Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
24
Добавлен:
13.02.2016
Размер:
36.35 Кб
Скачать

5. Крыніцы вывучэння гісторыі Беларусі

Гістарычная крыніца - гэта аб'ект, што змяшчае інфармацыю аб мінулым жыцці людзей і ўключаны ў працэс гістарычнага даследавання.

Гісторыя Беларусі вывучаецца на падставе даных разнастайных гістарычных крыніц, якія падзяляюцца на 6 асноўных груп: археалагічныя, этнаграфічныя, лінгвістычныя, вусныя, пісьмовыя і кіна-фота-фона.

Асабліва важнае значэнне сярод іх маюць пісьмовыя крыніцы. Яны класіфіцыруюцца па тыпах і відах на:

- заканадаўчыя помнікі (Уяўляюць сабой каштоўны комплекс крыніц, у якіх у юрыдычных нормах адлюстроўвалася гісторыя нашай Айчыны з тысячагадовы перыяд яе існавання. Першым з дайшоўшымх да нас зборнікаў законаў, якія дзейнічалі на тэрыторыі старажытнай Беларусі, была Русская Правда (11 ст), заканадаўчыя дакументы па гісторыі Беларусі перыяду ВкЛ (13-18 ст) прадстаўлены крыніцамі розныз відаў. Аднымі з іх з’яўляюцца прывілеі. Яны выдаваліся вялікімі князямі літоўскімі і каралямі Рэчы Паспалітай гарадам на самакіраванне, свецкім і царкоўным магнатам на зямельныя ўладанні, на вызваленне ад выплаты падаткаў, на адкрыццё таргоў, кірмашоў і г.д. Для вывучэння сацыяльна-палітычнага развіцця Беларусі (15 – 18 стст) выкарыстоўваюцца пастановы (канстытуцыі) сеймаў, уніі ВкЛ і РП. Помнікі заканадаўства ( канца 18 –пач. 20 ст) прадстаўлены законамі, маніфестамі, палажэннямі, указамі, рэскрыптамі расійскага ўрада і дазваляюць прасачыць рэальную палітыку самадзяржаўя на Беларусі. Заканадаўчыя крыніцы навейшага часу прадстаўлены актамі заканадаўчых і выканаўчых органаў Савецкага Саюза, БССР, РБ).

- матэрыялы справаводства (Сярод крыніц гэтай групы для вывучэння гісторыі Беларусі (14 – 18 стст.) першараднае значэнне маюць “Літовская метріка” – дзяржаўны архіў ВкЛ, сеймавыя матэрыялы (16 – 18 стст.), сярод іх асобае месца належыць “Дзённіку Люблінскага сейма1569 г.”, які ўяўляе сабой запіс перагавараў паміж прадстаўнікамі ВкЛ і Каралеўства Польскага. Эпоха канца 18 – пачатку 20 ст. прадстаўлена дакументацыяй дзяржаўных устаноў, банкаў, уласных прадпрыемстваў. Важным відам крыніц гэтай жа групы з’яўляюцца дакументы палітычных партый і арганізацый. Вялікая колькасць звестак аб палітычнвй гісторыі Беларусі змяшчаецца ў судова-следчых дакументах, матэрыялах судовых устаноў ВкЛ (актавыя кнігі), судова-следчых устаноў Расійскай імперыі).

- эканоміка-геаграфічныя і статыстычныя апісанні 16 - 20 стст. (Гаспадарчыя апісанні 16- 20 стст. (пісцовыя кнігі, інвентары), эканоміка-геаграфічныя і гаспадарчыя апісанні канца 18 – 19 ст. (інвентары памешчыцкіх маёнткаў першай паловы 19 ст., ваенна-тапаграфічныя апісанні).

- статыстычныя крыніцы (пазямельныя даследаванні, ваенна-конскія перапісы, спісы фабрык і заводаў, адрас-календары і г.д.)

- летапісы (Рускія летапісы, у аснове пераважнай большасці якіх ляжыць “Аповесць мінулых гадоў” (12 ст.). Яна змяшчае звесткі аб рассяленні ўсходніх славян на тэрыторыі Беларусі, іх звычаях, занятках, грамадскім ладзе, аб утварэнні феадальных княстваў і г.д. Істотна дапаўняюць “Аповесць мінулых гадоў” Лаўрэнцьеўскі, Іпацьеўскі, а таксама Радзівілаўскі (Кёнігсбергскі) летапісы, у якіх маюцца данныя аб гарадах, культуры, княжацкіх дынастыях і г.д. Вялікую колькасць разнастайных гістарычных фактаў па гісторыі Беларусі змяшчаюць беларускія летапісы, якія складаліся ў межах ВкЛ 14-16 стст. Яны падзяляюцца на кароткія (“Летописец великих князей литовских”) узніклі не пазней другой паловы 15 ст., падрабязныя летапісы (“Хроника Великого княжества Литовского и Жомойтского”) і поўныя (“Хроника Быховца”) складзены ў асноўным у 16 ст. Асобнае месца ў беларускім летапісанні належыць Баркулабаўскаму летапісу канца 16 – пачатку 17 ст. Аўтар падрабязна апісвае гаспадарчае становішча і быт беларускіх сялян, прыводзіць звесткі аб ураджаі, галодных гадах 17 ст. і г.д.

- мемуары і дзённікі (Цікавыя звесткі па гісторыі Беларусі 14 – 17 стст. Змяшчаюць, напрыклад, “Дневник” Фёдара Еўлашоўскага (1564 -1604), “Диариуш” А. Філіповіча і інш. Урадавую палітыку на тэрыторыі Беларусі адлюстроўваюць, напрыклад, запіскі віленскага генерал-губернатара Ф. Мірковіча, чыноўніка Г. Бабрыніна, селяніна Я. Чабозькі, мітрапаліта І. Сямашкі. Мемуарыстыка навейшага часу прадстаўлена шматлікімі ўспаміеамі ўдзельнікаў Кастрычніцкай рэвалюцыі, грамадзянскай вайны, калектывізацыі, Другой сусветнай вайны і г.д

- літаратурныя творы (Літаратура 11 – 13 стст. Прадстаўлена не толькі былінамі і казкамі, але і творамі такіх аўтараў як, Уладзімір Манамах (“Павучанне”), Кірыла Тураўскі (“Словы”), аўтарам “Слова пра паход Ігаравы” і інш. Найбольш выдатнымі прадстаўнікамі ідэй Адраджэння і Рэфармацыі на Беларусі (16 ст.) былі Ф. Скарына, Мікола Гусоўскі, Сымон Будны інш. Складаная эпоха контррэфармацыі на Беларусі (другая палова 16 – першая палова 17 ст.) парадзіла палітычную літаратуру. Сярод вядомых пісьменнікаў-публіцыстаў, вучоных і грамадскіх дзеячаў трэба назваць Герасіма і Мялеція Сматрыцкіх, братоў Лаўрэнція і Стэфанія Зізаніяў, Лявонція Карповіча і інш. Яскравую старонку ў гісторыі беларускай літаратуры склалі творы др. Паловы 17 – першай паловы 18 ст., выдатным прадстаўніком якой быў Сімяон Полацкі. У 19 ст. пачаўся пераход да беларускай літаратуры новага часу, які знайшоў адбітак у творчасці В. Дуніна-Марцінкевіча, Ф. Багушэвіча, Я. Лучыны і інш. Творы Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, Цёткі, М. Гарэцкага і іншых беларускіх пісьменнікаў пачатку 20 ст. – сведчанне бурнага рэвалюцыйнага часу.

- перыядычны друк (Паводле палітычных пазіцый ён падзяляецца на некалькі груп: урадавы (“Губернские ведомости”), кансерватыўны (“Епархиальные ведомости”), дэмакратычна (“Минский листок”, ”Наша ніва”) і г.д. З 1863 г. на Беларусі пачалася гісторыя нелегальнага друку. Яна звязана з імем К. Каліноўскага, які ў ходзе паўстання 1863 – 1864 гг. выдаваў першую беларускую бесцэнзурную газету “мужыцкая праўда”.

Соседние файлы в папке экзамен по истории Гагуа Р. Б