Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
№9.doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
09.11.2019
Размер:
60.42 Кб
Скачать

УА “Віцебскі дзяржаўны ордэна Дружбы народаў

медыцынскі ўніверсітэт”

Кафедра рускай і беларускай моў ФПДП

Абмеркавана на пасяджэнні кафедры

рускай і беларускай моў ФПДП

Пратакол № 1 ад 2.09.2011 г.

МетадычнАя распрацоўка для студэнтаў № 9

для правядзення заняткаў

на I курсе стаматалагічнага, фармацэўтычнага, лячэбнага факультэта

Па дысцыпліне “Беларуская мова (прафесійная лексіка)” Навуковы стыль

75 хвілін

І. ПЫТАННІ ДЛЯ АЎДЫТОРНАГА КАНТРОЛЮ:

  1. Паняцце навуковага стылю і яго падстыляў.

  2. Лексічныя асаблівасці навуковага стылю.

  3. Марфалагічныя асаблівасці навуковага стылю.

  4. Сінтаксічныя асаблівасці навуковага стылю.

ІІ. МАТЭРЫЯЛ ДА САМАПАДРЫХТОЎКІ

1. Паняцце навуковага стылю

Навуковы стыльгэта сістэма моўных сродкаў, прызначаная для перадачы і захавання навуковых ведаў.

Асноўнымі функцыямі тэкстаў навуковага стылю з’яўляеца:

  • адлюстраванне рэчаіснасці і захаванне ведаў;

  • атрыманне новых ведаў;

  • перадача спецыяльнай інфармацыі.

Навуковы стыль абслугоўвае разнастайныя галіны навукі. Гэта стыль спецыяльнай навуковай літаратуры, які падзяляецца на тры падстылі:

  1. Уласна навуковы (акадэмічны), які рэалізуецца ў тэкстах манаграфій, дысертацый, рэфэратаў, аўтарэфератаў, дакладаў, артыкулаў і інш. Тэксты, вытрыманыя ў гэтым падстылі, прызначаны для вузкага кола спецыялістаў, не з’яўляюцца агульнадаступнымі - разуменне і асэнсаванне такога тэксту патрабуе спецыяльнай падрыхтоўкі. Вузкаспецыяльныя тэрміны звычайна ў такіх работах не тлумачацца, эмацыянальнасць выкладу поўнасцю адсутнічае.

  2. Навукова-вучэбны, які выкарыстоўваецца пры напісанні падручнікаў, вучэбных дапаможнікаў, семінарскіх дакладаў, курсавых прац. Тэкстам названага падстылю ўласціва даступнасць, нязначная эмацыянальнасць, шырокае ўжыванне прыкладаў і іншага ілюстрацыйнага матэрыялу, тлумачэнне тэрмінаў.

  3. Навукова-папулярны, які прадстаўлены ў тэкстах брашур, выступленняў, артыкулаў, дапаможнікаў для дзяцей і інш. Матэрыял агульнадаступны, разлічаны на шырокае кола чытачоў і слухачоў, не патрабуе спецыяльнай падрыхтоўкі. Выкладанне эмацыянальнае, вузкаспецыяльныя тэрміны не ўжываюцца.

2. Асаблівасці лексікі навуковага стылю.

  1. Агульныя”, або “нейтральныя”, словы, якія сустракаюцца ва ўсіх стылях мовы. Гэты пласт складае аснову лексічнага саставу навуковага стылю, аднак не з’яўляецца яго адметнай асаблівасцю. Такія словы суадносяцца з паняццямі рэчываў, колькасці, прасторы, часу, ацэнкі з’яў навакольнага свету (вада, газ, вышыня, велічыня, рухаць, указваць, больш і інш.) Найбольш ужывальнымі з’яўляюцца дзеясловы быць, мець, вызначаць, знайсці, атрымаць, абазначаць, называцца, патрабуецца, уяўляе сабой. Сюды, акрамя знамянальных часцін мовы, адносяцца і службовыя словы (злучнікі, прыназоўнікі, часціцы) са звычайнымі для іх функцыямі і значэннямі. Аднак асобныя прыназоўнікі і злучнікі (па, дзякуючы, насуперак, па лініі і г.д.) ужываюцца пераважна ў вузка спецыфічным значэнні. У ролі прыназоўнікаў часта выкарыстоўваюцца паўзнамянальныя словы (адыменныя злучнікі і прыназоўнікі): на працягу, па меры, адносна, у сувязі з, у адносінах, на аснове, у галіне, шляхам.

  2. Словы агульнанавуковага ўжывання, якія выкарыстоўваюцца ў навуковых тэкстах розных галін ведаў (пошук, значэнне, эксперымент, функцыя, якасць, аналіз і г.д.). Адной з асаблівасцей навуковага стылю з’яўляецца шматкратны паўтор такіх агульнанавуковых слоў.

  3. Тэрміналагічны характар мовы навуковага стылю дасягаецца шырокім ужваннем тэрмінаў. Ва ўласна навуковых тэкстах, як правіла, – вузкаспецыяльных.

  4. Шырокае выкарыстанне абстрактнай лексікі: мысленне, адлюстраванне, аргумент, выпарэнне, асаблівасць, замярзанне, правільнасць, гіпотэза, абстракцыя і інш.

  5. Частотнасць складанаскарочаных слоў, якія з’яўляюцца тэрмінамі, напрыклад ЦНС (цэнтральная нервовая сістэма), ККД (кафіцыент карыснага дзеяння), ЛСГ (лексіка-семантычныя групы), ВНД (вышэйшая нервовая дзейнасць), МІ (мазгавы інсульт), МТ (медыцынскія тэхналогіі) і інш.

  6. Наяўнасць фразеалагізмаў тэрміналагічнага характару: перакрыжаванае апыленне, вегетацыйны перыяд, ланцужок харчавання, шчытападобная залоза, хуткая дапамога, зуб мудрасці, удзельная вага. Такія словазлучэнні ўзнікаюць са свабодных словазлучэнняў на аснове пераноснага значэння, але з цягам часу экспрэсіўнасць і вобразнасць у іх сціраюцца і такія словазлучэнні становяцца састаўнымі тэрмінамі.

  7. Шырокае ўжыванне скарачэнняў, умоўных абазначэнняў, формул, графікаў, схем і дыяграм, якія дапамагаюць рэалізаваць у навуковым тэксце такую яго рысу, як доказнасць.

  8. Адсутнасць эмацыянальна-экспрэсіўнай лексікі. Пераважная большасць слоў у навуковым стылі ўжываецца ў прамым значэнні. Аднак поўнасцю эмацыянальнасць у навуковым тэксце не адмаўляецца, паколькі яна ўласціва ў першую чаргу навукова-папулярнаму падстылю, а таксама навучальнай літаратуры, бо актывізуе ўвагу чытача. Акрамя гэтага, многія тэрміны ўзніклі на ансове пераноснага значэння, напрыклад, падэшва гары, корань слова і інш. Выключэннем можа быць і навукова-папулярны тэкст, які мае на мэце зацікавіць неспецыяліста навуковай інфармацыяй, таму ў дадзеных тэкстах выкарыстоўваюцца вобразныя моўныя сродкі - параўнанні, супастаўленні, метафары

  9. Адсутнасць нелітаратурнай лексікі – жарганізмаў, дыялектызмаў, грубых і лаянкавых слоў.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]