Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
№ 14.doc
Скачиваний:
28
Добавлен:
05.02.2016
Размер:
130.05 Кб
Скачать

УА “Віцебскі дзяржаўны ордэна Дружбы народаў

медыцынскі ўніверсітэт”

Кафедра рускай і беларускай моў ФПДП

Абмеркавана на пасяджэнні кафедры

рускай і беларускай моў ФПДП

Пратакол № 1 ад 2.09.2011 г.

МетадычнаЯ распрацоўка для студэнтаў № 14

для правядзення заняткаў

на I курсе стаматалагічнага, фармацэўтычнага, лячэбнага факультэта

Па дысцыпліне “Беларуская мова (прафесійная лексіка)” Афіцыйна-дзелавы стыль

75 Хвілін

І. ПЫТАННІ ДЛЯ АЎДЫТОРНАГА КАНТРОЛЮ:

1. Паняцце справавога ліста.

2. Класіфікацыя справавых лістоў.

3. Функцыянальныя разнавіднасці справавых лістоў.

4. Справавыя лісты паводле спецыялізацыі.

5. Справавыя лісты паводле функцыянальнай прыметы.

6. Асабістыя справавыя лісты.

7. Асаблівасці афармлення справавога рэзюмэ.

8. Асаблівасці афармлення візітнай карткі.

9. Агульныя правілы складання справавых лістоў.

10. Структура справавога ліста.

11. Этычныя нормы дзелавой перапіскі.

ІІ. МАТЭРЫЯЛ ДА САМАПАДРЫХТОЎКІ

1. Паняцце справавога ліста. Класіфікацыя справавых лістоў

Справавыя лісты – гэта абагульненая назва дакументаў, аформленых у адпаведнасці са стандартам, такая дзелавая карэспандэнцыя, якая накіравана ад імя адной арганізацыі, установы і г.д. да другой арганізацыі, установы, хоць адрасавана яна можа быць адной асобе і падпісана адной асобай (такая асоба ў дадзеным выпадку выступае як юрыдычная, а не прыватная). Справавыя лісты прадугледжваюць толькі афіцыйны тып адносін, а з улікам службовай сферы могуць быць класіфікаваны на:

  • дыпламатычныя;

  • камерцыйныя (гандлёвыя);

  • прамысловыя;

  • лісты ўстаноў і арганізацый.

Мэта справавога ліста – інфармаваць і пераканаць адрасата. Як правіла, справавы ліст складаецца па адным канкрэтным пытанні і мае строга замацаваны набор фраз, афармляецца на бланку.

Існуе некалькі відаў класіфікацыі справавых лістоў, у аснове іх ляжаць розныя кваліфікацыйныя прыкметы.

Звычайна справавыя лісты дзеляцца на дзве вялікія групы:

1) лісты – канстатацыя фактаў;

2) лісты – папераджальнікі фактаў.

У сваю чаргу лісты гэтых дзвюх груп дзеляцца:

1) па функцыянальнай прыкмеце – на лісты, якія патрабуюць адказу (ліст-просьба, ліст-зварот, ліст-прапанова), і лісты, якія не патрабуюць адказу (ліст-папярэджанне, ліст-напамін, ліст-запыт);

2) па спецыялізацыі – на суправаджальныя і дагаворныя, гарантыйныя;

3) па змесце – аднааспектныя і шматаспектныя;

4) па тэматычнай прыкмеце – на інфармацыйныя, камерцыйныя і цыркулярныя, лісты-паведамленні;

5) па структурных прыкметах – на стандартныя (на пэўны ўзор) і нестандартныя (адступаюць ад стандартаў з прычыны незвычайнай сітуацыі, якая склалася на прадпрыемстве);

6) асабістыя справавыя лісты: рэзюмэ і візітныя карткі, лісты-падзякі.

2. Функцыянальныя разнавіднасці справавых лістоў

Лісты-просьбы выражаюць просьбу аб выкананні якога-небудзь дзеяння, атрымання дакументацыі ці матэрыяльных каштоўнасцей. Звычайна пачынаюцца словамі Прашу, Просім.

Схема ліста-просьбы:

1) выклад прычыны, якая выклікала неабходнасць звярнуцца з

просьбай (часам гэты пункт можа адсутнічаць);

2) выклад просьбы;

3) чакаемы вынік у выпадку, калі просьба будзе задаволена;

4) гатоўнасць да далейшага супрацоўніцтва.

Напрыклад, справавы ліст-просьба пра ўключэнне кнігі ў план выдавецтва:

Прашу ўключыць у план інфармацыйных выданняў на 2011год вучэбнв дапаможнік для 11 класа “Беларуская мова” Г.М. Валочкі, Л.С. Васюковіч, С.С. Міхнёнка, У.П. Саўко.

Аб'ём працы 256 старонак. Рукапіс будзе прадстаўлены 22 лістапада 2010 года.

Лісты-напаміны паведамляюць пра выкананне пэўных дзеянняў і мер, якія будуць прыняты ў выпадку невыканання пэўныга задання. Часам на палях такіх лістоў ставіцца памета «Паўторна».

Напрыклад:

Напамінаем Вам, што згодна з планам сумесных работ па па напісанні падручніка для 11 класа Вы павінны закончыць работы не пазней за 12 верасня 2010 года года.

Паўторна дасылаем Вам заяўку на выданне падручніка.

Пераканаўча просім пацвердзіць факт атрымання як можна хутчэй.

Ліст-пацвярджэнне - гэта службовы ліст, у якім адрасат пацвярджае дамоўленасці, намеры, інфармацыю, дакументы, якія былі дасягнуты раней. Ключавой моўнай формулай у гэтай разнавіднасці лістоў з’яўляецца “Пацвярджаем атрыманне (дакументаў, папярэдніх дамоўленасцей, згоды на… і інш.)”. Пры пацвярджэнні папярэдняй дамоўленасці ў тэксце ліста неабходна коратка выкласці яе сутнасць. Калі пацвярджаецца атрыманне дакументаў, патрэбна назваць іх. Ліст-пацвярджэнне зканчваецца просьбай, пажаданнем або прапановай.

Напрыклад:

Пацвярджаем атрыманне запрошанай дакументацыі.

Дзякуем за хуткае выкананне заказу.

Мы атрымалі Ваш факс, у якім Вы паведамляеце пра тэрміновае выкананне даручанай работы.

Дзякуем Вам за своечасовы адказ.

Ліст-запыт складаецца звычайна з дзвюх частак:

1) уводзіны, дзе выкладаецца сутнасць пытання;

2) заключэнне, дзе ставяцца тыя пытанні, на якія чакаюць адказу. Напрыклад:

Згодна з загадам №5 ад 13 кастрычніка 2011 года ў нашу ўстанову быў узяты на працу Фёдараў Іван Аляксандравіч на пасаду старшага выкладчыка.

За 4 дні да пачатку адзначанай працы ён атрымаў цяжкую траўму нагі.

Так як Фёдараў Іван Аляксандравіч да атрымання названай траўмы нагі нідзе не працаваў і ў нас таксама не меў ніякага заробку, просім растлумачыць:

1. Ці мае Фёдараў Іван Аляксандравіч. права на атрыманне на нашым прадпрыемстве дапамогі праз часовую непрацаздольнасць?

2. Калі ў Фёдарава Івана Аляксандравіча ёсць такое права, то з якога разліку неабходна налічыцъ дапамогу. па лістку непрацаздольнасці?

Дырэктар І.І. Ягоўда

Старшыня прафкама Р.А. Прохарава

Ліст-адказ – гэта службовы ліст, які складаецца як адказ на ліст-запыт ці ліст-просьбу. Ліст-аказ можа быць як станоўчым, так і адмоўным. У тэксце пісьма-адказу патрэбна выкарыстоўваць тыя ж моўныя звароты, лексіку, якія выкарыстоўваў аўтар у ініцыятыўным лісце. Інфармацыю аб ініцыятыўным лісце ўносяць у склад рэгістрацыйнага нумара ліста-адказу. Такі ліст мэтазгодна пачынаць словамі “У сувязі з…”, паколькі адмоўны адказ павінен быць абгрунтаваны, нельга адмовіць у просьбе без тлумачэння. У выпадку адмоўнага адказу рэкамендуецца паведаміць адрасату інфармацыю аб тым, хто і на якіх падставах, калі можа даць станоўчы адказ на дадзеную просьбу ці запыт.

Ліст-прэтэнзія – гэта ініцыятыўны дзелавы ліст, мэтай якога з’яўляецца выражэнне прэтэнзіі ці незадавальнення адрасату. Аўтар ліста-прэтэнзіі павінен дакладна выкласці прычыны сваёй нязгоды і коратка апісаць сітуацыю, якая пабудзіла напісаць дадзены ліст. У заключэнні павінны быць выражаны канкрэтныя пажаданні ці прапановы па выпраўленні сітуацыі.