Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Суч. бел. мова. Адказы.docx
Скачиваний:
37
Добавлен:
29.02.2016
Размер:
42.43 Кб
Скачать

1. Па характару суаднясення з рэчаіснасцю:

прамое

пераноснае

2. па характару матываванасці:

нематываванае-сэнс не выводзіцца з аднакараневых слоў, складаюцца толькі з кораня:стол

матываванае- акрамя кораня маюць іншыя марфемы:настольнік

3. па лексічнай спалучальнасці:

свабоднае- маюць найбольшыя спалучальныя магчымасці, шырока ўступаюць у сувязь з іншымі словамі. Аднак свабода спалучэння слоў адносная і не бясконцая. Яна можа быць у межах пэўных тэматычных груп па-за якімі спалучальнасць становіцца немагчымай. Свабоднымі бываюць як правіла прамыя значэнні слоў.

Несвабоднае-істотна абмежаваныя ў сваей спалучальнасці. Сярод лексічна несвабодных вылучаюцца дзве групы значэнняў слова:

1.Фразеалагічна звязаныя-значэнне праяўляецца, рэалізуецца ў адзінкавых ці нешматлікіх устойлівых словазлучэннях.

2.Сінтаксічна абумоўленыя-якое слова набывае ў кантэксте, калі ўжываецца ў прамым значэнні.

4. па характару:

намінатыўнае

канататыўнае

ядро лексіч.знач.складаюць:

дэнататыўны кампанент(прадметны)-суадносінасць слова са з’явамі рэчаіснасці. Абазнач.словам прадмет назыв.дэнататам(рэферэнт)

сігніфікатыўны камп.-суаднос.слова з абазнач. ім паняццем. Сігніфікат –паняццевы змест моўнага знака. Паняцце-думка,якая ў абагульненная форме адлюстроўвае прадметы і з’явы шляхам фіксацыі іх уласцівасцяў,адзнакаў,дачыненняў.

Нанатацыйны камп.-дадаткі да асн.знач.:стылістыч.,эмац.

Знач. слоў існуюць не ізалявана, а ў пэўных стасунках з іншымі словамі, утвараючы “семантычнае поле”-мноства слоў,якія звязв.з пэўным фрагментам рэчаіснасці: словы са знач. роднасці і сваяцтва:маці,бацька.

.Полісемія, семантычная пераарыентацыя слова ў тэксце. Асаблівасці выкарыстання тропаў у СМІ.

Пад час узнікнення слова заўседы мае адно знач.(монасемія).у працэсе гіст.развіцця словы набыв.па некалькі знач.,як вынік пераносу называ з аднаго прадмета на іншы.

Полiсемiя- семант.пераарыентав.слова у тэксце, мнагазначнасць. Мнагазначнасць уласціва для дзеясловаў. Ісці 27 значэнняў. Палісемія выкарыстоўваеца для жартаў, каламбураў, анекдотаў, у рэкламе і інш. Усе значэнні мнагазначнага слова падаюцца ў адным слоўнікавым артыкуле.Монасеміі пртрымліваецца тэрміналогія, частка слоў роднасцi, некат.працэсы. Мнаг-ць – узнiкае шляхам пераносу значэння.

Асобныя варыянты шматзначнага слова ўтвараюць семантычныя варыянты. Варыянты ў шматзначным слове непаўназначныя: адны з іх сустракаюцца часцей і першымі прыгадваюцца ў памяці, другія-радзей. Таму адрозніваюць свабодныя і звязаныя значэнні. Свабоднае-тое, што назыв.рэалію, зразумелае і без кантэксту: зялены-колер(свабоднае), зялены-малады(звязанае). Адно з знач. шматзнач.слова асноўнае, яно дае падставу да ўзнікнення звязаных знач.. асноўнае знач. назыв.першасным, а астатнія-пераносным. Перанос.знач. абазнач. прадмет не непасрэдна, а праз першаснае знач. Набываючы перанос.знач.словы пераходзяць у іншае семантычнае поле, сінанімічны шэраг і антанімічную пару. Ад перанос.знач.,як фактаў мовы, трэба адроз. маўленчыя перанос.знач.-тропы,уласців. толькі для пэўнай сітуацыі, пэўнага пісьменніка,яне не агульнавядомыя, а індывідуальныя.

Віды тропаў:

Метафара-перанос назвы з аднаго прадмета на іншы на падставе падабенства ў тых ці іншых адзнаках-колер,форма,якасці,ф-цыі. Гэта падабенства можа быць не толькі вонкавае, але і ўнутранае: крыло самалета. Віды: агульнамоўныя: гадзіннік ідзе, агульнамоўныя вобразныя: зорка экрану, агульнапаэтычныя, агульнамоўныя газетныя.

метанiмiя (перанос назвы на iншы прадмет цi з`яву на падставе іх сумежнасці ў прасторы, часе або на падставе прычынна-выніковых сувязей: клас слухае

сiнекдаха-разнавіднасць метаніміі, перанос цэлага на яго частку:ідзе рабочы клас

Найбольш пашыраныя ў СМІ:

Эпітэт – вобразнае азначэнне, якое вылучае характэрную рысу прадмета, з’явы або дзеяння і надае ім эмацыйную афарбоўку: глыбокія вочы, вочы, як свет.

Параўнанне – троп, заснаваны на збліжэнні прадметаў паводле іх падабенства.

Алегорыя (іншасказанне) – выражэнне абстрактнага паняцця праз канкрэтны вобраз.

Перыфраза – выраз, які з’яўляецца апісальнай перадачай сэнсу іншага выразу ці слова.

.Моўныя рэсурсы і маўленчыя рэалізацыі лексічнай аманіміі. Тыпы амонімаў.

Аманімія – гук.супадзенне розных моўных адзінак,знач.якіх не звязана адно з адным. У лексікаграфічных даведніках амонімы падаюцца асобнымі слоўнікавымі артыкуламі, нумаруюцца з права ўверсе арабскімі лічбамі,забяспечваюцца адпаведнымі тлумачэннямі і ілюстрацыйным матэрыялам. Некаторыя моваведы лічаць аманімію адмоўнай з’явай. Амонімы як выразны стылістычны сродак для стварэння яркіх вобразаў, дасціпных шаржаў, жартаў у дзіцячых гумарыстычных і сатырычных творах. Стылістычны прыем выкарыстання такіх сродкаў называецца каламбур.Аманімія супрацьстаіць полісеміі,бо пры апошняй існуе адно слова з яго семантычнымі варыянтамі,а пры аманіміі-два і больш слоў з тоесным гучаннем:ласка-звярок,ласка-пяшчота. У лексікалогіі разглядаюцца лексічныя амонімы-словы аднаго граматычнага класса (адной часцiны мовы), яны супадаюць гучаннем і напiсаннем або ва усiх уласцiвых iм формах, або толькi часткова. Паводле гэтага падзяляюць на :

Поўныя- супадаюць ва усiх граматычных формах: кавалер(1-нежанаты чал, асоба з ордэнамi).

Няпоўныя- супадаюць гучаннем і напiсаннем не ва усiх уласцiвых ім грамм.формах: настойваць(1-патрабаваць)-неперах, (2-рабiць настойку)-перах.

Тыпы няпоўных амонiмау:

*амаформы(марфалагічныя)-звычайна словы розных часцін мовы:палi-палi

*амафоны(фанетычныя)-супад. у вымаўлен, адрозн у напiс: код-кот, казка-каска

*амографы(акцэнтуальныя)-пiш аднолькава, вымаўл. па-розн.:кАса-касА,

*сiнт.амонiмы-адн. па форме, розн сiнтаксiчн.ф-цыi:(яны) студыi (мн.лiк), (ей) студыi (адз.лiк)

Па марфалагiчнай будове амонiмы бываюць:

невытворныя- у асноўным сустракаюцца сярод назоўнiкаў:таран-рыба

вытворныя-сярод дзеясловаў (вЫхадзiць-многа прахадзiць, вылечыць).

.Прычыны ўзнікнення і шляхі ўтварэння амонімаў. Тыпалогія і размежаванне аманіміі і полісеміі

Паводле паходжання амонімы падзяляюцца на групы: