Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Дакументазнаўства_Касап.doc
Скачиваний:
41
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
637.44 Кб
Скачать

Тэма. Аналіз дакументальных крыніц інфармацыі

Мэта: Пазнаёміць студэнтаў з рознымі групамі дакументаў: неапублікаванымі, тэхнiчнымi нарматыўна-прававымi актамi,патэнтнымi, прамысловымi каталогамi, аўдыёвізуальнымі, машыначытальнымі, мікраформамі. Замацаваць веды аб класіфікацыі дакументаў.

Заданне і методыка выканання: Кожны студэнт павінен прааналізаваць 9 розных дакументаў: стандарт, БніП/АНIР, апісанне вынаходніцтва, прамысловы каталог, справаздачу аб НДР, аўтарэферат дысертацыі, пераклад, мiкраформу, пласцінку ў адпаведнасці са схемамi класіфікацыі ( дадаткi № 4—9). Для кожнага дакумента трэба выбраць са схемы класіфікацыі прыкметы, якія характарызуюць той ці іншы дакумент. Пасля заканчэння аналізу студэнт адказвае на 5 пытанняў з дадатка № 10.

Літаратура:

  1. Касап, В.А. Документы на изобретения и их классификация / В.А.Касап // Вопросы библиографоведения и библиотековедения. – Мн., 1991. – Вып.12. – С.136–148.

  2. Кушнаренко, Н.Н. Документоведение / Н.Н.Кушнаренко. – Киев, 2009. – С.242–259; 326–332; 412–422.

  3. Панкова, Е.В. Неопубликованные документы: учеб. пособие / Е.В.Панкова – М., 1990. – С.14–27.

  4. Рашилина, М.Ф. Информационное обеспечение специальными видами документов / М.Ф.Рашилина, Н.П.Змиричевская. – М., 1984. – С.6–8, 26–29; 42–45.

Графік самастойнай работы студэнтаў

Накірунак, тэма, заданне

Форма прадстаўлення

Коль-ць

гадзін

Час

прадстаўлення

1. Падбор выданняў, розных па мэтавым прызначэнні.

падборка дакументаў

2

сакавiк

2. Падрыхтоўка спіса перыядычных выданняў, розных па мэтавым прызначэнні.

спіс часопісаў і газет

2

сакавiк

3. Стварэнне экслібрыса ўласнай бібліятэкі.

малюнак

2

красавiк

4. Падрыхтоўка графічнага ўяўлення месца дакументалогii ў сiстэме навук.

малюнак

2

красавiк

5. Стварэнне іерархічнай, фасетнай і неіерархічнай класіфікацыі розных аб’ектаў.

класіфікацыя

2

люты

6. Вывучэнне літаратуры па тэме “Неапублікаваныя дакументы”.

канспект

2

красавiк

7. Падрыхтоўка да семінара №1

канспект

2

май

Метадычныя парады да самастойнай працы над асобнымі тэмамі курса Тэма: Класіфікацыя дакументаў. Стварэнне класiфiкацый аб’ектаў.

Мэта: Замацаваць падыходы да пабудовы класіфікацый. Пазнаёміцца з прыкладамі пабудовы класіфікацый дакументаў.

Заданне:

1. З дапамогай ведаў аб розных відах класіфікацый прывесці прыклады іерархічнай і фасетнай класіфікацый розных аб’ектаў.

2. Даць ацэнку створаным класіфікацыям дакументаў, уключаных у ДАСТ, падручнікі, артыкулы, па прыкметах:

2.1 Які падыход закладзены ў падмурак класіфікацыі.

2.2 Колькі прыкмет класіфікацыі ўжыта.

2.3 Ці дастаткова поўна дана характарыстыка аб’екту.

2.4 Прапановы па ўдасканаленню класіфікацыі.

3. Стварыць iерархiчную i фасетную класiфiкацыi розных аб’ектаў для замацавання тэарэтычных палажэнняў.

Методыка выканання:

  1. Пазнаёміцца з літаратурай па пытанню.

  2. Прааналізаваць створаныя класіфікацыі дакументаў па розных прыметах.

  3. Стварыць уласныя фрагменты розных вiдаў класiфiкацыi аб’ектаў.