Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
dyplom_LOpukh_VS.doc
Скачиваний:
61
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
859 Кб
Скачать

Раздзел 2. Словаўтваральная структура прозвішчаў

2.1 Структурная характарыстыка беларускіх прозвішчаў

М. В. Бірыла адзначаў, што асноўным фармантам ў беларускіх прозвішчах з’яўляюцца суфіксы [6]. Прэфіксы ўваходзяць у структуру прозвішча не як утваральныя фарманты, а як элементы ўтваральнай асновы.

Усе беларускія прозвішчы па функцыі суфіксаў дзеляцца на дзве групы.

Адна група – гэта прозвішчы, якія не маюць спецяльных прозвішчаўтваральных суфіксаў. Другая група – гэта прозвішчы, якія ўтвораныя пры дапамозе спецыяльных суфіксаў (прозвішчаўтваральных фармантаў). Паводле М.В. Бірылы гэта другасныя прозвішчы [6].

Першасныя прозвішчы характарызуюцца наяўнасцю суфікса, далучанага да асновы на этапе ўтварэння саміх апелятываў і імёнаў ці іх суб’ектыўна- ацэначных формаў.

Аднак некаторыя суфіксы ўжываюцца ў першасных і другасных прозвішчах.

Можна вылучыць 4 асноўныя спосабы ўтваржння беларускіх прозвішчаў: семантычны, марфемны, марфемна-сінтаксічны, акцэнталагічны.

2.2 Намінацыі- кампазіты

Кампазіты- гэта словы, якія маюць у сваім складзе два ці больш карані. Сярод прааналізаваных – гэта найменні, у склад якіх уваходзіць:

1) аснова прыметніка і назоўніка: Астраверхаў, Астраўмаў, Астраўхаў, Вадап’ян, Вадап’янаў, Даўгалапаў, Жаўтагірка, Залатарог, Златагура, Мелказераў, Златагурскі, Златадрэў, Крыванос, Крывашэя, Лёгкаканец, Лапавухаў, Навагурскі, Старавойтаў, Тоўстакулакоў, Чарнабровін, Чарнаброўкін, Чарнавокі, Чарнавус, Чарнавусаў, Чарнагаловы, Чарнагалоў, Чарнагрэбель, Чарнажукаў, Чыстапальскі, Шчэрбаносаў, Цвеладубаў, Шырабокаў, Шырагораў;

2) аснова назоўніка і дзеяслова: Бабаед, Малакаедаў, Масладутаў, Чарнабаеў, Чарнамаз, Хрысталюбаў;

3) прыметніка і дзеяслова: Мілаславаў;

4) аснова прыслоўя і дзеяслова: Вялікаселец, Жываглядаў, Скараход, Скараходаў, Чыстабаеў ;

5) аснова дзеяслова і назоўніка: Ламаносаў, Ламанос, Лізагуб;

6) аснова займенніка і дзеяслова: Самахвал;

7) асновы назоўнікаў: Веразубаў, Царагародцаў.

\

2.3 Марфемная дэрывацыя (афіксавыя дэрываты)

Пры марфемным спосабе ўтварэння прозвішчаў адбываецца далучэнне да асноў прозвішчаў прозвішчаўтваральных афіксаў. Гэты від дэрывацыі найбольш прадукцыйны ў беларускім антрапаніміконе. Дзякуючы спецыфічным прозвішчаўтваральным фармантам, якія прымалі ўдзел ва ўтварэнні праналізаваных прозвішчаў, можна выдзеліць адпаведныя прозвішчныя тыпы. Па паходжанні прозвішчныя тыпы падзяляюцца на агульнаславянскія, усходнеславянскія, унутрымоўныя (беларускія).

Агульнаславянскія прозвішчныя тыпы

Тып -ік( -ык) . На раннім этапе прозвішчамі былі двухслоўныя найменні, у структуру якіх уваходзіла ўласнае імя і патранімічная форма з суфіксам -ік( -ык) асноўная група слоў, якая называецца дэмінутывамі (памяншальна- ласкальнныя словы) ад уласных імёнаў. Яны мелі патранімічнае значэнне таго чалавека ‘сын, унук, праўнук таго, хто названы ўтваральным словам‘: Акулік, Лялік, Ярмоцык. Прадукцыйнасць тыпу складае 17 %.

Тып -чык/-шчык. Прозвішчы, якія абазначаюць асобаў- нашчадкаў тых, хто названы ўтваральным словам: утварэнні з суфіксамі -чык/-шчык: Аліферчык, Зышчык, Філімончык, Юрчык. Прадукцыйнасць гэтага тыпу складае 2 %

Тып -іч(- ік). Утварэні з суфіксам -іч(- ік), якія абазначаюць асоб- нашчадкаў, хто названы ўтваральны словам: Бабіч, Малыніч, Хілюціч, Яроміч. Прадукцыйнасць гэтага тыпу складае 1,5 %.

Тып –евіч(--овіч, -эвіч, -авіч). Прозвішчы з суфіксам –евіч(-овіч, -эвіч,

-авіч) – гэта тып ад імёнаў па бацьку, утвораных з імёнаў, мянушак (Пятра сын > Пятровіч; Лебедзя сын > Лебядзевіч), абазначаюць асобу мужчынскага полу з зніжаным значэннем: Алескевіч, Еляневіч, Папкевіч, Чалевіч, Вайшэвіч.

Прадукцыйнасць гэтага тыпу складае 19 %.

Тып -к- ( а )/ -к- ( о ). Утварэнні з -к- ( а )/ -к- ( о )- гэта назвы асобы мужчунскага полу паводле занятку, прафесіі, словы, што абазначаюць асобу па выразных вонкавых прыметах ці ўнутраных асаблівасцях: Алефірэнка, Еўстраценка, Мануленка, Рутка, Шэка, Варайко, Жучко, Нікаленко, Чапко, Яшко. Прзвішчы гэтага тыпу маглі ўтварыцца ад мянушак жаночага роду на –к- ( а )/ -к- ( о ) (Зайкі сын > Зайко). Прадукцыйнасць гэтага тыпу складае 18%.

Суфікс -к- ( о )- гэта паланізаваны варыянт старажытнарускага агульнараспаўсюджаных памяншальна суфікса -к- ( а ). Дадзены суфікс можа дадавацца фактычна да любой асновы: імя (Васіль – Васілька), асаблівасці чалавека (Глухі – Глушко), прафесіі (Коваль – Кавалько), назвы жывёл і прадметаў (воўк – Ваўчко, дзежка – Дзежка), ад прыметніка «зялёны» – Зелянко, ад дзеяслова «прыходзіць» – Прыходзька і г. д.

Тып -ін (а)/-ын (а). Прозвішчы з суфіксам -ін (а)/-ын (а) характарызуюць асоб па прымеце прыналежнасці ці якаснай адметнасці: Асіна, Балабкін, Данілін, Дзівіна, Дубіна, Каляіна, Маліна, Шчыклін, Шылкін, Кажына, Ляшчына, Ляшчышына, Хоўрына, Ягошына. Прадукцыйнасць гэтага тыпу складае 1,5 %.

Тып -аў (-оў/-еў). Прозвішчы з суфіксам -аў (-оў/-еў) – гэта прыналежныя прыметнікі: Абаленцаў, Балханаў, Варламаў, Далматаў, Зарыпаў, Лібізаў, Мартынаў, Сокалаў, Фядулаў, Дзабіеў, Матціеў, Шэрстнеў, Банкрашкоў, Дзегцяроў, Караткоў, Яшкоў. Суфікс -аў (-оў/-еў) абазначае імя па бацьку альбо прыналежнасць, дадаецца да імёнаў, мянушак, замежных прозвішчаў, якія заканчваюцца на -о,-ой альбо цвёрдую аснову (папа работнік > Папоў; Акапян > Акопаў; Смірнага сын> Смірноў). Прадукцыйнасць гэтага тыпу складае 1,5 %.

Тып -нік. Назвы асобы паводле занятку, схільнасці да адпаведнага дзеяння (былыя апелятывы) гэта прозвішчы на -нік : Агароднік, Саленік, Чараднік, Ячнік. Прадукцыйнасць гэтага тыпу складае 2%.

Прозвішчы на -скі (-цкі) абазначаюць асобаў паводле паходжання, месца жыхарства ці дачыненні да назваў раслін, дрэваў, жывёлаў,птушак, асобаў паводле вонкавага выгляду: Абадоўскі, Багінскі, Валатоўскі, Дабрачынскі, Турскі, Хоцкі, Шаняўскі, Янчэўскі, Яўтушэўскі. Прозвішчы гэтага тыпу ўтвораныя ад тапонімаў (геаграфічных назваў), назваў месцаў (Уладанні за балотамі> Забалацкі). Прадукцыйнасць гэтага тыпу складае 20%.

Усходнеславянскія прозвішчныя тыпы

Прозвішчы з суфіксам -чук (- шук), -ук( -юк) маюць значэнне ‘дзіця названай асобы’: Алянюк, Паўлюк, Цыплюк, Амельчук, Ветлянчук, Мальчук, Дзмітрук, Хвядук, Якімук. Дадзены суфікс першапачаткова азначаў маладых людзей, як правіла сыноў, а часта і вучняў майстра. Прадукцыйнасць гэтага тыпу складае 11%.

Унутрымоўныя прозвішчныя тыпы .

Тып -еня/-эня азначае застылую памяншальную форму ад імёнаў, мянушак, мае патранімічнае значэнне ( Бабеня, Гаўрыленя, Дзянісеня, Зубеня, Кляменя, Майсеня). Прадукцыйнасць тыпу складу 2% .

Паводле свайго значэння -еня/-эня суадносіцца з апелятыўным суфіксам -яня (качаня, кацяня), а таксама з прозвішчаўтваральнымі і апелятыўнымі суфіксамі -енка /-энка /-анка, -ук/-юк, -чук,-онак/-ёнак.

Тып прзвішчаў на -онак/-ёнак лічыцца ўласцівым беларускай мове і сярод даследаванага антрапанімікона таксама вылучаецца гэты тып. Прадукцыйнасць яго складае 1%.

У наш час ад простых па структуры прозвішчаў утварыліся складаныя, шматмарфемныя, якія нярэдка праходзілі праз тры-чатыры словаўтваральныя ступені. Напрыклад, Янушчанка вядзе свой пачатак ад імя Ян. Ад яго з дапамогай суфікса -уш утворана Януш ( I ступень), ад Януш з суфіксам -к- а ўзнікла Янушка (II ступень), ад гэтага з -эн-я – прозвішча Янушчэня (III ступень), ад Янушчэня з -к-а паходзіць Янушчанка (IV ступень). Праўда, асобныя шматсуфісальныя прозвішчы маглі “пераскокваць” асобныя ступені.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]