Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ответы на вопросы.docx
Скачиваний:
178
Добавлен:
13.02.2016
Размер:
243.06 Кб
Скачать
  1. Фольклор как средство сохранения воспитания национального самосознания белорусов. Белорусские сказки, легенды, загадки и присказки, песни. Белорусская батлейка. Народные обряды.

Асаблівую навуковую і культурную каштоўнасць мае вусная паэтычная творчасць. Фальклор – гэта мастацкі летапіс народа, захавальнік яго багацейшых духоўных традыцый, быту і гаспадарчага вопыту, абуджальнік творчых здольнасцей беларусаў. Беларускі фальклор уяўляе з сябе вялікую каштоўнасць як адна з крыніц вывучэння гісторыі роднага краю, і як дзейсны сродак выхавання маладога пакалення і абуджэння яго нацыянальнай свядомасці, і як глеба для развіцця айчыннай літаратуры і мастацтва.

Вусная паэтычная творчасць надзвычай добра захавалася. У наш час ідзе працэс абуджэння нацыянальнай свядомасці і гістарычнай памяці беларусаў, адраджэння народных традыцый і святаў.

Эпіка ў беларускім фальклоры прадстаўлена пераважна апавядальнымі жанрамі – казкамі, легендамі, паданнямі, анекдотамі, былінамі. Гэтыя творы адлюстроўваюць асаблівасці быту і светапогляду нашых продкаў, іх грамадскія і сямейныя адносіны, а таксама асобныя гістарычныя падзеі.

Беларуская фальклорная лірыка прадстаўлена разнастайнымі жанрамі песеннай творчасці – каляндарна-абрадавымі, сямейна-абрадавымі і пазаабрадавымі песнямі; рознымі формамі лялечнага тэатра – батлейкі.

У міфах нашы прашчуры імкнуліся растлумачыць і ўпарадкаваць навакольны свет, насяляючы яго багамі, духамі, дэманічнымі істотамі. Элементы міфалагічных уяўленняў зберагліся ў павер'ях, легендах, казках, абрадавым фальклоры, а міфалагічныя матывы паслужылі крыніцай для твораў беларускіх пісьменнікаў.

Легенды распавядалі пра розныя падзеі і з'явы, апісвалі амаль неверагодныя здарэнні.

Паданні пазбаўлены фантастычнага, чароўнага элемента, яны заўсёды скіраваны ў мінулае, асновай іх сюжэтаў звычайна служылі гістарычныя падзеі.

Загадкі. Нашы продкі верылі, што расліны і жывёлы разумеюць чалавечую мову, таму карысталіся ўмоўнымі іншасказальнымі назвамі прадметаў на аснове падабенства паміж утоеным прадметам і тым, які яго замяняе. Так з'явіліся загадкі, якія патрабавалі разгадак.

Паступова загадакі сталі проста забавай, трэніроўкай кемлівасці, здагадпівасці, розуму, памяці.

Ідэйна-тэматычны змест прыказак і прымавак надзвычай багаты, у іх адлюстраваліся багаты працоўны і жыццёвы вопыт народа, яго мудрасць, псіхалогія і светапогляд, маральна-этычныя прынцыпы і эстэтычныя ідэалы. Прыказкі вучаць любіць свой край, шанаваць герояў і ненавідзець здраднікаў.

Прыкметы і павер'і былі чалавеку штодзённымі дарадцамі, падказвалі, як паводзіць сябе ў пэўных жыццёвых сітуацыях, засцерагалі ад неабачлівых паводзін, забаранялі некаторыя дзеянні.

Анекдоты і жарты. У іх аснове – смешнае здарэнне, выпадак, жыццёвая сітуацыя, асобная рыса чалавечага характару, учынак з неспадзявана камічнай развязкай.

Быліца – вуснае мастацкае апавяданне пра жыццё і падзеі не так далёкага мінулага. 3 казкамі іх збліжае тое, што у іх, таксама, як і у казках, шмат выдумкі.

3 прыняццем нашымі продкамі хрысціянскай веры замест замоў узніклі малітвы (ў замове пераважае загад, а ў малітве просьба).

Песні бытавыя: калыханкі і дзіцячыя песні, любоўныя песні, песні аб сямейным жыцці, а таксама, гістарычныя, казацкія, жаўнерскія…

Прыпеўкі – песні з 4, 6, 8 і болей радкоў. Яны прыпяваюцца ў часе скокаў або пяюцца і так, але зазвычай пад музыку. У іх многа гумару, жартаўлівасці, вясёласці. Змест цяперашніх прыпевак ахоплівае, можна сказаць, усё жыццё.

Дзіцячы фальклор уключае — казкі, песні, прыпеўкі, загадкі, калыханкі, забаўлянкі, лічылкі, скарагаворкі, гульні і іншае, складзеныя самімі дзецьмі або дарослымі для дзяцей. Творы дзіцячага фальклору вельмі простыя па форме і зместу, і ў іх звычайна прысутнічае элемент займальнасці.

Скарагаворкі і лічылкі — гэта чыста славесныя гульні. Характэрная рыса: яны цесна звязаны з вытворчай дзейнасцю чалавека і асабліва з яго земляробчай дзейнасцю

Фальклор – арганічная частка традыцыйнай народнай культуры. Фальклорныя творы шырока ўваходзіць у абрадавыя фальклорна-этнаграфічныя комплексы як іх неад’емная частка, асобныя вусна-паэтычныя творы прымеркаваны да пэўных каляндарных свят, да іх звяртаюцца беларусы і ў штодзённым жыцці.

Эпіка ў беларускім фальклоры прадстаўлена пераважна апавядальнымі жанрамі – казкамі, легендамі, паданнямі. У апавядальных жанрах выразна праглядваюцца старажытныя пласты, што дазваляе высветліць генезіс і семантыку многіх мастацкіх вобразаў. Гэтыя творы адлюстроўваюць асаблівасці быту і светапогляду нашых продкаў, іх грамадскія і сямейныя адносіны, а таксама асобныя гістарычныя падзеі.

Беларуская фальклорная лірыка прадстаўлена разнастайнымі жанрамі песеннай творчасці – каляндарна-абрадавымі, сямейна-абрадавымі і пазаабрадавымі песнямі; драматычны род – народнымі гульнямі, народнай драмай, рознымі формамі лялечнага тэатра – батлейкі.

Беларускія народныя казкі традыцыйна падзяляюцца на казкі пра жывёл, чарадзейныя і бытавыя. Сістэма вобразаў у казках будуецца на cупрацьпастаўленні. У станоўчых вобразах заўсёды ўвасабляліся народныя ідэалы: казачныя героі надзвычай дужыя, смелыя, разумныя. Вобразы асілкаў, волатаў заўжды з’яўляліся сімвалам непераможнасці народнага духу, жывілі веру чалавека ў лепшае будучае. Легенды і паданні лічацца захавальнікамі гістарычнай памяці народа. Легенды распавядалі пра розныя падзеі і з’явы, часам апісвалі амаль неверагодныя здарэнні, паказвалі незвычайных герояў і іх дзівосныя ўчынкі і прыгоды і разам з тым акрэслівалі пэўныя маральна-этычныя нормы і сацыяльныя ідэалы. Асноўным крытэрыем чалавечай годнасці ў беларускіх прыказках і прымаўках з’яўляецца стаўленне чалавека да працы. У іх ухваляюцца гаспадарлівасць, умельства, кемлівасць, дасціпнасць, гасціннасць і іншыя станоўчыя чалавечыя якасці, высмейваюцца гультайства, дармаедства, ашуканства, хцівасць і іншыя заганныя рысы. Прыказкі вучаць любіць свой край, шанаваць герояў і ненавідзець здраднікаў. Прыказкі і прымаўкі вызначаюцца надзвычайнай дасканаласцю мастацкай формы. Прыказкі і прымаўкі адрозніваюцца багатым асацыятыўным зместам, маюць прамы і пераносны сэнс, дзякуючы чаму адны і тыя ж творы шырока выкарыстоўваюцца ў розных жыццёвых сітуацыях. Прыкметы і павер’і па форме набліжаюцца да загадак, прыказак і прымавак. У іх абагульнены багаты працоўны вопыт народа. Прыкметы, прадказваючы характар надвор’я, асаблівасці ўраджаю, самаадчуванне чалавека або жывёлы, дапамагалі людзям рацыянальна весці гаспадарку. Анекдоты і жарты ўзніклі амаль адначасова з сацыяльна-бытавымі казкамі, развіваліся ў цеснай сувязі з імі, актыўна бытуюць і зараз. У іх аснове – смешнае здарэнне, выпадак, жыццёвая сітуацыя, асобная рыса чалавечага характару, учынак з неспадзявана камічнай развязкай.

Сямейная абраднасць ахоплівае найбольш важныя вехі ў жыцці чалавека — нараджэнне, вяселле, провады ў войска, перасяленне ў новую хату, пахаванне і памінанне нябожчыка — якраз усе тыя моманты, якія былі найбольш значнымі і адказнымі, пэўнай мяжой на жыццёвым шляху.

У беларусаў з нараджэннем дзіцяці звязаны два абрады — адведкі (адведзіны), калі сваякі і знаёмыя прыходзілі да бацькоў немаўляткі, каб павіншаваць іх і раздзяліць іх радасць, падтрымаць маладых бацькоў слушным словам, практычным павучаннем альбо матэрыяльнай дапамогай, і радзіны (хрэсьбіны) — абрад хрышчэння дзіцяці ў царкве або касцёле. Жаданне здароўя маці і дзіцяці, шчаслівага будучага лёсу нованароджанаму ўласціва многім рытуальным дзеянням, звычаям і павер’ям, што суправаджаюць радзінную абраднасць.

Бабка пры купанні давала імя, а святар як правіла пагаджаўся. Светару неслі падарунак, каб ён назваў дзіця. Звычайна святар даваў імя дзіця па каляндару.

Пасля нараджэння дзіця ўсе жанчыны павіны былі наведаць роджаніцу, акрамя цяжарных, а тая што ішла ў адведку абавязкова павінна былі паляжаць у ложку.

Хрэсбіны імкнуліся адсвяткаваць ў дзень царкоўнага хрышчэння. Без запрашення на гэтую ўрачыстасць ніхто не прыходзіў. Хрэсбіны ўключалі ў сябе агульнае частаванне. Усе жанчыны, што ішлі на хрэсбіны неслі з сабой прадукты.

Спецыяльнай абрадавай стравай на хрэсбінах з'яўлялася бабіна каша, якую гатавала павітуха, або хросная бабка.

ВЯСЕЛЛЕ

Калі хлопцу і дзяўчыне прыйшоў час жаніцца і яны незнаёмы паміж сабой, іх родзічы наймаюць сваху ці сваццю для знаёмства маладых. Сваха звычайна бывае жанчына, якая умее ўгаварыць маладых аб заключэнні паміж імі шлюбу. Пасля згоды маладых бацькі маладога пасылаюць да маладой сватоў (бывае і так, што маладая не дае згоды на шлюб з гэтым хлопцам, а бацькі хлопца і дзяўчыны згодны на іх шлюб па ранейшай дагаворанасці паміж сабой).

Для сватаўства бацькі жаніха разам з сваім сынам пасылаюць да бацькоў нявесты свата (сваццю). Сватам з'яўляецца мужчына, які добра ведае жаніха 1 можа яго добра расхваліць нявесце, каб яна дала згоду на шлюб.

У хаце нявесты пасля яе ад'езду да жаніха рыхтавалі адпраўку прыданага. Звычайна гэта быў сундук з падрыхтаванымі раней трубкамі саматканага палатна або адзенне. Прыданае таксама давалі зямлёй, жывёлай і іншым. Для дастаўкі прыданага намячалася па згодзе паміж бацькамі сватоў колькасць чалавек і падвод.

Звычайна вяселле праходзіла тры дні. Нельга было гуляць вяселле ў пасты і пасныя дні згодна закона Божага.

В ночь с 6 на 7 июля (23 - 24 июня) в Беларуси отмечается один из наиболее ярких и поэтических праздников - Купалье. Его важность обусловлена временем проведения - днем летнего солнцестояния. Это "макушке" лета, время важнейшего расцвета природы. Для крестьянина после Ивана Купалы начиналась самая ответственная и горячая пора - сенокоса и жатвы. Первое упоминание о празднике есть в Тверском, в Ипатьевской летописи.В XIX-начале ХХ в. накануне праздника, вечером молодежь устраивала массовое шествие по улицам деревни. Все украшали себя зеленью, девушки - венками, зажигали длинные шесты и с песнями, криками, подходили к каждому дому, приглашая всех на Ивана Купалу. В основе всей купальской обрядности лежит поклонение воде и растительности.

Легенда, известная не только белорусскому, но и другим славянским народам, согласно которой в купальскую ночь как будто бы расцветает цветок папоротника, и тот, кто ее отыщет, может овладеть всеми земными сокровищами: будет богат и счастлив, получит дар понимать язык зверей, птиц, деревьев , растений. Но добыть ее очень трудно: в самую полночь, когда она должна раскрыться, приходит сильнейшая гроза, сверкает молния, гремит гром, и тому, кто осмеливается сорвать цветок, кажутся разные чудовища, которые стараются всячески помешать замыслам человека. Кому удавалось сорвать цветок, должен был не оглядываясь идти домой и не обращать внимания ни на угрозы, ни на призрачные обещания, которыми ведьмы старались заставить человека оглянуться. Иначе, цветок в один момент пропадет. По народным представлениям, папоротник-цветок расцветает на одно мгновение, лепестки ее горят как огонек. Центральное место, вокруг которого разворачивалось праздник, занимал ритуальный огонь. Ребята собирали для священного костра разную рухлядь: солому из матрасов, изношенные лапти, одежда, сломанные колеса. Праздник начиналось с разжигания костра, в середину которого вставлялся шест деревянным обжаренным колесом и привязанным к нему соломенным снопм. Всю ночь возле купальской огня звучали песни, проводились хороводы, игры. Парни и девушки прыгали через костер отдельности, накрест и парами, купались в воде, чтобы очиститься и уберечься от злых сил, сжигали их образ - ведьму. У огня угощались обрядовыми блюдами (обязательно яичницу), гадали, плели венки. Венки плелись разные: в одних местах - только из цветов, в других разнаквецце дополнялось ветвями дуба, клена, березы, сосны, ели. Заканчивалась праздник всеобщим купанием в реке и пусканнем венков на воду, чтобы погадать о своей будущем. По тому, как будет вести себя венец, предсказывали: если он сразу ко дну пойдет - не быть замужем в этом году, если же поплывет далеко и ровно - быть счастливое замужество.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]