Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Дакументазнаўства_Касап.doc
Скачиваний:
41
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
637.44 Кб
Скачать

Тэма 2.6. Мікраформы

Азначэнне мікраформаў. Гісторыя іх узнікнення. Вартасці і недахопы. Асаблівасці тэхналагічных працэсаў, пакладзеных у аснову падрыхтоўкі мікраформаў.

Вiды мiкраформаў (мікрафіша, мікрафільм, апертурная картка) і іх асаблвасці.Класіфікацыя мікраформаў у залежнасці ад паходжання, характару інфармацыі, носьбіта, матэрыяльнай канструкцыі, ёмістасці і iнш.

Выкарыстанне мiкраформаў у iнфармацыйнай дзейнасцi.

Тэма 2.7. Электронныя дакументы

Комплекс “машыначытальныя дакументы” як увасабленне дакументаў, змест якіх адлюстроўваецца штучнай мовай. Азначэнне машыначытальных дакументаў. Тэхнатронныя дакументы. Электронныя дакументы. Закон Рэспублiкi Беларусь “Аб электронным дакуменце” (1999г.), стандарты на электронны дакумент (2000г.) i электроннае выданне (2001г.).

Гісторыя развіцця машыначытальных дакументаў: ад перфадакументаў i магнітных дакументаў да аптычных дакументаў. Вартасці, недахопы дакументаў пэўных груп. Разнавіднасці перфа-, магнітных і аптычных дакументаў. Шчыльнасць запісу інфармацыі на розных носьбітах. Мультымедыйныя дакументы. Выкарыстанне электронных дакументаў ў бібліятэчна-інфармацыйнай дзейнасці.

Класіфікацыя машыначытальных дакументаў па відах інфарма-цыйных тэхналогій, па тэматыцы ўключанай інфармацыі, па ступені арыгінальнасці, па адлюстраванай інфармацыі і іншых прыкметах. Перспектывы развіцця электронных дакументаў.

Тэма 2.8. Нотныя дакументы. Выяўленчыя дакументы

Азначэнне паняццяў “нотныя дакументы” і “выяўленчыя дакументы”. Гісторыя ўзнікнення нотных дакументаў. Асноўныя віды. Класіфікацыя нотных дакументаў. Аналіз розных падыходаў. Характарыстыка навуковых выданняў (выданняў фальклорных матэрыялаў, поўных збораў нотных твораў, анталогій, факсімільных выданняў, вучэбных, выканаўчых і інш.). Формы існавання нотных выданняў. Структура нотных дакументаў.

Класіфікацыя выяўленчых дакументаў. Віды выяўленчых дакументаў і іх спажыўцы. Характарыстыка выяўленчых дакументаў па віду друку і тэхніцы, форме, мэтавым прызначэннi. Прадстаўнікі мастацкіх школ, якія працуюць у тэхніцы высокага, глыбокага, плоскага друку. Асаблівасці афармлення прыкладных, плакатных і іншых відаў выяўленчых дакументаў.

Тэма 2.9. Картаграфічныя дакументы

Картаграфія – навука аб картаграфічных дакументах. Гістарычныя этапы развіцця картаграфіі на Беларусi. Першыя прыклады картаграфічных дакументаў у свеце. Картаграфічныя знакі. Асноўныя віды картаграфічных дакументаў. Класіфікацыя картаграфічных дакументаў. Характэрныя асаблівасці карт i атласаў.

Каштоўнасныя ўласцівасці, вартасцi і недахопы картаграфічных дакументаў.

СТРУКТУРА АСОБНЫХ ТЭМ КУРСА I СПICЫ ЛIТАРАТУРЫ ДА IХ

Тэма 1.1. Дакумент як сiстэма Асноўныя пытанні:

  1. Гiсторыя ўзнiкнення i азначэнненне тэрміна “дакумент”.

  2. Адноснасць паняцця “дакумент”. Сiстэмныя прызнакi дакумента.

  3. Суадносіны паняццяў “дакумент” і “кніга”.

  4. Функцыі i ўласцівасці дакумента.

  5. Анталагiчны статус дакумента.

Асноўная літаратура:

  1. Зиновьева, Н.Б. Документоведение: учеб пособие / Н.Б. Зиновьева. – М., 2001. – С.75–112.

  2. Кушнаренко, Н.Н. Документоведение: учебник / Н.Н. Кушнаренко. – Киев, 2009. – 8-е изд., перераб. и доп.– С.119–138.(цi iншы нумар выдання).

  3. Соколов, А.В. Эпистемология документа (методологический очерк) / А.В. Соколов // Научно-техническая информация. Сер.1. – 2009. – №3. – С.2, 5, 7–8.

  4. Столяров, Ю.Н. Онтологический статус документа и его практическое значение для библиотек / Ю.Н. Столяров // Библиотековедение. – 1999. – № 4. – С.50–59.

  5. Столяров, Ю.Н. Соотношение книги с иными видами документа / Ю.Н. Столяров // Книга. Исследования и материалы. – М., 1989. – Вып. 58. – С. 67-79.

  6. Швецова-Водка, Г.Н. Общая теория документа и книги: учеб. пособие. – М.: Рыбари. – 2009. – С.14-37; 52-56; 58–66; 82–113.