Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Дакументазнаўства_Касап.doc
Скачиваний:
41
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
637.44 Кб
Скачать

Метадычныя парады да выканання курсавой работы

Курсавая работа на другiм курсе прадстаўляе сабой напісанне рэферата на падставе літаратуры па тэме. Яна будуецца на аналізе і абагульненні асноўных ідэй, палажэнняў, якія выказаны рознымі аўтарамі.

Мэта работы: Замацаваць тэарэтычныя веды, атрыманыя ў працэсе вывучэння курса “Дакументалогiя”, навучыць студэнтаў складаць класіфікацыі розных дакументаў па шэрагу прыкмет, вызначыць асаблівасці і структуру розных дакументаў.

Методыка выканання работы: Студэнт самастойна выбірае тэму з прапанаванага спісу. Выкарыстоўваючы слоўнікі, энцыклапедыі і іншую літаратуру, студэнт вывучае тэму. Па каталогах бiблятэк, базах дадзеных, спецыяльных часопісах неабходна выявіць асноўную літаратуру за апошнія 3-5 гадоў.2 Уся атабраная літаратура праглядаецца і адбіраецца найбольш значная, на якую складаецца канспект. Пасля вывучэння i аналіза літаратуры складаецца план курсавой работы. Ен павінен складаецца з раздзелаў: уводзіны, асноўная частка, якая павінна быць прадстаўлена тэматычнымі раздзеламі і падраздзеламі па тэме работы, і заключэнне. Ва ўводзінах неабходна даць абгрунтаванне актуальнасці, значнасці тэмы, выкласці мэты і задачы работы.

Курсавая работа павінна прадстаўляць сабой звязнае выкладанне матэрыяла са спасылкамі на афіцыйныя крыніцы, артыкулы, манаграфіі і г.д.

Спасылкі на літаратуру можна даваць у падрадковых заўвагах ці непасрэдна ў тэксце.

Напрыклад,

пры цытаванні: Каганаў А. сцвярджаў, што “сутнасць выхаваўчага працэсу...” [2, с.14],

пры выказванні ў тэксце: Каганаў А. разглядаў сутнасць выхаваўчага працэсу [2].

Тэмы курсавых работ

  1. Дакумент як сiстэмны аб’ект.

  2. Відэадакументы: вызначэнне, віды, характарыстыка і віды.

  3. Электронныя дакументы: агульная характарыстыка і віды.

  4. Мікраформы і іх роля ў інфармацыйнай дзейнасці.

  5. Гісторыя, сучасны стан і стуктура навукова-тэхнічных перыядычных выданняў.

  6. Гісторыя, сучасны стан, перспектывы развіця грамадска-палітычных перыядычных выданняў.

  7. Дакументы на CD-ROM носьбітах: віды, характарыстыка, тэхналогіі падрыхтоўкі, выкарыстанне.

  8. Фотадакументы: гісторыя, сучаны стан, віды, выкарыстанне.

  9. Паштоўкі як асобы від выдання: гісторыя, характэрныя рысы, класіфікацыя.

  10. Прамысловыя каталогі для рэкламы як крыніца фірменнай інфармацыі.

  11. Класіфікацыя дакументаў: аналіз розных падыходаў.

  12. Неапублікаваныя дакументы: азначэнне, характарыстыка асобных відаў, структура.

  13. Картаграфічныя дакументы: вызначэнне і характарыстыка асобных відаў.

  14. Кніга як духоўная скарбонка чалавецтва: праблемы класіфікацыі i відаў.

  15. Перспектывы выкарыстання розных відаў дакументаў.

  16. Тэхнiчныя нарматыўна-прававыя акты: характэрныя рысы, віды і агульная характарыстыка.

  17. Праблемы класіфікацыі выданняў.

  18. Літаратурна-мастацкія перыядычныя выданні Беларусі: гісторыя, сучасны стан, перспектывы развіцця.

  19. Маркі як дакумент па філатэліі: гісторыя ўзнікнення, характэрныя рысы, віды, класіфікацыя.

  20. Электронная кніга: праблемы вызначэння, падрыхтоўкі, стварэння.

  21. Афармленне дакументаў.

  22. Тэкставыя вытворчыя дакументы.

  23. Дакументныя iнфармацыйныя рэсурсы па прыродазнаўстве: азначэнне паняцця, накiрункi аналiза.

  24. Дакументныя iнфармацыйныя рэсурсы па медыцыне: азначэнне паняцця, накiрункi аналiза.

  25. Дакументныя iнфармацыйныя рэсурсы па тэхнiцы: азначэнне паняцця, накiрункi аналiза.

  26. Дакументныя iнфармацыйныя рэсурсы па сельскай гаспадарцы: азначэнне паняцця, накiрункi аналiза.

  27. Электронныя перыядычныя выданнi па адной з галiн: азначэнне, ўласцiвасцi, структура.