- •Прадмова
- •Тэма і Гістарычныя этапы фарміравання і развіцця беларускай мовы
- •1 Агульныя звесткі пра мову
- •2 Старажытнаўсходнеславянскі перыяд (х–хіv стст.)
- •3 Старабеларуская літаратурная мова (XIV–XVIII стст.)
- •4 Сучасная беларуская мова (хvііі–ххі стст.)
- •Тэма іі Дыялекты і літаратурная мова
- •Тэма ііі Двухмоўе, або білінгвізм
- •Тэма іv Моўная інтэрферэнцыя
- •1 Фанетычная беларуска-руская інтэрферэнцыя
- •2 Акцэнтная беларуска-руская інтэрферэнцыя
- •3 Марфалагічная беларуска-руская інтэрферэнцыя
- •3.1 Назоўнік
- •3.1.1 Род назоўнікаў
- •3.1.2 Лік назоўнікаў
- •3.1.3 Скланенне назоўнікаў
- •Скланенне асабовых назоўнікаў другога скланення
- •Скланенне неасабовых назоўнікаў другога скланення
- •3.1.4. Скланенне ўласных імёнаў
- •3.2 Прыметнік
- •3.3 Лічэбнік
- •Скланенне колькасных лічэбнікаў
- •3.4 Займеннік
- •3.5 Дзеяслоў
- •3.6 Дзеепрыметнік
- •3.7 Дзеепрыслоўе
- •4 Сінтаксічная інтэрферэнцыя
- •Тэма V Лексікалогія
- •1 Амонімы
- •2 Мнагазначнасць і аманімія тэрмінаў
- •3 Стылістычныя пласты лексікі
- •4 Сінонімы
- •5 Сінанімія, варыянтнасць, дублетнасць тэрмінаў
- •6 Паронімы
- •7 Антонімы
- •8 Сучасная беларуская лексіка паводле паходжання
- •8.1 Спрадвечна беларуская лексіка
- •8.2 Запазычаная лексіка
- •8.3 Прыкметы запазычаных слоў
- •9 Актыўная і пасіўная лексіка
- •9.1 Устэрэлыя словы
- •9.2 Неалагізмы
- •10 Лексіка паводле сферы ўжывання
- •Тэма VI Лексікаграфія. Тыпы слоўнікаў
- •Тэма VII Функцыянальныя стылі беларускай мовы
- •1 Гутарковы стыль
- •2 Мастацкі стыль
- •3 Публіцыстычны стыль
- •4 Навуковы стыль
- •5 Афіцыйна-справавы стыль з гісторыі фарміравання афіцыйна-справавога стылю
- •Тэма VIII Графіка і арфаграфія
- •1 Прынцыпы беларускай арфаграфіі
- •2 З гісторыі пісьменнасці
- •3 З гісторыі беларускага правапісу
- •4 Перадача акання на пісьме
- •5 Перадача якання на пісьме
- •6 Правапіс літар а, о, э ў складаных словах
- •7 Правапіс вялікай і малой літар
- •8 Правапіс абрэвіятур (складанаскарочаных слоў)
- •9 Правапіс звонкіх і глухіх зычных
- •Літаратура
- •Шаршнёў Анатоль Васільевіч беларуская мова. Прафесійная лексіка
- •220086, Мінск, вул. Славінскага, 1, корп. 3
Тэма VII Функцыянальныя стылі беларускай мовы
1 Гутарковы стыль
Гутарковы стыль выкарыстоўваецца ў штодзённых зносінах паміж знаёмымі, блізкімі людзьмі. Ён можа ўжываццца і пры неафіцыйных кантактах паміж незнаёмымі людзьмі, калі сітуацыя не вымагае вытрымліваць нормы дзелавога этыкету, хоць у гэтым выпадку абмяжоўваецца выкарыстанне многіх элементаў стылю: прастамоўяў, жарганізмаў, ненарматыўнай лексікі і т.п. Такім чынам, вылучаюцца дзве разнавіднасці стылю: размоўна-бытавы і размоўна-афіцыйны.
Гэтыя зносіны характарызуюцца вуснай формай. Але гутарковы стыль можа мець і пісьмовую форму: асабістыя дзённікі, прыватныя лісты і т.п.
Мэтай такіх зносін з’яўляецца абмен інфармацыяй самага рознага характару, у асноўным бытавога.
Характэрнымі рысамі гэтага стылю з’яўляюцца:
1) жывое, натуральнае маўленне, свабоднае ў выбары слоў: гэта значыць, што ў мове не адчуваецца ніякай напружанасці ў выбары лексічных адзінак, тэмп маўлення выбіраецца ў залежнасці ад характару і тэмпераменту прамоўцы, ад яго настрою;
2) экспрэсіўнасць, высокая ступень эмацыянальнасці, вялікая роля інтанацыі і мімікі: паколькі вуснае маўленне разлічана на слыхавое і зрокавае ўспрыняцце, то асаблівае значэнне набывае інтанацыя, якая звязана з тэмпам маўлення, тонам, мелодыяй, тэмбрам голасу, паўзамі, лагічнымі націскамі;
3) спантаннасць (непадрыхтаванасць) маўлення: у адрозненне ад кніжных стыляў размоўнае выказванне, як правіла, будуецца без папярэдняй падрыхтоўкі, фактычна фарміраванне думкі і прамовы адбываецца адначасова;
4) адсутнасць строгай лагічнасці: гэта адметная рыса вынікае з папярэдняй – спантаннасці маўлення. Менавіта непадрыхтаванасць часцей за ўсё з’яўляецца прычынай непаслядоўнага выкладу інфармацыі, пераскоквання з адной тэмы на другую;
5) суб’ектыўнасць ацэнак: прамоўца можа выказваць свае думкі аб прадмеце маўлення, выяўляць свае адносіны да інфармацыі, якую ён паведамляе.
Моўныя сродкі гутарковага стылю таксама вызначаюцца пэўнымі асаблівасцямі.
На лексічным узроўні:
– вельмі часта выкарыстоўваецца размоўна-бытавая лексікіа (велізарны, чысцюткі, шкандыбаць);
– характэрным з’яўляецца ўжыванне дыялектных, прастамоўных слоў, жарганізмаў, прафесійнага слэнгу;
– семантычныя сцяжэнні: тушанае мяса – тушонка, нацыянальная бібліятэка – нацыяналка, заліковая кніжка – залікоўка.
Сустракаюцца адхіленні ад літаратурнай нормы ў пастаноўцы націску, у вымаўленні, ва ўтварэнні формаў слова. Сінтаксіс гутарковага стылю вызначаецца шырокім ужываннем аднасастаўных, няпоўных, эліптычных сказаў. Рэдка выкарыстоўваюцца дзеепрыметныя звароты.
2 Мастацкі стыль
Мастацкі стыль выяўляецца ў першую чаргу ў мастацкай літаратуры, а таксама з гэтым стылем цесна звязаныя і многія іншыя сферы культурнага жыцця: тэатры, кіно, музеі, выставы, экскурсіі. Нярэдка ў гэтых выпадках ён мяжуе з публіцыстычным стылем. Вылучаюцца тры разнавіднасці стылю: 1) вершаваная мова; 2) мова драматургіі; 3) мастацкая проза.
Мастацкі стыль вылучаецца асаблівасцю адзінства камунікатыўнай і эстэтычнай функцыі. У ім ствараецца славесны малюнак, які не толькі нясе нейкую інфармацыю, але і выконвае задачу эмацыянальна-вобразнага ўздзеяння на думкі і пачуцці чытача .
Прыкметы гэтага стылю:
эмацыянальнасць;
экспрэсіўнасць;
вобразнасць;
стылістычная незамкнёнасць;
індывідуальнасць аўтара.
Моўныя сродкі мастацкага стылю – гэта ў першую чаргу тропы (метафара, метанімія, сінекдаха, алегорыя, гіпербала, літота, параўнанне, увасабленне, эпітэт і інш.) і фігуры маўлення (анафара, антытэза, градацыя, інверсія, паралелізм, рытарычнае пытанне і інш.).