Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
dyplom_LOpukh_VS.doc
Скачиваний:
61
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
859 Кб
Скачать

1.3 Адапелятыўныя прозвішчы

Адапелятыўныя прозвішчы прайшлі некалькі этапаў. Спачатку ў дахрысціянскі перыяд гэта былі імёны, якія ў хрысціянскі перыяд перайшлі ў прозвішчы. Адапелятыўныя прозвішчы займаюць значную колькасць (60,2%).

Сярод даследаванных прозвішчаў, заснаваных на мянушках рознага паходжання, можна бачыць дзве асноўныя этымалагічныя групы [10].

Першая група – гэта старажытныя славянскія асабовыя імёны, якія выкарыстоўваліся як мянушкі, але страцілі функцыю афіцыйнага наймення.

Другая група ўзнікла пазней, калі ва ўжыванні замацаваліся хрысціянскія імёны. Да ўзнікнення прозвішчаў былыя старажытныя імёны прыраўноўваліся па сваёй функцыі да мянушак, не размяжоўваліся з новастворанымі адапелятыўнымі мянушкамі. Таму, як першыя, так і астатнія можна аналізаваць на адным узроўні [19].

Апелятыўныя лексемы, якія забяспечваюць празрыстасць ўнутранай формы прозвішчаў, належаць да розных лексічных груп і дазваляюць выявіць сувязь чалавека, чалавечай дзейнасці з катэгорыяй рэчаў навакольнага свету, паколькі ўсе мянушкі запазычаныя са сферы канкрэтных уяўленняў аб свеце, які акружае чалавека. У дадзенай працы адлюстравана характарыстыка чалавека па знешніх і ўнутраных рысах, прафесіі, сацыяльнаму і сямейнаму становішчы, нацыянальнай прыналежнасці, месцы пражывання і г.д. У адапелятыўных прозвішчах рэалізуюцца матывы і намінацыі, якія ўспрымаюцца зрокам і ўказваюць на колер валасоў, скуры, рост, асаблівасці будовы цела, фізічныя недахопы і інш.

У Беларусі птушкі заўсёды карысталіся вялікай любоўю, і мноства прозвішчаў утварылася ад іх назваў. Буйны замежны славіст В. Р. Кіпарскі даказваў у сваіх артыкулах, што назвы жывёл, птушак, рыб з'яўляюцца адным з галоўных крыніц мянушак і прозвішчаў, утвораных ад іх, бо гэта прадыктавана культам птушак, жывёл у старажытных славян. Але прычына не толькі ў кульце, але і ў велізарнай гаспадарчай дзейнасці і бытавой ролі птушак, рыб, млекакормных. У жыцці беларусаў паляванне, рыбалка, жывёлагадоўля, птушкагадоўля і г.д. былі вельмі распаўсюджаннымі заняткамі, на што ўплывалі кліматычныя і геаграфічныя ўмовы.

Сярод прааналізаваных прозвішчаў пераважна выкарыстоўвалася лексіка наступных семантычных разрадаў:

1) найменні асобы паводле асацыяцыі з назвамі дзікіх звяроў: Бабёр, Баран, Воўк, Дзік, Заяц, Кот, Ліс, Лось, Мядзведзь, Мядзьведзік, Собаль, Трус, Хамяк і інш.

Вытворныя: Авечкін, Баранец, Ваўчкевіч, Ваўчкоў, Жарабілаў, Зайкоўскі, Мядведскі, Парасевіч, Цялушко, Шчаноўскі і інш.

2) паводле назвы членістаногіх, павукападобных, насякомых, мышэй: Вожык, Жук, Мураш.

Вытворныя ад іх: Авадзінскі, Вашко, Жуковіч, Жукоўскі, Жучкевіч, Жучко, Змееў, Камароў, Муравін, Пацко, Шаршнёў, Яжыцкі і інш.

3) найменні асобаў паводле назваў рыб, ракападобных: Акула, Апалонік, Акунь, Ёрш, Карась, Лін, Рак, Шчука.

Вытворныя: Акулаў, Жабароўскі, Карпаў, Лініч, Ракін, Рыбкін, Шчукін, Яршоў і інш.

4) найменні асобы паводле назвы раслін, грыбоў, дрэў кветак , насення: Асіна, Бабок, Верас, Грыб, Жалудок , Капуста, Маліна, Сліва, Хвошч, Цыбуля, Чаранок, Шалуха і інш.

Вытворныя: Бароўскі, Вербаў, Гараховіч, Зярненка, Каласкоў, Лапухоў, Макавік, Палынскі, Рамашко, Хвайніцкі, Цвяткоў, Чабрыцкі, Ягадкін і інш.

5) паводле назвы дзікіх і свойскіх птушак: Верабей, Гусак, Зязюля, Коршун, Лебядзь, Сарока, Лялека (укр ,бусел’ ), Сокал, Удот, Філін, Чыж, Шпак і інш.

Вытоворныя: Арлавец, Варабьёў, Голубеў, Жаворанкаў, Індзюкоў, Куркін, Лябёдкін, Солаўёў, Уценка, Чыжоў, Ястрабаў і інш.

6) паводле вонкавага выгляду, унутранай ці знешняй прыкметы, колеру: Аржаны, Белы, Гарбаты, Круглы, Мягкі, Тверды, Тоўсты, Хітры, Чысты і інш.

Вытворныя: Астрэйко, Балвановіч, Весялоў, Гацкі, Жаркіх, Загуста, Кіслякоў, Лёглік, Малечка, Няверко, П’яных, Танкевіч, Худаў, Чарнякоў, Шчарбіцкі, Юнкевіч і інш.

7) найменні асобы па яе паводзінах: Бегаць.

Вытворныя: Абламейка, Балабко, Гаварушко, Жываглядаў, Забягайла, Ламанос, Малчун, Налётаў, Прыгуноў, Хадакоў, Церпілоўскі, Шчыпко і інш.

8) найменні асобаў паводле назвы частак цела чалавека і жывёлы, назвы хваробаў: Барадаўка, Волас, Зуб, Кулак і інш.

Вытворныя: Рубец, Баковіч, Валасенка, Галавін, Жылевіч, Зубко, Кулакоў, Лабанаў, Лупаў, Окаракаў, Усоўскі, Чэрапкоў, Шчочын і інш.

9) найменні асобы паводле назвы посуду, прылад працы, рэчаў побыту інструментаў: Кораб, Кніга, Лапата, Матор.

Вытворныя: Агаркоў, Грабоўскі, Калодзін, Лапацюк, Міснік, Таўкачоў, Цвікевіч, Шурупаў і інш.

10) найменні асобы паводле назвы музычных інструментаў, танцаў: Вальс, Ліра Музыка, Флейта.

Вытворныя: Барабанаў, Валынко, Мазурэк, Скрыпко, Цымбалюк і інш.

11) найменні асобы паводле назвы прыродных уласцівасцяў, з’яў, назвы месяцаў: Вечар, Гром, Зара, Май, Мароз, Холад і інш.

Вытворныя: Ветраў, Громаў, Землянскі, Камянко, Лівенскі, Маразоўскі, Тучын, Хмарык і інш.

12) найменні асобы паводле назвы свят: Каляда, Мясаед і інш.

Вытворныя: Ваздвіжанскі, Вялікодны, Калядзіч, Калядко, Мясаедаў і інш.

13) найменні асобы паводле назвы адзення: Калоша, Карман, Халява, Шалік і інш.

Вытворныя: Башмакоў, Лапцёнак, Платко, Рубашэўскі, Чулкоў, Шалін і інш.

14) найменні асобы паводле назвы матэрыялу: Жалезны і інш.

Вытворныя: Глінскі, Жалезкін, Золатаў, Медзянцаў, Рудак, Хрусталёў, Шклянік і інш.

15) найменні асобаў паводле назвы сваяцкіх адносін, прыналежнасці да полу, грамады : Шурын.

Вытворныя: Айцовіч, Бабаеўскі, Бацьковіч, Грамацкі, Едынак, Жынко, Землякоў, Маменка, Мамін, Сватко, Шурынаў і інш.

16) найменні асобы па назве стравы: Водка, Галубец, Гушча, Калач, Кісель Корж і інш.

Вытворныя: Агурцоў, Балыкоў, Ваднёў, Галушкін, Грачушкін, Кісельнікаў, Маслаў, Наліўка, Пярлоў, Сахарчук, Хлебавец, Чаюк і інш.

17) найменні асобаў паводле назвы пляцоўкі, будынка: Базар, Кабак, Шалаш.

Вытворныя: Агароднік, Базарэўскі, Гарадко, Манастыршын, Пачтовы, Фабрыцкі, Царкоўны, Шалашоў і інш.

18) паводле назвы нячысцікаў: Барабаш, Лясун, Чартко, Чарткоў і інш.

19) найменні асобаў паводле назвы абстрактных з’яў рэчаіснасці: Вайна, Гоман, Журба, Згода, Крыўда, Мова, Нешта, Пераход, Страх, Флора, Шанец, Шмат і інш.

Вытворныя: Бядульскі, Вайноў, Гудкоў, Жызнеўскі, Забоцін, Мандрыкевіч (з украінскай мовы ’падарожжа’), Разумко, Страхаў, Удачын, Шорахаў і інш.

20) паводле назвы лічбаў, меры, вагі, назваў месяцаў, напрамкаў свету : Серада, Зэро.

Вытворныя: Аршынаў, Барышаў, Вагін, Дзевятаў, Чатвярткоў, Стрэчань, Трацьякоў, Шасцерыкоў, Югін і інш.

21) вытворныя найменні паводле геаграфічнай прыметы: Забалотны, Заблоцкі, Заболотнікаў, Залескі, Залужны, Запарожац, Запрудскі, Зарожны, Зарэцкі, Іарданскі і інш.

Асобна ад пералічаных мянушак неабходна разгледзець найменні асобаў паводле прафесіі, занятку, пасады і паводле этнічнай прыкметы [ 13]

Прозвішчы, утвораныя ад назваў прафесій, – адмысловая група найменняў, бо па значэнні асноў можна ў пэўнай меры ўзнавіць сацыяльна-эканамічнае жыццё Баранавіцкага рэгіёну ў мінулым, культурны фон эпохі станаўлення і развіцця антрапанімічнай формулы прозвішча, імя па бацьку, імя.

Прозвішчы, утвораныя ад прафесій, сведчаць аб разнастайнасці і глыбокай спецыялізацыі рамёстваў на беларускіх землях. З развіццём машыннай вытворчасці значная частка рамёстваў знікла, а разам з імі страціліся і назвы, якія ляжаць у аснове прозвішчаў. Тым не менш, іх этымалогія у большасці выпадкаў застаецца яснай, і першапачатковае значэнне лёгка паддаецца тлумачэнню. Так, напрыклад, Бондараў (Бондар, бондар – ‘вытворца бочак’), Жывадзёр (жывадзер- ‘чалавек, прафесійна займаецца здзіраннем скуры з забітай жывёліны’), Гарбар (гарбар – ‘той, хто вырабляе скуры’), Шынкарэнка (шынкар – ‘фундатар, гаспадар шынка’. Шынок – ‘невялікая піцейная ўстанова’). Больш за тое, некаторыя культурныя рамёствы, якія захаваліся да сённяшняга дня, цяпер называюцца па-новаму, назвы жа іншых мала чым адрозніваюцца ад сучаснага вымаўлення і напісання. Таму прозвішчы, утвораныя ад назваў прафесій, уяўляюць каштоўную крыніцу інфармацыі па гісторыі мовы і культуры.

Асновы такіх прозвішчаў «раскрываюць» самыя розныя бакі вытворчай дзейнасці чалавека. Яны могуць абазначаць:

1) прадукт працы (Ганчар, Шавец і інш);

2) сам працэс працоўнай дзейнасці (Вінакур, Млынар і інш);

3) сродкі працы (Ігольнік, Кручнік і г.д.);

4) адначасова і працэс, і прадукт працы (Іканапісец і інш.).

Па этымалогіі беларускія прафесійна – службовыя прозвішчы можна падзяліць на чатыры асноўныя групы:

1) антрапонімы, якія матывуюцца разнастайнымі чынамі і пасадамі (Гетман, Мытнікаў, Юнкер), а таксама тыя, што называюць прадстаўнікоў царкоўнай іерархіі (Ігумнаў, Манахаў, Манашчук, Папко, Папкоў, Папок, Папоў, Папчэня);

2) прозвішчы, якія паходзяць ад назваў сельскагаспадарчых прафесій (Бандаровіч, Мельнік, Конухаў);

3) прозвішчы, звязаныя з разнастайнымі галінамі рамеснай вытворчасці і гандлем ( Гарбар, Бандарык, Кавалёў, Каморнік, Краўцоў, Півавар, Сталяр, Токараў, Шынкарук);

4) прозвішчы, якія пайшлі ад назваў прадметаў народнай творчасці (Валынко, Музычэнка, Цымбалаў, Цымбалюк).

З пералічаных назваў відаць, што далёкія продкі, якія жылі на землях сучаснага мястэчка Гарадзішча, былі разнастайнай сацыяльнай прыналежнасці. Назваў службовых пасадаў значна менш, чым найменняў, якія больш уласцівыя простаму люду.

Цікавы той факт – што ёсць шмат прозвішчаў, звязаных з лексемай цар або кароль. Хутчэй за ўсе папулярнасць такіх прозвішчаў звязана з размяшчэннем самаго мястэчка. Некаторыя даследчыкі лічаць, што менавіта тут знаходзілася легендарная Варута, летапісны горад Міндоўга. Мястэчка размешчана недалёка ад Наваградка, дзе раней жылі знакамітыя князі Радзівілы, што і паўплывала на намінацыі такіх прозвішчаў як Кароль, Караленка, Каралёў, Каралько, Каралькоў, Каролік, Князеў, Князькоў.

Але з 1793 года Гарадзішча апунулася ў складзе Расійскай імперыі, адсюль актыўнае ўжыванне прозвішчаў тыпу Цар, Царагародцаў, Царанкоў, Цараў, Царкоў, Царук, Царучэнка, Царык, Царыкаў, Царынны, Царынскі, Царэнка і прозвішчы, якія пайшлі ад назвы царскага прыслужніка: Шут, Шутаў, Шутко, Шуткоў, Шутовіч.

Прозвішчы ад найменняў асобаў паводле этнічнай і нацыянальнай прыналежнасці блізкія да папярэдніх. Беларусь – гэта цэнтр Еўропы, краіная, якая мае шмат суседзеў. Праз Беларусь праходзілі многія старажытныя шляхі. Тым больш, што па рацэ Сервеч, на якой размешчана мястэчка, раней праходзіў водны шлях.

Сярод беларускіх прозвішчаў, утвораных ад назваў народаў і этнічных групаў, маюцца наступныя прозвішчы: Літвін (так называліся раней беларусы), Лях (прыніжана на Украіне і Беларусі называлі палякаў), Хахлёнкаў, Хахлоў (прыніжана так называюць украінцаў), Маскалёў, Маскалік (так называлі некалі на Беларусі і Украіне жыхароў Маскоўскай дзяржавы, таксама салдатаў), Грэк, Казак, Немец, Паляк, Паляшук, Украінец, Чэх, Цыган, Швед і інш.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]