Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
itog.docx
Скачиваний:
6
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
90.19 Кб
Скачать
    1. Шляхі развіцця тэрытарыяльнай геральдыкі.

Беларуская гарадская гералдыка прайшла ў сваім развіцці некалькі этапаў і адчула на сабе ўплыў розных геральдычных напрамкаў.

Першы этап – дагеральдычны. Ён пачынаецца ў старажытнасці. Менавіта там з мясцовых традыцый нараджаюцца і выспяваюць геральдычныя сімвалы. З познай упэўненасцю да яго можна аднесці толькі гербы Наваградка і Віцебска.

Другі этап – геральдычны. Ён працягваўся прыкладна з XVIст. па першыя дзесяцігоддзі XX ст. У гэтым этапе выразна прасочваюцца два адметныя перыяды – геральдычны і познегеральдычны. Першы акрэсліваецца XVI-XVIII стст., а наступны – апошняй чвэрцю XVIII– першымі дзесяцігоддзямі XX ст.

Вынікам працэссу развіцця горада як сацыяльн-эканамічнага арганізма з’явілася тое, што жыхары найбольш сталых у эканамічных адносінах гарадоў дабіваліся права на стварэнне сваіх уласных органаў гарадскога самакіравання, незаоежных ад каралеўскай і княжацкай адміністрацыі ў вырашэнні пытанняў унутрагарадскога жыцця. Атрыманне гарадамі майдэборскага права цягнула за сабой стварэнне сацыяльнага адміністрацыйнага апарата, абавязковымі атрыбутамі якога былі герб і пячатка. Гэта – перыяд існавання ўласна гарадскіх гербаў. У гербах геральдычнага перыяду у значна большай ступені знаходзяць адлюстраванне асаблівасці таго або іншага горада, чым у гербах, атрыманных у наступным познегеральдычным перыядзе.

Тры падзелы Рэчы Паспалітай (1772, 1793, 1795) і далучэнне Беларусі да Расіі сталі той мяжой, якая падзяляе геральдычны і познегеральдычны перыяды. У гэты час назіраецца інтэнсіўны працэс выцяснення старажытных гарадскіх гербаў і іхняя замена новымі. Яны надаваліся цэнтрам паветаў, намесніцтваў, пазней губерняў, што былі створаны на тэрыторыі Беларусі па агульнарасійскаму ўзору.

Магілёву быў дадзены “старый герб” – яздок на кані у чырвоным полі. Калі у старажытным гербе (1661) выява ездака (г. зн. герб “Пагоня”) была толькі элементам гарадскога герба, дык зараз яна стала дамінуючай.

Герб, падобны на магілёўскі, атрымаў і Чэрыкаў з дадаткам на шчыт залатой цітлы ў адзнаку таго, што “сие место всегда подсудно было Могилёву”.

Праз некалькі тыдняў гербы з такімі самымі сюжэтамі атрымалі гарады Полацкага намесніцтва. Герб Полацка апісваўся наступным чынам: “В серебряном поле на коне воин, держащий в правой руке саблю, а на левой надетый красный щит с двойным на оном крестом”. Гербы астатніх павятовых гарадоў гэтага намесніцтва адрозніваліся толькі колерам поля. Так, герб Дрысы меў залатое поле, Віцебска – чырвонае з срэбнымі палосамі. Гарадка – блакітнае з залатымі палосамі, Суража – падзеленае на чатыры часткі: чырвоную, залатую, срэбную і блакітную.

Павятовыя гарады Магілёўскага намесніцтва атрымалі гербы, якія адлюстроўвалі тую ці іншую асаблівасць горада або усяго павета цалкам.

Такім чынам, назіраецца своеасаблівая падмена паняцця “герб мескі” паняццем “герб павятовы”. Гэта адлюстравана і ў афіцыйных дакументах. Напрыклад, ва ўказе Сената аб гербах гарадоў Віленскай, Гродзенскай, Менскай і Ковенскай губерняў у тытулах фігуруюць не гербы гарадоў, а гербы паветаў. Так былі зацверджаны гербы Ашмянскага, Брэсцкага, Вілейскага, Ваўкавыскага, Дзісенскага, Кобрынскага, Лідскага, Навагрудскага, Пружанскага і Слонімскага паветаў. Выключэннем з’яўляюцца толькі гербы Гомеля і Лепеля.

Для пачатку познегеральдычнага перыяду характэрна поўнае адмаўленне расійскімі ўладамі традыцыйных сімвалаў гарадскога самакіравання і надання гарадам новых гербаў. Яны былі створаны па аднаму шаблону. Напрыклад, усе павятовыя гарады Полацкага намесніцтва і сам Полацк атрымалі гербы з выявай “Пагоні”, або, як яе называюць яшчэ, “Яздца”. Гэтыя гербы адрозніваліся паміж сабой толькі колерам поля. Крфху меньш былі аднівеліраваны гарадскія гербы Магілёўскага намесніцтва: у іх назіраецца некаторае імкненне да адлюстравання канкрэтных, але, нажаль, часта штучна вынайдзеных асаблівасцей таго або іншага горада.

Так, Стары Быхаў атрымаў герб – у чырвоным полі дзве скрыжаваныя гарматы, “каковых в сем городе находится много”. Быхаў доўгі час быў вотчынным уладаннем спачатку Хадкевічаў, а потым Сапегаў, якія стварылі з яго моцную крэпасць, аснасціўшы па ўсіх правілах фартыфікацыйнага мастацтва.

Оршы быў нададзены герб - пяць скрыжаваных стрэл, таму што “город построен еще древними скифами”, якія “таковыми оридиями похвально действовали”.

Калі ў гербе Быхава адлюстраваўся рэальны факт, дык тлумачэнне герба Оршы, дадзенае ў Поўным зборы законаў Расійскай Іперыі, гэта, хэтчэй за ўсё, вынік “творчасці” мастакоў і складальнікаў гербаў з Геральдмейсцерскай канторы.

Да падобнай гульні ўяўлення трэба аднесці і новыя гербы Мсціслава, на якім выява бягучай чырвонай лісы і Капыля, дзе – “черный сидящй заяц в зелёном поле, каковых редких зверьков в окрестностях сего города изобильно”.

Больш рэальную глебу мае герб Рагачова – “Черный бараний рог в золотом поле”. Гэты герб з’яўляецца, як і ваўкавыскі ці ружанскі, гаворачым: назва горада сугучна эмблеме, якая прысутнічае на гербе.

Гербы, у якіх адлюстравалася спроба падкрэсліць гаспадарчую дзейнасць чалавека, мелі Клімавічы, Бабінавічы і Сянно.

Але ніводзін з гарадоў Усходняй Беларусі не атрымаў пацвярджэнне тых гербаў, якімі карысталіся яны на працягу многіх дзесяцігоддзяў.

У расійскай геральдыцы гербы сталі адным з шматлікіх элементаў, з якіх будавалася ўся сістэма распрацаваных урадам мер па ўзмацненню уласных пазіцый.

Паколькі гарадскія гербы далучанай тэрыторыі не адпавядалі ідэалагічным патрабаванням самадзяржаўя, яны былі скасаваны, прычым у заканадаўчых актах не пакінута нават драбнейшага намеку на іх папярэдняе існаванне. Трэба адзначыць, што гэтая тэндэнцыя замоўчвання назіраецца і адносна больш ранняга перыяду. Гэтае замоўчванне гарадскіх гербаў у XVI – XVIIстст. тлумачыцца тым, што ў расійскіх гарадоў у гэты перыяд гарадскія гербы адсутнічалі.

Наданне герба “Пагоня” ўсходнім беларускім гарадам мела на мэце пэўны палітычны разлік. Пасля першага падзелу заставалася існаваць Рэч Паспалітая, дзе абодва гербы “Белы Арол” і “Пагоня” былі нацыянальнымі сімваламі суверэнітэту адпаведных зямель канфедэрацыі. На гербах нашых гарадоў, створаных расійскімі геральдыстамі, у верхняй частцы размяшчаўся двухгаловы імперскі арол, а сімвал дзяржаўнасці і суверэнітэту знаходзіўся ў ніжняй як знак падпарадкаванасці.

Старажытныя беларускія гербы былі заменены новымі, больш нейтральнымі, або, наадварот, такімі, якія падкрэслівалі б іхнюю прарасійскую накіраванасць або ўслаўлялі царскую зброю. Напрыклад, у гербе Чавусаў былі намаляваны ў чырвоным полі скрыжаваныя шпага, меч і лаўровы вянок “в память славой победы (28. 09. 1708), одержанной над шведами в окрестностях сего города под Лесной». Таким чынам, на беларускім гербе была ўслаўлена перамога войскаў Пятра I над экспедыцыйным корпусам шведскага генерала Левенгаўпта.

Пазней у гербах гарадоў, атрыманых у першай палове XIX ст. для Мінскай, Гродзенскай і Віленскай губерняў, гэтае станаўленне застаецца без змены, але крыху змягчаецца. Так, гербы, якія мелі выявы святых, агульных для праваслаўя і каталіцызму (Менск – Панна Марыя, Барысаў – святы Пётра, Наваградак – архангел Міхаіл), чорных арлоў (Нясвіж, Мазыр) або нейтральных (Ваўкавыск – воўк, Пінск – лук са стралой), былі пакінуты. Для іх была зроблена толькі новая мастацкая рэдакцыя, з некаторымі зменамі ў дэталях выяў. Большая ж частка старых гербаў была заменена. Напрыклад: Кобрынь, які меў у якасці герба выяву святой Ганны, атрымаў герб з выявай сахі і ў апошнім, і ў наступным выпадках робіцца падмена паняцця “герб гарадскі” на “павятовы”.

Такім чынам, толькі сем з 42 гарадскіх і павятовых гербаў, якія прыпадаюць на сучасную тэрыторыю Беларусі, і былі зацверджаны Сенатам, пакінуты са старымі эмблемамі ў новых мастацкіх рэдакцыях. Астатнія атрымалі зусім новыя гербы, негледзячы на тое, што 23 гарады, якія сталі цэнтрам паветаў і губерняў, паводле новага адміністрацыйнага падзелу раней мелі старажытныя гербы.

Увогуле інстытут геральдыкі заходнееўрапейскага паходжання. Паколькі Беларусь адпаведна са сваім геаграфічным становішчам і гістарычнымі абставінамі апынулася ў сферы кантактаў з культурай Заходняй Еўропы раней, чым Расія, дык і фарміраванне геральдычнай традыцыі тут пачалося раней і праходзіла больш інтэнсіўна. У сваю чаргу, расійская геральдычная традыцыя адчула на сабе ўплыў беларускай, таксама як беларуская – уплыў нямецкай і польскай, а апошняя – нямецкай і чэшскай геральдычнай традыцыі.

Беларуская меская геральдыка з’яўляецца неад’емнай часткай як беларускай, так і агульнаеўрапейскай культуры. Яна з’яўляецца арыгінальнай, непаўторнай, з характэрнымі толькі для нашай мясцовасці рысамі.

2.

2.1.Герб горада Брэст.

Першыя летапісныя звесткі, якія датычацца старажытнага Бярэсця, адносяцца да 1019 г. Горад узнік як гандлёвы цэнтр і крэпасць. Яго росту спрыяла вельмі зручнае геаграфічнае становішча на шляху паміж Усходам і Захадам, на беразе паўнаводнага Заходняга Буга і сутоках з ім Мухаўца.

У першыя стагоддзі своёй шматвяковай гісторыі ён знаходзіўся ў сферы ўплыву спачатку тураўскіх, потым галіцка-валынскіх князёў. Адзін з нешматлікіх беларускіх гарадоў, які быў захоплены і знішчаны войскамі татара-манголаў.

У 1319 г. Бярэсце пераходзіць пад уладу Гедыміна, а потым Кейстута. Пасля яго смерці Бярэсцем пачаў валодаць Ягайла.

У 80-ых гг. XIV ст. Вітаўт пры дапамозе тэўтонскіх рыцараў і наёмнікаў адбіў Бярэсце ў Ягайлы. Рыцарамі камандаваў князь Ланкасцескі – у будучым англійскі кароль Генрык Чорны.

У 1390 г. каралеўскай ласкай гораду было падаравана Магдэбургскае права, горад набыў свой уласны герб. На сінім полі белы лук са стралой.

Герб Брэста сведчыць аб адвагі і мужнасці абаронцаў роднага горада. Гэты герб і сёння з'яўляецца афіцыйным сімвалам горада, нагадваючы пра гераізм жыхароў горада ў старажытныя часы. Гэта было першым фактам надання правоў на самікіраванне месцам ВкЛ. Прывілеі Бярэсцю неаднаразова пацвярджаліся і пашыраліся каралямі Рэчы Паспалітай.

У 1409 г. у Бярэсці адбылася нарада паміж Вітаўтам і Ягайлам, на якой было вырашана выступіць супраць Тэўтонскага ордэна. Сярод запрошанных на нарадзе прысутнічаў кіпчакскі султан Саладзін. Вінікам агульнага паходу стала перамога пад Грунвальдам (1410), у якой прымала ўдзел і Берасцейская харугва.

У 1441 г. Бярэсце далучаецца да ліку галоўных гарадоў Вялікага княства Літоўскага. З 1566 г. становіцца цэнтрам Берасцейскага ваяводства, у склад якога ўваходзілі два паветы: Брэсцкі і Пінскі.

У XVI ст. Бярэсце – адзін з буйнейшых гарадоў дзяржавы. У гэты час дасягаюць значнага росквіту рамесныя цэхі. У першай палове XVII тут існавала 6 цэхаў – ганчарскі, злотніцкі, гарбарскі, кавальскі і інш.

У 1596 г. у Брэсце была заключана царкоўная ўнія, якая падпарадкавала частку праваслаўнага насельніцтва Беларусі і Украіны ўплыву рымскага папы.

У 1648 – 1654 гг. жыхары Брэста выступілі супраць магнатаў, але паўстанне было задушана, места вельмі моцна разбурана.

У 1657 г. горад захапілі і спалілі шведы. У час Паўночнай вайны (1706) войскі шведскага караля Карла XII захапілі горад. Праз 3 гады яго занялі маскоўскія войскі, якіх выбілі адтуль у 1661 г.

З 1659 па 1666 г. у Брэсце існаваў Манетны двор, які чаканіў дробныя медные манеты – барацінкі.

Узмацненне нацыянальна-рэлігійнага прыгнёту выклікала адпор беларускага насельніцтва. У другой палове XVI – першай палове XVII ст. на Беларусі пачынаюць узнікаць арганізацыі мяшчан – брацтвы. У 1591 г. пры Мікалаеўскай царкве ствараецца братства, пры якім існавала школа, дзе выкладанне вялося на нацыянальнай мове. У ей працаваў выкладчыкам напрацягу 1592 – 1595 гг. выдатны беларускі педагог і царкоўны дзеяч, гуманіст-асветнік Л. Зізаній.

У 1792 г. горад Брэст стаў на некаторы час апорным пунктам Таргавіцкай канфедэрацыі. У 1794 г. А. В. Сувораў пераправіўшыся на другі бераг Буга вышэй Брэста, разбіў атрады канфедэратаў пад камандай Ю. Серакоўскага і ўзяў горад.

У 1802 г. Брэст атрымлівае статус павятовага горада Гродзенскай губерні. Страціўшы значэнне як адміністрацыйна-палітычны цэнтр, ён захаваў сваю эканамічную вагу. Своеасаблівае геаграфічнае становішча Брэста ў сімвалічнай форме адбілася і на гарадскім гербе, заснаваным 6 красавіка 1845 года расійскім імператарам Мікалаем I. Герб павятовага горада Брэст-Літоўска Гродзенскай губерні меў наступнае апісанне: «У верхняй частцы шчыта Гродзенскі герб, у ніжняй у блакітным полі прадстаўлена зліццё рэк Буга і Мухаўца; на мысе, утвораным злучэннем рэк, пастаўлены круг срэбных шчытоў, пасярод якіх узвышаецца прыгонны штандар з двухгаловым арлом, у знак таго, што горад Брэст звернуты ў крэпасць».

Як ваенны фарпост на заходніх межах Расійскай імперыі набыў вядомасць пасля пабудовы Брэсцкай крэпасці. Старажытнае Бярэсце, за выключэннем асобных дамоў, у выніку распачатага будаўніцтва было знішчана, а горад перанесены на 2,5 вярсты на ўсход.

З 70-ых гг. XIX ст. Брэст становіцца значным чыгуначным вузлом. Акрамя чыгункі, важную роль у жыцці горада адыграў рачны порт.

У гады рэвалюцыі 1905 – 1907 у Брэсце адбыліся шматлікія выступленні працоўных і салдат гарнізона. У 1918 у Белым палацы, адным са старажытных будынкаў горада, які ўцалеў пры будаўніцтве крэпасці, быў падпісаны Брэсцкі мір паміж Савецкай Расіяй і Германіяй, які наклаў пачатак 9 падзелам Беларусі. У лютым 1919 г. Брэст захоплены буржуазнай Польшчай, у межах якой ён знаходзіцца да 1939 г., за выключэннем 19 дзён у жніўні 1920 г., калі ў горадзе знаходзіліся Бальшавіцкія ўлады. 1921 – 1939 гг. Брэст з’яўляўся цэнтрам палескага ваяводства. Вернуты Беларусі ў верасні 1939 г.

Улічваючы вечнае значэнне геральдычных сімвалаў для жыхароў Брэсцкай вобласці, у пастанове Брэсцкага аблвыканкама 1998 аб аднаўленні гістарычных і стварэнні новых гербаў асабліва рэкамендавалася выкарыстанне ў новых праектах сімвалаў Брэста - лука і стрэл. У цяперашні час цэлы шэраг населеных пунктаў Брэсцкай вобласці, і ў першую чаргу створаныя да 2002 г., мае ў сваіх гербах выявы гэтага віду сярэднявечнай баявой зброі, а таксама абарончых збудаванняў.

Герб горада Брэста ставіцца да гісторыка-геральдычных помнікаў Беларусі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]