Правапіс і, ы, й
-
Літара І
|
2. у складаных словах, калі першая частка такіх слоў заканчваецца на зычны: медінстытут, палітінфармацыя, бортінжынер |
3. Пасля прыставак, якія заканчваюцца на галосны, калі каранёвы і ўтварае склад: заіка, заіскрыцца, праінфармаваць |
4. У корані некаторых слоў не пад націскам замест націскнога е: кветка – квітнець, смех – усміхацца, замерці - заміраць |
-
Літара Ы
Пішацца замест каранёвага і пасля прыставак на зычны (за выключэннем звыш-, між-, контр-, транс-, пан-, гіпер-, супер-, пост-): узышла, безыдэйны, субынспектар, дэзынтэграцыя |
-
Літара Й
Пішацца пасля прыставак на галосны замест і, якім пачынаецца корань слова: пайсці, перайначыць, прайгравальнік |
Правапіс у – ў
У (складовае) |
Ў (нескладовае) |
1. У пачатку сказа: У прасветы паміж хмарамі глядзяцца зоркі, па-зімоваму яркія (І. Шамякін). |
1. Пасля галосных у пачатку, сярэдзіне і на канцы слоў славянскага паходжання: напісала ўчора, ваўкі, Салаўёў |
2. Пасля зычных або знакаў прыпынку: Прымружыла бровы, упартыя бровы (У.Дубоўка). |
2. Пасля галосных у пачатку і сярэдзіне слоў іншамоўнага паходжання: ва ўніверсітэце, для ўніята, саўна, аўдыенцыя Выкл.: ультрафіялетавы, траур, урна |
3. У пачатку ўласных назваў і ў абрэвіятурах: за Уралам, Валерыя Уладзіміраўна, Маскоўскае РУУС г. Мінска |
3. Пасля злучка ці двукосся, калі папярэдняе слова заканчваецца на галосны: беларуска-ўкраінскі, часопіс “Полымя” ўзнагародзіў |
4. На канцы іншамоўных слоў: фрау, ток-шоу, Ландау, Дахау |
|
5. У запазычаных словах, якія заканчваюцца на -ус, -ум: прэзідыум, кансіліум, радыус, страус |
|