Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
№2.doc
Скачиваний:
21
Добавлен:
05.02.2016
Размер:
209.92 Кб
Скачать

УА “Віцебскі дзяржаўны ордэна Дружбы народаў

медыцынскі ўніверсітэт”

Кафедра рускай і беларускай моў ФПДП

Абмеркавана на пасяджэнні кафедры

рускай і беларускай моў ФПДП

Пратакол № 1 ад 2.09.2011 г.

МетадычнаЯ распрацоўка для студэнтаў № 2

для правядзення заняткаў

на I курсе стаматалагічнага, фармацэўтычнага, лячэбнага факультэта

Па дысцыпліне “Беларуская мова (прафесійная лексіка)” Беларуская мова і яе месца ў сістэме агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей

75 хвілін

      1. Пытанні для аўдыторнага кантролю ведаў:

  1. Месца славянскай моўнай групы ў індаеўрапейскай сям’і моў.

  2. Групы славянскіх моў, іх крыніцы і ўмовы вылучэння.

  3. Асаблівасці ўсходнеславянскай моўнай групы.

  4. Адметныя асаблівасці беларускага пісьменства эпохі Кіеўскай Русі.

  5. Помнікі старажытнага беларускага пісьменства.

  6. Статус беларускай мовы ў часы Вялікага Княства Літоўскага.

  7. Жанрава-стылёвыя разнавіднасці беларускага пісьменства перыяду Вялікага Княства Літоўскага.

  8. Славутыя дзеячы Вялікага Княства Літоўскага.

  9. Накірункі нацыянальна-моўнай палітыкі Рэчы Паспалітай у дачыненні да беларускай мовы.

  10. Польска-беларуская літаратура XVII - XVIII стагоддзяў.

  11. Развіццё беларускай мовы ў часы Расійскай імперыі.

  12. Жанры беларускага пісьменства XIX стагоддзя.

  13. Беларуска-польскія асветнікі XIX стагоддзя.

      1. Матэрыял для самападрыхтоўкі:

      1. Беларуская мова ў сям’і індаеўрапейскіх моў.

У свеце, паводле звестак вучоных, налічваецца ад 2,5 да 6000 жывых і мёртвых моў. На аснове падабенства роднасныя мовы аб’ядноўваюцца ў моўныя сем’і (іх каля 20): індаеўрапейская, цюркская, угра-фінская, кітайска-цібецкая, мангольская, семіта-хаміцкая і інш. У сваю чаргу, моўныя сем’і могуць распадацца на моўныя групы і падгрупы. Аднак ёсць мовы (напрыклад, японская, якая абслугоўвае звыш 110 млн. чалавек, карэйская), якія існуюць ізалявана, не ўваходзяць у склад сем’яў ці груп.

Беларуская мова належыць да індаеўрапейскай моўнай сям’і славянскай групы ўсходнеславянскай падгрупы.

Індаеўрапейскія мовы самая вялікая ў свеце моўная сям’я. У наш час амаль кожны другі жыхар планеты гаворыць на мове індаеўрапейскага паходжання. Сама назва паказвае на вельмі далёкую, але ўсё ж роднасць моў народаў Еўропы і Азіі.

Паводле тэорыi iндаеўрапейскай расы, практычна ўсе еўрапейскiя i многiя азiяцкiя народы маюць адну прарадзiму, а iх мовы ўзыходзяць ад адзiнай мовы-крынiцы, якую прынята называць агульнаiндаеўрапейскай або iндаеўрапейскай прамовай. Вучоныя не прыйшлi да адзiнай думкi, дзе i калi iснавала гэтая мова. Iснуе шэраг гiпотэз наконт прарадзiмы iндаеўрапейцаў. Адны даследчыкi лiчаць, што першапачаткова, прыкладна ў IV-III тысячагоддзi да н.э. яны займалi прастору ад Дона i Паўночнага Каўказа да Дуная. Адсюль iндаеўрапейцы пайшлi ў Еўропу, Сярэднюю Азiю i праз Каўказ на Блiзкi Усход i ў Iндыю. Згодна з iншымi гiпотэзамi iндаеўрапейская моўная супольнасць узнiкла на Блiзкiм Усходзе або ў Iндыi i адтуль рушыла на ўсход i захад. Выказваецца таксама меркаванне, што прарадзiмай iндаеўрапейцаў магла быць тэрыторыя ад Урала да Каспiйскага мора.

Праiснаваўшы некалькi тысячагоддзяў, iндаеўрапейская моўная супольнасць распалася, i на аснове яе дыялектаў пачалi складвацца розныя мовы (германскiя, раманскiя, славянскiя i iншыя). Мовы, якiя паходзяць ад агульнаiндаеўрапейскай, з'яўляюцца роднаснымi, i на гэтай падставе iх аб'ядноўваюць у адну моўную сям'ю - iндаеўрапейскую. Усяго даследчыкамі выяўлена каля 20 моўных сем'яў.

Індаеўрапейская сям’я моў падзяляецца на 12 (некаторыя навукоўцы называюць лічбу 16) груп:

  • індыйская;

  • германская (англійская, нямецкая, галандская, шведская, дацкая, нарвежская, ісландская і г.д.);

  • раманская (іспанская, італьянская, французская, румынская, малдаўская, партугальская, мёртвая лацінская мова і г.д.);

  • славянская;,

  • балтыйская (літоўская, латышская і мёртвая пруская мова), кельцкая (ірландская, шатландская і г.д.);

  • іранская (персідская, афганская, таджыкская і г.д.);

  • грэчаская;

  • армянская;

  • албанская;

  • хецкая;

  • тахарская.

Славянская група распадаецца на тры падгрупы:

  1. усходнюю (беларуская мова, руская, украінская);

  2. заходнюю (польская, чэшская, славацкая, сербалужыцкая, мёртвая палабская);

  3. паўднёвую (балгарская, македонская, сербскахарвацкая, славенская, мёртвая стараславянская).

Увогуле, славянскія мовы – пятая паводле распаўсюджанасці група моў на Зямлі (пасля кітайскай, індыйскай, германскай і раманскай). Славянскія мовы выдзеліліся з індаеўрапейскай мовы (мовы-асновы, прамовы, мовы-маці) недзе на мяжы ІІІ і ІІ тысячагоддзяў да н.э. Ад тых старажытных часоў ва ўсіх індаеўрапейскіх мовах застаўся вялікі пласт слоў. У беларускай мове індаеўрапейскімі паводле паходжання з’яўляюцца словы Бог, вера, дух, дзіва, неба, маці, брат, снег, воўк, вуж, лён, лічэбнікі два, тры, дзесяць, сто, займеннікі ты, вы, сам і інш. ІІІ тысячагоддзе да н.э.–І тысячагоддзе н.э. – агульны перыяд у гісторыі славян – агульнаславянскі (скончыўся гэты перы-

яд прыкладна ў сярэдзіне І тысячагоддзя н.э.). І таму мову славян гэтага часу называюць агульнаславянскай, або праславянскай. Яна складалася з блізкароднасных племянных дыялектаў. Даследчыкі вылучаюць тры асноўныя дыялекты, якія ўмоўна называюць

  • усходнім;

  • заходнім;

  • паўднёвым.

Адпаведна ў залежнасці ад асаблівасцей гістарычнага развіцця славянскіх моў, іх геаграфічнага месца на моўнай карце свету вызначаюць тры славянскія моўныя групы: усходнеславянская, заходнеславянская і паўднёваславянская.

Да заходнеславянскай моўнай групы адносяцца польская мова, чэшская і славацкая. Заходнеславянскія мовы сфарміраваліся на аснове заходняга дыялекту праславянскай мовы. Асобны характэрныя рысы заходнеславянскіх моў складаюцца пасля IV-V стагоддзяў н.э., калі пачалася каланізацыя заходніх зямель славянамі. Утварэнне славянскіх дзяржаў такіх, як Само ў VII стагоддзі на тэрыторыі сучасных Чэхіі, Маравіі, Славакіі; княства Вялікая Маравія ў IX стагоддзі садзейнічала развіццю заходнеславянскіх моў. Носьбіты гэтых моў займаюць цяпер пераважна тэрыторыі Чэхіі, Славакіі і Польшчы.

Паўднёваславянскія мовы – група славянскіх моў, у якую ўваходзяць славенская, сербахарвацкая, македонская і балгарская мовы. Пашыраны яны на Балканскім паўвостраве ў Славеніі, харватыі, Македоніі, Босніі і Герцагавіне і ў сумежных з імі краінах (Аўстрыі, Албаніі, Венгрыі, Грэцыі, Румыніі, Украіне), а таксама ў краінах Еўропы, Амерыкі і Аўстрыі.

Усходнеславянскія мовы (руская, беларуская і ўкраінская) паходзяць з адной крыніцы – агульнаўсходнеславянскай мовы. Не пазней як у VI стагоддзі н.э. наступіў канец агульнаславянскай эпохі, пачалося выдзяленне славянскіх моўных груп, асобных славянскіх моў. Такім чынам, з VI стагоддзя складваецца гісторыя аднаго з адгалінаванняў агульнаславянскай мовы – агульнаўсходнеславянская мова. Ва ўсходнеславянскіх мовах пачынаюцца працэсы і змяненні, вынікі якіх аднолькавыя для заходніх і паўднёвых славян, адначасова – працэсы і змяненні , вынікі якіх з’яўляюцца самабытнымі, усходнеславянскімі. З дапісьмовай пары (яна заканчваецца ў X стагоддзі) у агульнаўсходнеславянскай мове развіліся змяненні, вынікамі якіх яна стала адрознівацца ад паўднёваславянскай і заходнеславянскай моўных груп. У эпоху феадальнай раздробленасці (XIII-XIV стагоддзі) пачалося драбленне агульнаўсходнеславянскай мовы на рускую, беларускую і ўкраінскую.

Агульнасць паходжання трох усходнеславянскіх моў прывяло да таго, што ў іх шмат як агульных, так і прыватных рыс. Так, графіка ўсходнеславянскіх моў заснавана на кірылічнай азбуцы. Азбукі ўсіх трох усходнеславянскіх моў у аснове сваё супадаюць, адрозніваюцца толькі некаторымі асаблівасцямі. Напрыклад:

Літары

Беларуская мова

Руская мова

Украінская мова

і

+

-

-

ў

+

-

-

э

+

+

-

ё

+

+

-

щ

-

+

+

(апостраф)

+

-

+

Многія фанетычныя асаблівасці ўсходнеславянскіх моў з’яўляюцца для іх агульнымі. Аднак кожная з моў выпрацавала свае асаблівасці. Напрыклад:

Фанетычныя асаблівасці

Беларуская мова

Руская мова

Украінская мова

Зацвярдзелыя шыпячыя зычныя

+

-

+

Пераход лі в ва ў

+

-

+

Прыстаўныя галосныя і зычныя

+

-

+

Зацвярдзенне зычнага ц

+

+

-

Мяккі гук [р]

-

+

+

Падаўжэнне зычных

+

-

+

Марфалагічная сістэма ўсходнеславянскіх моў заснавана на аднатыпнай і спецыфічнай граматычнай аформленасці. Напрыклад, пераважная большасць назоўнікаў ва ўсіх трох мовах супадае па родзе, аднак не заўсёды:

Назоўнікі

Род у беларускай мове

Род у рускай мове

цень

мужчынскі

жаночы

шаль

мужчынскі

жаночы

медаль

мужчынскі

жаночы

шынель

мужчынскі

жаночы

сабака

мужчынскі

жаночы

У лексічнай сістэме ўсходнеславянскіх моў захавалася нямала слоў, агульных для ўкраінскай і беларускай моў, але неўласцівых рускай. І наадварот, агульныя для рускай і ўкраінскай моў, але неўласцівыя беларускай. Асобнае месца займаюць словы, спецыфичныя для кожнай мовы:

Беларуская мова

Руская мова

Украінская мова

вежа

башня

вежа

жыта

рожь

жито

крыніца

родник

криниця

мова

язык

мова

ахвяра

жертва

жертва

правадыр

вождь

проводир

вёска

деревня

село

жнівень

август

серпень

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]