Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
история беларуси.docx
Скачиваний:
3
Добавлен:
16.09.2019
Размер:
77.71 Кб
Скачать

1. Сацыяльна-эканамічнае становішча беларускіх зямель у 9-13 стст.

Характар эканамічнага жыцця беларускіх зямель ў асноўным вызначала сельская гаспадарка. Асноўныя прылады апрацоўкі глебы ,двухзубыя сохі, матыка з жалезнай акоўкай. Сеялі ўручную, баранавалі драўлянай бараной.. Найболыл распаўсюджанымі збожжавымі культурамі былі проса, жыта і пшаніца, а таксама авёс, ячмень.

3 развіццём земляробства паляванне, рыбалоўства, бортніцтва страчвалі ранейшае значэнне і ўсё больш набывалі характар падсобных заняткаў. Рост прадукцыйных сіл у земляробстве суправаджаўся развіццём хатніх промыслаў і выдзяленнем рамяства.

3 IX па XIV ст. пісьмовыя крыніцы называюць больш за 50 пасяленняў гарадскога тыпу на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Гэта Полацк (862), Тураў (980), Бярэсце (1019), Віцебск (1021) і Заслаўе (988), Браслаў (1065), Друцк (1078), Гародня (1127) і інш.

Гарады з'яўляліся не толькі цэнтрамі рамеснай вытворчасці (ужо ў IX - X стст. у іх налічвалася звыш 40 спецыяльнасцяў: кавалі, збройнікі, ювеліры, бондары, ткачы, шаўцы і інш.), але і гандлю, як унутранага, так і знешняга. У XII - XIII стст., відаць, склаўся абмен на ўнутраным рынку ў сувязі з аддзяленнем горада ад вёскі, што не магло не выклікаць абмену паміж імі

Купцы з беларускіх зямель падтрымлівалі шырокія гандлёвыя сувязі не толькі з суседнімі, але і з больш далёкімі краінамі. Праз Русь праходзіў, вялікі водны шлях "з вараг у грэкі" . На Русь прывозіліся дарагія самацветы, прадметы раскошы, перац, лаўровы ліст, фарбы і інш.

3 узнікненнем прыватнай уласнаці на зямлю на тэрыторыі Беларусі ўмацоўвалася і пашыралася феадальнае землеўладанне. Першьга звесткі на Беларусі адносяцца да X ст. Гэты працэс бьгў звязаны з захопамі пануючым класам абшчыннай зямлі. Сяляне-абшчыннікі (смерды) пазбаўляліся зямлі і ператвараліся ў залежных ад феадала людзей. 3 цягам часу феадальнае землеўладанне стала пануючай формай зямельнай уласнасці на Беларусі. Уласнікамі зямлі з'яўляліся князі, баяры, царква.

Сяляне-абшчыннікі траплялі ў феадальную залежнасць рознымі шляхамі. Значная частка сялян бяднела ад уплаты цяжкіх княжацкіх данін, ад частых войнаў, у час якіх іх гаспадарка рабілася аб'ектам рабаўніцтва. Абрабаваныя сяляне-абшчыннікі, трапляючы ў кабалу, трацілі свабоду і зямлю..

Сялянскі надзел і гаспадарка, якая на ім вялася, былі крыніцай для атрымання феадаламі і феадальнай дзяржавай прыбавачнага прадукту. На карысць дзяржавы сяляне плацілі перш за ўсё даніну - розныя футры (сабаліныя, гарнастаевыя, пясцовыя, куніцавыя, бабровыя), а таксама мёд, воск і іншыя прадукты лясной гаспадаркі. Даніна збіралася з насельніцтва шляхам перыядычнага аб'езду князем і яго дружынай падуладных яму зямель Далейшае развіццё феадальных адносін павялічвала сацыяльную процілегласць паміж нізамі і пануючым класам, абвастрала супярэчнасці ўнутры тагачаснага грамадства. дагавор 1229 года паміж Смаленскiм, Вiцебскiм, Полацкiм княствамi, Рыгай i Гоцкім берагам носіць ярка выражаны класавы характар, бо ён ўсталёўваець павышаную абарону жыцця вольнага чалавека ў параўнанні з рабом: згодна артыкулу 1, за забойства вольнага чалавека штраф складаў 10 грыўняў срэбра, а за раба - 1 грыўню срэбра.