Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

переверзева_copy

.pdf
Скачиваний:
51
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
701.53 Кб
Скачать

Дадатак 4

Тэставыя пытанні для выбарнага кантролю ведаў

І. Асноўнай крыніцай фінансавання бібліятэк з’яўляюцца: а) сродкі дзяржаўнага бюджету, б) замежныя інвестыцыі, в) добраахвотныя ахвяраванні.

ІІ. Фінансаванне бібліятэк ажыццяўляецца ў адпаведнасці з: а) заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, б) пажаданнямі бібліятэк, в) магчымасцямі заснавальнікаў.

ІІІ. Заснавальнікі бібліятэк у адпаведнасці з заканадаўствам гарантуюць:

а) фінансаванне бібліятэк, б) ліквідацыю бібліятэк, в) будаўніцтва бібліятэк.

IV. Які з тэрытарыяльных узроўняў вылучаны ў законе “Аб мясцовым самакіраванні і мясцовай гаспадарцы ў Рэспубліцы Беларусь” і ўлічваецца пры фінансаванні бібліятэк:

а) міжнародны, б) рэспубліканскі, в) абласны.

V. Сінонімам якога прынцыпу фінансавання бібліятэк з’яўляецца паняцце “недафінансаванне”:

а) астаткавага, б) нарматыўнага, в) сеткавага.

VI. У аснову якога прынцыпу фінансавання пакладзены каштарыс сярэднестатыстычнай бібліятэкі:

а) сеткавага, б) праграмна-мэтавага, в) астаткавага.

VII. Пры якім прынцыпе фінансавання бібліятэк крытэрыем выдаткоўвання асігнаванняў з’яўляецца расход грашовых сродкаў за бягучы год:

а) затратным, б) астаткавым,

в) нарматыўным.

111

VIII. Які з прынцыпаў фінансавання бібліятэк грунтуецца на аснове кантрольных лічбаў і стабільных доўгатэрміновых нарматываў:

а) нарматыўны, б) сеткавы,

в) праграмна-мэтавы.

ІХ. Дзе акумулююцца ўсе фінансавыя паступленні ў бібліятэку:

а) у адзіным фондзе фінансавых сродкаў, б) у фондзе матэрыяльнага заахвочвання, в) у фондзе заработнай платы.

Х. Якіх фінансавых планаў не існуе: а) рэтраспектыўных, б) бягучых, в) перспектыўных.

ХІ. Назавіце асноўныя віды расходаў бібліятэкі: а) аперацыйныя, б) адміністрацыйна-гаспадарчыя,

в) расходы на патрэбы кіраўніцтва бібліятэкі.

ХІІ. Да якога віду расходаў адносіцца выплата заработнай платы:

а) адміністрацыйна-гаспадарчага, б) операцыйнага, в) матэрыяльнага.

ХІІІ. Нормы, якія фіксуюць велічыню выдаткаў на адзінку работ па абслугоўванні карыстальнікаў, могуць быць:

а) фінансавыя абавязковыя, б) фінансавыя факультатыўныя, в) матэрыяльныя.

XIV. Факультатыўныя нормы распрацоўваюцца з улікам: а) расходаў на камандзіроўкі і аплату лісткоў непраца-

здольнасці, б) стаўкі заработнай платы,

в) месцазнаходжання бібліятэкі.

XV. Комплексная сістэма вывучэння попыту максімальна арыентаваная на задавальненне бібліятэчна-інфармацыйных запытаў. Гэта:

а) бібліятэчны маркетынг, б) бібліятэчны менеджмент, в) бібліятэчная статыстыка.

112

XVI. Прадметам эканомікі бібліятэчнай справы з’яўляюцца:

а) вытворчыя адносіны ў сферы бібліятэчнай дзейнасці, б) нефармальныя адносіны ў сферы бібліятэчнай дзейнас-

ці, в) невытворчыя адносіны ў сферы бібліятэчнай дзейнасці.

XVII. Эканамічныя рэсурсы бібліятэк могуць быць: а) аднаўляльнымі, б) неаднаўляльнымі, в) вытворчымі.

XVIII. Па змесце і прызначэнні эканамічныя рэсурсы бібліятэк могуць быць:

а) працоўнымі, б) матэрыяльна-тэхнічнымі, в) фінансавымі,

г) інфармацыйнымі, д) арганізацыйнымі.

ХІХ. Эканамічныя метады кіравання аказваюць уздзеянне на:

а) дзейнасць бібліятэкі, б) калектыў бібліятэкі і на асобных супрацоўнікаў,

в) прыцягненне пазабюджэтнага фінансавання.

113

Вучэбнае выданне

Пераверзева Юлія Аляксандраўна

ФІНАНСАВА-ЭКАНАМІЧНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ БІБЛІЯТЭК

Вучэбна-метадычны дапаможнік

Рэдактар Л. Ц. Спірыдонава Тэхнічны рэдактар А. У. Гіцкая

Падпісана ў друк

2008 г.

Фармат 60х84 1/16. Папера пiсчая № 2. Ум. друк. арк. 6,53. Ул.-выд. арк. 5,8. Тыраж экз. Заказ .

Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў 220007, г. Мінск, вул. Рабкораўская, 17

Ліцэнзія № 02330/0131818 ад 2.06.2006 г.

Надрукавана на рызографе Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў

220007, г. Мінск, вул. Рабкораўская, 17

114

115