сінтаксічная адзінка. Сэнсавае і інтанацыйнае адзінства частак складанага сказа. Тыпы адносін паміж часткамі складаных сказаў, сродкі іх выражэння. Злучэнне і падпарадкаванне ў складаным сказе. Прынцыпы класіфікацыі складаных сказаў. Тыпы складаных сказаў.

Чужая мова і спосабы яе перадачы: простая, ускосная і няўласна-простая мова. Будова сказаў з простай мовай. Знакі прыпынку пры простай мове. Правілы замены простай мовы ўскоснай. Ужыванне і стылістычная функцыя няўласна-простай мовы. Цытаты, правілы іх афармлення на пісьме.

Пунктуацыя, яе прадмет і задачы. Пунктуацыя як графічны сродак пісьмовай мовы. Прынцыпы сучаснай пунктуацыі: сэнсавы, граматычны, інтанацыйны. З гісторыі ўзнікнення і развіцця пунктуацыі. Класіфікацыя знакаў прыпынку. Раздзяляльныя і выдзяляльныя знакі прыпынку. Асноўныя правілы ўжывання знакаў прыпынку. Спалучэнне знакаў прыпынку.

Функцыянальныя стылі і культура прафесійнага маўлення

Паняцце функцыянальнага стылю. Класіфікацыя функцыянальных стыляў (навуковы, афіцыйна-справавы, публіцыстычны, мастацкі, размоўны), іх адрозненне.

Навуковы стыль. Асноўныя рысы навуковага стылю. Навуковы стыль і яго падстылі. Жанравая разнастайнасць навуковых тэкстаў. Лексічныя, фразеалагічныя, марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці навуковага стылю. Кампазіцыя навуковага тэксту.

Афіцыйна-справавы стыль. Асноўныя рысы афіцыйна-справавога стылю. Падстылі афіцыйна-справавога стылю. Лексічныя, марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці афіцыйна-справавога стылю. Віды афіцыйна-справавых тэкстаў, правілы іх напісання і афармлення. Кампазіцыя афіцыйна-справавых тэкстаў. Асаблівасці перакладу на беларускую мову навуковых і афіцыйна-справавых тэкстаў.

Мова і маўленне. Прафесійна арыентаванае маўленне. Паняцце культуры маўлення. Асноўныя камунікатыўныя якасці маўлення.

Тыпы моўных нормаў. Нарматыўнасць і варыянтнасць.

Тэхніка і выразнасць вуснага маўлення. Асноўныя стылі маўлення. Узаемадзеянне вербальных і невербальных (жэсты, міміка, рухі) сродкаў маўленчай дзейнасці педагога. Падрыхтоўка да публічнага выступлення. Маўленчы этыкет і культура зносін.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]