Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История_Беларуси.doc
Скачиваний:
16
Добавлен:
04.03.2016
Размер:
125.44 Кб
Скачать

Раздзел 2. Цывілізацыйная спадчына Новага часу і Беларусь Патрабаванні да кампетэнцый студэнтаў

Студэнты павінны ведаць:

  • прыкметы аграрна-рамеснай і індустрыяльнай цывілізацый, сутнасць мадэрнізацыйнага падыходу да вывучэння гісторыі Новага часу;

  • асаблівасці фальваркова-паншчыннай сістэмы гаспадарання, этапы вырашэння аграрнага пытання ў XVI - пачатку XX ст. і іх змест;

  • сутнасць, асаблівасці і вынікі прамысловай рэвалюцыі ў Беларусі;

  • месца рэформ і буржуазна-дэмакратычных рэвалюцый у станаўленні індустрыяльнага грамадства ў Беларусі;

  • асаблівасці становішча Вялікага княства Літоўскага ў палітычнай сістэме Рэчы Паспалітай;

  • асноўныя напрамкі саслоўнай, нацыянальнай, канфесійнай палітыкі Расіі ў беларускіх губернях;

  • змест грамадска-палітычных вучэнняў і рухаў: лібералізму, кансерватызму, народніцтва, сацыял-дэмакратыі, нацыянал-дэмакратызму, марксізму, меншавізму, бальшавізму;

  • сутнасць і змест эпох Адраджэння і Асветніцтва і іх уплыў на развіццё культуры Беларусі;

  • асаблівасці фарміравання беларускай нацыі і развіцця беларускага нацыянальнага руху;

  • наступствы войнаў XVI - пачатку XIX ст. для беларускага народа, уключэнне беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі, становішча ў Беларусі падчас Першай сусветнай вайны.

Студэнты павінны ўмець:

  • арыентавацца ў агульнаеўрапейскіх сацыяльна-эканамічных, палітычных і культурных працэсах і прымяняць мадэрнізацыйны падыход пры характарыстыцы заканамернасцей і асаблівасцей гістарычнага развіцця Беларусі ў перыяд Новага часу;

  • характарызаваць эвалюцыю аграрных адносін у выніку рэформ Жыгімонта II Аўгуста, П. Дз. Кісялёва, Аляксандра II, П. А. Сталыпіна, а таксама асноўныя тэндэнцыі развіцця фальваркова-паншчыннай гаспадаркі і прычыны крызісу феадальна-прыгонніцкай сістэмы;

  • характарызаваць асаблівасці станаўлення індустрыяльнага грамадства ў Беларусі;

  • ацэньваць ролю буржуазных рэформ 60-70-х гг. XIX ст. і буржуазна-дэмакратычных рэвалюцый у працэсе пераходу ад аграрна-рамеснага да індустрыяльнага грамадства ў Беларусі;

  • вызначаць месца і ролю ВКЛ у складзе Рэчы Паспалітай;

  • адрозніваць палітычнае і сацыяльна-эканамічнае становішча Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі;

  • выяўляць спецыфіку і ідэалагічныя асновы грамадска-палітычнага руху ў Беларусі XIX - пачатку XX ст. і ацэньваць дзейнасць прадстаўнікоў беларускага нацыянальнага руху на мяжы ХІХ-ХХ стст.;

  • ацэньваць ролю Адраджэння, Рэфармацыі і Асветніцтва ў развіцці культуры беларускага народа, а таксама ролю беларускіх асветнікаў і гуманістаў у развіцці культуры ўсходніх славян;

  • характарызаваць асаблівасці працэсу фарміравання беларускай нацыі і афармлення нацыянальнай ідэі;

  • характарызаваць становішча беларускіх зямель падчас войнаў ХУІ-ХУШ стст., падзелаў Рэчы Паспалітай, вайны 1812 г., Першай сусветнай вайны.

Навукова-тэарэтычны змест раздзела

  1. Эвалюцыя форм дзяржаўнага і сацыяльна-палітычнага ладу на беларускіх землях пасля Люблінскай уніі і ўваходжання ВКЛ у склад Рэчы Паспалітай. Змены ва ўнутранай палітыцы вярхоўнай улады. Статуты ВКЛ. Працэс сацыяльнай і палітычнай кансалідацыі прывілеяваных саслоўяў.

  1. Сацыяльна-эканамічнае жыццё. Аграрная рэформа 1557 г. і яе асноўныя вынікі. Сацыяльна-палітычнае развіццё гарадоў. Магдэбургскае права. Рамяство і гандлёвыя сувязі. Мануфактурная вытворчасць. Фарміраванне саслоўяў. Юрыдычнае і эканамічнае становішча сялян.

  1. Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі пасля ўключэння ў склад Расійскай імперыі. Асноўныя напрамкі палітыкі самадзяржаўя ў Беларусі. Крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы. Адмена прыгоннага права. Шляхі развіцця капіталістычных адносін. Спецыфіка прамысловага перавароту ў Беларусі. Месца эканомікі Беларусі ва ўсерасійскім рынку. Сацыяльная палітыка расійскага самадзяржаўя. Фарміраванне пралетарыяту і буржуазіі. Узнікненне індустрыяльнага грамадства.

  1. Расійскі шлях палітычнай мадэрнізацыі. Буржуазныя рэформы 60-70-х гг. XIX ст.: асаблівасці іх правядзення ў Беларусі. Шляхецкія паўстанні і іх уплыў на палітыку самадзяржаўя ў беларускіх губернях. Ідэалогія лібералізму. Народніцкі і сацыял-дэмакратычны рух у Беларусі. Афармленне агульнарасійскіх палітычных партый. Рэвалюцыя 1905-1907 гг. Пачатак парламентарызму. Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. у Беларусі. Беларускі нацыянальны рух і яго роля ў рэвалюцыйным працэсе пачатку XX ст. Праекты рашэння нацыянальнага пытання. Стратэгія і тактыка палітычных партый у пытанні аб адносінах да ўлады і выбары шляхоў грамадскага развіцця.

  1. Этнічная структура насельніцтва Беларусі ў ХУІ-ХУШ стст. Фарміраванне самасвядомасці беларускага народа. Эканамічныя і палітычныя фактары фарміравання беларускай нацыі ў XIX - пачатку XX ст. Афармленне беларускай нацыянальнай ідэі і яе адлюстраванне ў ідэалогіі народнікаў.

  1. Асаблівасці складвання канфесійных адносін на тэрыторыі Беларусі ў ХУІ-ХУІІІ стст. Брэсцкая царкоўна-рэлігійная ўнія. Рэфармацыя і Контррэфармацыя, фарміраванне уніяцкай царквы. Канфесійная сітуацыя на беларускіх землях у XIX - пачатку XX ст. Ліквідацыя царкоўнай уніі і яе наступствы.

  1. Асноўныя тэндэнцыі і дасягненні ў развіцці культуры Беларусі ў эпохі Адраджэння і Асветніцтва. Роля і месца беларускай культуры ў еўрапейскім культурна-цывілізацыйным працэсе. Зараджэнне і развіццё беларусазнаўства. Складванне беларускай літаратурнай мовы. Першыя праявы беларускай нацыянальнай ідэі ў мастацкай літаратуры, гістарычных і этнаграфічных даследаваннях. Беларускае нацыянальна-культурнае адраджэнне ў пачатку XX ст.

8. Месца беларускіх зямель ў геапалітычнай прасторы Еўропы ў эпоху Новага часу. Войны ХУІ-ХУШ стст. і іх наступствы. Уключэнне беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі ў выніку падзелаў Рэчы Паспалітай. Беларусь у вайне 1812 г. Геапалітычнае становішча і сацыяльна-эканамічная сітуацыя ў Беларусі ва ўмовах Першай сусветнай вайны.