Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ДЫПЛОМ БЯРЧУК ВІКА.docx
Скачиваний:
6
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
97.42 Кб
Скачать

Раздел 2 музеефікацыя ружанскага палацава-паркавага комплекса

2.1 Музеефікацыя Ружанскага палаца

Музеефікацыя – кірунак музейнай дзейнасці, якая заключаецца ўпераўтварэнне гісторыка-культурных ці прыродных аб’ектаў у аб’екты музейнага паказу з мэтай максімальнага захавання і выяўлення іх гісторыка-культурнай, навуковай, мастацкай каштоўнасці.Музеефікацыяй у шырокім сэнсе слова можна лічыць пераход у музейны стан любога аб’екта, але тэрмін як правіла, выкарыстоўваецца да нерухомых аб’ектаў, асяроддзю і аб’ектам нематэрыяльнайспадчыны. Паняцце “музеефікацыя” выкарыстоўваў у сваіх працах яшчэ Ф.І.Шміт, але сцвердзіўся гэты тэрмін у савецкім музеязнаўстве пасля Вялікай Айчыннай вайны ў перыяд шарокамаштабных работ па рэстаўрацыі гісторыка-культурнай спадчыны. Прынята выдзяляць дзве формы “музеефікацыі”: “пад музей”, а менавіта выкарыстанне помніка пад экспазіцыі і музейныя службы, і “як музей” - пераўтварэнне гісторыка-культурнай каштоўнасці ў самастойны аб’ект музейнага паказу.Сёння ўсё часцей выкарыстоўваецца частковая (ці “мяккая”) музефікацыя, якая не мае на мэце поўнага із’яцця аб’екта з асяроддзя бытавання і якая дапускае выкананне ім першапачатковых функцый. Выбар формы і метадаў музеефікацыі вызначаецца тыпам помніка, яго гісторыка-культурнай каштоўнасцю і станам.Найбольшая колькасць сярод музеефікаваных аб’ектаў складаюць помнікі архітэктуры.

Помнікі архітэтуры як аб’екты спадчыны ў значнай ступені абагульняюць культурны кантэкст гарадоў. З улікам сфарміраванага аблічча горада Ружан, тут існуюць асаблівыя адносіны  да культурнага жыцця горада, да архітэктуры,якая з’яўляецца сімвалам горада і краіны.

Разпрацоўка канцэпцый іх існавання ў сённяшнім жыцці становіцца адным з ключавых элементаў рэканструкцыі гарадскога асяроддзя.

Асноўнымі відамі работ на гісторыка-культурным комплексе з’яўляюцца: рэстаўрацыя, кансервацыя, рамонт, рэканструкцыя, рэгенерацыя і г.д

Пры ажыццяўленні мерапрыемстваў па ахове гісторыка-культурнай спадчыны вялікае значэнне мае вырашэнне праблем, звязаных з захаваннем гістарычных гарадоў, паселішчаў і горадафарміруючай ролі архітэктурных помнікаў. Іх актуальнасць абумоўлена інтэнсіўнасцю ўрбаністычных працэсаў, якія набываюць не толькі тэндэнцыю да паскарэння, але і характарызуюцца выкарыстанем новых матэрыялаў і тэхналогій пры работах у гарадскім асяроддзі.[ 26, c 14].

        Зберажэнне індывідуальных, непаўторных рысаў гістарычнага горада заснавана на сістэме прававых дакументаў, якімі рэгулююцца адносіны у сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны краіны, а таксама вызначаецца яе месца ў структуры сацыяльна-эканамічных адносінаў ў грамадстве. Работа з абьектамі архітэктуры патрабуе асаблівых падыходаў і вымагае прыняцця да ўвагі шматлікіх чыннікаў? (што гэта за слова?)сацыяльнага, эканамічнага, прававога, культурна-лагічнага, навуковага і іншага характару. Спроба занядбання пэўнай іх часткі, а ў асобных выпадках хаця б аднаго чынніка з гэтага пераліку, наносіць немалую шкоду гісторыка-культурнай спадчыне.[ 26, c 7].

Рэстаўрацыя. Віды работ на гісторыка-культурным аб’кце.

Спроба захаваць для нашчадкаў ацалелыя элементы палаца прадпрымаліся яшчэ ў часы СССР. За кошт бюджэтных сродкаў БССР быў выкананы праект аднаўлення брамы, і ўжо ў пачатку 90-х гадоў пачалася рэстаўрацыя правага флігеля[4] і аркад. Нажаль, работы вяліся нядоўга: Cавецкі Саюз разваліўся, і маладой дзяржаве стала  не да архітэктурных помнікаў. Цікавасць да іх адрадзілася толькі ў пачатку новага тысячагоддзя, калі наша краіна абвясціла развіццё турыстычнай галіны найважнейшай дзяржаўнай задачай. У 2004 годзе была зацверджана абласная праграма, згодна з якой 26 помнікаў гісторыі і архітэктуры атрымалі права на прыярытэтнае фінансаванне. У гэтым ліку апынуўся і Ружанскі палац. Яго расчысцілі ад назапашанага хламу, прыбралі падступала (Стыль, вычытай уважліва)ўшчыльную драўляныя гаспадарчыя пабудовы і ад бяды далей замуравалі хады ў падзямелля. (публіцыстычны стыль не павінен быць…проста напішы - і замуравалі падзямельныя хады). Зараз радавая рэзідэнцыя Сапегаў ўключана(-у) ў адзін з самых папулярных турыстычных маршрутаў Брэсцкай вобласці: Брэст-Ружаны-Косава.

У 2008 г пачалася поўная рэстаўрацыя двух флігеляў і ўязной брамы. Але каб задзейнічаць помнік у турыстычнай індустрыі па поўнай праграме, зроблена відавочна недастаткова. 30 млн. рублёў, якія вылучылі з абласнога бюджэту на карэкціроўку састарэлага за 17 гадоў праекта рэстаўрацыі, паклалі пачатак новаму этапу ў лёсе беларускага Версалю. Аб'ект вельмі складаны, таму каб яго зноў адрадзіць спатрэбілася ў працу задзейнічаць сілы спецыялістаў самых розных абласцей-гісторыкаў, мастакоў, музейных і архіўных работнікаў. [ 23, c 5]

(задзейнічацть спецыялістаў розных навуковых кірункаў – гісторыкаў…)

   Аднаўленню флігеля папярэдніала вялікая археалагічная і даследчая праца. Знешне фасад будынка і ўяздной (-ўязной) брамы выглядаюсць ў адпаведнасці з чарцяжамі Яна Самуэля Бэкера, які кіраваў рэканструкцыяй палаца ў канцы 18 ст.( гэтыя чарцяжы сталі вядомыя вучоным у пачатку 20 ст- іх знайшлі ў кабінеце графюр(-в) ўніверсітэтскай бібліятэкі ў Варшаве), а вось унутраную планіроўку для большай функцыянальнасці будынка прыйшлося часткова змяніць.

Зараз ужо адноўлены 2 флігелі і ўяздная (-ўязная)брама. Але гэта не ўсе, што планавалася. На перадзе(лепш - У перспектыве плануецца….)рэстаўрацыя усходняга(-ў)тэатра і астатняй часткі палаца. Але гэта патрабуе максімальных (правільна –вялікіх) сродкаў, якія дзяржава можа даць толькі праз пэўны час.[25, c 8]

Адной з праблем на сёння застаецца адсутнасць ў рэспубліцы моцнага спецалізаванага будаўніча-рэстаўрацыйнага прадпрыемсятва, якое змагло б акумуляваць ўвесь комплекс работ-рэстаўрацыйных, будаўнічых, інжэнерных (-ы) [ 25, c 9)

Музеефікацыя

На сучасным этапе  ў жыцце музеяў апынуліся уцягнутымі нямногія  нерухомыя помнікі  матэрыяльнай культуры —помнікі аржітэктуры. Іх уключэнне ў музейнае жыццё абумовіла ўзнікненне  спецыфічных форм і накірункаў музейнай дзейнасці , якія адрозніваюцца ад традыцыйных. Акрамя прадметнай своеасаблівасці  помнікі надаюць музеям новыя прасторавыя  характарыстыкі,становяцца часткай музейнай інстытуцыі.

Успрыяцце помнікаў архітэктуры не толькі ў ліку матэрыяльных аб’екктаў спадчыны, але і як сістэмы каштоўнастных арыентацыйграмадства , сістэмы значэнняў, сфакусіраваныхў мастацкіх формах , абагульняе паняцце культуры грамадства па архітэктуры Гэта дае магчымасць разглядзець музеефікацыю помнікаў культуры ў якасці культуралагічнай праблемы проблемы, даследванне якой  спрыяе актуалізацыі архітэктурнай спадчыны, вызначэнню асобай ролі і перспектыў развіцця помнікаўў сучаснай культуры.

У апошняе дзесяцігоддзе XX ст. музеефікацыя была  прызнана асноўнай формай захоўвання культурнай спадчыны , «прынцыпам светаразумення айчыннай гісторыі і культуры». Паняцце , якое выкарыстоўвалася доўгі час з’яўлялася прырагатывай спецыялістаў па гісторыі архітэктуры , стала  выкарыстоўвацца і атрымала новае ў музейнай тэорыі . [29, c 40]

Сёння музеефікацыя помнікаў архітэктурыусведамляецца як дзейнасць , якая развіваеццаў дзвух накірунках . Першае вызначаецца паняццем  «Помнік як музейны аб’ект» і характарызуецца  паняццем гістарычных і мастацкіхасаблівасцей , якія дазваляюць ператворваць (-ператварыць) помнік ў асобны аб’ект паказа , самастойны помнік-музей , як пры наяўнасціў ім экспазіцый , так і прыіх адсутнасці . Успрыняцце архітэктурнага ўмацавання ў якасці музейнага аб’екта фарміруе асаблівыя адносіны да яго  і абумоўлівае ўключэнне помніка  ў жывую ткань (-у культурную прастору) культуры шляхам рэстаўрацыі , мэта якой з’яўляецца выяўленне і захаванне  яго эстэтычнай ігістарычнай вартасці.

Другое накіраванне музеефікацыі звязана  з размяшчэннем ў помніку архітэктуры музея як культурнай інстытуцыі  , вызначаецца паняццем «помнік як музей » і мае ў аснове сохранение подленных (-захаванне аўтэнтычных)архітэктурных форм і і мастацкіх асаблівасцей будынка. На аснове (-выснове) вывучэння гістарычнага бытавання і аналізу мастацкага вобраза інтэр’ераў ажыццяўляецца пошук аптымальных спосабаў іх рэстаўрацыі з  улікам дальнейшага музейнага выкарыстання.

Музеефікацыя ў Ружанскім палацы з’явілася вынікам інтэграцыі метадаў архітэктурнага даследавання з метадамі навуковага вывучэння помніка . Ў гэтым працэсе знайшлі  прымяненне ўсе сучасныя метады рэстаўрацыі . Разгляд розных аспектаў практычнай музеефікацыі помніка як музейнага аб’ектадазволіла заключыць (-зрабіць выснову) , што канкрэтныя індывідуальныя рашэнні, прынятыя пры рэстаўрацыі і  ўзнаўленнем знешняга  і ўнутранай прасторы помніка , заснаванай  на паняццях яго  гістарычнай тыпалогіі і месца ў смысловай прасторы культуры. (- думка правільная, але састыкуй канчаткі і прывядзі ў належны стан сэнс сказа)  У сілу гэтага (лепш – Таму абагульненне…) абагульненне дадзенага вопыту можа быць выкарыстана не толькі пры дальнейшай (-далейшай)рэстаўрацыі найбольш значных інтэр’ераў палацаў), але і ў працэсе музеефікацыі астатніх(-іншых) помнікаў архітэктуры17-18 ст. Такім чынам ў(-у) навуковай практыцы аналіз мемарыяльнай «ткані»?культуры, дазволіў разпрацаваць(-с) стэрэатыпы  дзеяння, свайго рода стандартныя прыемы музеефікацыі . [30, c 190]

    У 2011 г. у Ружанскім палацавым комплексе адкрыўся музей “Палацавы коплекс Сапегаў”. У адноўленым усходнім флігелі дзве залы: выставачная і экспазіцыйная. Экспазіцыйная, што размешчана на другім паверсе, распавядае пра род Сапегаў і гісторыю Ружанскага палацавага комплексу. Зараз фонды налічваюць каля 500 экспанатаў (Віка! У музейным фондзе могуць быць толькі музейныя прадметы, а экспанаты ў экспазіцыі), частка з якіх з’явілася ў  калекцыі падчас раскопак на тэррыторыі усходняга (-ў) корпуса. У зале на першым паверсе ладзяцца выставы мастацкіх твораў сучасных аўтараў. Праводзіліся розныя выставы, напрыклад, выстава членаў(правільна -сябраў) Саюза мастакоў Беларусі, прысвечаная сярэднявяковай(-сярэднявечнай) гісторыі нашага краю, потым выстава работ Барыса Богшы, там утрымліваюцца графічныя выявы помнікаў архітэктуры і прыроды Ружаншчыны. [ 25, c 8]

   На жаль,(Гэты выраз публіцыстычны… Таму …. Як паказаў аналіз апошніх даследаванняў на тэрыторыі Беларусі не засталося…..) зараз на тэррыторыі Беларусі не засталося рэчаў, што належалі роду Сапегаў. Большасць з іх знаходзіцца ў музейных зборах Масквы, Санкт-Пецярбурга, шэрагу польскіх гарадоў. Але музейшчыкі(-правільна – музейныя супрацоўнікі) займаюцца пошукам аўтэнтычных рэчаў і далейшага папаўнення экспазіцыі і фондаў.

Адзін з найбольш цікавых экспанатаў музея- макет ружанскага палацавага комлексух[3], створаны паводле знойдзеных гістарычных крыніц. Наведвальнікі музея могуць убачыць палац з вышыні птушынага палёту і ўявіць сабе веліч рэзіднцыі, гісторыя якой налічвае некалькі стагоддзяў.

 На макеце, што выстаўлены ў экспазіцыйнай зале музея, адлюстраваны палац пасля перабудовы 17 стагоддзя. Чарцяжы перабудовы і самі работы выконваліся пад будаўніцтвам прыдворнага архітэтара Я.Бэкера (поўнасцю імя) . гэтая перабудова, была больш маштабней чым усе ранейшыя. Аднаўленне і новае будаўніцтва ў стылі позняла класіцызма з элементамі барокка і ракако,захаваліся да нашага часу у картушах бялясінах ляпніне з элементамі фларыстыкі і іншых элементаў, якія ўпрыгожвалі палац. Замак атрымліваў шматлікія залы, вестыбюлі і холы, у якіх прымалі каралёў, біскупаў і князёў. Ад галоўнага корпуса адыходзяць умацаваныя аркады, што нагадваюць пабудовы Версальскага палаца.

Насупраць тэатра знаходзіўся сам корпус, дзе размяшчалася карцінная галерэя, палотны з якой зараз знаходзяцца ў многіх музеях свету. Мэтай музеефікацыі з’яўляецца таксама аднаўлення галерэі ў палацы.

У Ружанах есць і іншыя архітэктурныя пабудовы, якія ўяўляюць цікавасць для даследчкаў. Гэта Свята-Троіцкі касцел, які быў пабудаваны ў 1615-1617 гг пры фундацыі Льва Сапегі. Усе гэта ўпісваецца ў турыстычны маршрут. Варта адзначыць, што і касцёл, і царква некалі мелі іншы выгляд, які толькі часткова супадае з сучасным. Акрамя таго, сярод гістарычных асаблівасцей Ружан, якой у свой час славілася мястэчка, — мануфактурная вытворчасць: ёй таксама будзе ўдзелена ўвага.

Другая зала — выставачная: у ёй будуць ладзіцца экспазіцыі мастакоў, якія працуюць па тэме гісторыка-культурнай спадчыны. Cамай унікальнай, цікавай для наведвальнікаў, на думку цяперашніх гаспадароў палацавага комплексу, стане гасцёўня канцлера, дзе аматары гісторыі змогуць акунуцца ў эпоху даўніны. Па гэтай прычыне шмат сіл і сродкаў накіравана на стварэнне быту (-побыту)той эпохі: арыгінальная антыкварная мэбля, арыгіналы і копіі ваенных трафеяў, узбраенне і амуніцыя шляхты. Цікавыя інтэр‘еры ўсіх залаў музея, над якімі працаваў член (-сябра) Беларускага саюза дызайнераў Рэспублікі Беларусь Ігар Мазалевіч.

У музеі плануецца ладзіць тэатральныя пастаноўкі, якіх распрацоўваецца некалькі варыянтаў, адзін з іх — прыезд каралевіча Уладзіслава ў Ружанскі палац на пачатку 17 стагоддзя. І, што найбольш цікава, прымаць удзел у аднаўленні гістарычных падзей змогуць не толькі акцёры, але і ўсе жадаючыя. Сёння ўжо ствараецца карэта, касцюмы, у тым ліку фрэйлінаў караля і служанак, над чарцяжамі якіх і вобразамі ў цэлым працуюць супрацоўнікі музея разам, а ажыўляе — Ігар Мазалевіч (ён жа займаўся і ўладкаваннем экспазіцыйнай і выставачнай залаў усходнягя флігеля). Адно памяшканне мяркуецца выдзеліць пад канферэнц-залу.[21, c 4]

Інтэр’еру ў заходнім флігелі, у прыватнасці, элементам у стылі позняга класіцызму, барока і ракако, якія тут панавалі, калі ў палацы кіпела жыццё, будзе ўдзелена асаблівая ўвага. ( Віка! Ты будуеш сказы, як замежніца… …. Пачні так, Вялікая ўвага удзяляецца….)

 Згодна з Законам аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь, вясной бягучага года (-прастаў дакладна год) пачаліся археалагічныя пошукі на тэрыторыі заходняга флігеля палацавага комплекса, якімі заняліся (-правільна – які праводзяць…..) супрацоўнікі «Брэстрэстаўрацыяпраекта» на чале з выкладчыкам Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна А.А.Башковым. Плёнам гэтай работы сталі шматлікія прадметы, якія далі звесткі пра пэўны гістарычны перыяд: каля трох з паловай тысяч унікальных артэфактаў у бліжэйшы час папоўняць фонды музея. А лепшыя з іх зоймуць месца ў экспазіцыі: гэта і манеты, і ўнікальныя французскія кафлі з выявай родавых гербаў, і курыльныя люлькі, і рэчы ўжытку… Акрамя таго, сярод каштоўных знаходак аказаліся і сляды будынкаў 16 — 18 стагоддзяў (між іншым, сам заходні флігель, рэшткі якога цяпер і рэканструюцца, быў пабудаваны ў перыяд 1772-1790 гадоў, калі палацам валодаў Аляксандр Міхал Сапега): у прыватнасці, была знойдзена кладка будынка перыяду Льва Сапегі, а некаторыя нумізматычныя знаходкі даюць падставу сцвярджаць, што перыяд іх ужывання датуецца прыкладна 1550 годам — перыяд валодання Ружанамі Васілём Тышкевічам. Адкапаная кладка застанецца захаванай і закансерваванай у грунце: яна будзе змешчана пад шкло і асвятляцца (стыль), — каб некалькі квадратных метраў даўніны таксама захаваліся для нашчадкаў.[19, c 344]

Побач з чым будуць жыць ружанцы? (cтыль публіцыстычны не выкарыстоўваецца ў навуковым даследаванні)і што змогуць убачыць турысты. Тэрыторыю палаца плануецца абсталяваць і часткова абгарадзіць так, як указана на чарцяжах, якія захоўваюцца ў кабінеце рэдкіх гравюраў у Варшаве, і фотакопіях, што ёсць у музеі. Уязная брама ўпрыгожана скульптурнай кампазіцыяй, падобнай на тую, што была тут у перыяд росквіту палаца і стваралася прыдворным архітэктарам Я.С. Бекерам: як і стагоддзі таму назад, яна нагадвае пра веліч роду Сапегаў — ваенную, культурную ў перыяд існавання Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага і Рэчы Паспалітай. А флігелі аздоблены элементамі фларыстыкі (яны былі ў часы Аляксандра Міхала Сапегі) — надаконныя элементы, імітуючыя лаўровыя вянкі — сімвал славы, перамогі і міру.

Такім чынам, Ружанскі палацавы коплекс з’яўляецца адным з самых магутных і прыгожых палацаў ў Беларусі. Пасля музеефікацыі ён яшчэ больш пачаў прывабліваць беларускіх турыстаў і паза межамі краіны. Берасцейшчына яшчэ доўга будзе адным з культурных цэнтраў Беларусі.прад

Віка! Пасля раздзела павінна быць большая выснова – недзе прыблізма на палову старонкі…… Такім чынам, …..і асноўныя думкі па раздзелу….