Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
№7.doc
Скачиваний:
58
Добавлен:
05.02.2016
Размер:
236.54 Кб
Скачать

3. Марфалагічная інтэрферэнцыя.

Марфалагічная інтэрферэнцыя звязана з разыходжаннямі ў граматычным афармленні рускіх і беларускіх лексем, асабліва тых, якія маюць агульныя карані. Гэта разыходжанні ў родзе, ліку, склоне назоўнікаў, ва ўтварэнні форм вышэйшай і найвышэйшай ступеней параўнання прыметнікаў, у склонавых формах лічэбнікаў, ужыванні дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў і г.д.

Каб пазбягаць выпадакаў інтэрферэнцыі, патрэбна ўлічваць некаторыя асаблівасці марфалогіі сучаснай беларускай літаратурнай мовы:

  1. Род назоўнікаў.

мужчынскі род:

  • назоўнікі на цвёрдыя губныя зычныя б, п в, ф, м (накіп, стэп, поступ, жолаб, дроб);

  • назоўнікі з коранем –піс- (рукапіс, подпіс, роспіс);

  • назоўнікі з коранем –кіс- (вокіс, перакіс, закіс);

  • іншамоўныя нескланяльныя адушаўлёныя назоўнікі (какаду, фламінга, поні, аташэ);

  • назоўнікі шампунь, раяль, баль, цюль;

  • некаторыя назоўнікі, якія заканчваюцца на зацвярдзелы зычны плеш, фальш, галёш, гар, селядзец;

  • назоўнікі на цвёрды н (палын, валяр’ян);

  • назоўнікі на мяккі ль і нь (медаль, жаль, мазоль, боль, туфель, шаль, шынель, цень, дышаль, сажань);

  • назоўнікі, у адрозненне ад рускай мовы, з нулявым канчаткам: яблык (рус. яблоко), капыт (рус. капыто), пачак (рус пачка), посуд (рус. посуда), абаранак (рус. баранка), выплат (рус. выплата), нябыт (рус небытие);

  • назоўнікі, якія абазначаюць асоб паводле іх прафесійнай дзейнасці, роду заняткаў і маюць нулявы канчатак, з’яўляюцца назоўнікамі мужчынскага роду: прафесар, дырэктар, біёлаг, хірург.

Азначэнні, што дапасуюцца да такіх назоўнікаў ужываюцца ў мужчынскім родзе пры абазначэнні асоб і мужчынскага, і жаночага полу: Пацыентаў прымае малады хірург Пятроўскі. – Пацыентаў прымае малады хірург Пятроўская.

Калі такія назоўнікі ўжываюцца з асабовымі імёнамі, род дзеясловаў-выказнікаў у прошлым часе залежыць ад роду асабовага назоўніка, які з’яўляецца дзейнікам: Выступаў новы лектар Віктар Разумоўскі. – Выступала новы лектар Алена Разумоўская.

жаночы род

  • назоўнікі на мяккія свісцячыя сь, ць, дзь (навісь, гусь, лебедзь, дробязь, шчэць);

  • назоўнікі на зацвярдзелыя зычныя (печ, мыш, ціш, бездараж, глуш, рэч, горыч, шчолач);

  • некаторыя назоўнікі на нь (рунь, кішэнь, сухмень, бездань);

  • назоўнікі, якія ў адрозненні ад рускай мовы маюць канчатак –а, -я: таполя (рус. тополь), табака (рус. табак), камода (рус. комод), шафа (рус. шкаф), кафля (рус. кафель), пара (рус. пар), півоня (рус. пион), вяргіня (рус. георгин), фасоля (рус. фасоль), салата (рус. салат), гліцэрына (рус. глицерин), апенька (рус. опенок), прастора (рус. простор).

ніякі род

  • неадушаўлёныя нескланяльныя назоўнікі (атэлье, рэзюмэ, інтэрв’ю);

  • назоўнікі брыво, блізня, жазло, жарало, шво.

2. Адрозненне па ліку назоўнікаў у беларускай і рускай мовах:

Руская мова

лік

рус.

Беларуская мова

лік

бел.

грудь, груди

дверь, двери

конопля

малина

черника

ежевика

земляника

клубника

брусника

клюква

белила

чернила

путо, путы

крупа

соотношение, соотношения

поведение

сумерки

хлопоты

двойня

овощи, овощ

калитка, калитки

кружево, кружева

хлеба

дрожь

общение

кладбище, кладбища

пригоршня, пригоршни

сливки

лекарство, лекарства

адз. і мн.

адз. і мн.

толькі адз.

толькі адз.

толькі адз.

толькі адз.

толькі адз.

толькі адз.

толькі адз.

толькі адз.

толькі адз.

толькі адз.

адз. і мн.

толькі адз.

адз. і мн.

толькі адз.

толькі мн.

толькі мн.

толькі адз.

адз. і мн.

адз. і мн.

адз. і мн.

толькі мн.

толькі адз.

толькі адз.

адз. і мн.

адз. і мн.

толькі мн.

адз. і мн.

грудзі

дзверы

каноплі

маліна, маліны

чарніца, чарніцы

ажына, ажыны

суніца, суніцы

клубніца, клубніцы

брусніца, брусніцы

журавіна, журавіны

бяліла

чарніла

пута

крупы

суадносіны

паводзіны

змрок

клопат

двайняты

агародніна

веснічкі

карункі

збажына

дрыжыкі

зносіны

могілкі

прыгаршчы

смятанка

лекі

толькі мн.

толькі мн.

толькі мн.

адз. і мн.

адз. і мн.

адз., і мн.

адз. і мн.

адз. і мн.

адз. і мн.

адз. і мн

толькі адз.

толькі адз.

толькі адз.

толькі мн.

толькі мн.

толькі мн.

толькі адз.

толькі адз.

толькі мн.

толькі адз.

толькі мн.

толькі мн.

толькі адз.

толькі мн.

толькі мн.

толькі мн.

толькі мн.

толькі адз.

толькі мн.

Таксама патрэбна ўлічваць, што ў беларускай мове назоўнікі у форме множнага ліку часцей за ўсё маюць канчаткі –ы, -і (зайц-ы, суразмоўц-ы, прафесар-ы), а невялікая група назоўнікаў на –анін (-янін) (зямлянін, віцяблянін) – канчатак –е (зямлян-е, віцяблян-е).

3. Правапіс канчаткаў назоўнікаў мужчынскага роду адзіночнага ліку ў форме роднага склону:

З канчаткамі –а (-я) ужываюцца назоўнікі, якія абазначаюць:

1) асоб і жывых істот: брата, сына, міністра; арла, каня; Івана, Васіля;

2) часткі цела чалавека: носа, рота, пальца, зуба, але: твару;

3) канкрэтныя прадметы, якія можна лічыць: дома, нажа, мяшка, камбайна, кажуха;

4) назвы ўстаноў, грамадскіх і гаспадарчых арганізацый, прадпрыемстваў, вайсковых падраздзяленняў і пад.: завода, міністэрства, камітэта, калгаса, батальёна;

5) геаграфічныя і астранамічныя паняцці, назвы населеных пунктаў і мясцовасцей: горада, Мінска, Нёмана, узгорка, бугра, берага;

6) адзінкі розных вымярэнняў (меры вагі, прамежкі часу, грашовыя адзінкі і пад): грама, метра, літра, года, тыдня, месяца, аўторка, верасня, долара, ампера, вольта.

7) назоўнікі з суфіксам –ок: садка, ляска, лужка;

  1. навуковыя і тэхнічныя тэрміны: дзейніка, сюжэта, сінуса, квадрата;

9)назвы танцаў, народных, картачных і спартыўных гульняў: крыжачка, покера, футбола.

Канчатак –у (-ю) маюць неадушаўлёныя назоўнікі, якія абазначаюць:

1) зборнасць і сукупнасць: лесу, парку, саду, дубняку, мурашніку, натоўпу;

2) прасторавыя паняцці: лугу, выгану, лесастэпу;

3) з’явы прыроды (у тым ліку стыхійныя): ветру, снегу, агню, грому, марозу, змроку, абвалу, шторму;

4) матэрыялы, рэчывы, хімічныя элементы: стол з дубу, будынак з каменю; пяску, чаю, моху, лёду, мёду, цынку, вадароду, але: аўса, хлеба, жаўтка, бялка, бітка;

5) стан чалавека: смутак, боль, кашаль, гепатыт;

6) абстрактныя паняцці: вопыту, аб’ёму, поспеху, густу, гатунку, жалю, болю, сну, спакою, розуму, захаду, памеру, часу, але: поўдня;

7) апрадмечаныя паняцці: крык, вывіх.

8) грамадскія фармацыі, сацыяльна-палітычныя плыні, вучэнні, палітычныя і навуковыя аб’яднанні: феадалізму, дарвінізму, патрыятызму, рамантызму, бюракратызму;

9) дакументы: патэнта, летапіса.

Калі слова мнагазначнае, то яно можа мець у родным склоне розныя канчаткі: спыніліся каля дуба , стол з дубу; ад трэцяга дома, сысці з дому; граната без запала, гаварыць без запалу і інш.

4. Правапіс канчаткаў назоўнікаў жаночага роду з канчаткам –а (-я) адзіночнага ліку ў форме меснага і давальнага склонаў:

У месным і давальным склонах правапіс канчаткаў назоўнікаў першага скланення (жаночы род з канчаткам –а, -я) залежыць ад тыпу асновы:

канчаткі

тып асновы

заўвагі

прыклады

і

-мяккая

песні, лазні, хвоі

ы

-зацвярдзелая

гары, працы, ружы

-на к

канчатак павінен быць не пад націскам (рэчка, банка, сцежка)

рэчцы, банцы, сцежцы

э

-на к

канчатак павінен быць пад націскам (рука, шчака, дачка)

руцэ, дачцэ, шчацэ

е

-на цвёрдую аснову

вадзе, сасне

-на г, х

г, х заўсёды чаргуюцца з з, с

дарозе, страсе

5. Правапіс канчаткаў назоўнікаў мужчынскага роду адзіночнага ліку ў форме меснага склону:

Правапіс канчаткаў другога скланення (мужчынскі род з нулявым канчаткам і ніякі род) у форме меснага склону залежыць ад значэння назоўнікаў і тыпу асновы.

канчаткі

тып асновы

значэнне

заўвагі

прыклады

і

ю

е

ы

у

э

мяккая

мяккая

цвёрдая

на г, х // з, с

зацвярдзелая

зацвярдзелая

на к

на г, х

неасабовыя

асабовыя

асабовыя і

неасабовыя

неасабовыя

неасабовыя

асабовыя

асабовыя і неасабовыя

неасабовыя

асабовыя

часцей за усё канкрэтныя назоўнікі славянскага паходжання

абстрактныя

рэчыўныя

часткі цела

чалавека

іншамоўныя

назоўнікі

уласныя

назоўнікі

у складзе

некаторых

фразеалагізмаў

назоўнікі

ніякага роду

з націскным

канчаткам о

аб жыцці, алені,

агні

аб герою, Васілю, Мікалаю

аб мосце, браце, Максіме

аб кажусе,

лузе, беразе

аб карандашы, сонцы, дажджы

аб камандзіру,

Мележу,

Багдановічу

аб сшытку,

пяску,

Ханку

аб жаху,

аб тварагу,

пуху

аб мозгу

аб мітынгу,

дыялогу,

штрыху

аб Бугу,

Пецярбургу

аб Алегу,

Цімоху

на хаду,

з разбегу,

на ляту,

жыць у ладу

на малацэ

6. Ужыванне ступеней параўнання прыметнікаў:

Правіла

Прыклады

Няправільна

Правільна

1. У прыметніка ў простай форме вышэйшай і найвышэйшай ступені параўнання ўжываюцца суфіксы –ейш-, -эйш-, -ш-:

Дні становяцца карацей, а ночы даўжэй.

Дні становяцца карацейшымі, а ночы даўжэйшымі.

2. Складаная форма вышэйшай і найвышэйшай ступеней параўнання ўтвараюцца ад прыметнікаў без ступені параўнання:

Харчовая бяспека – адна з найбольш важнейшых задач любой краіны.

Харчовая бяспека – адна з найбольш важных задач любой краіны.

3. Залежнае слова пры ступені параўнання прыметніка далучаецца злучнікам чым або прыназоўнікам за:

Жалеза цяжэй вады.

Жалеза цяжэйшае за ваду.

7. Ужыванне колькасных і зборных лічэбнікаў:

  • колькасныя лічэбнікі два і дзве, абодва і абедзве маюць формы ў залежнасці ад роду назоўнікаў, з якімі спалучаюцца: два і абодва – з назоўнікамі мужчынскага і ніякага роду, дзве і абедзве – жаночага: два вядры, абедзве кнігі;

  • з колькаснымі лічэбнікамі два (дзве), тры і чатыры назоўнікі спалучаюцца ў форме множнага ліку назоўнага склону, а з астатнімі лічэбнікамі – ў форме множнага ліку роднага склону: два сталы, чатыры ружы; пяць дамоў, сем працэнтаў;

  • з колькаснымі лічэбнікамі не ўжываюцца множналікавыя назоўнікі: нельга сказаць шэсць акуляраў, магчыма толькі форма шасцёра акуляраў або шэсць пар акуляраў;

  • са зборнымі лічэбнікамі спалучаюцца множналікавыя назоўнікі, назвы маладых істот, асобы мужчынскага полу і назоўнікі людзі, коні, гусі, свінні: трое дзвярэй, сямёра зайчанят, пяцёра салдат, чацвёра коней.

7. Ужыванне канчаткаў дзеясловаў:

Правіла

Прыклады

Няправільна

Правільна

1. У форме 2-й асобы множанага ліку (вы) ўжываюцца націскныя канчаткі аце́ і яце́ і ненаціскныя канчаткі аце і еце. Націскныя канчаткі ўжываюцца, калі ў 1-й асобе множнага ліку (мы) канчаткі –о́м, -ё́м. Ненаціскныя, калі ў 1-й асобе множнага ліку канчаткі -ам, -ем

Мы ідзем па беразе лясной рачулкі.

Як пасеяце, так і пажнеце.

Мы ідзём па беразе лясной рачулкі.

Як пасееце, так і пажняце.

2. Неабходна адрозніваць канчаткі абвеснага і загаднага ладу. У загадным ладзе ў 1-й асобе множнага ліку (мы) канчаткі –е́м і –э́м націскныя.

Світае. Бярэ́м падрыхтаваныя з вечара вуды і ідзе́м да возера.

- Бяром лыжы і ідзём на стадыён! – гучным голасам загадаў настаўнік.

Бяро́м падрыхтаваныя з вечара дровы і ідзё́м да возера.

Бярэ́м лыжы і ідзе́м на стадыён! - гучным голасам загадаў настаўнік.

9. Ужыванне дзеепрыслоўяў:

1. Адпаведнасць адной асобе – дзеянне, выражанае дзеясловам і дзеепрыслоўем павінны адносіцца да адной асобы.

Чытаючы гэту кнігу, я задаваў сабе шмат пытанняў.

Чытаючы гэту кнігу ў мяне ўзнікла шмат пытанняў.

2. Адпаведнасць часу – дзеепрыслоўі з суфіксамі –ачы-, -ячы-, -учы-, -ючы- павінны абазначаць адначасовае дзеянне з дзеясловам-выказнікам, а з суфіксамі –ўшы-, -шы- - паслядоўнае.

Хмаркі беглі па небе, сеючы дажджом.

Лялькевіч, закінуўшы галаву, пачаў піць.

Дзед, выцягваючы з торбы сухую скарынку, пачаў яе жаваць.

Жанчына ўвайшла ў пакой з маленькім дзіцем, вёўшы яго за руку.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]