Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ответы на вопросы.docx
Скачиваний:
178
Добавлен:
13.02.2016
Размер:
243.06 Кб
Скачать
  1. Хозяйство и материальная культура белорусов. Земледелие, орудия труда, промыслы и ремёсла.

Промыслы і рамествы займаюць важнае месца ў сістэме культуры і ў народнай жыццядзейнасці. Да іх адносяцца: збіральніцтва, рыбалоўства, паляванне, пчалярства, лясныя і лесахімічныя промыслы.

стэльмах – вырабляў колы

бляхар – самавары рамантаваў

цясляр – плотнік

бондар - вырабляў бочкі

токар – дрэваапрацоўка

каваль – кузнец

прапалі:

збройнікі – выраблялі зброю

гарбар – вырабляў скуры

кушнер – вырабляў аўчіну

шавец – шыў абутак

кравец – шыў вопратку

рымар – рабіў збрую для коней

шапавал – шапкі

сукнавал – сукно

гантар – рабіў гонту(тое, чым накрывалі страху)

буднік – гнал смалу

Прыгатаванне харчовых вырабаў і іх захаванне (мукамольная, вытворчасць алею, маслабойная, сыраварная, кулінарная, піваварная, вінакурная справы, прыгатаванне і захоўванне мясных вырабаў, рыбы, кансерваванне гародніны, фруктаў, ягад, грыбоў і інш.).

Усе рамествы і промыслы можна было б падзяліць на хатнія (для ўласных патрэб), рмяство па заказе і на рынак (дробнатаварная вытворчасць). Рамествы і промыслы падзялялі таксама на стацыянарныя і адыходныя, ці вандроўныя (дойлідства, будаўніцтва мастоў, дарог, рамізніцтва, лясныя, лесахімічныя,

лесасплаўныя і іншыя промыслы).

Аснову гаспадарчай дзейнасці ў беларусаў, як і суседніх славянскіх народаў, з даўніх часоў складала земляробства, якое арганічна спалучалася з развядзеннем свойскай жывелы і разнастайнымі промысламі.

Земляробства ў Беларусі вядома з часоў неаліту (3 тыс. гадоў да н.э.), аб чым сведчаць знаходкі архаічных каменных і рогавых матыг, крэмневых сярпоў, каменных зерняцерак. Да гэтага часу адносіцца і першае старажытнае рала, выяўленае ў тарфяніках каля вескі Капланавічы Клецкага раена. Яно фіксуе важны этап эвалюцыі – пераход ад матыжнага земляробства да ворыўнага і сведчыць аб выкарыстанні цяглавых жывел – быкоў і коней.

У паўднева-заходняй частцы Беларусі была распаўсюджана палеская саха, якая складалася з корпуса (рагач), адзін канец якога служыў дышлам, другі (з развілкай) – утвараў ручкі, і рабочай часткі (расоха, плаха). У Панямонні часта ўжывалася саха больш легкая за палескую, з дзвюма паліцамі і аднолькавымі сашнікамі. Замест дышла яна мела кароткі градыль, да якога прыстасоўваліся аглоблі для аднаконнай ці аднаваловай запрэжкі. найбольш распаўсюджанай у ХІХ ст. была так званая плеценая, або вязаная, барана, якую рабілі з дубовых прутоў з заціснутымі паміж імі дубовымі зубамі.

Асноўныя традыцыйныя прылады ўборкі ўраджаю – сярпы, косы, вілы, граблі, цапы

Рамёствы:Дрэваапрацоўчыя (цяслярства, сталярства, стальмаства, бондарства, такарнае, разьба па дрэве, вытворчасць дахавых матэрыялаў і інш.);

Металаапрацоўчыя (кавальства, слясарнае, вытворчасць посуду, вытворчасць зброі, чаканка, ювелірнае і інш.);

Апрацоўка мінеральнай сыравіны (ганчарства, цагельнае, кафельнае, кладка печаў, каменячоснае, мураванае дойлідства, мулярнае, гутнае);

Гарбарна-кушнерскія (гарбарства, кушнерства, аўчына-шубнае, вытворчасць саф’яну, шавецкае, рымарства, вытворчасць рамянеў);

Апрацоўка валакністай сыравіны і выраб адзення (ткацтва, сукнавальнае, шапавальнае, вязанне, вышыўка, пляценне, кравецкае);

Прыгатаванне харчовых вырабаў і іх захаванне (мукамольная, вытворчасць алею, маслабойная, сыраварная, кулінарная, піваварная, вінакурная справы, прыгатаванне і захоўванне мясных вырабаў, рыбы, кансерваванне гародніны, фруктаў, ягад, грыбоў і інш.).

Рыбалоуства:конусападобны буч, зроблены з лазовых прутоў; нерат, корпус якога ўяўляў сабой сетку, нацягнутую на абручы; венцер; Усе пасткі-самаловы мелі шырокі ўваход, што паступова звужаўся гарлавінай, куды заходзіла рыба, не знаходзячы зваротнага шляху. рухомыя пасткі – волах,таптуха, кломля, крыга.

Паляванне:. З традыцыйных прылад, якія шырока ўжываліся ў сярэднявеччы, адзначым кап’е, рагаціну, сякеру, нож;У асобную групу можна вылучыць самаловы – розныя пасткі, так званыя жалезы, петлі (сілы), сеткі, ступіцы, ваўкоўні, лоўчыя ямы, загароды.

Пчалярства:Паводле старажытнага звычаю, чалавек, які знайшоў у лесе борць, атрымліваў права ўласнасці на яе, ставячы пры гэтым на дрэве сваю ўмоўную метку – “знамя”. Так узнікла культурнае пчалярства, або бортніцтва. Пры гэтым людзі не толькі выкарыстоўвалі прыродныя дуплы-борці, але і рабілі новыя, штучныя, выдзеўбваючы іх у ствалах дрэў на вышыні 4 – 15 м.Для аховы калод і борцей ад лясных драпежнікаў – мядзведзяў і куніц, што спрытна лазілі па дрэвах і любілі ласавацца медам, доступ да борцей перагароджвалі шырокімі пляцоўкамі („падкур”, „адзер”), у якія знізу набівалі вострыя цвікі.У ХІХ ст. побач з лясным шырока распаўсюдзілася пасечнае пчалярства. Сяляне, шляхта і аднадворцы заводзілі ў сябе на сядзібах пасекі на дзесяткі і сотні вулляў. Прадукты пчалярства – воск, праполіс, матачнае малачко, пылок, пярга – шырока выкарыстоўвалі ў народнай медыцыне.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]