Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
№ 15.doc
Скачиваний:
44
Добавлен:
05.02.2016
Размер:
111.62 Кб
Скачать
  1. Мова і маўленне

Мова – гэта сістэма знакаў, адзінкі якой і адносіны паміж імі ўтвараюць іерархічную структуру. Таму гавораць пра сістэму беларускай, рускай, англійскай мовы ці любой іншай. Моўныя адзінкі – гэта гукі, марфемы, словы, словазлучэнні і сказы. Кожная адзінка належыць пэўнаму ўзроўню мовазнаўства, гэтыя ўзроўні цесна звязаны і ўпарадкаваны:

гукавы ўзровень – марфалагічны ўзровень – сінтаксічны ўзровень – семантычны ўзровень.

У кожнай мове ёсць нормы ўжывання тых ці іншых адзінак.

Тэрмін маўленне выкарыстоўваецца ў двух значэннях:

  1. маўленнем называецца адзін з відаў камунікатыўнай дзейнасці чалавека – выкарыстанне мовы для зносін з іншымі людзьмі. У гэтым сэнсе маўленне – гэта канкрэтная дзейнасць, якая выражаецца або ў гукавой або ў пісьмовай форме;

  2. маўленнем называецца вынік дзейнасці – тэкст (артыкул, даклад, паведамоленне і г.д.).

Такім чынам, у слове мова асноўнае значэнне “сістэма”, “структура”, а ў слове маўленне – “дзейнасць”. Таму для слова камунікацыя правільна выкарыстоўваць тэрмін маўленчая камунікацыя.

Моваведы вывучаюць мову як знакавую сістэму, якая выкарыстоўваецца для зносін, а маўленне, звязанае з паводзінамі людзей, вывучаюць псіхолагі.

Мова (рус. язык) і маўленне (рус. речь) ўзаемазвязаны. Ёсць маўленне без мовы, аднак няма мовы без маўлення. Людзі гавораць і пішуць на пэўнай мове. Мова – гэта сістэма сродкаў зносін, сістэма лексічных і граматычных форм, іх змен і спалучэнняў, якая гістарычна аформілася ў асобнага народа ці народнасці. Мова – гэта сродак камунікацыі, а маўленне – гэта акт выкарыстання чалавекам мовы для камунікацыі. Маўленне – гэта працэс зносін паміж людзьмі з дапамогай мовы, гэта мова на службе ў канкрэтнага чалавека. Такім чынам, мова і маўленне аб’ядноўвае тое, што яны адлюстроўваюць два бакі адной з’явы – камунікацыі.

Жадаючы абмяняцца думкамі з іншымі людзьмі, чалавек выкарыстоўвае пэўную мову, якая прыналежыць яго народу. Такім чынам, мова – з’ява калектыўная, а маўленне – індывідуальная. “Мова як прадукт асобнага чалавека – бяссэнсіца”, - пісаў К. Маркс, таму што гэта катэгорыя гістарычная. Маўленне ўяўляе сабой практычнае выкарыстанне людзьмі мовы. Мова развіваецца ў грамадска-гістарычных умовах, у працэсе працоўнай дзейнасці многіх тысяч пакаленняў, а маўленне развіваецца ва ўмовах непасрэдных зносін чалавека ў сям’і, у школе, вытворчасці.

Мова з’яўляецца ўніверсальным сродкам перадачы інфармацыі аб прыродзе і аб усіх баках жыцця чалавека і чалавечага грамадства, а таксама аб самім чалавеку. Напэўна таму антычныя паэты сцвярджалі, што мова з’яўляецца самым каштоўным скарбам людзей. Яна аб’ядноўвае людзей больш за класавую, партыйную, рэлігійную прыналежнасць, больш, чым гісторыя народа, часам больш, чым этнічнае паходжанне чалавека. “Хто на якой мове думае, той да таго народа і належыць,” – пісаў В. Даль – сын датчаніна і немкі, які нарадзіўся і вырас на Украіне, а пасля стаў вялікім расійскім вучоным, стваральнікам знакамітага слоўніка рускай мовы.

Мова – грамадская з’ява. З дапамогай мовы мы набываем веды і захоўваем іх у памяці, перадаем іншым і выкарыстоўваем па меры патрэбы. Немаўля застае ўжо гатовую мову, на якой гавораць людзі навокал. У працэсе развіцця дзіця авалодвае мовай, карыстаецца ёй у маўленні і засвойвае з дапамогай ведаў і ўменняў.

Маўленне не існуе па-за мовай, але і мова немагчымая па-за маўленнем. Мова “памірае”, калі людзі не карыстаюцца ёй у маўленні. Да такіх “мёртвых” моў адносяцца латынь, старажытнагрэчаская, старажытнаяўрэйская, стараславянская і іншыя мовы.

Мова неабходная для таго, каб працэс камунікацыі быў зразумелы і дзякуючы гэтаму эфектыўны, а маўленне неабходнае для таго, кабдзякуючы мове перадавалася інфармацыя. Гістарычна факт маўлення заўсёды папярэднічае факту мовы. Уявім групу людзей, якія могуць размаўляць на адной мове. Дзеці, дарослыя, старыя, мужчыны і жанчыны, людзі з розных мясцовасцей, жыхары гарадскія і вясковыя, людзі з рознай адукацыяй, спецыялісты рознага профілю прымаюць адну мову, але выяўляюць яе па-рознаму, маюць свае асабістыя ўзоры маўлення. Колькі людзей, столькі і ўзораў маўлення. Асаблівасці маўлення кожнага не на столькі значныя, каб яны не разумелі адзін аднаго. Усе іх узоры маўлення, узятыя ў сукупнасці, і ёсць іх мова ў розных яе праявах і рэалізацыях. Таму можна зрабіцы выснову: мова з’яўляецца сукупнасцю правіл, з дапамогай якіх адбываецца маўленне, камунікацыя. Людзі гавораць не для таго, каб узнаўляць ці перадаваць маўленне, а для таго, каб перадаць інфармацыю ці паўплываць на іншых удзельнікаў камунікацыі.

Тое, што нельга атаясамліваць паняцці мовы і маўлення, звязана і з тым, што мова не можа мець паталагічныя парушэнні, а для індывідуальнага маўлення гэта не выключана.

Кожны, нават не вельмі адукаваны, чалавек карыстаецца роднай мовай, гэта так званае размоўнае бытавое маўленне. Ад яго адрозніваецца мова навуковай і мастацкай літаратурай, афіцыйных дакументаў, мова газет і часопісаў – гэта літаратурнае маўленне. Яно абапіраецца на прынятыя ў грамадскай практыцы людзей правілы вымаўлення, ужывання слоў, граматычных форм – г.зн. на нормы літаратурнай мовы. Гэта сукупнасць агульнапрынятых правіл рэалізацыі мовы, якія замацоўваюцца ў працэсе камунікацыі. Валоданне нормамі літаратурнай мовы, уменне карыстацца яе сродкамі ў залежнасці ад умоў камунікацыі і выяўляе паняцце культуры маўлення.

Мяжу паміж паняццямі мова і маўлення цяжка правесці, калі пытанне разглядаецца ў аспекце размежавання функцый мовы і маўлення. Паколькі любое моўнае выказванне – гэта маўленне, размова будзе ісці пра функцыі маўлення, а не мовы: камунікатыўныя (функцыя паведамлення), сігніфікатыўная (функцыя абазначэння), функцыя выражэння і пабуджэння.

Камунікатыўная функцыя маўлення вызначаецца тым, што з дапамогай слоў чалавек паведамляе людзям пра з’явы рэчаіснасці і аб самім сабе, а таксама ўспрымае праз маўленне паведамленні іншых людзей.

Сігніфікатыўная функцыя маўлення заключаецца ў тым, што маўленне абазначае рэальныя прадметы, іх уласцівасці і сувязі. Называючы словам канкрэтны прадмет (елка), мы адначасова абазначаем клас прадметаў, да якога адносіцца прадмет (дрэва).Гэта адбываецца таму, што кожнае слова абагульняе сваё значэнне.

Функцыя выражэння маўлення праяўляецца ў тым, што прамоўца выражае і свае адносіны да паведамлення пры дапамозе інтанацыі. Напрыклад, сум выражаецца марудным тэмпам маўлення, доўгімі паўзамі і паніжэннем тону голасу.

Функцыя пабуджэння маўлення выражаецца ў тым, што з дапамогай выкарыстаных у працэсе маўлення слоў і інтанацыі прамоўца пабуджае суразмоўніка да дзеяння. Прорсьбы, загады, перакананні, доказы, унушэнні – усё гэта формы маўленчага ўплыву, уздзеяння размоўцы на слухача. Маўленне, акрамя таго, уздзейнічае і на працэсы ў арганізме. Слова можа выклікаць сэрца біццё, пачырваненне або непрытомнасць.