Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История книги УМК.doc
Скачиваний:
59
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
595.46 Кб
Скачать

Метадычныя ўказанні да самастойнай працы

Метадычныя указанні па падрыхтоўцы семінарскіх заняткаў прыводзяцца адпаведна да кожнай тэмы.

Падрыхтоўка рэферата адносіцца да самастойных заняткаў студэнтаў. Змест рэферата павінен паказаць ступень засваення студэнтам асноўных тэндэнцый развіцця кнігі і кніжнай справы ў той ці іншы перыяд, а таксама яго ўменне самастойна мысліць, абагульняць вывучаны матэрыял.

Для выканання рэферата студэнт павінен выбраць адну з рэкамендуемых тэм, прадумаць план работы, падабраць неабходную літаратуру. Пры напісанні работы неабходна праявіць уменне карыстаннем крыніц, прыводзячы на іх спасылкі ў тэксце; уменне выкладання сваіх ацэнак і вывадаў. Аб’ём работы павінен складаць прыкладна 5–10 аркушаў тэкста, выкананага з дапамогай камп’ютэранага набору. Тытульны аркуш павінен змяшчаць назву навучальнай установы, факультэта, тэму работы, прозвішча выканаўцы. Работа павінна мець план, уводзіны, назвы раздзелаў, заключэнне, спіс выкарыстанай літаратуры (у алфавіце аўтараў і назваў) з указаннем выхадных дадзеных.

Электронная прэзентацыя з’яўляецца таксама самастойнай работай, у якой студэнт павінен праявіць уменне аналізаваць, вылучаць галоўнае, абагульняць і прадстаўляць у сціслай форме асноўныя вынікі па тэкставых крыніцах абранай тэмы, а таксама паказаць уменне падабраць ілюстрацыйны матэрыял і аформіць яго у выглядзе электроннай прэзентацыі. Спіс выкарыстаных крыніц неабходна таксама абавязкова размясціць у канцы працы.

Работа падаецца на кафедру ў тэрміны, устаноўленыя навучальнай установай. Рэферат таксама можа быць абмеркаваны на семінарскіх занятках.

4. Пытанні для падрыхтоўкі да экзамену

  1. Этымалогія паняцця “кнігі”, яго тэрміналагічнае вызначэнне.

  2. Элементы кнігі, іх развіццё і прымяненне ў рукапіснай і друкаванай кнізе.

  3. Узнікненне пісьма, этапы яго развіцця.

  4. Першыя рукапісныя кнігі старажытных рабаўладальніцкіх дзяржаў Усходу, Егіпта, Індыі і Кітая.

  5. Кніга ў Антычным грамадстве.

  6. Кніга ў эпоху Сярэднявечча.

  7. Пісьмо усходніх славян і роля Кірылы і Мяфодзія.

  8. Рукапісная кніга Старажытнай Русі. Кніжныя помнікі Беларусі часоў Полацкага княства (ХІ – ХІІІ стст.).

  9. Рукапісная кніга Вялікага княства Літоўскага (XIV – XVIII стст.). Асноўныя тыпы.

  10. Гісторыя вынаходніцтва кнігадрукавання. Дзейнасць І. Гутэнберга і яго паслядоўнікаў.

  11. Фарміраванне кніжнай справы ў Англіі ў эпоху Адраджэння (XV – першая палова XVII ст.).

  12. Умовы развіцця кнігавыдання ў Італіі ў эпоху Адраджэння (XV – першая палова XVII ст.). Дзейнасць Альдаў.

  13. Развіццё кніжнай справы ў Нідэрландах ў эпоху Адраджэння (XV – першая палова XVII ст.). Дзейнасць Плантэнаў і Эльзевіраў.

  14. Асноўныя цэнтры кнігавыдання Францыі ў эпоху Адраджэння (XV – першая палова XVII ст.). Дзейнасць Эцьенаў.

  15. Узнікненне кнігадрукавання ў Польшчы, Чэхіі, Венгрыі, Румыніі (XV – першая палова XVII ст.).

  16. Узнікненне і развіццё кірылічнага друку. Дзейнасць Ш. Фіёля.

  17. Узнікненне беларускага кнігадрукавання. Выдавецкая дзейнасць Ф.Скарыны і яго паслядоўнікаў (С.Буднага і В.Цяпінскага).

  18. Выдавецкая дзейнасць “Дому Мамонічаў”.

  19. Выдавецкая і асветніцкая дзейнасць у ВКЛ праваслаўных брацтваў.

  20. Буйнейшыя каталіцкія і ўніяцкія друкарні ў ВКЛ і іх выданні.

  21. Гісторыя ўзнікнення перыядычнага друку і першыя газеты ў ВКЛ.

  22. Узнікненне і распаўсюджанне кнігадрукавання ў Маскоўскай дзяржаве. Выдавецкая дзейнасць І.Фёдарава і П.Мсціслаўца.

  23. Еўрапейская кніга і кнігавыданне ў эпоху Асветніцтва.

  24. Кніжная справа ў Расіі ў канцы XVII – XVIII стст. Развіццё грамадзянскага шрыфту і роля І. Капіевіча.

  25. Новыя паліграфічныя тэхналогіі і індустрыялізацыя кніжнай вытворчасці ў ХІХ ст.

  26. Кніжная справа ў ХІХ – пач. ХХ ст. у краінах Заходняй Еўропы і ЗША.

  27. Асаблівасці і развіццё нацыянальнага друку і кнігі ў ХІХ – пач. ХХ ст. у краінах Усходняй Еўропы (Балгарыя, Венгрыя, Румынія, Польшча).

  28. Кніжная справа ў Расіі ў ХІХ – пач. ХХ ст.

  29. Умовы развіцця кнігі на Беларусі ў складзе Расійскай імперыі (1795 – 1917 гг.).

  30. Адраджэнне беларускамоўнага кнігавыдання. Дзейнасць першых беларускіх выдавецтваў у Пецярбургу, Вільні, Мінску.

  31. Гісторыя развіцця беларускамоўнага перыядычнага друку ў ХІХ – пач. ХХ ст.

  32. Развіццё кніжнай справы ў першай палове ХХ ст. у краінах Заходняй Еўропы і ЗША.

  33. Кнігадрукаванне ў краінах Усходняй Еўропы ў першай палове ХХ ст.

  34. Асаблівасці развіцця выдавецкай справы ў Расіі і СССР у першай палове ХХ ст. (пасля 1917 г.)

  35. Асноўныя кірункі кнігавыдання ў БССР (пасля 1917 г.).

  36. Кнігавыдавецкая дзейнасць у Заходняй Беларусі (пасля 1921 г.).

  37. Выдавецкая справа Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны: тылавы, падпольны і акупацыйны друк.

  38. Аднаўленне і арганізацыя выдавецкай справы Беларусі пасля Вялікай Айчыннай вайны. Стварэнне новых выдавецтваў.

  39. Стан беларускамоўнага кнігавыдання ў БССР у 1963 – 1990 гг.

  40. Манапалізацыя выдавецкай вытворчасці ў Заходняй Еўропе і ЗША ў другой палове ХХ – пачатку ХХІ ст.

  41. Кніга ў краінах Усходняй Еўропы ў другой палове ХХ – пачатку ХХІ ст.

  42. Асноўныя тэндэнцыі выдавецкай дзейнасці ў СССР і Расіі ў другой палове ХХ – пачатку ХХІ ст.

  43. Змены ў развіцці кнігавыдавецкай справы ва ўмовах незалежнасці Рэспублікі Беларусь (пасля 1991 г.).

  44. Дзейнасць дзяржаўных выдавецтваў Рэспублікі Беларусь.

  45. Дзейнасць недзяржаўных выдавецтваў Рэспублікі Беларусь.

  46. Выдавецкая дзейнасць беларускай дыяспары.

  47. Беларускія кнігазнаўцы. Асноўныя працы па гісторыі беларускай кнігі.

  48. Асноўныя тэндэнцыі і праблемы развіцця кнігі ў свеце на сучасным этапе.